Гісторыя палітычнай І прававой думкі беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка4/6
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.25 Mb.
1   2   3   4   5   6

4.3. Метадычныя рэкамендацыі па напісанні эсэ



Уводзіны
Эсэ ад французскага «essai», англ. «essay», «assay» - спроба, нарыс; ад лацінскага «exagium» - узважванне. Стваральнікам жанру эсэ лічыцца М.Мантэнь («Досведы», 1580 г.). Гэтае празаічнае складанне - развага невялікага аб’ёму з вольнай кампазіцыяй. Жанр крытыкі і публіцыстыкі, вольная трактоўка якой-небудзь праблемы. Эсэ выяўляе індывідуальныя ўражанні і меркаванні па пэўнай тэме або пытанні і загадзя не прэтэндуе на вызначальную або вычарпальную трактоўку прадмета. Як правіла, эсэ прадугледжвае новае, суб’ектыўна афарбаванае разважанне пра штосьці і можа мець філасофскі, гісторыка-біяграфічны, публіцыстычны, літаратурна-крытычны, навукова-папулярны, белетрыстычны характар.

Эсэ студэнта - гэта самастойная пісьмовая праца на тэму, прапанаваную выкладчыкам (тэма можа быць прапанаваная і студэнтам, але абавязкова павінна быць узгодненая з выкладчыкам). Мэта эсэ складаецца ў развіцці навыкаў самастойнага творчага мыслення і пісьмовага выражэння ўласных думак.

Эсэ павінна выразна выкладаць сутнасць пастаўленай праблемы, уключаць самастойна праведзены аналіз гэтай праблемы з выкарыстаннем канцэпцый і аналітычнага інструментарыю, які быў разгледжаны ў рамках дысцыпліны, мець высновы, якія абагульняюць аўтарскую пазіцыю па пастаўленай праблеме.
Пабудова эсэ
Пабудова эсэ - гэта адказ на пытанне або раскрыццё тэмы, якое заснавана на класічнай сістэме доказаў.
Структура эсэ

1. Тытульны ліст.

2. Уводзінысутнасць дадзенай тэмы, абгрунтаванне яе выбару.

На гэтым этапе вельмі важна правільна сфармуляваць пытанне, на якое вы збіраецеся знайсці адказ падчас свайго даследавання.

Пры працы над уводзінамі могуць дапамагчы адказы на наступныя пытанні: «Ці трэба даваць азначэнні тэрмінам, якія прагучалі ў тэме эсэ?», «Чаму тэма, якую я раскрываю, з’яўляецца важнай?», «Якія паняцці будуць уключаныя ў мае разважанні па тэме?», «Ці магу я падзяліць тэму на некалькі падтэмаў?».

3. Асноўная частка - аргументаванае раскрыццё зместу тэмы на аснове сабранага матэрыялу.

Дадзеная частка прадугледжвае развіццё вашай аргументацыі і аналізу, а таксама абгрунтаванне іх, зыходзячы з наяўных дадзеных, іншых аргументаў і пазіцый па гэтым пытанні. У асноўнай частцы кожны з параграфаў павінен быць прысвечаны разгляду адной галоўнай думкі.

У залежнасці ад пастаўленага пытання аналіз праводзіцца на аснове наступных катэгорый: прычына - наступства, агульнае - асаблівае, форма - змест, частка - цэлае, сталасць - зменлівасць.

Пры цытаванні выкарыстаных пры падрыхтоўцы першакрыніц ужываюцца адпаведныя правілы цытавання (тэкст цытаты бярэцца ў двукоссі і даецца дакладная спасылка на крыніцу, уключаючы нумар старонкі), інакш тэкст будзе лічыцца плагіятам.

4. Заключэнне - абагульненні і аргументаваныя высновы па тэме. Яно падагульняе эсэ або яшчэ раз уносіць тлумачэнні, падмацоўвае сэнс і значэнне выкладзенага ў асноўнай частцы. Паўтор, ілюстрацыя, цытата – вось метады, якія рэкамендуюцца для складання заключэння.


Афармленне эсэ
Набор тэксту эсэ ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word. Пры гэтым рэкамендуецца выкарыстоўваць шрыфты тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў. Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60-70, міжрадковы інтэрвал павінен складаць 18 пунктаў, колькасць тэкставых радкоў на старонцы - 39-40.

Усталёўваюцца наступныя памеры палёў: верхняга і ніжняга - 20 мм, левага - 30 мм, правага - 10 мм. Пры друкаванні тэксту эсэ абзац павінен адпавядаць чатыром знакам (1 см.).

Патрабаванні да эсэ - не менш за 10 старонак тэксту, не менш за 10 крыніцаў, наяўнасць уласных ідэяў, абгрунтаванасць тэзісаў, паслядоўнасць, наяўнасць увядзення і высноваў, цытаванні. Плагіят жорстка караецца!
Як падрыхтаваць і напісаць эсэ?
Якасць любога эсэ залежыць ад трох складнікаў, такіх як:


  • зыходны матэрыял, які будзе выкарыстаны (канспекты прачытанай літаратуры, лекцый, запісы вынікаў дыскусій, уласныя меркаванні і назапашаны досвед па дадзенай праблеме);

  • якасць апрацоўкі наяўнага зыходнага матэрыялу (яго арганізацыя, аргументацыя і довады);

  • аргументацыя (наколькі сапраўды яна суадносіцца з паднятымі ў эсэ праблемамі).

Працэс напісання эсэ можна разбіць на некалькі стадый: абдумванне - планаванне - напісанне - праверка - праўка.

Планаванне - азначэнне мэты, асноўных ідэй, крыніц інфармацыі, тэрмінаў напісання працы.

Крыніцы. Тэма эсэ падкажа, дзе шукаць патрэбны матэрыял. Звычайна карыстаюцца бібліятэкай, інтэрнэт-рэсурсамі, слоўнікамі, даведнікамі.

Праверка азначае рэдагаванне тэксту з арыентацыяй на якасць і эфектыўнасць. Якасць тэксту складаецца з чатырох асноўных кампанентаў: выразнасці думкі, зразумеласці, пісьменнасці і карэктнасці.

Думка – гэта змест напісанага. Неабходна выразна і ясна фармуляваць ідэі, якія жадаеце выказаць, у адваротным выпадку ў вас не атрымаецца данесці гэтыя ідэі і звесткі да іншых.

Зразумеласць - гэта дасціпнасць тэксту для разумення. Лягчэй усяго яе можна дасягнуць, карыстаючыся лагічна і дакладна падабранымі словамі, фразамі і ўзаемазвязанымі абзацамі, якія раскрываюць тэму.

Граматнасць - адлюстроўвае захаванне нормаў граматыкі і правапісу.

Карэктнасць - гэта стыль напісанага. Стыль вызначаецца жанрам, структурай працы, мэтамі, якія ставіць перад сабой аўтар, чытачамі, да якіх ён звяртаецца.

Ацэнка эсэ
Эсэ ацэньваецца па наступных крытэрыях:


Крытэрыі

Патрабаванні да студэнта

Максімальная колькасць балаў

Веданне і разуменне тэарэтычнага матэрыялу.

- выразна і поўна вызначае паняцці, якія разглядаюцца, прыводзіць ім адпаведныя прыклады;

- выкарыстоўвае паняцці, якія строга адпавядаюць тэме;

- праца выканана самастойна.


2 балы

Аналіз і ацэнка інфармацыі

- граматна ўжывае катэгорыі аналізу;

- умела выкарыстоўвае прыёмы параўнання і абагульнення для аналізу ўзаемасувязі паняццяў і з’яў;

- здольны растлумачыць альтэрнатыўныя погляды на разглядаемую праблему і прыйсці да збалансаванага заключэння;

- студэнт выкарыстоўвае вялікую колькасць розных крыніц інфармацыі;

- дае асабістую ацэнку праблеме.


4 балы

Пабудова меркаванняў

- выразнасць і зразумеласць эсэ;

- доказы выкладзены лагічна;

- вылучаныя тэзы суправаджаюцца граматнай аргументацыяй;

- прыводзяцца розныя пункты гледжання і іх асабістая ацэнка.

- агульная форма эсэ адпавядае жанру праблемнага навуковага артыкула.


3 балы

Афармленне працы

- праца адпавядае асноўным патрабаванням да афармлення;

- правільнае афармленне цытатаў;

- захаваны лексічныя, фразеалагічныя, граматычныя і стылістычныя нормы беларускай літаратурнай мовы;

- тэкст аформлены з поўным захаваннем правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі;



- эсэ адпавядае фармальным патрабаванням.

1 бал

Максімальная колькасць балаў, якую студэнт можа атрымаць - 10 балаў.
1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка