Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі




старонка4/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.65 Mb.
1   2   3   4
23. Международные отношения накануне и в начале Второй мировой войны. Нападение фашистской Германии на СССР, оборонительные бои на территории Беларуси.

Увага!!! пытанне перароблена!!!
Міжнародныя адносіны напярэдадні Другой Сусветнай вайны былі скіраваны на спыненні агрэсіі фашысцкіх дзяржаў у Еўропе і на далёкім усходзе. Пасля таго як СССР не удалася дамовіцца з англіяй іфранцыяй аб стварэнні кааліцыі супраць Германіі ўрад СССР падпісаў 23 жніўня 1939г. дагавор (пакт) аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй тэрмінам на 10 год. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, у якім размяжоўваліся «сферы ўплыву Германіі і СССР». У адпаведнасці з пратаколам Заходняя Беларусь і частка этнічных польскіх земляў на ўсход ад рэк Нараў, Вісла і Сан уключалася ў сферу ўплыву СССР.

Гэты дагавор развязаў рукі Германіі і першага верасня яна напала на Польшчу. У адказ на гэта Англія і Францыя абвясцілі вайну Германіі а ЗША аб нейтраліцеце. Пачалася Другая Сусветная вайна. 17 верасня СССР увёў войскі ў заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 28 верасня паміж СССР і Германіяй падпісаны дагавор “Аб дружбе і граніцах”. Пасля гэтага Гітлер пачаў планамерны захоп Еўропы а СССР вайну з Фінляндыяй. Заходнія краіны вялі “Дзіўную вайну” – без ваенных дзеянняў з Германіяй, разлічваючы, што Гітлер пойдзе на Усход. Аднак у чэрвені 1941 г. Гітлер напаў на Бельгію Францыю і Галандыю. Саюзнікі церпяць паражэнне і эвакуіруюцца, чсткова ў Англію, часткова у Афрыку.

Вясной 1941 г. Гітлер падпарадкаваў Югаславію. 22 чэрвеня 1941г. нацысцкая Германія ў адпаведнасці з планам “Барбароса” напала на СССР. Супраць войскаў Заходняй асобай ваеннай акругі, што знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі, дзейнічала наймацнейшая германская групоўка армій "Цэнтр". Яна наносіла галоўны ўдар. Нягледзячы на мужнае супраціўленне, асобнах часцей, Чырвоная Армія ў Беларусі пацярпела цяжкае паражэнне. Вялікая частка сіл Заходняга фронту была акружана заходней Мінска і ўзятаў палон. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск. У пачатку ліпеня 1941г. савецкае камандаванне паспрабавала стварыць лінію абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпру. Жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Бабруйска, Оршы, Гомеля. 23 дні працягвалася гераічная абарона Магілёва. У выніку гэтых баёў савецкія войскі затрымалі рух немцаў на маскоўскім напрамку. Да пачатку верасня 1941г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана захопнікамі, але план маланкавай вайны ўжо быў сарваны.

Галоўнымі прычынамі паражэння Чырвонай Арміі ў пачатку вайны сталі пралікі палітычнага і вайсковага кіраўніцтва СССР у ацэнцы прадваеннай сітуацыі, адсутнасць у савецкага камандавання выразна распрацаванай стратэгіі абарончай вайны, недахопы ў планаванні, арганізацыі і баявой вывучцы савецкіх войскаў, знішчэнне ў выніку рэпрэсій на пярэдадні вайны каманднага састава Чырвонай Арміі.


24. Оккупационный режим на территории Беларуси. Партизанское и подпольное движение.
На працягу ліпеня-жніўня 1941г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны нацысцкі акупацыйны рэжым. Асноўнымі яго мэтамі былі татальная эканамічная эксплуатацыя, падаўленне любых формаў супраціўлення акупантам, паступовая каланізацыя беларускіх земляў. Акупанты правялі тэрытарыяльна-адміністрацыйны перадзел тэрыторыі Беларусі, у адпаведнасці з якім асобныя яе часткі былі ўключаны ў склад зоны тылу групоўкі армій "Цэнтр", Усходняй Прусіі, рэйхскамісарыята "Украіна", генеральных акруг "Беларусь" і "Літва".

Акупацыйная палітыка ў Беларусі не адрознівалася адзінствам і паслядоўнасцю. В. Кубэ, які ўзначаліў нямецкую грамадзянскую адміністрацыю, імкнуўся выкарыстаць беларускі нацыяналізм, ішоў на пэўныя папулісцкія меры з мэтай памяншэння сацыяльнай базы антыфашысцкага руху і ўмацавання акупацыйнага рэжыму ў Беларусі. Паліцэйскае і ваеннае кіраўніцтва арыентавалася на жорсткае падаўленне супраціву, масавыя рэпрэсіі супраць партызан і мірнага насельніцтва. За гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі было праведзена больш 60 буйных карных аперацый.

Адначасова па ініцыятыве В. Кубэ акупацыйныя ўлады прадпрымалі спробы прыцягнуць частку мясцовага насельніцтва да супрацоўніцтва з акупантамі. Пачынаючы з восені 1941г. у Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні - Беларуская народная самапомач (БНС), Беларуская самаахова (БСА), Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краёвая абарона (БКА). Усе гэтыя арганізацыі былі параўнальна нешматлікімі, не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў і не змаглі аказаць колькі-небудзь значнага ўплыву на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі.

З першых дзён акупацыі значная частка насельніцтва Беларусі пачала барацьбу супраць захопнікаў. Летам 1941г. ствараюцца першыя партызанскія атрады, падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі. У 1942г. адбываецца арганізацыйнае афармленне і колькаснае ўзмацненне руху Супраціву ў Беларусі. У маі 1942г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПД), а ў верасні 1942г. - Беларускі штаб партызанскага руху (БШПД). На базе груп і атрадаў ствараюцца брыгады і злучэнні, што значна пашырыла магчымасці партызанскага руху.

У 1943-1944гг. партызанскі рух у Беларусі набывае масавы характар. Да канца 1943г. партызаны кантралявалі каля 60 % тэрыторыі рэспублікі. Было створана больш 20 буйных партызанскіх зон. Усяго ў Беларусі ў шэрагах партызан налічвалася 374 тыс. чал., у падполле – звыш 70 тыс. чал.

Акупацыйны рэжым прынёс Беларусі незлічоныя бедствы. У выніку войны загінула больш 2,2 млн. чал., 380 тыс. чал. было вывезена на працу ў Германію. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945г. склала толькі 6,2 млн. чал.


25. Освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Завершение второй мировой войны, ее итоги.
У перыяд з верасня 1943г. да ліпеня 1944г. Савецкая Армія правяла шэраг аперацый па вызваленню Беларусі. 28 верасня 1943г. быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – г.Камарын. У ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі (лістапад 1943г.) быў вызвалены першы абласны цэнтар – г.Гомель. Потым на працягу снежня 1943 - лютага 1944г. былі вызвалены – Гарадок, Мозыр, Калінкавічы, Рагачоў, Жлобін. Адна з буйнейшых аперацый вайны – Беларуская наступальная аперацыя – “Баграціён” (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944г.), якая адыграла значную ролю ў вызваленні не толькі Беларусі, але і народаў Еўропы ад фашызма. У аперацыі прымалі ўдзел войскі 4 франтоў: 1-га Беларускага (К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (Г.Захараў), 3-га Беларускага (І. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (І.Баграмян), Дняпроўская ваенная флатылія, беларускія партызаны. Дзеянні франтоў каардынаваліся маршаламі А. Васілеўскім і Г. Жукавым. Ім супрацьстаяла групоўка нямецкіх войскаў, аснову якой складала група армій “Цэнтр”. Па характару баявых дзеянняў аперацыя падзяляецца на два этапы. На першым этапе (23 чэрвеня – 4 ліпеня) былі праведзены Віцебска-Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая аперацыі, было завершана акружэнне стотысячнай групоўкі праціўніка (“Мінскі кацёл”), 3 ліпеня быў вызвалены г.Мінск. Да канца ліпеня 1944г. амаль уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена. На другім этапе (5 ліпеня – 29 жніўня) франты здзейснілі Шаўляйскую, Вільнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую і Люблін-Брэсцкую наступальныя аперацыі. Такім чынам, у выніку аперацыі “Баграціён” амаль цалкам была вызвалена БССР, частка Польшчы, савецкія войскі падышлі да межаў фашысцкай Германіі. У выніку паспяховага наступу савецкіх войскаў летам 1944г. адбылася актывізацыя антыфашысцкага руху ў Малдавіі, Румыніі, Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Польшчы, Чэхаславакіі, якія на працягу восені 1944г. – вясны 1945г. былі вызвалены ад фашызму. Вызваленне Прагі супала з падпісаннем Германіяй у ноч з 8 на 9 мая 1945г. безагаворачнай капітуляцыі, што азначала канец Вялікай Айчыннай вайны. Савецкая армія правяла шэраг паспяховых аперацый на Далёкім Усходзе супраць Японіі. Адначасова ЗША здзейснілі у пачатку жніўня 1945г. атамную бамбардзіроўку Хірасімы і Нагасакі. У выніку 2 верасня 1945г. Японія таксама падпісала акт аб капітуляцыі, што азнаменавала канец Другой сусветнай вайны.

Значны ўклад зрабілі беларусы ў перамогу над фашызмам. Так, на франтах ВАВ змагаліся 1 300 000 беларусаў, загінуў кожны трэці жыхар БССР. Істотную ролю ў вызваленні гарадоў і вёсак Беларусі адыгралі партызаны і падпольшчыкі, якія паспяхова здзейснілі і шэраг дыверсійных аперацый (“Рэйкавая вайна”, “Канцэрт”). Гісторыя захавала і шэраг імёнаў герояў, выхадцаў з Беларусі. Сярод іх – Л. Даватар, які здзейсніў першы начны паветраны таран, А. Гаравец, які на Курскай дузе збіў 9 самалётаў, З. Тусналобава, якая вынесла з поля боя 128 цяжкапараненых байцоў і сама засталася інвалідам і іншыя.


26.Политическое и социально-экономическое развитие БССР в послевоенный период (1944 – 1985 гг.).
Пасля вайны БССР атрымала ганаровы статус краіны-заснавальніцы ААН, але яе міжнародная дзейнасць абмяжовывалась урадам СССР, таму членства ў ААН нічога Беларусі не прынесла акрамя вялікага дыпламатычнага вопыту.

Грамадска-палітычнае развіццё БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе было звязана з існаваннем таталітарнага рэжыму, які характарызаваўся татальным кантролем дзяржавы над жыццём грамадства, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй, аднапартыйнай палітычнай сістэмай, моцным рэпрэсіўным механізмам. Кампартыя была дзяржаўнай арганізацыяй, якая ажыццяўляла функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады праз выбары сваіх прадстаўнікоў у органы ўлады – Саветы.

Эканамічнае развіццё гэтага перыяда характарызавалась аднаўленнем народнай гаспадаркі БССР у 1945-53г. Беларусі аказывалі дапамога усе савецкія. У гэты перыяд у нашай краіне хутка развівалась цяжкая прамысловасці. У сельскай гаспадарцы заховывалась калгасная сістэма. У Заходняй Беларусі праводзілась калектывізацыя.

Пасля смерці Сталіна у 1953 г І асабліва пасля ХХ з’ездзе КПСС пачалась “хрушчоўская адліга”. Кіраўнік краіны М.С. Хрушчоў аб’явіў курс на дэсталінізацыю грамадства. Рэпрэсіі былі спыны і пачалась рэабілітацыя іх ахвяр, пашырылась роля мясцовых органаў кіравання. Тым не менш пры Хрушчове камандна-адміністрацыйныя метады кіравання і ўсеўладдзе партыі заховывалісь таму “хрушчоўская адліга” так і не перарасла ў сапраўдную вясну .

У перыяд “адлігі” індустрыяльна-прамысловае развіццё БССР адбывалася ва ўмовах НТР, якая прадугледжвала наступныя кірункі развіцця прамысловасці: машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная прамысловасць. У сельскай гаспадарцы шырокі размах набыло прымусовае насаджэнне кукурузы, меліярацыя Палесся, асваенне цалінных зямель у Казахстане. Многія з гэтых мерапрыемстваў абярнулісь экалагічнай а значыць і эканамічнай катастрофай таму часта праўленне Хрушчова характарызуюць як вальюнтарызм. Тым не менш адбылась паляпшэнне матэрыяльнага становішча жыхароў БССР, павялічылась зарплата, пенсіі, палепшылісь жыллёвыя ўмовы.

З 1964 па 1982 генеральным сакратаром ЦК КПСС становіцца Л. І. Брэжнеў. Гады яго кіраўніцтва характарызавалісь прамым партыйным кіраўніцтвам эканомікай і застоем грамадскага жыцця. У БССР КПБ узначальваў П.М. Машэраў, які карыстаўся павагай мясцовага насельніцтва.

Асаблівасці эканомікі БССР у перыяд “застоя”: ператварэнне цяжкой прамысловасці ў галіну, якая абслугоўвае ваенна-прамысловы комплекс. Да лёгкай прамысловасці кіраўніцтва адносілась як да другараднай. Іншая асаблівасць развіцця прамысловасці гэта ператварэнне прадпрыемстваў БССР ў “зборачны цэх” СССР і поўнае ігнараванне праблем экалогіі. Сельская гаспадарка была хімізавана з-за чаго ўяе прадукцыі колькасць нейтратаў пераўзыходзіла усе дапусцімыя нормы. У дадатак калгасная сістэма поўнасцю вычарпала сябе, у часы Брэжнева калгасы не маглі ўжо абыходзіцца без грашовай падтрымкі з боку дзяржавы. Цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў магазінах былі нізкімі а цэны па каторым дзяржава купляла ў калгасаў прадукцыю высокімі, такім чынам да сярэдзіны 1980 х гг.сельская гаспдарка ў СССР была стратнай.
27. Культура Беларуси в послевоенный период (1944 – 1985 гг.).
Развіццё культуры Беларусі ў першыя пасляваенныя гады адбывалася ў складаных умовах, бо яе матэрыяльна-тэхнічная база была амаль цалкам разбурана. Але аднаўленне адбывалася вельмі хутка, асабліва школьнай адукацыі. Культурнае жыццё рэспублікі ў той час вызначалася камуністычнай ідэалогіяй і адбывалася ва ўмовах жорсткага таталітарнага рэжыму і культу асобы Сталіна, які суправаджаўся масавымі палітычнымі рэпрэсіямі. Прынцып партыйнасці патрабаваў дакладнага выканання прадпісанняў партыі. У такіх умовах шэраг беларускіх дзеячаў навукі і культуры падвергліся ганенням з боку ўлады (прэзідэнт АН БССР біёлаг А. Жэбрак, паэт Ул. Дубоўка, гісторык М.Улашчык). У літаратуры і мастацтве існаваў метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання будаўніцтва сацыялізму ў краіне. Таму многія творы тагачаснага мастацтва, якія не адпавядалі метаду сацрэалізму падвяргаліся партыйнай крытыцы ці забараняліся, напрыклад, п’еса Кандрата Крапівы “Мілы чалавек”, раман Кузьмы Чорнага “Млечны шлях”, опера Я. Цікоцкага “Алеся”. Галоўная тэма літаратуры і мастацтва – паказ гераізму савецкіх людзей у мінулай вайне, іх адданасці камуністычнай партыі. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе адбываеццаі адбудова разбураных вайной гарадоў Беларусі, з’яўляецца шэраг манументаў і помнікаў героям ВАВ.

Пасля смерці І. Сталіна ў 1953г. адбываецца пераход да дэмакратызацыі жыцця. Перыяд 1954-1964гг – “Хрушчоўская адліга”, калі актыўна абмяркоўваецца роля інтэлігенцыі ў жыцці грамадства, пераадоленне культу асобы, крытыкуецца метад сацрэалізму. Актыўна развіваецца сістэма адукацыі БССР: у 1959г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя, навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак стала сумесным, у пачатку 60-х з’яўляюцца ПТВ, развіваюцца ВНУ. Адмоўная з’ява д. п. 50-х гадоў - пашырэнне абыякавах адносін да беларускай мовы, абумоўленае кампаніяй па ператварэнню беларускамоўных школ у рускамоўныя. Развіццё навукі было абумоўлена разгортваннем НТР. Вядучам навуковым цэнтрам з’яўлялася АН БССР, беларускімі навукоўцамі былі здзейснены сусветна вядомыя адкрыцці, напрыклад, распрацоўка тэхналогіі меліярацыі забалочаных зямель акадэміка М. Мацэпуры. У культуры істотна павышаецца роля літаратуры. З’яўляюцца праўдзівыя творы аб вайне, напрыклад апавяданні В.Быкава “Альпійская балада”, “Жураўліны крык”. Вядучым жанрам становіцца раман, напрыклад трылогія І. Мележа “Людзі на балоце”, гістарычны раман У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.

Перыяд 1965-1982гг – час “застою” ў савецкім грамадстве, калі ўзмацняецца ідэалагізацыя культуры, роля якой - выхаванне чалавека з камуністычным светапоглядам. У 1977г. адбываецца пераход да 10-гадовай сярэдняй адукацыі, павялічваецца колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У мастацтве шырокую вядомасць набыў цыкл карцін М. Савіцкага “Лічбы на сэрцы”, на кінастудыі “Беларусьфільм” з’яляецца шэраг ваенных, дзіцячых і гістарычных стужак (рэжысёры У.Нячай, В. Тураў).
28. Политика перестройки. Распад СССР. Провозглашение суверенитета БССР. Образование СНГ.

Увага!!! У вас гэта пытанне сфармулявана некалькі інакш!!!
У другой палове 1980-х кіраўніцтва СССР, абвясціла палітыку перабудовы. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне радыкальнай эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця грамадства.

Правядзенне палітычнай рэформы пачалося з аднаўлення выбарчай сістэмы. У сакавіку 1989 г. у Беларусі, як ва ўсёй краіне, адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя, альтэрнатыўныя.

Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці.

Важнае значэнне мела работа па рэабілітацыі – ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

З развіццём дэмакратыі складваліся ўмовы для шматпартыйнасці. На рубяжы 1980-90-х гг. заявілі аб сваім існаванні шэраг палітычных партый – Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, БНФ і інш.

Разам з тым у канцы 1980-х гг. адбыліся адчувальныя збоі ў сацыяльна-эканамічным развіцці СССР. Іх прычыны – непрадуманая “канцэпцыя паскарэння”, Чарнобыльская катастрофа, рэзкае зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ; стратная супрацьалкагольная кампанія; аслабленне аўтарытэта КПСС. У вынікугэтых з’яў эканамічная прастора СССР разбурылась.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Дэкларацыя абвяшчала суверэннасць БССР, дзяржаўнасць беларускай мовы, ператварэнне тэрыторыі рэспублікі ў без’ядзерную зону, а Беларусі – у нейтральную дзяржаву, права беларускага народа на адпаведную долю агульнай маёмасці былога СССР, непадзельнасць і недатыкальнасць тэрыторыі рэспублікі, права на стварэнне свайго нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, права на ўласныя ўзброеныя сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, права самастойна заключаць добраахвотныя саюзы з іншымі дзяржавамі і выходзіць з іх. Такім чынам, Дэкларацыяй ад 27 ліпеня 1990 г. быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Пасля падаўлення путчу ў Маскве, што адбыўся 19 жніўня 1991 г., на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР быў нададзены статус Канстытуцыйнага закона. 26 жніўня 1991 г. быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. У верасні 1991г. адбылася змена назвы рэспублік (замест БССР – Рэспубліка Беларусь), была прынята новая дзяржаўная сімволіка (бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”).

8 снежня 1991 г. у Віскулях кіраўнікі Беларусі (Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Ельцын) і Украіны (Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У пагадненні абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. У склад СНД увайшлі 12 краін - рэспублік былога СССР. Цэнтрам СНД быў вызначаны Мінск. Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД.
29.Экономические и политические преобразования в Беларуси после 1990 г. Внешняя политика Республики Беларусь на современном этапе.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Дэкларацыя абвяшчала суверэннасць БССР, непадзельнасць і недатыкальнасць тэрыторыі рэспублікі, права на стварэнне свайго нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, права на ўласныя ўзброеныя сілы, унутраныя войскі, органы дзяржаўнай і грамадскай бяспекі, права самастойна заключаць добраахвотныя саюзы з іншымі дзяржавамі і выходзіць з іх. Такім чынам, быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

У верасні 1991г. адбылася змена назвы рэспублік (замест БССР – Рэспубліка Беларусь), была прынята новая дзяржаўная сімволіка (бела-чырвона-белы сцяг і “Пагоня”).

8 снежня 1991 г. у Віскулях кіраўнікі Беларусі (Шушкевіч), Расійскай Федэрацыі (Ельцын) і Украіны (Краўчук) падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У пагадненні абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне. У склад СНД зараз уваходзяць 12 краін - рэспублік былога СССР.

На пачатку 1990-х гг. Вярхоўны Савет РБ прыняў шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі: законы аб уласнасці, аб прадпрымальніцтве, аб Нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасці, Мытны кодэкс і інш. Законы павінны былі стварыць базу для сацыяльна-эканамічнага суверэнітэту, увядзення рыначных адносін. Аднак ні адна з мэт не была дасягнута. Рэальнымі ў перш.пал.1990-х гг. сталі эканамічны крызіс, крах крэдытна-фінансавай сістэмы, рост інфляцыі, катастрафічнае зніжэнне ўзроўню жыцця. У 1992г. былі ўведзены разліковыя білеты Нацыянальнага банка РБ (“зайчыкі”).

15 сакавіка 1994г. парламент прыняў Канстытуцыю РБ. Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў большасць выбаршчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэспубліканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г. У 2006г. А.Р.Лукашэнка быў абраны ў трэці раз.

14 мая 1995г. разам з выбарамі дэпутатаў у Вярхоўны Савет 13-га склікання адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Пераважная большасць выбаршчыкаў прагаласавала за раўнапраўны статус рускай мовы, за новую дзяржаўную сімволіку і за паглыбленне інтэграцыі з Расіяй.

Летам-восенню 1996г. абвастрыўся канфлікт з-за падзелу ўладных паўнамоцтваў паміж Прэзідэнтам і Вярхоўным Саветам рэспублікі. 24 лістапада 1996г. адбыўся другі рэспубліканскі рэферэндум. Большасць насельніцтва Беларусі прагаласавала за прыняцце Новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ 1994г., супраць куплі і продажу зямлі без абмежаванняў; супраць адмены смяротнага пакарання; за перанос Дня незалежнасці на 3 ліпеня.

Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыялънай прававой дзяржавай. Новая рэдакцыя Канстытуцыі 1994г. пашырыла паўнамоцтвы Прэзідэнта. Быў ўтвораны двухпалатны парламент - Нацыяналъны сход Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выканаўчую ўладу ў дзяржаве ажыццяўляе Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Статус суверэннай дзяржавы патрабаваў радыкальнага перагляду міжнародных сувязей рэспублікі і фарміравання ўласнай знешняй палітыкі. РБ падцвердзіла сваю прыхільнасць прынцыпам Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, непрымянення сілы і адмову ад пагрозы сілай, непарушнасці граніц, мірнага ўрэгулявання супярэчнасцей і іншым агульнапрынятым нормам міжнароднага права. Беларусь абвясціла сябе нейтральнай і бяз’ядзернай дзяржавай. Такая пазіцыя забяспечыла хуткае міжнароднае прызнанне РБ.

У наш час РБ падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 154 дзяржавамі свету, у 46 з якіх адкрыты 53 дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Замежныя краіны прадстаўлены ў Беларусі 35 пасольствамі. РБ стала ўдзельніцай нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), падпісала заключны акт АБСЕ ў Хельсінкі, падпісала Парыжскую хартыю новай Еўропы, увайшла ў Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця.



Найбольш поўна мэтам нацыянальнага развіцця адпавядае шматвектарны характар беларускай знешняй палітыкі. Яе прыярытэтным напрамкам з'яўляецца развіццё ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй. Важным крокам на шляху да ўсебаковай інтэграцыі дзвюх краін з'явілася стварэнне Саюза Беларусі і Расіі, дагавор аб якім быў падпісаны 2 красавіка 1997г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Працэс збліжэння Беларусі і Расіі быў працягнуты 8 снежня 1999г., калі ў Маскве адбылося падпісанне прэзідэнтамі абедзвюх краін Дагавора аб утварэнні Саюзнай дзяржавы.
30. Культура Беларуси на современном этапе.

Глядзіце па канспекту.
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка