Праграмныя патрабаванні па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя»
-
Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі”. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
-
Першабытная эпоха, яе асноўныя этапы і іх характарыстыка. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі.
-
Генэзіс усходнеславянскіх плямен і іх рассяленне на тэрыторыі Беларусі, грамадскае і гаспадарчае развіццё. Раннія этапы этнагенэзу беларусаў.
-
Станаўленне еўрапейскай сярэднявечнай цывілізацыі. Феадальна-саслоўны лад, роля дзяржавы і царквы ў Сярэднія вякі.
-
Утварэнне дзяржаў на тэрыторыі рассялення ўсходніх славян. Адносіны Полацка і Турава з Кіевам і Ноўгарадам у IX – XІ стст.
-
З’яўленне хрысціянства на беларускіх землях. Развіццё культуры ў IX–XІ стст., і дзейнасць беларускіх хрысціянскіх асветнікаў.
-
Барацьба з іншаземнымі захопнікамі ў першай палове XIII ст. (крыжакамі і мангола-татарамі), складванне перадумоў палітычнага аб¢яднання.
-
Утварэнне ВКЛ і яго развіццё на першапачатковым этапе існавання (ад Міндоўга да Віценя). Знешняя палітыка князёў Гедыміна і Альгерда.
-
Унутраная і знешняя палітыка ВКЛ у перыяд з апошняй трэці XІV па канец XV ст.: паступовы геапалітычны паварот на Захад. Барацьба праваслаўнай знаці за захаванне сваіх правоў (вайна 1430-х гг.).
-
Дзяржаўны і сацыяльна-палітычны лад ВКЛ у ХІV–XVI стст.
-
Сацыяльна-эканамічны лад ВКЛ у другой палове ХІІІ–XVI стст. Фарміраванне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі і афармленне прыгоннага права.
-
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ у канцы XV – першай палове XVI ст.: адносіны з Маскоўскім княствам; барацьба з крымскімі татарамі.
-
Культура эпохі Адраджэння ў Еўропе і ў ВКЛ.
-
Складанасці палітычнага становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. (Лівонская вайна і Люблінская вунія). Становішча ВКЛ у Рэчы Паспалітай.
-
Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў ВКЛ. Берасцейская царкоўная вунія.
-
Унутраныя і знешнія канфлікты на беларускіх землях у канцы XVI – першай трэці XVII cт.: гарадскія паўстанні, інтэрвенцыйная вайна 1604 – 1618 гг.
-
Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты Рэчы Паспалітай сярэдзіны XVII ст. (1648 – 1651, 1654 – 1667, 1655 – 1660 гг.).
-
Барацьба магнацкіх груповак у канцы XVII – пачатку XVIII ст. Паўночная вайна. Апошнія спробы аддзялення ВКЛ ад Рэчы Паспалітай.
-
Дзяржаўны і грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Палітычны крызіс XVIII ст. і яго прычыны.
-
Культурнае, рэлігійнае і этнічнае развіццё беларускіх земляў у XVII – XVIII стст. Век Асветніцтва. Уплыў Асветніцтва на культуру Беларусі.
-
Падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі (1772–1795 гг.).
-
Палітыка Расійскай імперыі на далучаных беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку XIX ст.
-
Вайна 1812 г. і Беларусь.
-
Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у першай палове XIX ст. Паўстанне 1830 – 1831 гг. і яго вынікі.
-
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. (да 1861 г.). Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
-
Культура і асвета ў Беларусі ў канцы XVIII –сярэдзіне XIX ст. Зараджэнне новай беларускай літаратуры.
-
Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. і контррэформы 80 – 90-х. гг. XIX ст. Асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
-
Паўстанне 1863 – 1864 гг. у Беларусі і яго вынікі.
-
Грамадска-палітычны рух у апошняй трэці XIX – пачатку XX ст. у Расіі і Беларусі. Народніцтва і марксізм. Станаўленне беларускага нацыянальнага руху.
-
Асаблівасці працэсу фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX ст.
-
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў апошняй трэці ХІХ – пачатку ХХ ст. Станаўленне і развіццё капіталізму.
-
Беларусь у перыяд рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. і паслярэвалюцыйны перыяд 1907 – 1914 гг.
-
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
-
Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. і Беларусь. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху.
-
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Усталяванне ўлады бальшавікоў у Беларусі і першыя мерапрыемствы новай улады.
-
Пазітыўныя тэндэнцыі ў нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве, эканамічным і культурным жыцці БССР у 20-я гг. XX ст.
-
Рух да стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці ў канцы 1917 – на працягу 1918 г. (I Усебеларускі з¢езд, утварэнне БНР).
-
Стварэнне БССР як бальшавіцкай альтэрнатывы БНР. Савецка-польская вайна 1919–1920 гг. Рыжскі мір.
-
Станаўленне і ўмацаванне савецкай таталітарнай сістэмы ў 30 – гг. XX ст. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
-
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.).
-
Пачатак Другой сусветнай вайны і аб¢яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
-
Напад гітлераўскай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
-
Усталяванне гітлераўскага акупацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабаранцкіх арганізацый.
-
Партызанскі рух і падполле на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
-
Беларуская наступальная аперацыя і вызваленне Беларусі ў 1944 г.
-
Грамадска-палітычнае жыццё і цяжкасці аднаўлення народнай гаспадаркі СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1944–1953 гг.).
-
Дэсталінізацыя грамадска-палітычнага жыцця, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя змены ў СССР і БССР у сярэдзіне 50-х – першай палове 60-х гг. XX ст.
-
БССР ад сярэдзіны 60-х да сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст. Здабыткі і праблемы ў грамадска-палітычным, эканамічным і культурным жыцці.
-
Крызіс і разбурэнне савецкай палітычнай сістэмы (1985–1991 гг.). Палітыка перабудовы
-
Распад СССР і ўтварэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь.
-
Асаблівасці дзяржаўнага ладу і эканамічных рэформаў Рэспублікі Беларусь 1992–1994 гг. Канстытуцыя 1994 г.
-
Рэспубліка Беларусь на сучасным этапе. Асноўныя напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі.
Абмеркаваны і зацверджаны
на паседжанні кафедры філасофіі і гісторыі
Пратакол №1 ад 31.08.2015
Заг. кафедры Буйко Т.М. |