Гісторыя дзяржавы І права беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка2/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.02 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Тэма 1.  Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі і яго асаблівасці

Прадмет і задачы гiсторыi дзяржавы i права Беларусi.

Характэрныя рысы, асаблівасці і тэндэнцыі ў развіцці навукi гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Паходжанне назвы «Беларусь».

Перыядызацыя гiсторыi дзяржавы i права Беларусi.

Гiстарыяграфiя навукi гiсторыi дзяржавы i права Беларусi.

Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра прадмет і метад дысцыпліны, узнікненне і развіцце назвы Беларусь, аб перыядызацыі і гісторыяграфіі навукі.

Тэма 2.  Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян (IХ ст. – першая палова ХIII ст.)

Зараджэнне дзяржаўнасці ў усходніх славян. Пытанне аб узнікненні беларускай дзяржаўнасці. Канцэпцыі паходжання дзяржаўнасці.

Старажытныя беларускiя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Турава-Пінскае, Берасцейскае, Гарадзенскае, Менскае, Смаленскае і інш.).

Асноўныя рысы і асаблівасці грамадскага ладу. Фарміраванне класаў і сацыяльных груп насельніцтва.

Дзяржаўна-палітычны лад. Сістэма органаў ўлады і кіравання. Князь і княжацкая ўлада. Службовыя асобы. Веча.

Суд і судаводства.

Хрысціянізацыя насельніцтва. Дзяржава і царква.

Старажытнае права на беларускіх землях. Крыніцы права ў IХ–ХIII ст. Звычаёвае права: сутнасць, асноўныя рысы. Кананічнае права. Першыя пісаныя помнікі права: Руская Праўда, княжацкія статуты, міждзяржаўныя дагаворы (дагавор 1229 г. з Рыгай i Гоцкiм берагам і інш.).

Злачынства і пакаранне.

Станаўленне асноўных інстытутаў грамадзянскага права. Шлюбна-сямейныя адносіны і іх рэгуляванне.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці на Беларусі ў IХ ст. – першая палова ХIII ст., развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.

Тэма 3.  Беларускія землі ў складзе Вялiкага княства Лiтоўскага. Грамадскі лад дзяржавы

Асноўныя канцэпцыі паходжання Вялікага княства Літоўскага.

Знешнія і унутранныя, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.

Працэс фарміравання тэрыторыі дзяржавы з цэнтрам у Навагародку. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага княства Літоўскага ў ХIV–ХV ст. Васальная залежнасць мясцовых (удзельных) князёў ад вялікага князя.

Структура феадальнага грамадства. Падзел на класы і саслоўі. Фарміраванне саслоўя шляхты. Прававое становішча шляхты ў ХV–ХVI ст. Служылая шляхта і ўбогая шляхта, іх правы і абавязкі.

Сацыяльнае і прававое становішча сялян (гаспадарскіх, панскіх, царкоўных). Прававы статус асобных катэгорый сялян: баяр путных і панцырных, даннікаў, сялян-слуг, цяглых і асадных сялян, агароднікаў, халупнікаў і інш.

Працэс запрыгоньвання сялян і яго адлюстраванне ў заканадаўстве.

Гарадское насельніцтва і яго структурны падзел. Катэгорыя «людзей люзных».

Афармленне прававога становішча гараджан (месцічаў). Правы і абавязкі гараджан вялікакняжацкіх (дзяржаўных) гарадоў і прыватна­ўласніцкіх гарадоў. Статус гараджан у гарадах з магдэбургскім правам.

Утварэнне цэхаў і братстваў. Барацьба гараджан за сацыяльныя і палітычныя правы.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці на Беларусі ў перыяд ВКЛ, развіцце сацыяльных групаў насельніцтва.

Тэма 4.  Дзяржаўна-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Уніі з Польшчай

Форма дзяржаўнага ўладкавання і форма кіравання Вялікага княства Літоўскага. Сістэма органаў дзяржаўнай улады.

Прававое становішча Вялікага князя (гаспадара) дзяржавы. Вялікія князі Вялікага княства Літоўскага (Віцень, Гедзімін, Яўнуцій, Альгерд, Ягайла, Кейстут, Скіргайла, Вітаўт, Свідрыгайла, Жыгімонт, Андрэй Казімір, Аляксандр, Жыгімонт І Стары, Жыгімонт II Аўгуст, Генрых Валуа, Стафан Баторый, Жыгiмонт III Ваза) і іх уклад у працэс фарміравання і развіцця дзяржавы.

Рада Вялiкага княства Лiтоўскага. Яе склад i кампетэнцыя. Змены ў прававым становiшчы рады ў ХV–ХVI ст.

Вышэйшыя службовыя асобы Вялiкага княства Лiтоўскага (земскія і дворныя): маршалак земскi, канцлер, гетман земскi, падскарбi земскi, іншыя службовыя асобы дзяржавы. Iх прававое становiшча і дзейнасць.

Дзяржаўная канцылярыя. Службовыя асобы канцылярыі (пісары, сакратары, дзякі і інш.).

Сойм Вялiкага княства Лiтоўскага. Працэс станаўлення, склад i парадак дзейнасцi. Кампетэнцыя сойма. Заканадаўчая дзейнасць сойма.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў перыяд цэнтралiзацыi дзяржавы.

Змены ў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле. Працэс утварэння ваяводстваў i паветаў. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ХVI ст.

Службовыя асобы мясцовай адмiнiстрацыi. Ваяводы. Старасты. Дзяржаўцы. Павятовыя маршалкi. Харужыя. Старцы. Соцкiя. Іншыя службовыя асобы.

Ваяводскія і павятовыя соймікі: узнікненне і дзейнасць.

Органы ўлады і кiравання ў гарадах. Станаўленне самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам. Прававое становішча войта. Гарадская рада. Бурмiстры. Статус лаўнiкаў.

Мiжнародныя адносіны Вялiкага княства Лiтоўскага. Мiжнародныя сувязi з Лiвонiяй, Маскоўскай, Цверскай, Пскоўскай, Наўгародскай і іншымі дзяржавамi. Васальна залежныя ад Вялiкага княства Лiтоўскага Адаеўскае, Навасiльскае, Казельскае і інш. княствы. Міжнародныя пагадненні, саюзы, дагаворы.

Унii з Польшчай. Крэўская ўнія 1385 г. і Гарадзельская ўнія 1413 г. Унii ў перыяд княжання Казiмiра, Аляксандра, Жыгiмонта І Старога.

Дагаворныя адносіны з Лiвонii і працэс яе далучэння да Вялiкага княства Лiтоўскага.

Люблiнская унiя 1569 г.: прычыны, працэс заключэння, сутнасць, наступствы. Берасцейская царкоўная унiя 1596 г. і яе наступствы.



Мэты і задачы вывучэння дадзенай тэмы - фарміраванне тэарэтычных ведаў і ўяўленняў пра развіцце дзяржаўнасці на Беларусі ў перыяд ВКЛ, развіцце дзяржаўных і прававых інстытутаў, іх абумоўленасці эканамічнымі і палітычнымі прычынамі.

1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка