Гэй, каляда, каляда! Польскія калядкі І мы пастушкамі




Дата канвертавання18.05.2016
Памер30.52 Kb.




Гэй, каляда, каляда!..

Польскія калядкі
І мы пастушкамі...

(My też pastuszkowіe...)


І мы пастушкамі,

нібы каралямі,

на возе, на возе

з капэлаю едзем.

Марозам вясель нас,

марозе, марозе.

Грай, кажа Езус, Бартак, – брачу!

Стой, хлопча, басэтлю я зладжу

і смык мой, і смык мой.
Бартосік нясілкі –

ані валасінкі

на смыку, на смыку.

Хлапец не шманае,

за хвост ён хапае

кабылу для шыку,

і ўцінае ў сваю шалмаю,

аж Езус з пялюшак гукае –

даволі, даволі.
Здароў, жаніх-братка,

пара йсці да статка

сцяжынкай, сцяжочкай.

Шавель! – Езус губкай:

дай мёду ім з кубкам

і з бочкай, і з бочкай.

Ой, дзяку, Дзіцятка, пакорна! –

Налітыя брухі па горла!

Хвала Табе Пане!


Гэй, у дзень народзін...

(Hej, w dzіeń narodzenіa...)


Гэй, у дзень народзін, у дзень і ў гадзіну

спрадвечнага Бога адзінаму Сыну

песні спявайма, хвалу Богу давайма.

Гэй, калядка, калядка.


Радзіла Панна нябеснае дзіцятка,

у яслі паклала святое ягнятка

Пастухі спяваюць, на гусельках граюць.

Гэй, калядка, калядка.


Як толькі пастушкі пра тое пачулі,

Адразу ў Бэтляем уподбег памкнулі,

Вітаючы дзіцятка, малое ягнятка,

Гэй, калядка, калядка.




Езу, пекны квеце...

(Jezu, ślіczny kwіecіe...)


Езу, пекны квеце,

яўлены ў свеце,

чаму родзішся зімою,

маразы нясеш з сабою,

а не ў цёплым леце,

а не ў цёплым леце?

Езу, немаўлятка,

ты не панянятка,

не ў палацах уходжаны,
ў бедным хляве народжаны,

між быдла – ягнятка,

між быдла – ягнятка.
Пекная лілея

Паненка Марыя

чыста ружа – пекна, гожа,

не шукае панскіх ложаў,

у яслях спавівае,

у яслях спавівае,

а вослік з цяляткам

стаяць ля дзіцятка

і грэюць сваім дыханнем,

і кленчаць, Сыну і Панне,

чалом б’юць, – калядка,

калядка, калядка!


Анёл з неба будзіць

найперш – каго любіць:

Пастушаткі, уставайце,

Пана ў ясельках вітайце,

Ён вас прыгалубіць!

Ён за вас парупіць!

Пастушкі усталі

Пана прывіталі,

хто там песняй, хто там лірай,

хто дарункам, ласкай шчырай

Пана шанавалі,

Пана шанавалі.




Голя, голя! Пастыры з поля...

(Hola, hola, pasterze z pola...)


Голя-голя, пастыры з поля!

Гэй, Пана вітайце,

і дарункі складайце.

Заклікаюць анёлкі:


Гэй, браточкі-пахолкі,

ідзіце і бяжыце

ды быдла ў хлеў ганіце.

Ў торбы сыр, на радзіны

да малюткі, дзяціны!

Здайма ў яслях Пану

нашу учту й пашану,

Пойдзем усе з вяселлем

у гэты яго Бэтлеем.

Пойдземце, дударочкі,

пойдземце, бубнарочкі.

Валясю! Кубасю! гудзіце,

Станасю! Вайтасю! дудзіце:

Ой дына, ой дына, ой дына,

хай жыве Пан Езус дзяціна!
Голя, хлопцы, хутчэй у яслі!

Усе Пана вітайце,

хто што маеце, – дайце.

Масла ці куранятка

для малога дзіцятка,

сыру клінок, цыбулькі,

для маладой матулькі,

грушкі, сліўкі і хлеба

для дзядуленькі Язэпа.

Просім цябе, наш Малец,

Зямлі-неба Пасланец,

прыняць дар, добры Пане,

на які хлопцаў стане,

прымі ўсё сардэчна,

бо любім цябе вечна.

Банасю! Галасю! гудзіце,

Бартосю! Пакосю! дудзіце:

Ой дына, ой дына, ой дына,



хай жыве Пан Езус дзяціна!

Перакладзена з нотнага архіву “Капэлы Адраджэнне” і Віктара Скорабагатава
пераклад з польскай – Васіль Сёмуха
© Васіль Сёмуха, пераклад, 2010


prajdzisvet.org


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка