Фізічная паласа перашкодаў Агульны рэквізіт




Дата канвертавання18.05.2016
Памер17.1 Kb.
Фізічная паласа перашкодаў



Агульны рэквізіт: секундамер, сімвалы формул.

 

1. “Міны”.


З дапамогай мінашукальніка патрэбна знайсці тры міны.   (Міны-накрыўкі схаваныя пад лісцем на мінным полі)

Рэквізіт: тры бляшяныя накрыўкі для закаткі, два магніты, алюміневы дрот .

 



2. “Формула”.
Патрэбна выкласці пластыкавымі бутэлькамі фізічную формулу. Гэта робяць ўдзельнікі каманды, у якіх завязаныя вочы. Астатнія імі кіруюць. Рашэнне аб колькасці гульцоў з завязанымі вачыма (адзін, два або тры) прымае каманда.

Рэквізіт: чорныя павязкі, бутэлькі з невялікай колькасцю вады.

 

3. “Ватэрлінія”.


Патрэбна пагрузіць пластыкавую бутэльку на пэўную глыбіню. (На бутэльцы наўздоўж малюецца ватэрлінія, даецца адна спроба, каб наліць адпаведную колькасць вады ў бутэльку)

Бутэлька пагружаецца за кошт уласнай вагі і вагі вады, якая ў яе наліваецца.

Рэквізіт: маркер, што не змываецца, бутэлькі.

 

4. “Ракета”.


Патрэбна запусціць “ракету” так, каб яна даляцела да пэўнага месца. Ракета замацавана сашчэпкамі і рухаецца ўздоўж жылкі.

Рэактыўным рухавіком ракеты з’яўляецца балонік. Трэба адгадаць, наколькі яго трэба надзьмуць.



Рэквізіт: медны дрот, сашчэпкі, жылка, балонікі.

 

 



 

5. “Запалка”.
Паспяхова правесці дослед з:

1) запалкай і нажом (зрабіць так, каб запалка стаяла вертыкальна на гарызантальна размешчаным пальцы; вы маеце складны нож);

2) запалкай і відэльцамі (зрабіць так, каб запалка вертыкальна стаяла на гарызантальна размешчаным пальцы; вы маеце корак і тры відэльцы);

3) запалкай і бутэлькай (падвесіць пластыкавую бутэльку на краю стала на запалцы; вы маеце кавалак дроту).



Рэквізіт: складны нож, запалка, тры відэльцы, корак, дрот і пластыкавая бутэлька, стол.

 

6. “Маятнік”.


Вызначыць даўжыню маятніка з дакладнасцю 2-х карабкоў з запалкамі.

Рэквізіт: вяроўка, груз, карабок ад запалак.

 



7. “Трэнне”.
Знайсці каэфіцыент трэння прадмета аб лаўку.

 

Рэквізіт: лінейка.



 

Аўтар і галоўны суддзя М. Запрудскі

 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка