8 клас
-
Колькі пар антонімаў у вершаваных радках А. Вярцінскага:
Любоў і лад узвышаюць,
Вядуць за далягляд.
Варожасць і злосць прыніжаюць,
Адкідаюць назад.
А)0. Б)1. В)2. Г)3. Д)4.
-
Невялікая затока ў рэчцы з павольным цячэннем называецца…
А) балотам . Б) крыніцай. В) завоінай. Г) лужынай. Д) канавай.
-
Выберыце з даденых словы, у якіх націск падае на першы склад:
-
Камбайнер; 2) супавы; 3) аркуш; 4) гліняны; 5) мігаць.
А) ва ўсіх словах. Б) 1,3,4. В) 2,3. Г) 3,4,5. Д) 4,5.
-
Дадзены словазлучэнні:
-
Незнаём… постаць; 2) невыразн… цень; 3) старажытн… летапіс; 4) мазоліст… далонь. Якія прыметнікі з дадзеных маюць канчатак – ы ?
А) усе прыметнікі. Б) няма такіх прыметнікаў. В) 1,2. Г) 2,3. Д) 3,4.
-
У якіх дадзеных словах на месцы пропуску напішаце літару я:
-
Нап…чы; 2) сн…гір; 3) выдз…ліць; 4) в…чысты; 5) б…рэт; 6) б…ляш.
А) ва ўсіх словах. Б) ва ўсіх словах, акрамя 3. В) 1,2,4,6. Г) 2,3,5. Д) 3,4,5.
-
У даўнія часы рабочага, які вырабляў шкло, называлі…
А) доменшчык. Б) гутнік. В) фанатэкар. Г) фрэзіроўшчык. Д) імітатар.
-
Якую сінтаксічную ролю можа выконваць назоўнік у сказе? Выберыце патрэбныя варыянты:
-
дзейнік; 2) выказнік; 3) акалічнасць; 4) азначэнне; 5) дапаўненне.
А) усе варыянты правільныя. Б) усе варыянты, акрамя 4. В) 1,2,5. Г) 1,3,4. Д) 3,4,5.
-
Закончыце народную прыказку: З мора вады не выбераш, з песні слова…
А) не запомніш. Б) не спячэш. В) не выкінеш. Г) не страціш. Д) не забудзеш. |