Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Кармяншчыны мажэйка павел Віктаравіч




Дата канвертавання17.05.2016
Памер102.76 Kb.
Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Кармяншчыны
МАЖЭЙКА Павел Віктаравіч, нарадзіўся 28.12.1911 г. у в. Сапажкі. Скончыў Ленін-градскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1933), Арэнбургскую школу лётчыкаў і лётчы-каў-назіральнікаў (1935). 3 чэрвеня 1941 г. на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-ым і 4-ым Украінскім франтах ваенком авіяэскадрыллі, палка, нам. нач. палітаддзела дывізіі, нам. ка-мандзіра асобнага палка па палітчастцы, ка-мандзір авіяэскадрыллі, нам. камандзіра пал-ка па лётнай падрыхтоўцы. Маёр Мажэйка вызначыўся ў баях за Карпаты ў жніўні 1944 — лютым 1945 г., на тэрыторыі Венгрыі і Чэхаславакіі. Зрабіў 112 вылетаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945 г. Да 1950 г. у Савецкай Арміі, падпалкоўнік.

Памёр 19.1.1987 г.


НЕСЦЯРОВІЧ Павел Уладзіміравіч, нарадзіўся 8.7.1913 г. у в. Енцы. На фронце з 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Рэчыцы, Бабруйска, Асіповіч, Баранавіч, курсы, а потым больш чвэрці стагоддзя служба ў органах міліцыі. Да баявых уз-нагарод ветэрана далучыліся новыя, пас-ляваенныя. Прозвішча Героя Савецкага Саюза выдатніка міліцыі Паўла Уладзі-міравіча Несцяровіча было занесена ў Ганаровую кнігу Міністэрства ўнутраных спраў СССР.




ФІЛІМОНАЎ Аляксандр Андрэевіч, нарадзіўся 9.5.1918 г. у в. Кучын. Герой Савецкага Саюза (1945). 3 1943 г. на Сцяпным, 1-ым і 2-ім Украінскіх франтах, камандзір танкавага ўзвода, роты. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Германіі. 3 16.4. 1945 г. да 11.5.1945 г. рота на чале з Філімонавым фарсіравала р. Нэйсе і Шпрэе, знішчыла ачагі супраціўлення гітле-раўцаў у адным з прыгарадаў Берліна. У баях з праціўнікам рота адбіла 10 контратак, знішчыла 12 танкаў і самаходных гармат, 11 палявых гармат, 35 кулямётаых кропак, 20 гру-завых аўтамашын і каля 500 гітлераўцаў. Пры-маў удзел у вызваленні Прагі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945 г. Скончыў БДУ (1949). Доктар гіста-рычных навук (1969), прафесар (1970). 3 1952 г. на выкладчыцкай, з 1969 г. на навуковай рабоце. Распрацоўвае праблемы гі-сторыі БССР перыяду сацыялістычнага бу-даўніцтва, Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з аўтараў і член рэдкалегіі 3-томнай кнігі "Усе-народная барацьба на Беларусі супраць ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны" (кн. 1-3, 1983-1985), адзін з аўтараў 5-га тома і член галоўнай р; калегіі 5-томнай "Гісторыі Беларускай СС (1972-1975). ( Поўны кавалер ордэна Славы ~)


ХАДАНОВІЧ Леў Сяргеевіч, нарадзіўся 15.11.1923 г. у в. Струмень. Поўны кавалер ордэна Славы. У Вялікую Айчынную вайі (з 1942 г.) падрыўнік 1-ай Гомельскай парть занскай брыгады, з 1943 г. на фронце. П; мочнік камандзіра ўзвода разведкі ст. ся{ жант Хадановіч вызначыўся ў баях за вызва- ленне Беларусі і Польшчы. Ноччу н 22.7.1944 г. у тыле праціўніка знішчыў 2 варожых карэкці-роўшчыкаў, разведаў агнявьд сродкі ворага; ноччу на 1.12.1944 г. у тылі ворага з узводам разведчыкаў пранік у раз мяшчэнне абароны праціўніка, закідаў грана-тамі бліндаж, знішчыў кулямёт, узяў у палон

2 гітлераўцаў; 13.2.1945 г. у раёне Гдыні э групай разведчыкаў захапіў "языка" і каш-тоўныя звесткі пра абарону ворага. Пасля дэмабілізацыі скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1947). Працаваў старшым дыспетчарам Днепра-Бугскага тэхнічнага ўчаст-ка рачнога шляху. Адзначаны Граматай Вяр-хоўнага Савета БССР, двума знакамі "Вы-датнік сацыялістычнага спаборніцтва" Галоў-рачфлоту рэспублікі, ганаровымі грамагамі.




3 узнагародных лістоў на Льва Хадановіча

"...Ноччу з 22 на 23 ліпеня 1944 г. Ха-дановіч, выконваючы спецыяльнае заданне камандавання, прабраўся на вышыню, дзе заселі фашысцкія карэкціроўшчыкі, і аўтаматным агнём знішчыў іх. Ён дас-тавіў у наша размяшчэнне каштоўныя звесткі аб агнявых сродках ворага. Тава-рыш Хадановіч заслугоўвае ўрадавай уз-нагароды — ордэна Славы III ступені. Камандзір палка палкоўнік Семянчук".

1-ая рэзалюцыя: таварыш Хадановіч узнагароджаны ордэнам Славы III сту-пені. Подпіс: камандзір 139-ай стралко-вай дывізіі генерал-маёр Кірылаў.

"Са сваім узводам Хадановіч ноччу на 1 снежня 1944 г., пераадолеўшы раку На-раў, пранік у размяшчэнне ворага, за-кідаў гранатамі бліндаж, знішчыў стан-ковы кулямёт і захапіў двух палонных. Нягледзячы на моцны агонь фашыстаў, Хадановіч вёў свой узвод у пошуку спа-койна, умела. Манеўраваў сіламі ўзвода ў час захопу "языка".

Сваімі дзеяннямі Хадановіч заслу-гоўвае узнагароды — ордэна Чырвонага Сцяга...

Загадам па 49-ай арміі ад 23 снежня 1944 г. Хадановіч узнагароджаны ордэ-нам Славы II ступені. Камандуючы вой-скамі 49-ай арміі генерал-палкоўнік Гры-шын".

У трэцім узнагародным лісце, падпіса-ным камандуючым 2-ім Беларускім фронтам маршалам Савецкага Саюза К. К. Рака-соўскім, гаворывда, што 13 лютага 1945 г. Хадановіч у якасці старшага групы раз-ведчыкаў пранік у размяшчэнне нямецкай абароны, захапіў "языка" і сабраў неаб-ходныя звесткі аб пярэднім краі абароны фашыстаў, за што ўзнагароджваецца ордэ-нам Славы I ступені.
Адзнака маршала

...Ішлі цяжкія баі за горад Данцыг. Палонны гітлеравец расказаў, што ў ка-такомбах хаваюцца пярэваратні-верволь-фаўцы. Камандзір палка Семянчук і на-чальнік штаба Сямашка паставілі перад разведчыкамі задачу: даведацца, дзе і колькі пярэваратняў знаходзіцца ў ката-

комбах, і па магчымасці даставіць "язы-ка" ў штаб палка.

Старшыня Хадановіч падабраў групу байцоў, якія пайшлі разам з ім. Першага часавога знялі бясшумна. Група ціхенька прабіралася па цемры катакомбаў. I зноў удача — пасля трохдзённага бою фашы-сты спалі непрабудным сном, спадзеючы-ся на вартавых. Разведчыкі бясшумна сабралі зброю, Хадановіч выстраліў. Ашалелым вервольфаўцам заставалася толькі лыпаць на савецкіх салдат. Гэта вылазка дала магчымасць разведчыкам без бою прывесці ў штаб 82 салдат і 2 гітлераўскіх афіцэраў.

Ордэн Баявога Чырвонага Сцяга на гімнасцёрку Льва Хадановіча прымаца-ваў сам маршал К. К. Ракасоўскі.

На развітанне Канстанцін Канстанці-навіч выказаў спадзёўку, што ім яшчэ да-вядзецца сустрэцца. I сапраўды было яш-чэ дзве сустрэчы з камандуючым. Адна — на Эльбе, калі маршал павіншаваў стар-шыню з перамаганосным завяршэннем вайны з фашыстамі. А другая — 24 чэр-веня 1945 г. у Маскве, калі К. К. Рака-соўскі, С. М. Будзённы, К. Я. Варашы-лаў наведалі казармы, дзе размясціліся ўдзельнікі святочнага парада Перамогі.


Кавалер ордэна Аляксандра Неўскага
Ураджэнец в. Каменка 23-гадовы лей-тэнант Мікалай Давыдзенка сустрэў ра-нак 22 чэрвеня 1941 г. на заходніх рубя-жах Краіны Саветаў, а дакладней — на Паўночна-Заходнім фронце, дзе служыў у складзе 415-га стралковага палка пер-шай стралковай дывізіі. Яго злучэнне па-геройску супраціўлялася пераўзыходзя-чым у колькасці і па ўзбраенні фашысц-кім армадам. Але сілы былі няроўныя, і адступаць з цяжкімі баямі давялося да самай Масквы.

Менавіта з-пад Масквы зімой 1941-га і пачаўся доўгі пераможны шлях маладо-га афіцэра да фашысцкага логава. Асаб-ліва вызначыўся стралковы батальён, якім камандаваў М.А.Давыдзенка, у ба-

ях за вызваленне Польшчы і ва Усходняй І Прусіі ў 1944 — 1945 гг. Менавіта ў 1944 г. за ўдалыя аперацыі па фарсі-раванні рэк і ўзяцці гарадоў, праведзе-ныя яго часцю ў складзе дывізіі, высокае камандзірскае майстэрства і асабістую мужнасць Мікалай Акулавіч быў узнага-роджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга. Але самы памятны бой быў напе-радзе.

...Ішоў апошні год вайны. Стралковы батальён маёра Давыдзенкі вёў упартыя баі ў Польшчы. У адзін з дзён перад ім была пастаўлена задача: абысці з тылу і заняць вельмі ўмацаваны пункт праціўні-ка — польскі гарадок Торнуў.

Наступаючы, падраздзяленне на пра-цягу некалькіх гадзін авалодала першай і другой лініямі абароны фашыстаў. У вы-ніку чыгуначная ветка, па якой праціўнік падкідваў на падмацаванне жывую сілу і тэхніку, была перарэзана, а гітлераўцы абяскроўлены.

У гэтай аперацыі нямала страт панёс і батальён Давыдзенкі, а сам камбат, які заўжды быў у першых радах байцоў і асабістым прыкладам натхняў іх у атакі, быў цяжка паранены, апынуўся ў шпіталі. А таму не мог ведаць, што за тую аперацыю вышэйшае камандаванне прад-ставіла яго да баявой узнагароды.

Але Радзіма не забыла героя. Праз 17 год, у 1962 г., старшыню тадышняга Кур-ганіцкага сельсавета нечакана патурба-валі званком з ваенкамата. Маўляў, так і так, у архіве Міністэрства абароны СССР знайшлі ўзнагародны ліст, у якім гаворыцца, што за высокае ваеннае май-стэрства маёр Давыдзенка ўзнагароджа-ны палкаводчым ордэнам Аляксандра Неўскага і яму належыць з'явіцца для ат-рымання ўзнагароды.

На жаль, цяжкія раненні далі аб сабе ведаць: Мікалай Акулавіч Давыдзенка рана пайшоў з жыцця.



Р.Залесны
Героямі сталі на Кармяншчыне
КАЛІНКІН Міхаіл Герасімавіч, нарадзіўся 16.4.1916 г. у Петраградзе. У Вялі-кую Айчынную вайну на фронце з 1941 г. Ка-мандзір асобнай стралковай роты капітан Калінкін вызначыўся пры вызваленні Кармян-скага раёна. 22.11.1943 г. каля в. Студзянец рота на чале з Калінкіным уварвалася ў тран-шэі і выбіла з іх праціўніка, аўтаматным агнём і гранатамі ён знішчыў 12 гітлераўцаў. Каб спыніць кулямётны агонь варожага дзота, па-ранены М. Г. Калінкін закрыў амбразуру сваім целам. Загінуў 22.11.1943 г. Натхнёныя яго подзвігам, байцы захапілі важны плац-дарм.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 г.

Пахаваны ў в. Касцюкоўка. Яго імем на-званы вуліцы ў г.п. Карма і в. Ліцвінавічы. На месцы бою каля в. Касцюкоўка, на беразе р. Сож, насыпаны курган Славы, каля пад-ножжа якога мемарыяльная пліта з апісаннем подзвігу Героя.
Паўтарыў подзвіг Матросава

Трэцяя армія генерала Гарбатава рых-тавала наступленне. Пачалося вызвален-не Беларусі. У роту капітана Калінкіна наведаўся паштальён. Атрымаў ліст з роднай Вярэйшчыны і камандзір. Горка было чытаць радкі, дзе родныя пісалі пра пахавальныя, што прыходзяць у іх Па-дольнае. Сяброў юнацтва заставалася ўсё менш. Які лёс наканаваны яму, Калін-кіну?



...Раніца 22 лістапада 1943 г. Па лу-гавінах уздоўж Сажа — свае і чужыя. Вось-вось аб'явяць атаку. Некалькі мінут агнявога артылерыйскага шквалу. Вы-бухі бачны ў глыбіні варожай абароны. На-ступае час пехацінцаў. Крыху прыгауў-шыся, салдаты кінуліся ў першую тран-шэю. Твар у твар, вочы ў вочы — усё вырашаюць мужнасць, раптоўнасць, уменне валодаць зброяй. Калінкін побач са сваімі салдатамі. Стральба ідзе ва ўпор. На першай лініі абароны фашысты агрызаліся да апошняга патрона. Побач з Калінкіным радавы Анатоль Латачкін, які толькі што першым уварваўся ў фа-шысцкі дзот. Крыху далей схапіўся з гітлераўцамі радавы Павел Васільеў.

Пасля першага ранення Міхаіл Калінкін не пакінуў поле бою. У гэты час з флангаў загаварылі фашысцкія кулямё-ты. Салдаты як падкошаныя падалі на зямлю. "Трэба знішчыць дзот", — малан-кай бліснула ў галаве капітана. I вось ужо дзве гранаты ляцяць у адкрытую ам-бразуру. Але аднекуль збоку раздаюцца новыя чэргі. Міхаіл адчуў, як кулі зноў упіліся ў яго цела. Побач падаюць салда-ты. Сабраўшы астатнія сілы, камандзір паўзе да дзота. Кінута апошняя граната, але і пасля выбуху дзот працягвае агры-зацца. Свінцовыя чэргі спыняюць насту-паючых. Міхаіл падцягвае анямелае це-ла, яшчэ рывок — кулямёт ворага захлы-нуўся, працінаючы чэргамі адважнага воіна. Нашы падраздзяленні з крыкам "ура" пайшлі ў атаку.

...На руках неслі байцы любімага ка-мандзіра. Неслі, не хаваючы слёз. Міхаіл Герасімавіч Калінкін паўтарыў подзвіг легендарнага Аляксандра Матросава.

На полі, па-над блакітным Сожам узвы-шаецца помнік герою, на ім золатам ззяюць словы: "Герой Савецкага Саюза капітан Калінкін Міхаіл Герасімавіч, 1916—1943". Ля помніка часта можна ўбачыць людзей. Ветэраны, былыя аднапалчане героя, а час-цей маладыя наведваюць месца подзвігу, ускладваюць кветкі — даніну павагі і па-

мяці аб тых, хто аддаў жыццё ў барацьбе з фашызмам.



М. Кольчаў

УШАКОЎ Сцяпан Лаўрэнцьевіч, нарадзіўся 7.12.1909 г. у в. Задушнае Навасіль-скага р-на Арлоўскай вобл. У Чырвонай Арміі ў 1930-1933 гг. 3 ліпеня 1941 г. на Калінінскім, Бранскім, 2-ім Беларускім франтах. Камандзір узвода разведкі старшы сяр-жант С. Л. Ушакоў вызначыўся ў баях за вы-зваленне Кармянскага раёна. 8.11.1943 г. каля в. Салабута ўварваўся ў варожы дзот і знішчыў кулямётны разлік, чым забяспечыў захоп узводам траншэі вора-га. 14.11.1943 г. таксама ўварваўся ў дзот во-рага і знішчыў яго. У час прарыву варожай абароны каля вёсак Казімірава, Паштовая, Глінка знішчыў 13 гітлераўцаў, пяцярых за-хапіў у палон. У баях з 29 лістапада да 9 снежня 1943 г. узвод адбіў некалькі контр-атак ворага, знішчыў больш як 60 гітлераўцаў. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 г.

Памёр28.10.І965 г.


"Ганаруся, што ёсць такія смельчакі"
Камандуючаму 3-яй арміяй генералу А. В. Гарбатаву перад пачаткам наступ-лення патрэбны былі свежыя звесткі аб сілах гітлераўцаў у раёне вёсак Міхееўка, Студзянец, Салабуда, што на Кармяншчыне. Разведку вырашылі дару-чыць узводу старшага сяржанта Ушакова з 362-ой Чырванасцяжнай стралковай дывізіі. Начальнік разведкі дывізіі маёр Шапавалаў выклікаў да сябе камандзіра ўзвода і растлумачыў задачу: прабрацца ў размяшчэнне ворага, засекчы агнявыя кропкі на пярэднім краі, знайсці слабае звяно ў абароне фашыстаў, а яшчэ — за-хапіць "языка".

Узвод разведчыкаў з 1210-га стралко-вага палка ў лістападаўскія дні 1943 г. знаходзіўся на славутым плацдарме-пя-тачку на правабярэжжы Сажа ў той час, калі асноўныя сілы арміі трымалі абаро-

ну на левым, славіўся ў дывізіі рызы-коўнасцю, ініцыятыўнасцю, абавязковас-цю ў выкананні любога задання. Перад выхадам старшы сяржант Ушакоў, ка-мандзір узвода, уважліва азнаёміў падна-чаленых з задачай кожнага, падкрэсліў, што ад гэтай разведкі ў многім залежыць поспех аперацыі. Асаблівую надзею Уша-коў ускладваў на разведчыка Зуева з Тульшчыны. Магчыма, таму, што той, як і ён сам, у мірным жыцці працаваў на зямлі, быў аграномам, вырошчваў хлеб.

...Дзе паўзком, дзе пад прыкрыццем лагчынкі ці хмызняку разведчыкі не-лрыкметна адолелі "нейтралку", дротавае награмаджэнне, падкраліся да першай зарожай траншэі. Ушакоў вучыў хлоп-цаў заўсёды дзейнічаць па-сувораўску: нечакана для ворага, хутка і з націскам. Рыўком кінуліся ў траншэю да варожага дзота, агонь якога прыкмеціў Сцяпан ужо некалькі гадзін таму назад. Кароткая чарга — і кулямётны разлік быў зніш-чаны.

Ля вёскі заціхлі. Трэба было засекчы агнявыя кропкі. I зноў удача — выявілі, Іято ля Салабуты вораг замаскіраваў больш за дзесятак дзотаў і бліндажоў. Цяпер на чарзе разведка варожай абароны ў Студзянцы і Міхееўцы. Выяўлены ас-ноўныя агнявыя кропкі. Але галоўнае — здабыць "языка". Выбралі адзін з блінда-жоў, што ўзвялі фашысты воддаль ад га-лоўных камунікацый. Зняты вартавы. Зуеў і Шышкін юркнулі ў бліндаж і хут-ка вывелі адтуль да смерці перапалохана-га обер-яфрэйтара. Цяпер разведчыкаў чакаў не менш цяжкі зваротны шлях. Урэшце фашысты выявілі іх і адкрылі агонь, які не даваў узняць галавы. А тут яшчэ "язык" пачаў супраціўляцца. Давя-лося звязаць фрыца і цягнуць на сабе. На кожным кроку нашых байцоў чакала лавіна свінцу.

Ушакоў аддае загад прабірацца ўперад з "языком", а сам з групай пры-крыцця застаецца, каб адбіцца.

Немца пацягнуў Зуеў, але хутка варо-жая куля дагнала яго. Так і застаўся ля-жаць былы аграном на зялёнай руні

азіміны, паліваючы яе гарачай крывёй. Потым смерць напаткала яфрэйтара Шышкіна, але ўсё ж група дацягнула "языка" да сваіх.

... Паказанні обер-яфрэйтара, даныя разведчыкаў дапамаглі ў наступленні. Артылерысты прыцэльна накрылі блін-дажы і траншэі ворага.

Уручаючы старшаму сяржангу С. Л. Уша-кову ордэн Славы III ступені, камандзір 362-ой стралковай дывізіі сказаў:

— Ганаруся, што ў нашай дывізіі ёсць такія смельчакі.

Гэта толькі адзін эпізод з баявога жыцця Сцяпана Лаўрэнцьевіча Ушакова.



М. Кольчаў, В. Ушаў-Ландыш
ЦЫБУЛЬСКІ Мікалай Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1920 г. у в. Тоўмач Шпалянскага р-на Чэркаскай вобл. У Чырвонай Арміі з 1940 г. У 1941 г. скончыў Кіеўскае ваенна-пяхотаае вучылішча. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну (са снежня 1941 г.) камандзір батальёна 340-га гвардзейскага стралковага палка (121-ая гвардзейская стралковая дывізія, 3-яя армія, Беларускі фронт) гвардыі маёр вызначыўся пры прарыве абароны праціўніка на р. Сож 22.11.1943 г. Пасля фарсіравання ракі баталь-ён авалодаў апорнымі пунктамі каля вёсак Чырвоны Бор і Чырвоная Ветка і гэтым са-мым забяспечыў разгортванне і ўступленне ў бой галоўных сіл палка. 30.11.1943 г. пры адбіцці варожай контратакі каля в. Тарахаўка М. С. Цыбульскі загінуў. Званне Героя Савец-кага Саюза пасмяротна прысвоена 3.6.1944 г. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Аляксандра Неўскага.

М. С. Цыбульскі





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка