Gfps-polska аб’яўляе прыём заяваў на стыпендыю ў Польшчы на летні семестр 2015 года (сакавік-ліпень) для студентаў І выпускнікоў вну з Беларусі. Дэдлайн 31 кастрычніка 2014!




Дата канвертавання17.03.2016
Памер15.76 Kb.


GFPS-Polska аб’яўляе прыём заяваў на стыпендыю ў Польшчы на летні семестр 2015 года (сакавік-ліпень) для студентаў і выпускнікоў ВНУ з Беларусі. Дэдлайн 31 кастрычніка 2014!

Навукова-культурная стыпендыя, якую прысуджае GFPS-Polska і Фонд Польска-Нямецкага супрацоўніцтва, прызначана для асобаў, якія вылучаюцца добрымі вынікамі ў вучобе, з цікавымі праектамі і даследаваннямі. Ад кандыдатаў мы патрабуем камунікатыўных ведаў польскай мовы (вуснай і пісьмовай), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і грамадскім жыццы акадэмічнай супольнасці ў час вучобы ў Польшчы. Вітаюцца кандыдаты, якія могуць пацвердзіць сваю дзейнасць у інтарэсах няўрадавых арганізацый, удзел у грамадзянскіх ініцыятывах або выдатныя навуковыя дасягненні (удзел у канферэнцыях, мерапрыемствах у навуковых колах).



Што GFPS прапаноўвае:

- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;


- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
- магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
- удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
- стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
- сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Неабходны набор дакументаў:

- запоўненая анкета;

- матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

- план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

- даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;

- сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;



Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе! Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl. Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў пачатку лістапада.

Падрабязнасці на сайце www.gfps.pl


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка