Гісторыя дзяржавы І права беларусі вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка1/9
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.02 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны універсітэт»
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар


УА «Полацкі дзяржаўны універсітэт»

_____________ Д.М. Лазоўскі

«___» __________ 20 г.

Рэгістрацыйны № УД - ______/р.



ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці:

124 01 02 «Правазнаўства»

Факультэт: юрыдычны

Кафедра: тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Курс: 1 / 1*/ 3**

Семестр: 1 / 1*/5**

Лекцыі: 70 / 16*/10**

Практычныя (семінарскія) заняткі: 46 / 12*/6**

Кантрольная работа: 1*/5**

Экзамен: 1 / 1*/5**

Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне: 116 г. /28 г.*/16 г.**

Усяго гадзін па дысцыпліне (дзенная форма): 242 г.


Форма навучання дзенная

* Форма навучання завочная поўная

** Форма навучання завочная скарочаная

Склаў: Шчэрбік Дзмітрый Васілевіч.


20
Вучэбная праграма складзена на падмурку адукацыйнага стандарту Рэспублікі Беларусь ОСРБ 1-24 01 02-2008, а таксама Тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» па спецыяльнасці «Правазнаўства», зацв. Вучэбна-метад. Аб’яднаннем ВНУ РБ па гуманітар. Адукацыі 17.07.07 г., Рэг. Нумар № ТД-ЕГ.047/тып.


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці працоўнага варыянта на паседжанні кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права УА «ПДУ»


« » 20 года

Пратакол №___

Загадчык кафедры ___________ А.Н. Пугачоў
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта вучэбнай праграмы метадычнай камісіяй юрыдычнага факультэта УА «ПДУ»
«___» ________ 20 года

Пратакол №____

Старшыня ___________.І.М. Троцкая
Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам УА «ПДУ»

«___» ________ 20 года

Пратакол № ____

Старшыня Навукова-метадычнага савета УА «ПДУ»

__________________ Булах В.В.

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1.1. Мэты і задачы выкладання і вывучэння дысцыпліны
Беларуская дзяржаўнасць, якая прайшла шматвяковы шлях гістарычнага развіцця, у сувязі з заканамернасцямі гістарычнага працэсу і прынцыпам пераемнасці развiваецца ў напрамку пабудовы дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Гэтаму працэсу спрыяе вывучэнне гiсторыі дзяржавы i права Беларусі – адной з фундаментальных прававых дысцыплін, прадугледжаных вучэбнымі планамі па спецыяльнастях, якія адносяцца да накірунку адукацыі «Права», прадметам вывучэння якой з’яўляецца сістэма ведаў аб прычынах узнікнення і станаўлення беларускай дзяржаўнасці, характэрных рысах, асаблівасцях і тэндэнцыях на шляху яе паэтапнага развіцця.

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў якасці гістарычнай навукі ўяўляе сабой частку гісторыі чалавецтва, а ў якасці юрыдычнай – адну з важнейшых галін ведаў, на якіх грунтуюцца дасягненні юрыспрудэнцыі ў цэлым. Гістарычныя трансфармацыі дзяржаўна-прававой сферы патрабуюць, з мэтай прагназіравання перспектыў далейшага развіцця навуковага аналізу папярэдняга хода гістарычнага працэсу і пераасэнсоўвання папярэдніх навуковых падыходаў адносна такіх важнейшых палітычных інстытутаў як права і дзяржава. Як гісторыка-прававая дысцыпліна, гісторыя дзяржавы і права Беларусі мае не толькі пазнавальнае, але метадалагічнае і практычнае значэнне, бо дапамагае выпрацаваць у студэнтаў погляд на дзяржаўнасць як на дынамічны арганізм, які пастаянна развіваецца ва ўзаемасувязі з рэальным грамадска-палітычным становішчам. Без грунтоўнага ведання і яснага разумення сутнасці папярэдніх гiстарычных падзей, характэрных рысаў сацыяльна-эканамічнага, палітыка-культурнага і прававога жыцця народа і тых змяненняў, якія адбываліся ў сувязі з развіццём і ўскладненнем гістарычнага працэсу, немагчыма мець цвёрды светапогляд i бачыць перспектывы будучынi.

Узнікненне, станаўленне, развіццё дзяржавы і правы Беларусі, пачынаючы ад ранніх, простых формаў грамадскіх адносінаў да больш арганізаваных і складаных формаў дзяржаўнасці, адбывалася ў рэчышчы агульнай гісторыі чалавецтва і цесным культурным, эканамічным і палітычным узаемадзеянні з суседнімі народамі. Пройдзены гістарычны шлях беларускага народа сведчыць аб тым, што эвалюцыя дзяржаўнасці Беларусі, змяненне айчыннай дзяржаўна-прававой сферы адбываліся ў кантэксце агульных гістарычных тэндэнцый еўрапейскай гісторыі па складанаму шляху паступальнага і больш прагрэсіўнага развіцця. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што на працягу стагоддзяў змянялася назва беларускага народа, у сувязi з чым яго гiсторыя часам прыпiсвалася iншым народам і адвольна трактавалася, а некаторыя гiстарычныя пытаннi застаюцца яшчэ мала даследаванымі.

У паэтапным развіцці беларускай дзяржаўнасці і эвалюцыі прававой сферы найбольш характэрнымі з’яўляюцца наступныя перыяды: існаванне старажытных дзяржаў-княстваў на Беларусі; перыяд Вялікага княства Літоўскага – дзяржавы, палітыка-эканамічным цэнтрам якой былі беларускія землі; перыяд Рэчы Паспалітай – канфедэратыўнай дзяржавы ў складзе Польшчы і Вялікага княства Літоўскага; знаходжанне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, а затым – у складзе РСФСР; перыяд узнаўлення беларускай дзяржаўнасці (абвяшчэнне БНР і БССР); савецкі перыяд (Беларуская ССР у складзе СССР); найноўшы перыяд, які пачаўся з абвяшчэння ў 1990 г. Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР і заканадаўчага замацавання у 1991 г. новай назвы беларускай дзяржаўнасці – Рэспубліка Беларусь. Зразумела, што гэта перыядызацыя некалькі ўмоўная. Маючы на ўвазе неаднастайнасць i сваеасаблiвасць гiстарычных перыядаў эвалюцыі дзяржавы і права Беларусі, з мэтай арыентацыі студэнтаў на галоўныя этапы і падзеi грамадска-палітычнага развiцця ў іх храналагiчнай паслядоўнасцi ў праграму ўводзiцца характэрная перыядызацыя гiсторыi дзяржавы i права Беларусi, якая найбольш значна адлюстроўвае асаблiвасцi генезiсу беларускай дзяржаўнасцi. У адпаведнасці з важнейшымі эвалюцыямі прававой сферы ў праграме вылучаецца шэраг спецыяльных тэмаў.

Галоўнай задачай вучэбнай дысцыпліны з’яўляецца забеспячэнне сістэмнага засваення курса і фарміраванне дакладных ўяўленняў аб храналагiчнай паслядоўнасцi і этапах развіцця беларускай дзяржаўнасці, сутнасці самых важных гiстарычных падзей; асаблівасцях у развіцці права і функцыянаванні дзяржаўных органаў улады, судовых устаноў і заканадаўства на аноўных этапах гістарычнага развіцця. Абавязковым для студэнтаў-правазнаўцаў з’яўляецца вывучэнне прававой спадчыны беларускага народа і засваенне катэгарыяльных паняццяў і канцэпцый, распрацаваных гісторыка-прававой навукай, што служыць метадалагічнай базай для паспяховага засваення галіновых і спецыяльных юрыдычных дысцыплін.

На падставе засваення вучэбнага матэрыялу студэнты павінны ведаць:



  • канцэптуальные асновы гісторыі дзяржавы і права Беларусі;

  • асноўныя этапы і храналагічную паслядоўнасць развіцця беларускай дзяржаўнасці;

  • асноўныя катэгорыі, паняцці і дасягненні, якія характэрызуюць узровень гістарычнага развіцця прававой культуры Беларусі;

  • прававыя крыніцы, асаблівасці функцыянавання і гістарычнага развіцця дзяржаўных органаў і заканадаўства;

  • эвалюцыю прававога становішча насельніцтва;

  • характэрныя рысы і асаблівасці гістарычнага развіцця важнейшых прававых інстытутаў і галін права.

У лік задач ўваходзіць таксама развіццё юрыдычнага мыслення студэнтаў, у тым ліку – прывіццё навыкаў умелай арыентацыі ў прычынах, гістарычных ўмовах і асаблівасцях эвалюцыі беларускай дзяржаўнасці; умення характарызаваць важнейшыя дасягненні прававой культуры беларускага народа, выяўляць аб’ектыўныя заканамернасці эвалюцыі прававых інстытутаў і заканадаўства; тлумачыць праблемныя пытанні гісторыі дзяржавы і права Беларусі і аргументаваць уласныя пазіцыі, а таксама выкарыстоўваць атрыманыя веды для паспяховага засваення галіновых юрыдычных дысцыплін і фарміравання навуковага светапогляду.

Выпрацоўка разумення сутнасці гістарычных працэсаў, навыкаў усведамлення галоўных грамадскіх падзеяў, якія на іх ўплывалі, стане падставай для выяўлення важнейшых тэндэнцый і заканамернасцяў гістарычнага развіцця, асэнсавання адметнасці эвалюцыі нацыянальнай дзяржаўнасці і бачання перспектыў яе будучыні. На падставе сістэмнага вывучэння помнікаў права студэнты змогуць набыць навыкі аналізу гістарычнага нарматыўна-прававога матэрыялу, што дапаможа ім пры засваенні курсаў галіновых юрыдычных дысцыплін вылучаць станоўчыя рысы і добрую вартасць сучаснага заканадаўства, а таксама выяўляць яго недахопы. Такім чынам, усведамленне гісторыі айчыннай прававой сферы мае і практычныя мэты – развіццё ў перспектыве яшчэ больш дасканалага нацыянальнага заканадаўства, найболей адэкватнага сучаснай прававой свядомасці грамадства.

Гісторыя дзяржавы і правы Беларусі, як адна з фундаментальных юрыдычных дысцыплін, дапамагае будучаму юрысту не толькі стаць сапраўдным прафесіяналам у прававой сферы, але і сфарміраваць уласную грамадзянскую пазіцыю па актуальных пытаннях дзяржаўна-прававога развіцця і ўвогуле – стаць інтэлектуальнай асобай і патрыётам сваёй Айчыны.
1.2. Пералік дысцыплін, засваенне якіх студэнтамі неабходна для вывучэння дадзенай дысцыпліны

Вывучэнне «Гісторыі дзяржавы і права Беларусі » засноўваецца на ведах агульнай тэорыі права, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, гісторыі дзяржавы і права замежных краін.


1.3. Структура ўтрымання навучальнай дысцыпліны

У аснове структуравання ўтрымання навучальнай дысцыпліны пакладзены прынцып, які мяркуе разбіўку тэарэтычнага матэрыялу на самастойныя тэмы. Па кожнай тэме, у адпаведнасці з яе мэтамі і задачамі па фармаванні і развіццю ў студэнтаў пэўных кампетэнцый, выкладчыкам праектуюцца і рэалізуюцца вызначаныя педагагічныя тэхналогіі. У дадзеным выпадку, гэты выклад тэарэтычнага матэрыялу, выступы студэнтаў на семінарах па распрацаваных імі тэмам, дыскусія і абмеркаванне праблемаў гісторыі дзяржавы і права.


1.4. Метады (тэхналогіі) навучанні

Пры вывучэнні дысцыпліны «Гісторыі дзяржавы і права Беларусі» ужываюцца наступныя эфектыўныя методыкі і тэхналогіі:

" тэхналогія навучальна-даследчай дзейнасці;

" камунікатыўныя тэхналогіі (апытанне, дыскусія і іншыя метады актыўнага навучання);

" рэйтынгавыя тэхналогіі;

" ВМК;


" напісанне навуковых працаў.

Матэрыял па курсу «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» падзелены на шаснаццаць тэмаў, што дазваляе найбольш поўна прадставіць студэнтам інфармацыю аб развіцці гісторыі дзяржаўных і прававых інстытутаў на тэрыторыі Беларусі, і забяспечыць кантроль за атрыманымі ведамі.

Па кожнай тэме дысцыпліны прадугледжваецца выкладанне лекцыі, правядзенне семінарскага занятку, адпаведна ў вучэбна-метадычным комплексе да кожнай тэмы прапанаваны абавязковы блок элементаў: кароткі канспект лекцыі, заданні да семінарскіх заняткаў, а таксама кантрольны блок, які прадугледжвае напісанне 3 рэфератаў і выніковага эсэ.

Заданні да семінарскіх заняткаў уяўляюць сабой пытанні, якія студэнты павінны падрыхтаваць, абапіраючыся на лекцыйны матэрыял, а таксама на матэрыялы, атрыманыя самастойна з указаных вучэбных крыніцаў і дадатковай літаратуры.

Рэфераты прадугледжваюць паглыбленае пісьмовае даследаванне па тэме семінарскага занятку.

Курс «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» прадугледжвае правядзенне іспыту ў першым семестры навучання. Мэта іспыту - вызначыць ступень засваення матэрыялу курсу і здольнасць студэнта да выражэння ў лагічнай паслядоўнасці атрыманых падчас навучання ведаў. Студэнт павінен паказаць на іспыце здольнасць да аналітычнага мыслення і паказаць веды аб развіцці дзяржаўнасці і права Беларусі.


6. Дыягностыка кампетэнцый студэнтаў

Якасныя паказчыкі падрыхтоўкі студэнтаў вызначаюцца стандартам ОСРБ 1-24 01 02-2008. Агульныя патрабаванні да кантролю якасці адукацыі і сродкам дыягностыкі вынікаў адукацыі ўсталяваны ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі.

Дыягнастычны інструментар. Для маніторынгу якасці вывучэння дысцыпліны і дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваецца наступны дыягнастычны інструментар: вусновае апытанне і дыскусіі падчас заняткаў, дзелавыя гульні, рэфераты і даклады па асобных частках дысцыпліны, эсэ, экзамен.


2. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка