Гісторыя палітычнай І прававой думкі беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка6/6
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.25 Mb.
1   2   3   4   5   6

6. ПЫТАННІ ПА КУРСУ ГІСТОРЫЯ ПАЛІТЫЧНАЙ І ПРАВАВОЙ ДУМКІ БЕЛАРУСІ





  1. Прадмет і задачы дысцыпліны гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі

  2. Крыніцы па гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі палітычнай і прававой думкі Беларусі.

  3. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі XI - пачатку XIII ст.

  4. Прыняцце хрысціянства. З’яўленне царкоўна-палітычнай ідэалогіі на землях Беларусі.

  5. Зараджэнне палітыка-прававой думкі на старажытнабеларускіх землях. Грамадска-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Грамадска-палітычныя погляды Клімента Смаляціча.

  6. Грамадска-палітычныя погляды Кірылы Тураўскага.

  7. Палітычныя ідэі старажытнарускіх летапісаў

  8. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі XIV—XV ст. на землях Беларусі.

  9. Прыняцце каталіцтва на землях ВКЛ, знаёмства з заходнееўрапейскай царкоўна-палітычнай ідэалогіяй папства (папацэзарызму).

  10. Палітычныя ідэі сярэднявечных ерасяў у ВКЛ.

  11. Царкоўна-палітычная дзейнасць і грамадска-палітычныя погляды Р.Цамблака

  12. Палітычныя ідэі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх».

  13. Палітычныя ідэі «Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г.» і «Хронікі Быхаўца».

  14. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі беларускіх гуманістаў.

  15. Палітычныя і прававыя погляды Ф.Скарыны.

  16. Палітычныя і прававыя погляды М.Гусоўскага.

  17. Палітычныя і прававыя погляды М.Літвіна.

  18. Жыццёвы шлях і погляды Л.Сапегі на дзяржаву і права.

  19. Палітычная і прававая думка пратэстантызму. Яе асаблівасці на беларускіх землях.

  20. Палітычныя погляды прадстаўнікоў лютэранства: А.Кульва.

  21. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў кальвінізму (Мікалай Радзівіл Чорны)

  22. Палітычныя і прававыя погляды А.Волана.

  23. Раскол кальвінісцкага руху, з’яўленне арыянства ў ВКЛ. Два напрамкі арыянства.

  24. Палітычныя і прававыя погляды С.Буднага і В.Цяпінскага-Амельяновіча.

  25. Палітычныя і прававыя погляды левага крыла антытрынітарыяў: П.Гезка, М.Чаховіц, Л. Крышкоўскі.

  26. Палітычныя і прававыя ідэі Контррэфармацыі.

  27. Палітыка-прававыя погляды лідэраў Контррэфармацыі (П.Скарга).

  28. Прычыны заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.

  29. Палітыка-прававыя погляды прыхільнікаў і праціўнікаў (I.Пацей, К.Астрожскі).

  30. Палітычныя і прававыя погляды М.Сматрыцкага.

  31. Палітычныя і прававыя погляды А.Філіповіча.

  32. Пачатак вышэйшай юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Літве. Палітычныя і прававыя погляды А.Алізароўскага.

  33. Ідэалогія сарматызму – афіцыйная ідэалогія Рэчы Паспалітай.

  34. Грамадска-палітычныя погляды К.Лышчынскага.

  35. Палітычныя і прававыя погляды С.Полацкага.

  36. Галоўныя ідэі палітычнай і прававой думкі эпохі Асветы на Беларусі.

  37. Палітычныя і прававыя погляды Георгія Каніскага.

  38. Палітычныя і прававыя погляды прыхільнікаў рэфармавання дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай (Я.Ябланоўскі, К.Галоўка, М.Белазор, С.Канарскі).

  39. Палітычныя і прававыя погляды фізіякратаў (I.Страйноўскі, М. Карповіч, К.Багуслаўскі, Д.Пільхоўскі).

  40. Рэалізацыя ідэй фізіякратызму І.Храптовіч, П.Бжастоўскі.

  41. Палітычныя і прававыя ідэі ў Канстытуцыі 3 Мая 1791 г.

  42. Палітычныя і прававыя погляды кіраўнікоў паўстання 1794 г. - Т.Касцюшкі і Я.Ясінскага.

  43. Ідэі ўтапічнага сацыялізму (I.Яленскі, С.Зяновіч).

  44. Перадумовы фармавання і асноўныя тэмы грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў першай трэці XIX ст.

  45. Праект адраджэння самастойнасці ВКЛ М.К.Агінскага.

  46. Лібералізм і асноўныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця ў першай трэці ХІХ ст. Палітычныя і прававыя погляды Я.Снядэцкага, А.Снядэцкага, В.Страйноўскага.

  47. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў кансерватызму ў першай трэці ХІХ ст.: I.Лабажэўскі. Палеміка паміж лібераламі і кансерватарамі.

  48. Палітычны рамантызм. Погляды І.М.Даніловіча.

  49. Палітычныя і прававыя погляды філаматаў і філарэтаў.

  50. Перадумовы фармавання палітычнай і прававой думкі ў другой трэці XIX ст. (1831-1856 гг.).

  51. Кансерватызм 30-50-х гг. ХІХ ст. (Г.Ржавускі, I.Галавінскі, К.Буйніцкі).

  52. Развіццё рэвалюцыйна-дэмакратычнай думкі на Беларусі ў другой трэці XIX ст. Палітычныя і прававыя погляды М.Валовіча.

  53. Палітычныя і прававыя погляды Ф.А.Савіча, Ю.Бакшанскага, братоў Аляксандра і Франца Далеўскіх.

  54. Адраджэнне лібералізму ў канцы 50-х - пачатку 60-х гг. (А.Кіркор, В.Старжынскі)

  55. Ідэалогія рэвалюцыйных дэмакратаў. Палітычныя і прававыя погляды І.П.Агрызкі.

  56. Палітычныя і прававыя погляды Кастуся Каліноўскага.

  57. Кансерватыўная палітычная думка канца ХІХ ст. Ідэалогія заходнерусізму.

  58. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў рэвалюцыйных народнікаў. Марксізм на Беларусі.

  59. Палітычныя і прававыя погляды прадстаўнікоў ліберальных народнікаў.

  60. Палітычныя і прававыя погляды У.Д.Спасовіча.

  61. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Палітычныя ідэі Ф.Багушэвіча.

  62. Палітычныя і прававыя погляды дзеячоў групы «Гоман».

  63. Палітычная і прававая ідэалогія партыі «Беларуская сацыялістычная грамада».

  64. Развіццё нацыянальнай палітыка-прававой думкі праз першыя беларускамоўныя друкаваныя выданні - газеты «Наша доля» і «Наша ніва»

  65. Беларуская мастацкая літаратура пачатку XX ст. як фактар фарміравання нацыянальнай свядомасці

  66. Пытанні нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў творчай спадчыне ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху: I.Луцкевіча, А.Луцкевіча, Я.Лёсіка, В.Ластоўскага, А.Смоліча, А.Цвікевіча

  67. Нацыянальна-дзяржаўная ідэя ў праграмах беларускіх палітычных арганізацый (1914-1919 гг.).

  68. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) і яго эсэ «Адвечным шляхам».

  69. Палітычныя і прававыя погляды Уладзіміра Самойлы (1878-1941).

  70. Рэалізацыя ідэі дзяржаўнага суверэнітэту БССР у партыйна-дзяржаўнай практыцы савецкай Беларусі.

  71. Распрацоўка і рэалізацыя ідэалогіі беларусізацыі.

  72. Ідэалагічнае абгрунтаванне адыходу ад палітыкі беларусізацыі і станаўленне таталітарнай сістэмы ў БССР у 30-40-я гады ХХ ст.

  73. Развіццё прававой думкі ў БССР у 20-30-я гады XX ст

  74. Станаўленне савецкай беларускай юрыдычнай навукі ў 20-30-я гады XX ст.

  75. Новыя тэндэнцыі ў грамадска-палітычнай думцы пасля Вялікай Айчыннай вайны.

  76. Кансерватыўны і дэмакратычны напрамкі ў палітычнай думцы паслясталінскай пары.

  77. Развіццё юрыдычнай навукі ў Беларусі (1945-1980-я гады XX ст.).

  78. Новыя палітыка-эканамічныя рэаліі канца 1980 - пачатку 1990-х гадоў і іх уздзеянне на палітычную і прававую думку Беларусі.

  79. Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і яго адлюстраванне ў палітыка-прававой думцы краіны.

  80. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці ў палітыка-прававой думцы сучаснай Беларусі.

  81. Развіццё юрыдычнай навукі Рэспублікі Беларусь.


7. ТЭМЫ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ


па дысцыпліне «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі»

для студэнтаў-завочнікаў юрыдычнага факультэта

Выбар варыянта кантрольнай работы ажыццяўляецца па першай літары прозвішча студэнта.
Варыянт 1 (А-Г):

  1. Палітычныя і прававыя погляды Ф.Скарыны.

  2. Палітычныя і прававыя погляды Кастуся Каліноўскага.


Варыянт 2 (Д-К):

  1. Палітычныя і прававыя погляды М.Гусоўскага.

  2. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) і яго эсэ «Адвечным шляхам».


Варыянт 3 (Л-О):

  1. Палітычныя і прававыя погляды М.Літвіна.

  2. Палітычныя і прававыя погляды А.Луцкевіча, В.Ластоўскага


Варыянт 4 (П-Т):

  1. Жыццёвы шлях і погляды Л.Сапегі на дзяржаву і права.

  2. Палітычныя і прававыя погляды У.Д.Спасовіча.


Варыянт 5 (У-Ч):

  1. Палітычныя і прававыя погляды С.Буднага.

  2. Палітычныя і прававыя погляды Уладзіміра Самойлы (1878-1941).


Варыянт 6 (Ш-Я):

  1. Палітыка-прававыя погляды П.Скаргі.

  2. Палітычныя і прававыя погляды А.Алізароўскага.


Літаратура:

  1. Вішнеўская І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: дапамож. для студэнтаў вышэйш. навуч. устаноў / І.У.Вішнеўская. – Мн.: Тэсей, 2004.-272с.

  2. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / В.Ф.Шалькевіч. – Мн.: Маладзежнае навуковае супрацоўніцтва, 2002.- 248с.

  3. Шалькевіч В.Ф.Філасофская мысль Беларусі. – Мінск, 1976.

  4. Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль Беларуси во второй половине XVI века. – Минск, 1974.

  5. «Мысліцелі і асветнікі Беларусі Х-ХІХ стагоддзяў» (Мн., 1995)

  6. «Асветнікі зямлі беларускай X - пачатку XX стст.» (Мн., 2001)



8. Рэйтынгавая сістэма кантролю ведаў па дысцыпліне

Рэйтынгавая сістэма кантролю ведаў студэнтаў па дысцыпліне «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» распрацавана ў адпаведнасці з «Палажэннем аб рэйтынгавай сістэме кантролю паспяховасці навучання студэнтаў у Полацкім дзяржаўным універсітэце», ухваленым Саветам універсітэта 25 сакавіка 2005 г. і зацверджаным загадам № 123 ад 3 траўня 2005 г.

Сістэма кантролю ведаў студэнтаў уключае наступныя кірункі адзнакі паспяховасці навучання:

1-ы кірунак - адзнака стаўлення студэнта да выканання сваіх абавязкаў на этапе вывучэння дысцыпліны;

2-і кірунак - выніковы кантроль паспяховасці этапу вывучэння дысцыпліны;

3-і кірунак - адзнака актыўнасці і творчага стаўлення студэнта да авалодання дысцыпліны.




1-ы накірунак

27 гадзін лекцый × 2 балы

54 балы

за 100 % наведванне лекцый
у семестры

18 гадзін семінарскіх заняткаў × 2 балы

36 балаў

за 100 % наведванне семінарскіх заняткаў у семестры

Разам: 90 балаў

2-і накірунак

Добрая падрыхтоўка студэнта да семінарскіх заняткаў, удзел у абмеркаванні пытанняў семінару (9 пар)

9×15 балаў

Вусны іспыт па дысцыпліне

405 балаў

Разам: 540 балаў




3-і накірунак

Падрыхтоўка 3 рэфератаў

3×30 балаў

Падрыхтоўка эсэ

180 балаў

Разам: 270 балаў

Дадаткова:




Удзел ва ўніверсітэцкіх студэнцкіх навуковых канферэнцыях

50 балаў

Удзел у вонкавых (рэспубліканскіх і міжнародных) студэнцкіх навуковых канферэнцыях, з іх:

60 балаў
90 балаў

80 балаў


70 балаў

За публікацыі ў навуковых зборніках і часопісах

50 балаў

Для адзнакі паспяховасці вывучэння студэнтам дысцыпліны «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» і вызначэння рэйтынгу студэнта прапаноўваецца кіравацца наступнымі крытэрамі:




Узровень (рэйтынг)

Колькасць балаў

мінімальны

490

сярэдні

630

добры

720

высокі

840

выдатны

ад 900

Калі пасля вывучэння дысцыпліны ў семестры рэйтынг студэнта R < 55 % (або меней 490 балаў), то лічыцца, што студэнт не выканаў вучэбны план па дадзенай дысцыпліне, і ён не дапускаецца да здачы іспыту.

Для допуску да іспыту студэнту неабходна набраць балы, якіх не хапае (напрыклад, па прычыне пропуску заняткаў). Гэта можа быць напісанне рэферату або эсэ, то бок студэнт павінен выканаць на «здавальняюча» неабходны мінімум вучэбнай працы, які не быў выкананы ў семестры.

Калі 55 % ≤ R< 70 % (або 490 балаў ≤ R < 630 балаў), то гэта адпавядае мінімальнаму ўзроўню, лічыцца, што студэнт выканаў вучэбны план па дысцыпліне «Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі» і атрымлівае па ёй допуск да іспыту. Аднак дадзены ўзровень паказвае, што ў студэнта нізкі рэйтынг па дысцыпліне.

Калі 70 % ≤ R < 80 % (або 630 балаў ≤ R < 720 балаў), то гэта адпавядае сярэдняму ўзроўню.

Калі 80 % ≤ R < 93 % (або 720 балаў ≤ R < 840 балаў), то гэта добры рэзультат.

Калі 93 % ≤ R < 100 % (або 840 балаў ≤ R < 900 балаў), то гэткій рэйтынг называецца высокім.

Нарэшце, дасягненне студэнтам 900 балаў сведчыць аб выдатным рэйтынгу.



1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка