Файл утрымлівае канчатковы варыянт спісу пытанняў на які вы мусіце адказвуць у час атэстацыі




старонка2/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.65 Mb.
1   2   3   4

У культурным развіцці Беларусі у 17-18 ст.ст. выразна выдзяляюцца два перыяды:

Першы - 17 – перш.палова 18 стст. У гэты час духоўнае і культурнае развіцце Беларусі адбывалася пад моцным уплывам контррэфармацыі і наступлення каталіцызму. Гэта выяўлялася ў росце колькасці каталіцкіх касцёлаў, скасаванні рэлігійнай талерантнасці, наступленні на іншыя рэлігійныя напрамкі.


Другі перыяд у развіцці культуры Беларусі ў складзе РП пачаўся ў 40-50гг. 18 ст. і працягваўся да канца 18 ст. Асаблівасцю гэтага перыяду было пранікненне на Беларусь ідэй Асветніцтва. Асветнікі выступалі супраць феадальна-царкоўнага светапогляду; выступалі за распаўсюджванне прыродазнаўчых і гуманітарных ведаў.

Адукацыя і навука да сярэдзіны 18 ст. былі манаполіяй каталіцкай царквы і знаходзіліся ў руках розных каталіцкіх ордэнаў. У гарадах Беларусі было каля 20 езуіцкіх школ-калегіумаў. Буйнейшай навучальнай установай у ВКЛ была Віленская езуіцкая акадэмія, заснаваная ў 1579 годзе. Акрамя езуітаў свае школы на Беларусі мелі і іншыя каталіцкія ордэны. Выкладанне ў іх вялося на лацінскай і польскай мовах. У Беларусі дзейнічала шмат уніяцкіх школ, якія называліся базыліянскімі, навучанне там вялося на беларускай мове.

У 70-я гады 18 ст. (1773 г.) у РП была праведзена шырокая рэформа у галіне асветы. Была створана Адукацыйная камісія, якая фактычна стала першым міністэрствам асветы. Згодна з новым Статутам народнай асветы школы набывалі свецкі характар, ад іх кіраўніцтва адхілялася духавенства. Значная месца адводзілася вывучэнню прадметаў фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага цыклаў. У цэлым, рэформа адукацыі у РП насіла прагрэсіўны характар і адпавядала патрэбам часу.

Пэўны ўклад унеслі ўражэнцы Беларусі у развіццё навукі.

Казімір Семяновіч упершыню у Еўропе распрацаваў шматступенчатую ракету. Свае адкрыцці ён выклаў у кнізе “Вялікае майстэрства артылерыі”.

Ілля Капіевіч выдаў на рускай мове першы дапаможнік па матэматыцы, надрукаваў “граматыку лацінскую і рускую”, стаў стваральнікам новага грамадзянскага шрыфта, які сёння ўжываецца ў нашым пісьме.

Марцін Пачобут-Адляніцкі - вучоны-прыродазнавец, астраном, вывучаў планету Меркурый.

Казімір Лышчынскі напісаў трактат “Аб неіснаванні Бога”, за што быў спалены царкоўнікамі на вогнішчы.

Літаратура др. паловы 17 - пач. 18 стст. мела пераходны характар ад сярэднявечча да ідэй і форм новага часу. Знікаюць такія жанры як летапісы, палемічная проза. Нараджаюцца новыя - сатырычная проза (“Прамова Мялешкі”,”Ліст для Абуховіча” і інш),

Тэатральнае мастацтва ў 17-18 ст.ст. дасягнула высокага узроўню. Далейшая развіццё атрымалі ўсе віды тэатраў. Тэатр скамарохаў, дзе выступалі вандроўныя народныя акцёры (песняры, дудары, гусляры, скрыпачы, штукары, павадары мядзедзяў). Працягваў развівацца лялечны тэатр-батлейка. У езуіцкіх навучальных установах з’явіўся школьны тэатр. Унікальнай з’явай беларускай культуры былі прыгонныя або магнацкія тэатры, якія стварыліся пры дварах магнатаў: Радзівілаў – у Нясвіжы, Сапегаў – у Ружанах, Агінскіх – у Слоніме, Тызенгаўзаў – у Гродне і інш.

Музычнае мастацтва атрымала значнае развіццё. У гарадах Беларусі меліся музычныя ансамблі, былі створаны аркестры. Дзейнічалі некалькі музычных школ, самай вядомай з якіх была Нясвіжская школа Радзівілаў. У маёнтку Залессе калі Смаргоні пісаў сваю цудоўную музыку Міхаіл Клеафас Агінскі - аўтар славутага паланэза “Развітанне з радзімай”.

У архітэктуры Беларусі 17-18 стст. найбольш поўна праявіўся стыль барока. Першым збудаваннем у гэтым стылі быў Нясвіжскі езуіцкі касцёл 16ст.(арх.- Бернардоні). Пазней з’яўляецца т.зв. “віленскае барока”, якое дапаўнялася мясцовымі архітэктурнымі традыцыямі (арх.Я.Глаўбіц). Напрыканцы 18 ст. пашыраецца палацава-паркавая архітэктура.



Выяўленчае мастацтва развівалася у трох асноўных накірунках: іканапісанне, партрэтны жавапіс і манументальны жывапіс. Значнае развіццё атрымала беларуская графіка (чорна-белы малюнак).

Састаўной часткай беларускай культуры было дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: разьба па дрэву, вырабы з саломкі, вытворчасць мастацкай керамікі, вырабы са шкла, з металу, мастацкае ткацтва (габелены-шпалеры, слуцкія паясы).



9. Политика царизма в Беларуси в конце XVIII – XIX вв.

Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, царскі ўрад праводзіў тут з канца 18 да пачатку 20 ст. цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку. Канчатковай мэтай яе было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі.

На далучаных тэрыторыях уводзіўся новы адміністрацыйны падзел. Былі створаны генерал-губернатарствы - Літоўскае (Віленская, Гродзенская, Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская і Магілёўская губерні). Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых жыхароў. Усё насельніцтва, за выключэннем сялян, прыводзіліся да прысягі на вернасць Расіі. Тыя, хто не жадаў гэтага рабіць, вымушаны былі выехаць за мяжу (эмігрыраваць). Абсалютная большасць магнатаў і шляхты прынялі прысягу і атрымалі роўныя правы з рускім дваранствам. Тым не менш частка шляхты трапіла пад так званы “разбор шляхты” - выключэнне з дваранскага саслоўя за адсутнасці дакументаў, якія падцвярджалі дваранскае званне.

Для стварэння на далучаных тэрыторыях надзейнай апоры, расійскія ўлады праводзілі шырокую раздачу зямель разам з прыгоннымі сялянамі сваім генералам і чыноўнікам. Была ўведзена Расійская падатковая сістэма: замест ранейшага падворнага падатку ўводзіуся падушны – з кожнай душы мужчынскага полу. Ад пэўнай колькасці гэтых душ (спачатку ад 200, а потым ад 125) забіраўся адзін хлопец на 25-гадовую службу ў Расійскай арміі.

У 1831 г. беларуская шляхта падтрымала паўстанне за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772г. Гэта яшчэ больш узмацніла наступленне на яе правы. Актывізаваўся “разбор шляхты”. Было скасавана магдэбурскае права гарадоў. На тэрыторыі Беларусі ўводзілася расійскае заканадаўства. Дзеянне Статута ВКЛ было адменена. Быў закрыты Віленскі ўніверсітэт.

Адным галоўным напрамкаў урадавані палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы. Яе дзейнасць была абмежавана, касцёлы зачыняліся, у дзяржаўную маёмасць перадаваліся маёнткі духавенства.

Разам з тым улады імкнуліся ліквідаваць беларускамоўную ўніяцкую царкву, да якой належыла 2/3 насельніцтва Беларусі. У 1839г. была скасавана Берасцейская царкоўная ўнія 1596 года, уніяты пачалі прымусова далучацца да праваслаўя.

З далучэннем да Расіі пачалася дыскрымінацыі яўрэйскага насельніцтва. Была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласці, за межамі якой пражыванне яўрэям забаранялася. Іх прымусова перасялялі ў гарады.

Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела некаторыя вынікі, але яна не магла ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.

10.Общественно-политическое движение в Беларуси в конце XVIII первой по-ловине XIX вв. Восстания 1794 и 1830-1831 гг. Беларусь и Отечественная война 1812 г.

Увага!!! Пытанне адрозніваецца ад таго, што у вас ёсць!!!
У 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, якое ўзначаліў Тадэвуш Касцюшка. Мэтамі паўстання былі барацьба за суверэнітэт РП, пазбаўленне яе ад іншаземнай акупацыі, аднаўленне ў межах 1772г., аднаўленне Канстытуцыі 3 мая 1791г. Дэвізам паўстання сталі словы “вольнасць, цэласнасць, незалежнасць”. На тэрыторыі Беларусі паўстаннем кіраваў палкоўнік Якуб Ясінскі. Паўстанне працягвалася з сакавіка па кастрычнік 1794г. і было падаўлена расійскімі войскамі пад кіраўніцтвам А. Суворава. У кастрычніку 1795г. адбыўся апошні, трэці падзел РП. Па яго ўмовах уся тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі.

У Францыі у 1801 да ўлады прыходзіць Напалеон Банапарт які пачынае захопліваць еўрапейскія краіны. У 1812 годзе Напалеон нападае на Расію у выніку чаго Беларусь апынулася ў эпіцэнтры баявых дзеянняў. Галоўнай ахвярай гэтых падзей становіцца беларускае сялянства, ад якога патрабаваліся пастаўкі фуражу, зерня, харча, як для арміі Напалеона, так і для рускай арміі. Летам 1812 адбываюца буйныя сражэнні пад Мірам, каля вёсак Кукавячына і Клясціцы пад Магілёвам, Полацкам.

Другі раз вайна прыйшла на Беларусь пад час адступлення французскіх войск. Рашаючая бітва адбылася каля в. Студзёнка пад Барысавам. 600-тысячная армія Напалеона на пачатку вайны з Расіяй пасля пераправы праз Бярэзіну, мела меньш за 60 тыс. У Смаргоні Напалеон пакінуў армію і ад’ехаў у Парыж. 8 снежня 1812 г. рускія войскі занялі Гродна.

Вынікам вайны для Беларусі была масавая гібель людзей. Імператар Аляксандр І дараваў здраду мясцовым памешчыкам, але нічога не зрабіў для сялян, хто змагаўся у партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў.

Для Напалеона вайна была праіграна. 9 чэрвеня 1815г. Аляксандр І падпісаў Заключны Акт Венскага кангрэсу. Па ім Расія атрымала значную частку былога Герцагства Варшаўскага. Аляксандр І дазволіў польскай шляхце ў гэтых межах стварыць сваю аўтаномію, мець сваю канстытуцыю, сейм і армію. Але гэтыя паблажлівыя адносіны да шляхты не далі жадаемых вынікаў.

Пад уплывам ліберальна-дэмакратычных ідэй Зах. Еуропы пасля вайны 1812г. у Беларусі пачынае фарміравацца дэмакратычны рух. Яго праявы пачаліся ў дзейнасці розных тайных арганізацый пры навучальных установах, цэнтрам якіх быў Віленскі універсітэт. Праз культурна-асветніцкую працу – вывучэнне беларускага краю, этнічных асаблівасцей беларусаў ішло імкненне далучыць іх да пратэсту супраць афіцыйнай палітыкі царкіх улад. Такой была дзейнасць створанных студэнтамі “Таварыства філаматаў”, “Таварыства філарэтаў”, тайнага польскага” Патрыятычнага таварыства” і інш. Дзейнасць гэтых арганізацый спалучалася з дзейнасцю дзекабрыстаў – прагрэсіўных афіцэраў рускай арміі, расквартыраванай пасля вайны 1812 г. на Беларусі: М. Мураўёў, С. Мураўёў-Апостал, Бястужаў-Румін і інш. У сваіх палітычных ідэях права на незалежнасць прызнавалася імі толькі за Польшчай. Праблемы беларускага народа дзекабрысты звязвалі з Расіяй, так як лічылі іх часткай рускага этнасу.

Сваеасаблівасць нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі першай паловы ХІХ ст. была у тым, што апалячаная беларуская шляхта і дваранская інтэлігенцыя выступалі супраць царызму разам з палякамі, прымалі польскія лозунгі і мэты руху. Польскі ж нацыянальна-вызваленчы рух ставіў мэту аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Нацыянальныя інтарэсы беларусаў амаль не ўлічваліся.

У 1830-1831гг. у Польшчы пачалось паўстане якое перакінулась і ў Беларусь. Царызм падавіў гэта паўстанне, ліквідаваў Каралеўства Польскае, канстытуцыю 1815 г., сейм, армію і увёў расійскі тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел. С 1831г. узмацняееца курс на русіфікацыю Беларусі. Актывізуецца “разбор” шляхты. У 1832г. створаны ”Асобны камітэт па справах заходніх губерній” для ажыцяўлення мер па русіфікацыі края. У 1832 г. быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, забаронена польская мова ў справаводстве, школах. У 1840 г. адменена дзейнасць Статута ВКЛ 1588г. Расійскае заканадаўства ўводзіцца на усёй тэрыторыі Беларусі. Спецыяльным указам 1840 г. забараняецца выкарыстоўваць назвы “Беларусь” і “Літва”. Замест іх уводзіцца назва “Северо-Западный край”. Каталіцкі касцёл атрымаў абмежаванні ў сваёй дзейнасці. У 1839 г. уніяцкая царква далучана да праваслаўнай.



11.Отмена крепостного права в России в 1861 г. Буржуазные реформы и контр-реформы 1860-1880-ых гг. Их проведение на территории Беларуси.
Адмена прыгоннага права. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг. На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ён збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. 8 студзеня 1858 «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па сялянскай рэформе, што было яе афіцыйным пачаткам. 19 лютага 1861 Маніфест аб’явіў аб адмене прыгоннага права. У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі заставаліся ўласнікамі ўсёй зямлі; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян; адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў. Уласнікам зямлі селянін ставаў пасля выкупа надзела, за які плаціў 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы.

Буржуазныя рэформы. Першай з праведзеных пасля адмены прыгоннага права рэформаў была земская (ў Беларусі з 1911). У губернях і паветах стваралася сістэма органаў мясцовага самакіравання, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, гандлю, прамысловасці. Гарадская 1870 рэформа мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы. Судовая 1864 рэформа ліквідавала саслоўныя суды. Суд станавіўся адкрытым і незалежным; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, была ўведзена пасада натарыуса. Ваенная 1862 рэформа мела мэтай стварэнне арміі з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў – 6 гадоў, для флоту 7 гадоў службы. Цэнзурная рэформа 1865 адменяла папярэднюю цэнзуру для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў. Рэформа адукацыі прадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а таксама новага статута гімназіі. Атрымліваць адукацыю маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў.

Контррэформы. Асноўная мэта: умацаванне самадзяржаў’я і вынішчэнне “крамолы”. З мэтай практычнай рэалізацыі ўводзіўся інстытут земскіх начальнікаў, што ўмацавала пазіцыі ўрада вёсцы; пастановы гарадскіх дум сталі зацвярджацца губернскім кіраўніцтвам; з ведама суда прысяжных забіраліся справы аб “супраціўленні ўладам”, абмяжоўвалася публічнасць і галоснасць судовых пасяджэнняў; былі ўведзены “часовыя правілы” аб друку, якія ўзмацнілі цэнзуру.
12.Восстание 1863-1864 г.г. в Беларуси, его итоги и значение.
Галоўнай мэтай Паўстання 1863-1864гг было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Паўстанцкая партыя “белых” дабівалась толкі гэтай мэты. “Белыя” – буйная і сярэдняя шляхта, гандлёва-фінансавая буржуазія Польшчы. “Чырвоныя” – дробная і сярэдняя шляхта, рамеснікі, навучэнцы, інтэлігенцыя меркавалі выкарыстаць незадаволенасць сялян вынікамі аграрнай рэформы. Паўстанне пачалось у 1862 г. са стварэння “Цэнтральнага нацыянальнага камітэта” (ЦНК). У Беларусі і Літве быў створаны Літоўскі Правінцыяльны Камітэт (ЛПК). Фармальна ён падпарадкоўваўся ЦНК. Як вядома, узначаліў паўстанне на Беларусі К. Каліноўскі, які з лета 1862 г. разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім пачынае выдаваць газету “Мужыцкая праўда”. Яна была адрасавана сялянам, у даступнай форме раскрывалася сутнасць царскай палітыкі, грабежніцкі характар рэформы 1861г. Пасля пачатку баявых дзеянняў у Польшчы 10 студзеня 1863 г. Літоўскі камітэт 1 лютага 1863г. заклікаў насельніцтва Беларусі і Літвы з падняцца на ўзброенную барацьбу. Да красавіка 1863г. паўстанцкія атрады з дробнай шляхты, сялян, рамеснікаў пачалі дзейнічаць па ўсёй тэрыторыі Беларусі. 1 сакавіка 1863 г. Аляксандр ІІ выдае ўказ аб адмене часоваабязаных адносін, вяртанні адрэзкаў, змяншэнні выкупных плацяжоў на 20% на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі, гэта адцягнула асноўную масу сялян ад удзелу ў паўстанні. На падаўленне паўстання была накіравана 200 тыс. расійская армія. К лету 1864 г. усе паўстанцкія арганізацыі былі ліквідаваны. У студзені 1864 г. быу арыштаваны К.Каліноўскі, а 22 сакавіка ён быў павешаны ў Вільні.

Вынікі паўстання. З аднаго боку, яно адыграла значную ролю ў гісторыі беларускага народа, садзейнічала абуджэнню самасвядомасці беларусаў, прымусіла царскі урад пайсьці на больш выгадныя умовы правядзення сялянскай рэформы ў Беларусі і Літве. З другога боку, удзельнікі паўстання былі падвержаны рэпрэсіям: 128 чалавек былі пакараны смерцю, 850 сасланы на катаргу, 12,5 тыс. чалавек выселены. Быў закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілася колькасць сярэдніх навучальных устаноў. На ўсе адміністрацыйныя пасады былі пастаўлены расійскія чыноўнікі. Рэформы 60-70гг. ў Беларусі былі праведзены са значным спазненнем.


13.Формирование белорусской нации. Возрождение белорусского языка и литературы. Демократическое и национально-освободительное движение в Беларуси во второй половине XIX - начале XX вв.

Увага!!! Пытанне вельмі адрозніваецца ад старога варыянту!!!

Нацыя (ад лац. natio – племя, народ) – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, звычаяў, самасвядомасці. У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII – п.п. XIX ст. і з’яўляецца своеасаблівым пераходам ад народнасці да пачатку станаўлення нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з др.п. XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму. Фарміраванне беларускай нацыі стрымлівалася: русіфікатарскай палітыкай царызму, слабасцю нацыянальнай буржуазіі і інтэлігенцыі. Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З др.п. XIX ст. усё больш ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 беларускую мову роднай лічыла 74% насельніцтва Беларусі. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы І.Насовіча, Я.Карскага, В.Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб’ект гістарычнага працэсу.

Асаблівасцю адукацыі Беларусі з’яўляліся: зараджэнне і прафесійнага навучання; адсутнасць ВНУ пасля закрыцця у 1864 Горы-Горацкага земляробчага інстытуту. “Бацькам” беларускага культурнага адраджэнне стаў Ф.Багушэвіч, які адным з першых абгрунтаваў самастойнасць беларускай мовы (“Дудка беларуская” і “Смык беларускі”). У 1870 выйшаў першы беларуска-рускі слоўнік І.І.Насовіча. Вылучылася цэлая плеяда беларускіх этнографаў: М.Я.Нікіфароўскі, П.В.Шэйн, Е.Р.Раманаў. Прадстаўніком гістарычнай навукі быў прафесар Віленскага універсітэта I. Даніловіч. Ім былі выдадзены Статут ВКЛ 1529, Судзебнік Казіміра IV 1468, Супрасльскі летапіс і іншыя крыніцы. Вялікую вядомасць у перш. п. XIX атрымала дзейнасць братоў Тышкевічаў, стваральнікаў беларускай археалогіі і музеязнаўства. Свой уклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі П. Шпілеўскі, А. Кіркор і іншыя.Падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненні першай аматарскай трупы беларускага нацыянальнага тэатра В. Дуніна-Марцінкевіча. У 1871 створана Мінскае музычнае вучылішча арганістаў. Галоўную ролю ў фарміраванні архітэктурнага выгляду беларускіх гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа. Важную ролю ў развіцці жывапісу ў гэты перыяд мела Віленская школа жывапісу (заснавальнікам быў Ф. Смуглевіч).

Пачынальнікам дэмакратычнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў беларусі стаў К. Каліноўскі які ўпершыню выказаўся за права Беларусаў на нацыянальнае самавызначэнне ў межах РП. яго справу прадоўжылі беларускія народнікі якія ў 1884 г. стварылі групу Гоман, што выступіла за вызваленне Беларусі ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту і абвясціла аб праве беларусаў на нацыянальнае самавызначэнне. На рубяжы 19 – 20 ст. у асяроддзі вучнёўскай і студаэнцкай моладзі ў Мінску, Вільні і Пецярбургу ўзнікаюць культурна-асветніцкія гурткі ў 1903 яны арганізавалі выданне выданне першай нацыянальнай рэвалюцыйнай газеты Свабода якая стала органам утворанай у снежні 1903 г. БСГ яе заснавальнікумі сталі студэнты печырбургскіх ВНУ В. Іваноўскі браты І і А Луцкевічы, А Пашкевіч (Цётка) Гімназіст А. Бурбіс, чыноўнікі К. Кастравіцкі (Карусь Каганец) Фелікс Умястоўскі. БСГ змагалася за сцыялістычную ідэю і ўтварэнне на тэрыторыі Беларусі незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.

У пач. XX ст. рашаючую ролю ў развіцці беларускай літаратуры адыгрывалі першыя беларускія выдавецтвы: “Загляяне сонца і ў наша аконца” СПб, “Наша ніва”, і наша хата (Вільня), “Мінчук”, “Палачанін” якія з 1905 па 1917 г выдалі больш за 128 назваў беларускіх кніг. Цэнтрам беларускага адраджэння стала рэдакцыя газеты Наша Ніва і аднаіменнае выдавецтва. У 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты “ Наша Ніва” перарос у самастойны часопіс “Саха”.
14.Культура белорусских земель в составе Российской империи в XIX нач. XX вв.

Увага!!! Гэта пытанне новае для вас!!!
Беларуская культура ў 19 пачатку 20 ст. развівалася ў складаных умовах. З канца 18 ст. да 30 гг. 19 ст. яна знаходзілася пад моцным уплывм польскай культуры. Гэта тлумачыцца палітыкай расійскага самаўладдзя, якая характарызавалася патураннем палякам, імкненнем не раздражняць іх. Таму ў гэты час паланізацыя беларускага грамадства ўзмацнілася.

Разам з тым, у межах польскага вызваленчага руху, з’яўляецца ліцьвінская плынь (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Тамаш Зан. Адам Міцкевіч і інш.), якая спрыяла ўзнікненню і фарміраванню новай беларускай літаратуры і мовы. Паяўляюцца першыя ананімныя паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Першым класікам беларускай літаратуры становіцца В. Дунін-Марцінкевіч. Ён жа стаў і заснавальнікам беларускага нацыянальнага тэатру.

У другой палове 19 ст. беларуская літаратура развівалася ва умовах русіфікацыі краю, што аб’ектыўна стварала больш спрыяльныя ўмовы для адраджэння беларускай мовы і культуры. Расце колькасць беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх трэба адзнаць Францішка Багушэвіча, Янку Лучыну і Адама Гурыновіча. Яны заклалі трывалы падмурак для росквіту беларускай літаратуры ў пачатку ХХ ст. (А Пашкевіч, М. Багдановіч, Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі і інш).

Адукацыя ў Беларусі развівалася пад уплывам дзяржаўнай палітыкі. Цэнтрам навукі і адукацыі спачатку быў Віленскі універсітэт, затым з 1848 па 1864 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Пасля паўстання 1864 г. у Беларусі не існавала ніводнай ВНУ. Аснову сістэмы адукацыі складалі спачатку царкоўна-прыходскія вучылішчы, а з канца 19 ст. – народныя.

Нвуковым даследаваннем Беларусі спачатку займаліся расійскія вучоныя Іван Грыгаровіч (апублікавў архіў старажытных грамат), І. Ляпёхін. З сярэдзіны 19 ст. ураджэнцы Беларусі браты К. і Я. Тышкевічы, Т. Нарбут П. Шпілеўскі і інш. У другой палове 19 ст. пач 20 ст. вывучэннем Беларусі паспяхова займаліся М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі, Е. Раманаў, М. Любаўскі і інш.

У выяўленчым мастацтве спачатку панаваў рамантызм І. Аляшкавіч, В. Ванковіч, Ян Дамель. І. Хруцкі. З сярэдіны 19 ст. – рэалізм (А. Гараўскі. Н. Сілівановіч і К. Альхімовіч). З пачатку 20 ст. беларускі жывапіс праславілі В. Бялыніцкі-Біруля. Г. Вейсенгоф. Ю. Пэн. Я. Кругер, К. Кастравіцкі.

У архітэктуры з канца 18 ст. да сяярэдзіны 19 ст. панаваў класіцызм. Гэта палац Румянцава-Паскевіча ў Гомелі, губернатарскі палац ў Віцебску, палацы ў Жылічах і Снове і г.д. У другой палове 19 ст. пачатку 20 ст. пануючай становіцца эклектыка – змяшэнне розных стыляў. Пераважае грамадзянская архітэктура: вакзалы, банкі, фабрыкі, заводы, гасцініцы. Пры будаўніцтве касцелаў выкарыстоўваецца псеўдаготыка: касцёлы ў Вілейцы, Браславе, Мінску, Паставах. Для праваслаўных храмаў – псеўдарускі стыль (Пакроўскі сабор у Барысава і іншыя “мураўёўкі”).

15.Основные тенденции развития экономики Европы в начале XX вв. Социально-экономическое положение белорусских губерний в 1900-1914 гг. Столыпин-ская аграрная реформа и ее проведение в Беларуси.

Вынікам пераадолення крызісу 1900-1903 і дэпрэсіі 1904-1908 сталі: паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловасці на Беларусі: 1. вядучыя галіны вытворчасці ў Беларусі: харчовая, лесанарыхтоўкі, дрэваапрацоўчая. 2. з’яўляюцца манапалістычныя аб’яднанні (Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў). 3. Адначасова ішоў працэс акцыяніравання.

Падзеі Крывавай нядзелі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 ускалыхнулі ўсю краіну. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня ахапілі Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна, Смаргонь – усяго каля 30 гарадоў Беларусі. Пачаліся хваляванні ў арміі самае значнае з каторых паўстанне на браняносцы “Пацёмкін”. 6 жніўня 1905 Мікалай II падпісаў маніфест аб скліканні Дзяржаўнай Думы і аб’явіў аб выбарах у яе. Аднак гэта Дума не мела заканадаўчых паўнамоцтваў таму выбары ў яе праігнаравалі не толькі рэвалюцыянеры але і буржуазія таму рэвалюцыя не спынілась. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ва Усерасійскую. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод і наданні Думе заканадаўчых паўнамоцтваў. У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў. Першая дзяржаўная дума на адрэз адмовілась зацьвердзіць сталыпінскую аграрную рэформу таму была распушчана. Быў прыняты новы выбарчы закон і пачаліся выбары ў другую Думу. Другая дума аказалась яшчэ больш рэвалюцыйная чым першая. Яна не толькі адмовілась зацьвердзіць сталыпінскую аграрную рэформу але і прапанавала свой праект аграрнай рэформы які прадугледжваў частковую перадачу памешчыцкай зямлі сялянам. Таму і другая дума была распушчана. У чэрвені 1907 г. пачалісь выбары ў 3 юю Дзярж. Думу па новаму выбарчаму закону, які забяспечваў памешчыкам звыш 50% думскіх месцаў. Мікалай II не меў права мяняць выбарчае заканадаўства, без згоды парламента, таму роспуск другой Думы лічыцца чэрвеньскім дзяржаўным пераваротам. Ім скончылася рэвалюцыя 1905-1907.

Указ 9 лістапада 1906 (з 14 чэрвеня 1910 – дзяржаўны закон) абвясціў асноўныя прынцыпы рэформы сельскай гаспадаркі. Сталыпінскай праграмай перабудовы вёскі прадугледжвалася: свабодны выхад з сельскай абшчыны; стварэнне умоў для развіцця хутарскіх або адрубных сялянскіх гаспадарак; разнастайная, у тым ліку матэрыяльная дапамога сялянам; добравольнае перасяленне малазямельных і беззямельных сялян у Сібір, на Паўночны Каўказ і інш. Да 1914 з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал. У выніку рэформы памешчыцкае землеўладанне захавалася, але яго доля скарацілася да 47% агульнай зямельнай плошчы. Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян, што азначала перабудовў сельскай гаспадаркі на буржуазны лад.


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка