Гартаючы падшыўкi Па старонках раённай газеты за 1930-я гады




Дата канвертавання16.03.2016
Памер65.24 Kb.
Гартаючы падшыўкi

Па старонках раённай газеты за 1930-я гады.
Газета выдаецца з чэрвеня 1932 г. на бела­рускай мове. У 1932-1938 гг. называлася “Калектывiст Расоншчыны», з 1938 г. па 1962 г. - “Сацыялiстычная праца», з краса­вiка 1965 г. па 1990 г.- “Камунiстычны шлях”. У час Вялiкай Айчыннай вайны вы­давалася ў Расонскай партызанскай бры­гадзе iмя Сталiна. З 1991 г. называецца “Голас Расоншчыны».

16 чэрвеня 1932 г.

19 чэрвеня г.г. у раённым цэнтры i 26 чэрвеня у м. Клясьцiцы i Красна­польскi адчыняюцца першыя савецкiя базары i будуць праводзiцца адзiн раз у тыдзень (па нядзелях).

Калгасы, калгасьнiкi i сяляне, беднякi i сераднякi, адзiнаасобнiкi ў арганiзаваным парадку павiнны выступiць на базары з с.-г. прадукцыяй i ў сваю чаргу спажыўкааперацыя - з прамтаварамi.

Хв. Тогулеў.



4 кастрычнiка 1932 г.

ПАРФЕНАЎ АГIТУЕ СУПРОЦЬ

КАЛЕКТЫВIЗАЦЫI
Палявод калгасу iмя Сталiна Сяляў­шчынскага сельсавету Парфёнаў займаец­ца агiтацыяй калгасьнiкаў супроць ка­лектывiзацыi. Напрыклад, быў факт, калi Парфёнаў, зашоўшы ў хату калгасьнiцы Гуткiнай Раiсы, казаў аб дрэнным ста­новiшчы ў калгасе i што ў калгасе аба­вязкова прыдзецца сядзець бяз хлеба, цi зараз, цi вясной.

Такiя прароцтвы Парфёнава мяняюць адносiны калгасьнiкаў да калгаснай пра­цы i гэтым самым дзейнiчаюць на арга­нiзацыйна-гаспадарчае ўмацаваньне кал­гасаў з адмоўнага боку.

Належныя органы павiнны высьвят­лiць, хто такi зьяўляецда Парфёнаў i пры­няць захады супроць яго разлагацельскай работы.

Селькор.


8 студзеня 1933 г.

БАРЫСАЎ CПAJIIЎ СЬВIНУЮ СКУРУ

У вёсцы Залучча Шнiтаўскага сель­савету Барысаў Трафiм сумесна з сваiм сынам дапрызыўнiком Барысавым Ян­кам, 19-го лiстападу г. г. зарэзалi i аб­смалiлi свайго парсюка.

Гата зусiм недапушчальнае з'явiшча, а тым больш з боку дапрызыўнiка.

Сяляне гэтай вёскi зразумелi ўсю шкод­насць учынку Барысавых i ў адказ на гэта ўсе як адзiн зьнялi i здалi скуры са сваiх сьвiней на нарыхтоўчыя пункты.

Сяляне абураны супроць гэтага ўчын­ку i лiчаць неабходным тэрмiнова пры­цягнуць Барысавых да адказнасьцi.

Трэба спадзявацца, што адпаведныя органы задаволяць ix просьбу i Барыса­вы атрымаюць па заслугах.

Чулы.


11 студзеня 1936 г.

ЗАКЛIКАЮ ЖАНЧЫН ICЦI ПРАЦА­ВАЦЬ НА ТРАКТАРЫ
(Прамова трактарысткi Расонскай МТС т. Савельевай Марыi на 1-й акруговай нарадзе калгаснiкаў-стаханаўцаў Полач­чыны)

На трактары я працую ўжо пяць год. Скончыўшы 2-х месячныя курсы тракта­рыстаў, мне нялёгка было асвоiць трак­тар, але гэтага я дабiлася ўпартай работай. За 5 год мяне 8 разоў прэмiравалi за добрую работу. У мiнулым годзе пры нор­ме 250 га выпрацавала 443 га. Мы iмкну­лiся знiшчыць прастоi. Мы запраўку трак­тараў праводзiлi ў баразне. З-за недахо­пу гаручага i змазачнага ў нас быў цэлы месяц прастой. А не было б прастою, мы ўзаралi б да 500-600 га на трактар.

На будучы год я абавязваюся даць 1000 га на трактар.

Разам з ростам прадукцыйнасцi пра­цы расце i наш дабрабыт. Я за 1935 год зарабiла 230 працадзён. На ix атрымала 690 кiлограм хлеба i 575 рублёў грошай. У гэтым годзе падвою выпрацоўку i за­работак.

3аклiкаю жанчын-калгаснiц icцi вучыцца работаць на трактары!

12 мая 1936 г.

ПАСАДЖАНА 1 ГА БУЛЬБЫ ЗА 9 ГАД3IН
Тав. Чумакова Анна Якаўлеўна [жон­ка сакратара РК КП(б)Б] 6 мая выйшла ў калгас “Расоны», каб паказаць новы спосаб пасадкi бульбы.

Гэты спосаб заключаецца ў наступным: насыпае бульбу ў фартук, адзеты цераз плячо,i па чарзе набiрае ў рукi бульбу i садзiць у баразну на адлегласцi адной ступенi.

Такiм чынам мы маем эканомiю ў заня­тых людзях i затраце часу.

Калi пры рабоце аднаго каня i трох чалавек (пры норме ўстаноуленай у кал­гасе 0,25 га) за дзень трэба пасадзiць 0,80 га, а пры рабоце двух коней павiнна быць заняты 4 пасадчыцы, не лiчачы ара­тых, i яны навiнны пасадзiць 1 га.

Пры спосабе тав. Чумаковай А. Я. па­садка бульбы паскараецца, а колькасць людзей, каб пасадзiць гектар бульбы, памяншаецца. Замест 6 чалавек можа быць занята толькi два дарослых i адзiн малалетка для падноскi бульбы пасад­чыцы.

Гэты спосаб пасадкi бульбы павiнен быць перанесен ва ўсе калгасы раёна.


22 чзрвеня 1941 г.

УД3EJIЬHIКI ЎСЕСАЮЗНАЙ СЕЛЬ­СКАГАСПАДАРЧАЙ BЫCTAЎКI

1941 ГОДА

па Расонскаму раёну

1. Астапенка Аляксей Дзмiтрыевiч - слесар Расонскай МТС.

2. JIeoнaў Аляксандр Мiкалаевiч - каваль Расонскай МТС.

3. Гатоўскi Леанiд Фёдаравiч - ветфельчар Расонскага раёна.

4. Несцерау Раман Макаравiч - рахункавод калгаса “Чырвоныя Горкi».

5. Іваноў Якаў Сяргеевiч - рахункавод калгаса « Молат».

6. 3айчанка Васiль Дзям'янавiч - ракункавод калгаса iмя М. Горкага.

7. Тарасаў Iван Мiхайлавiч - рахун­кавод калгаса «Новая зара”.

8. Трафiмаў Фёдар Фамiч – каваль калгаса «Чырвоны сцяг».

9. Рыхлоў Аляксандр Спiрыдонавiч - майстар па рамонту транспарта калгаса «Чырвоны сцяг».

10. АТФ калгаса «Будзёнавец».

11. Руднякоў Андрэй Iванавiч - аўца­вод калгаса «Будзёнавец».

12. АТФ калгаса «Расоны».

13. Пaшкoўcкi Данат Данатавiч - загадчык АТФ калгаса «Расоны».

14. Кузякова Пелагея Маркаўна - цялятнiца калгаса «Непераможны”.

15. Мурашова Анастасiя Капiтонаўна - свiнарка калгаса iмя Варашылава.

16. Луферава Анастасiя Фёдараўна - свiнарка калгаса «Памяць Iльiча”.

17. АТФ калгаса «Памяць Iльiчa».

18. Гаўрыленка Марыя Мiкалаеўна - цялятнiца калгаса «Серп i молат”.

19. Габрусёнак Еўдакiя Мiхайлаўна - свiнарка калгаса “Чырвонае поле».

20. Якаўлева Анна Яфрэмаўна - ця­лятнiца калгаса «Першамайскi».

21. Пiсаронак Таццяна Самойлаўна - цялятнiца калгаса «Чырвонае поле».

22. 3аяц Хрысцiння Грыгор'еўна - аўчар калгаса «Дзень абароны».

23. АТФ калгаса «Шлях сацыялiзма».

24. Бахмачоў Афанасiй Лук'янавiч - аўчар калгаса «Шлях сацыялiзма”.

25. Гарэлiк Улляна Iванаўна - свiнар­ка калгаса «Кастрычнiк».

26. АТФ калгаса «ХПI Кастрычнiк».

27. Рэзнiкаў Icaк 3ахаравiч - загадчык АТФ калгаса «XIII Кастрычнiк”.

28. Кухарэнка Марк Васiлевiч - ко­нюх калгаса «Чырвоныя Горкi».

29. Нiкулёнак Марфа Трафiмаўна - цялятнiца прафiлакторыя калгаса

«Першамайскi » .

30. АТФ калгаса «Ударнiк”.

31. АТФ калгаса «Кастрычнiк».

32. АТФ калгаса iмя К. Маркса.

33. АТФ калгаса «Молат”.

34. Глазкiн Iван Ягоравiч – загадчык АТФ калгаса «Молат».

35. АТФ калгаса «XVI партз'езд».

36. АТФ калгаса iмя Энгельса.

37. Перапеч Пётр Фёдаравiч - загад­чык АТФ калгаса iмя Энгельса.

38. АТФ калгаса «Непераможны».

39. Петрачэнка Пётр Iсакавіч - загадчык АТФ калгаса «Непераможны».



40. Кiсялёва Екацярына Iванаўна - аўчар калгаса iмя Сталiна.

41. Бозылеў Цiмафей Дзямiдавiч - загадчык АТФ калгаса “Памяць Iльiча».


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка