Г анич
Татьяна Владимировна,
учитель белорусского языка и литературы
первой квалификационной категории,
руководитель фольклорного кружка «Спадчына»
Государственного учреждения образования
«Гимназия г.Ветки»
С цэнарый пазакласнага мерапрыемства
"Каляды"
Фанаграма песні “Каляда”, гаспадар і гаспадыня ходзяць па хаце, наводзяць парадак.
Гаспадыня: Гаспадар, ты яшчэ не зачыняй дзверы. Сёння ж апошні дзень свята, можа, да нас зойдуць калядоўнікі.
Чуецца стук. госці уваходзяць у хату, вітаюцца.
Гучыць музыка
Калядоўшчык: Добры вечар у хату! Добры вечар гаспадарам! Дазвольце маёй кампаніі разам з казлом павіншаваць вас са святам!
Калядоўшчык: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! Сардэчна вітаем і ўсіх віншуем з Ражаством Хрыстовым!
Цыган: Я – цыган багаты! У мяне ў адным кармане вош на аркане, а ў другім блыха на цапе!
Цыганка: Я – цыганка маладая, я – цыганка непрастая, умею варажыць! Пакажы, барын, ручку, палажы грошай кучку – усю праўду скажу, усю ісціную.
Варожыць, збірае грошы, танцуе, да яе далучаецца цыган
Цыган: Пацалуемся з табой, белая мая, як галавешачка! Каму гадка, а нам з табою сладка!
Цыганка: Сенька, досыць табе мяне цалаваць, трэба лепей паскакаць!
Танец
1 –шы: Паехала Каляда з канца ў канец!
На Каляды калядуйце! піць і есці не шкадуйце!
2 – гі: Добры вечар, шчодры вечар!
добрым людзям на здароўе!
3-ці: У Калядны шчодры вечар
Усім вам шчасця і здароўя.
4-ты: Казу – весялушку ў карагод вазьміце.
Хто з казою патанцуе,
Таму ў новым годзе пашанцуе.
ПЕСНЯ:
Го-го-го, каза
Го-го-го, шэрая.
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць.
Го-го-го, каза
Го-го-го, шэрая.
Дзе каза рогам, там жыта стогам.
Го-го-го, каза
Го-го-го, шэрая.
Дзе каза нагой, там жыта капой.
Го-го-го, каза
Го-го-го, шэрая.
Дзе каза хвастом, там жыта кустом.
Каза скача, скача і падае
Цыган: Ой, што ж з табой, наша казюленька? Каза ўпала, здохла, ператанцавала!
1-шы: Не хоча каза ўставаць!
2-гі: І што ж каза – хворая жадае, каб яна ўстала.
Каза: Есці хочу!
3-ці: Гаспадар ідзе, каўбасу нясе
Тры кускі сала, каб каза ўстала,
І мерку жыта, каб каза была сыта!
Уставай, паклонімся гаспадару ды гаспадыньцы!
Каза: Неееее! Павесяліце мяне, можа, і палепшае!
Цыган: Ну, калі так, то мы зараз паспавяем прыпеўкі!
ЧАСТУШКІ:
Цэлы тыдзень не спалося,
не пілось , не елася.
Усе чакалі вечарынкі –
Танцаваць хацелася.
У мястэчку на базары
Хлопцы прадаюцца.
На капейку сорак штук
І то задаюцца.
О й, бяда, ой, бяда!
Хлопцаў з’ела машкара
Толькі тыя засталіся,
Што духамі абліліся.
Мой пінжак. мой пінжак,
Парваныя плечы,
Чым такая вечарынка,
Лепей спаць на печы.
Не глядзіце на мяне,
Што я худаватая,
Мамка сала не дае,
Я ж не вінаватая.
Каза: (рассыпаючы жыта)
Святкуем Калядкі –
Лавіце зярняткі.
Лавіце рукой, каб добры быў настрой!
Каб моцна грэла сонца –
Кіну ў аконца.
Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі.
Нікога не хвалюйце, усім цяпло даруйце.
Калядоўшчык: Дзякуй, козачка, ад усіх нас.
Цыгане. Жадаем, пане – гаспадару, на полі – капамі, на гумне – тарпамі, у таку – умалотам, у арудзе – спорам, у млыне – з прымолам, у дзяжы – з падыходам, у печы – з прыбыткам.
Усе: З добрым ужыткам!
Выходзяць цыган, цыганка, калядоўшчык, каза.
Гучыць музыка “ НА НОВАЕ ЛЕТА”.
Выходзiць дачка з каляднікамі.
Дачка: Слухайце, каляднікі, што я вам раскажу. у суботу, проці нядзелі, я заснула за кудзеляй, і прысніўся мне дзіўны сон: наляцела галубоў поўны двор, каля тых галубоў – сіза паванька, каля паванькі – ясен сокал, каля сокала – бочка віна, каля той бочкі – залаты замочак. Ай, мамачка, родная, ой, хто ж разгадае сон мой?
Г аспадыня: Дачушка, родная, сама разгадаеш: залаты замочак – твой вяночак.
Гаспадар: Бочка віна – слёзкі твае.
Гаспадыня: Ясен сокал – твой Іванька.
Гаспадар: Сіза пава – твае свацейкі, а галубы – сваты твае.
Гучыць песня
4–ты: Табе, Зосечка – прыгажунечка, песня спета, песня спета ды насупраць лета, каб вялікая была ды замуж пайшла.
Дачка: А давайце паварожым і дазнаемся, хто ж у гэтым годзе сустрэне суджанага.
ГУЛЬНІ З ГЛЕДАЧАМІ:
-
Вось трэсачкі пад прыпечкам ляжаць. Калі возьмеш адной жменяй цотную колькасць – будзе у цябе жаніх у гэтым годзе, а калі няцотны лік – то застанешся без жаніха.
-
Вось кій. Трэба аббегчы вакол кія і пусціць яго. Куды ён упадзе, адтуль і жаніх будзе.
-
Гаспадыня. Вось у мяне, дзяўчаткі, на стале стаяць шэсць талерачак, на кожнай ляжыць нейкая рэч, накрытая сурвэткай. Зараз кожная дзяўчына па чарзе возьме сабе якую – небудзь талерку, і па рэчы мы даведаемся, якога нораву будзе ваш жаніх.
чарка (муж будзе трошачкі выпіваць)
люстэрка (будзе прыгажун)
зерне (працавіты і старанны)
кніга (разумны)
шчотка (злосны, з характарам)
ключы (гаспадар будзе)
Гаспадыня: Ці падабаліся вам варожбы, дзяўчаты? Ну, сядайце, будзем песні спяваць.
Стук у дзверы
Гаспадыня: Ой, калядоўшчыкі ідуць!
Зорканоша: Добры вечар! Шчодры вечар!
Гаспадар: Праходзьце, праходзьце, паважаныя.
Зорканоша:
Будзь ваша здароў, як рыжык бароў,
Гэй, каляда, калядзіца!
Май торбу грошай. жыві ў раскошы.
Гэй, каляда, калядзіца!
Май усяго даволі, а бяды ніколі.
Гэй, каляда, калядзіца!
Стары год канчаем, новы зачынаем.
Гэй, каляда, калядзіца!
З ранняю вясною, з буйнаю травою.
Гэй, каляда, калядзіца!
Ды з прыемным летам, ды з громам пры гэтым.
Гэй, каляда, калядзіца!
Ды з восенню яснай, ды з долечкай шчаснай.
Гэй, каляда, калядзіца!
Зорканоша:
Мы не самі ідзём,
Мядзведзя з сабой вядзём.
Мядзведзь у нас вучоны,
Кіем ахрышчоны.
Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі,
Ведае многія навекі,
Паказвае цікавыя штукі.
Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца?
А як сусед з працы вяртаецца?
Як гаспадыня мужа сустракае?
Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?
Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?
Як гаспадар дровы коле?
А як сусед да гаспадыні заляцаецца?
Малайчына, Мішка, гаспадарам пакланіся!
Г аспадар: Ну, павесяліў ты мяне, Мішка, атрымлівай свой пернік.
Гаспадыня: А хто хоча пакаштаваць аладкі?(Падае гасцям аладкі)
Будзь, Ваша, здаровы,
Як рыжык баровы.
Майце торбу грошай,
Жывіце ў раскошы,
Збожжа поўны клеці,
Павагу ў свеце,
Усяго даволі,
А бяды – ніколі!
А Каляда паехала далей,
Ніводнага двара не мінаючы,
Са святам усіх вітаючы!
Усяго вам добрага,
Да пабачэння!
 |