Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012




Дата канвертавання15.03.2016
Памер201.62 Kb.

powerpluswatermarkobject157867



Великий А.

Опубликовано: Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; ред. кол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.] – Минск, БГПУ, 2012.- С.56-58.

Ключавыя словы: БССР, ПНР, прыгранічнае супрацоўніцтва, Гродзенская вобласць, Брэсцкая вобласць, культура, савецка-польскае сяброўства, беларуска-польскія ўзаемаадносіны.
Культурныя сувязі прыгранічных абласцей БССР і ПНР

у сярэдзіне 50-х пачатку 60-х гг.
Дэмакратычныя пераўтварэнні ў сярэдзіне 50-х гг. вымусілі вышэйшае палітычнае кіраўніцтва Савецкага Саюза пайсці на пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва з краінамі “народнай дэмакратыі”. Адным з важнейшых яго накірункаў з’яўлялася супрацоўніцтва ў галіне культуры паміж Польскай Народнай Рэспублікай і БССР.

Першым візітам палякаў у БССР з’явілася паездка дэлегацыі таварыства польска-савецкага сяброўства, якая адбылася з 14 верасня па 6 кастрычніка 1954 г. Мэтай знаходжання дэлегацыі ў Беларусі з’яўлялася: “[…] азнаямленне беларускай грамадскасці з дасягненнямі народна-дэмакратычнай Польшчы, вывучэнне культуры і далейшай прапаганды дасягненняў нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зместу культуры у БССР у мэтах пераадолення маючыхся сярод часткі польскай інтэлігенцыі нацыяналістычных поглядаў, адмаўленне існавання беларускай культуры і самой беларускай нацыі, вызначэнне канкрэтных культурных сувязей паміж ПНР і БССР”[1, С.215]. Дэлегацыя пабывала ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Гродна, Брэсце, Бабруйску, Слуцку, Наваградку, наведала ў гэтых гарадах прадпрыемствы, установы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, сустракалася з прадстаўнікамі і кіраўнікамі партыйна-савецкіх, грамадскіх, культурных устаноў і арганізацый і г.д. Кіраўнік польскай дэлегацыі Г.Яблонскі выказаў прапановы, аб правядзенні ў Польшчы дзён беларускай культуры, пашырэнні работы па выданню ў Польшчы твораў беларускіх, а ў Беларусі польскіх аўтараў, арганізацыі абмену дакументальна-хранікальнымі кіначасопісамі, павялічэннем высылкі ў Польшчу матэрыялаў аб БССР (артыкулаў, фотаздымкаў і г.д.), арганізацыі ў ПНР выставак твораў мастацтва і народнай творчасці[1, С.216].

У верасні 1955 г., у рэспубліцы адбыўся месячнік савецка-польскага сяброўства. Мэтай яго правядзення з’яўлялася: “[…] папулярызацыя міралюбівай савецкай палітыкі, растлумачванні ролі і зместу савецка-польскай салідарнасці, для сацыялістычнага будаўніцтва ў Польшчы і незалежнасці краіны, шырокага азнаямлення з дасягненнямі савецкага народа на шляху да камунізма”[2, С.3]. Негледзячы на прапагандысцкі характар і мэтавую накіраванасць месячніка, шматлікія артыкулы, інтэрв’ю з польскімі грамадскімі, палітычнымі дзеячамі, прадстаўнікамі культуры, выступленні творчых калектываў знаёмілі беларускую грамадскасць з важнейшымі падзеямі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага жыцця Польшчы і польскага народа.

У 1955 г. у рамках месячніка савецка-польскага сяброўства ў Польшчы ўпершыню былі праведзены дні беларускай культуры, якія праходзілі пад лозунгам папулярызацыі беларускай літаратуры і мастацтва. Паколькі месячнікі савецка-польскага сяброўства праводзіліся штогадова, то ЦК ПАРП звярнуў увагу аб гэтым пасла СССР у Польшчы П. Панамарэнкі. У сваю чаргу, ён накіраваў у ЦК КПБ ліст, у якім прапанаваў беларускаму боку накіраваць на маючы адбыцца з 9 верасня па 9 кастрычніка 1956 г. месячнік польска-савецкага сяброўства, у рамках якога праводзілася дэкада беларускай літаратуры і мастацтва, творы прадстаўнікоў беларускай літаратуры, музыкі, паэзіі і г.д.[3, арк.184].



Неабходнасць развіцця ўсебаковага і шырокага культурнага ўзаемадзеяння патрабавала стварэння кіруючых структур, якія б ажыццяўлялі арганізацыю гэтай работы, каардынавалі і кантралявалі яе на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўні. Такой структурай стала Беларускае таварыства культурнай сувязі з заграніцай (БТКСЗ), якое было створана паводле пастановы СМ БССР, а з 18 лютага 1952 года адной з галоўных задач БТКСЗ з’яўлялася пашырэнне культурных сувязей Беларускай ССР з краінамі “народнай дэмакратыі”[4, С.54]. У сувязі з пашырэннем у другой палове 50-х гг. міжнародных кантактаў з краінамі “народнай дэмакратыі”, у тым ліку і з ПНР, неабходнасцюдалучэння да культурнага ўзаемадзеяння шырокіх колаў грамадскасці, творчых саюзаў, таварыстваў 17 снежня 1958 г. БТКСЗ было пераўтворана ў Беларускае таварыства сяброўства і культурнай сувязі з заграніцай (БТСКСЗ)[7, с.54]. У адзначаны перыяд БТСКСЗ з’яўлялася каардынатарам міжнароднага культурнага супрацоўніцтва рэспублікі, галоўнай структурай, якая забяспечвала культурныя сувязі рэспублікі з Польскай Народнай Рэспублікай. Асноўнымі формамі гэтых сувязей з’яўляліся ўстанаўленне і сувязь з культурнымі ўстановамі, таварыствамі Польшчы, прыем і накіраванне ў ПНР рознага кшталту дэлегацый, правядзенне ў Польшчы, у тым ліку і ў прыгранічных ваяводствах “Дней”, “Дэкад”, “месячнікаў” культуры, мерапрыемстваў, якія прысвечаны знамянальным і юбілейным датам БНР і ПНР, накіраванне ў Польшчу фотавыставак, рознага накірунку інфармацыйных матэрыялаў, артыкулаў для пячаці ў агульнапольскіх і ваяводскіх газетах і г.д. Адзначым, што старшыня БТСКСЗ І.К. Казлоў заўсёды ўдзельнічаў у перамовах і выпрацоўках планаў прыгранічнага супрацоўніцтва паміж Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі і Беластоцкім і Люблінскім ваяводствамі. Так, напрыклад, ён ўзначальваў беларускую дэлегацыю ў час выпрацоўкі і падпісання плана беларуска-польскага прыгранічнага супрацоўніцтва ў красавіку 1959 г.
На працягу разглядаемага перыяду адной з найбольш масштабных форм прыгранічнага супрацоўніцтва ў галіне культуры з’яўляліся паездкі творчых мастацкіх калектываў на гастролі ў памежныя ваяводствы ПНР. Прэсса БССР паведамляла аб паспяховасці такога кшталту паездак. Так, “Советская Белоруссия” паведамляла, што “в поездке в братскую Польшу, состоявшую в дне подготовки к празднованию 40-летия Великой Октябрьской социалистической революции участвовало 100 человек. Три концерта были даны в переполненном зале спорта в Белостоке. Затем гродненских гостей пригласили в Замбров, Бельск, Гайновку и другие города и села ПНР. Дружба между трудящимися Гродненской области и Белостоцкого воеводства крепнет изо дня в день»[13, с.189]. На наступны год, у адпаведнасці з “Планам прыгранічнага абмена паміж Беластоцкім ваяводствам і Гродзескай вобласцю” на 1958 г. прадугледжвалася паездка ў Беластоцкае ваяводства на 4 дні калгаснай народнай капэлы з в.Дзеляцічы, якая налічвала 100 чалавек. У сваю чаргу ў адпаведнасці з гэтым планам у Гродзенскую вобласць з гастролямі прыязжаў ансамбль песні і танца Беластоцкага ваяводства “Сувальшчызна”[41].
Пастаянныя творчыя сувязі на аснове заключаных пагадненняў аб культурным супрацоўніцтве развіваліся паміж Брэсцкім і Люблінскім, Гродзенскім і Беластоцкім тэатрамі. Так, у адпаведнасці з планам прыгранічнага супрацоўніцтва на 1958 г. у Беластоцкае ваяводства з гастролямі на 10 дзён выязджаў калектыў Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (100 чалавек)[41]. Абмен тэатральнымі калектывамі ажыццяўляўся на ўсем працягу даследуемааг перыяду. Так, напрыклад, летам 1965 г. у Брэсце адбыліся гастролі Люблінскага драматычнага тэатру імя Ю. Остэрвы. Калектыў паказаў тры спектаклі: І. Ірэдынскага “Сыходжанне ў ад”, У. Інге “Аўтобус у Мантану”, А. Дзюма “ Дама з камеліямі”. Акрамя спектаклей у Брэсце былі паказаны спектаклі ў Кобрыне, Камянцы, Бярозе. Усяго было дадзена 11 спектаклей[50].
Важнае значэнне для перспектыў развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва паміж БССР і ПНР мела Пагадненне аб культурным супрацоўніцтве паміж гэтымі краінамі, якое было падпісана ў Варшаве 30 чэрвеня 1956 г. У Пагадненні прадугледжвалася ўзаемадзеянне абедзьвух краін у розных галінах культуры – літаратуры, тэатры, кіно, музыкі, выяўленчага мастацтва і г.д[17, с.44]. Упершыню аб неабходнасці развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва ў галіне культуры было заяўлена 29 лістапада 1957 года, калі ў Варшаве быў абмеркаваны і прыняты “Пратакол аб выніках работы савецка-польскай змешанай Камісіі па выпрацоўцы плана рэалізацыі дагавора аб культурным супрацоўніцтве паміж СССР і ПНР на 1958г [17, с.16]. У прэамбуле пратакола адзначалася, што быў падпісаны план супрацоўніцтва, які ахоплівае шырокае кола пытанняў культуры і мастацтва, вышэйшай адукацыі, народнай адукацыі, друку, радыёвяшчання і тэлебачання, грамадскіх арганізацый і творчых саюзаў, а таксама культурных сувязей паміж прыгранічнымі абласцямі СССР і ваяводствамі ПНР (выдзелена мной – К.Б) [17, с.163]. Падпісанне “Пратакола…” мела важнае значэнне, па-першае, што прыгранічнае супрацоўніцтва ў культурнай галіне ўпершыню ў двухбаковых савецка-польскіх узаемаадносінах стала на трывалую нарматыўна-прававую базу, якая мела міждзяржаўны ўзровень. У “Пратаколе…” асабліва падкрэслівалася, што адпаведныя дзяржаўныя органы абедзьвух краін будуць аказваць садзейнічанне і дапамогу творчым саюзам, грамадскім арганізацыям ў развіцці гэтага супрацоўніцтва. Важным з’яўлялася і дзяржаўнае фінансаванне культурных мерапрыемстваў [17, с.163-164. Рашэнні, якія былі прынятыя на высокім дзяржаўным узроўні – паміж дэлегацыямі СССР і ПНР знайшлі канкрэтнае ўвасабленне на міжрэспубліканскім узроўні. Так, 28 красавіка 1958 г. у Варшаве быў падпісаны “Пратакол нарады паміж Беларускім таварыствам культурных сувязей з заграніцай (БелТКСЗ) і Галоўным праўленнем Таварыства савецка-польскага сяброўства (ТСПС) па пытанні зацвярджэння плана прыгранічнага супрацоўніцтва паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікай і Польскай Народнай Рэспублікай, які адбыўся 22 -28 красавіка 1958 г. ў Варшаве”[17, с.257]. Так, “Советская Белоруссия” паведамляла, што “дни белорусской культуры в Польше расширили польско-белоруские культурные и общественные контакты, положили начало широкому приграничному обмену, увенчавшемуся подписанием в Варшаве и Минске протокола о польско-белоруском обмене на 1958 год”. Вынікам перамоваў стаў падпісаны “план прыгранічнага культурнага супрацоўніцтва паміж Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі БНР і Беластоцкім і Люблінскім ваяводствамі ПНР” [17, с.238]. Падпісанне “Плана культурнага прыгранічнага супрацоўніцтва” – важны крок у двухбаковых беларуска-польскіх узаемаадносінах. Ён выходзіў за рамкі рэгіянальнага супрацоўніцтва, узнімаўся да міждзяржаўных беларуска-польскіх узаемаадносін; асноўваўся на трывалай нарматыўна-прававой базе.

Роўна праз год, 1-3 красавіка 1959 г. у Варшаве і Беластоку адбылася сустрэча дэлегацый БТКСЗ і Таварыства польска-савецкага сяброўства, якая была спецыяльна прысвечана абмеркаванню вынікаў прыгранічнага супрацоўніцтва паміж Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі і Беластоцкім і Люблінскім ваяводствамі[17, с.359]. Польскі і беларускі бакі адзначылі, што “прыгранічны абмен, адбываўся ў 1958 г. паводле плана і быў цалкам выкананы. Абмен садзейнічаў узаемнаму азнаямленню з жыццем і змяненнямі абедзьвух краін, дапамог ва ўстанаўленні непасрэдных кантактаў паміж прамысловымі прадпрыемтвамі, установамі, моладдзю, навуковымі і культурнымі ўстановамі. Абмен унес значнае ажыўленне ў культурнае жыцце прыгранічных абласцей і ваяводств, садзейнічаў абмену вопытам у розных галінах дзейнасці”[17,с.360]. Аб поспехах прыгранічнага супрацоўніцтва і актыўнага абмену паведамляла прэсса. Напрыклад, “Советская Белоруссия” ад 24 жніўня 1958 года змяшчае словы Тадэвуша Ксенжэка, сакратара Галоўнага праўлення Таварыства польска-савецкага сяброўства: “1958 год – это год прекрасно развивающегося обмена в приграничных районах Польши и Белоруссии, контактов отдельных городов. Это год, в котором по инициативе Общества польско-советской дружбы положено начало широкому туристическому и культурному обмену”.

У час абмеркавання перспектыў далейшага развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва ў галіне культуры польскі і беларускі бакі прызналі неабходным “спрыяць пашырэнню непасрэдных пісьмовых сувязей паміж рознымі ўстановамі, кааператыўнымі арганізацыямі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і навуковымі ўстановамі. Дэлегацыі прызналі мэтазгодным праводзіць перыядычны абмен артыкуламі для публікацыі іх у абласных і ваяводскіх газетах, а таксама радыёперадачамі мясцовага радыё” [17, с.360]. На гэтым пасяджанні былі разгледжаны і абраны планы прыгранічнага абмену паміж Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі і Беластоцкім і Люблінскім ваяводствамі. Адзначым, што культурны абмен іспытваў жорсткую ідэалагічную накіраванасць і быў падпарадкаваны галоўнай мэце – прапагадзе ідэй сацыялізма. Так, у планах культурнага супрацоўніцтва на 1959г. важнае месца адводзілася правядзенню “сустрэч сяброўства” на граніцы, якія неабходна было “прымяркоўваць да святкавання знамянальных дат, як, напрыклад, гадавіна дня падпісання даговора аб сяброўстве і узаемнай дапамозе паміж Польшчай і СССР, 1 мая, 7 лістапада і г.д.”[17, с.361].

Напачатку 60-х прыгранічныя вобласці СССР і ваяводствы Польшчы пачалі непасрэдна выпрацоўваць і заключаць планы прыгранічнага супрацоўніцтва. Так, напрыклад, 22-23 сакавіка 1960 г. дэлегацыі БТСКСЗ і ТПСС у Брэсце абмеркавалі і падпісалі план супрацоўніцтва паміж Брэсцкай вобласцю і Люблінскім ваяводствам на 1960 г. [17, с.474]. Дэлегацыі прызналі, што план прыгранічнага супрацоўніцтва ў 1959 г. “поўнасцю выкананы”. Было прызнана мэтазгодным “далейшае развіцце прыгранічных культурных сувязей паміж вобласцю і ваяводствам і абмен дэлегацыямі, у склад якіх бы уваходзілі прадстаўнікі розных грамадскіх колаў: рабочыя, сяляне, служачыя, моладзь, работнікі медыцыны, адукацыі і культуры, прадстаўнікі прэсы, спартсмены і іншыя”[17, с.474].

Безумоўна, усе гэта надавала запраграмаванасць і жорсткасть у адборы ўдзельнікаў культурнага абмену, звужала ці ўвогуле абмяжоўвала любых форм ініцыятывы на рэгіянальным узроўні, вяло да закасцянеласці і фармалізацыі культурных узаемадачыненняў паміж прыгранічнымі абласцямі БССР і ваяводствамі Польшчы.

Візіты, сустрэчы, абмен вопытам, дэкады, дні і г.д. магчыма разглядаць як своеасаблівую экспансію “сацыялістычных каштоўнасцей” з Беларусі і праз Беларусь у Польшчу. У запісцы ЦК КПБ, накіраванай у чэрвені 1959 г. у ЦК КПСС адзначалася, што “асноўным зместам прыгранічных сувязей з’яўляецца абмен вопытам сацыялістычнага будаўніцтва ў розных галінах народнай гаспадаркі, знаёмства з работай партыйнага, дзяржаўнага і гаспадарчага апарата і грамадскіх арганізацый. У складзе дэлегацый, якімі ў 1958 г. абмянялісь па лініі прыгранічных сувязей Беларуская ССР і ПНР, былі партыйныя і прафсаюзныя работнікі, прадстаўнікі польскай моладзі, дзеячы навукі і культуры, работнікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. [...] наведванне польскімі дэлегацыямі пагранічных абласцей БССР і знаходжанне дэлегацый Брэсцкай і Гродзенскай абласцей у ваяводствах ПНР аказваюць станоўчы ўплыў на палітычную абстаноўку ў гэтых раёнах Польшчы”[35].

Такім чынам, у другой палове 50-х гадоў узнікла, пачало развівацца, набыло ўстойлівы характар і стала неад’емнай часткай двухбаковых адносін прыгранічнае супрацоўніцтва паміж БССР і ПНР. Разам з тым, механізма прыгранічнага супрацоўніцтва, абапіраючагася на міжнародны вопыт, сталую нарматыўна-прававую базу не існавала. Патэнцыял прыгранічнага супрацоўніцтва не быў поўнасцю рэалізаваны. Гэта абумоўлівалася, галоўным чынам характарам савецка-польскіх узаемаадносін. Жорсткая цэнтралізацыя ўлады ў Савецкім Саюзе не дазваляла праяўляць рэспубліканскім і мясцовым органам самастойнасць у прыняцці рашэнняў, якія б адпавядалі асаблівасцям нацыянальна-культурнага, эканамічнага развіцця прыгранічных рэгіёнаў. Не менш важным з’яўлялася адсутнасць вопыту ў арганізацыі гэтага супрацоўніцтва, новымі ўзаемаадносінамі, якія раней не былі характэрныя для рэспублікі.

Прыгранічнае супрацоўніцтва мела ў пачатку свайго станаўлення своеасаблівы “экстэнсіўны” характар, які зводзіўся да абмену вопытам “сацыялістычнага будаўніцтва”, паездкамі творчых, спартыўных калектываў і г.д. Яно мела лакальны характар і не ў поўным аб’еме адпавядала нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам Беларусі і Польшчы, беларускага і польскага народаў. Разам з тым, калі ўзяць пад увагу, што ў папярэднее дзесяцігоддзе (1945-1955 гг.) такое супрацоўніцтва ўвогуле адсутнічала, граніца была абсалютна “непразрыстай”, то нават яго “экстэнсіўны” характар быў значным крокам наперад у агульным кантэксце беларуска-польскіх ўзаемаадносін. Ён на самай справе вёў да пашырэння і паглыблення кантактаў паміж людзьмі, азнаямленню з культурным, эканамічным, навуковым жыццем ободзьвух народаў, пераадоленню меўшыхся стэрэатыпаў, наладжванню “мастоў сяброўства” паміж краінамі і народамі.


У наступным годзе культурны абмен значна пашырыўся. Так, 13 ліпеня 1957 г. бюро ЦК КПБ зацвердзіла “План культурных сувязей паміж прыгранічнымі абласцямі БССР і ваяводствамі Польскай Народнай Рэспублікі”, у адпаведнасці з якім, напрыклад, з Гродзенскай вобласці у Беластоцкае ваяводства накіроўваліся дэлегацыя піянерскіх работнікаў (10 чалавек), калгасная капэла вёскі Дзеляцічы (100 чалавек), маладзежную дэлегацыя (6 чалавек), Гродзенскі народны хор, футбольная каманда, мужчынскую і жаночую валейбольныя каманды (па 20 чалавек), дэлегацыя работнікаў культурна-асветных устаноў (10 чалавек), дэлегацыя перадавікоў калгаснай вытворчасці – старшынь калгасаў, брыгадзіраў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі (20 чалавек)[39].Адзначым, што партыйныя органы БССР вызначалі змест, формы, асноўныя накірункі прыгранічнага супрацоўніцтва. Яскрава гэта праследжваецца на прыкладзе прыгранічнага супрацоўніцтва Гродзенскай вобласці і Беластоцкага ваяводства. Так, у адпаведнасці з планам культурнага супрацоўніцтва Гродзенскай вобласці і Беластоцкага ваяводства ў 1957 г. прадстаўнікі вобласці шэсць разоў выязджалі ў Беластоцкае ваяводства. З іх: дэлегацыя партыйных работнікаў вобласці на чале з першым сакратаром АК КПБ Баранавым, двойчы дэлегацыі камсамольскіх работнікаў, дэлегацыя піянерскіх работнікаў, гродзенскі калектыў мастацкай самадзейнасці і спартыўная дэлегацыя. Як вынікае, у рамках “культурнага супрацоўніцтва” Беластоцкую вобласць 4 разы наведалі дэлегацыі партыйных, камсамольскіх, піянерскіх работнікаў і па аднаму разу – творчых і спартыўных калектываў.

У другой палове 50-х г. прыгранічнае супрацоўніцтва набывае шырокі размах. Так, калі ў 1956 г. бюро ЦК КПБ разглядзела толькі тры пытанні, што датычылі сувязей Брэсцкай і Гродзенскай абласцей з Беластоцкім і Люблінскім выяводствамі то ў 1957 г., сітуацыя выглядала наступным чынам. Так, бюро ЦК КПБ на сваіх пасяджэннях 8 раз, а сакратарыят ЦК КПБ тры разы разглядалі пытанні аб накіраванні ў Беластоцкае і Люблінскае ваяводствы партыйных, прафсаюзных, вытворчых, спартыўных, маладзежных дэлегацый, творчых калектываў. Такім чынам, бюро і сакратарыят ЦК КПБ на сваіх пасяджэннях у 1957 г. 11 раз разглядалі пытанні, звязаныя з беларуска-польскай праблематыкай. У 1958 г. на сакратарыяце ЦК КПБ 8 разоў, а на бюро 9, разоў разглядаліся аналагічнага кшталту пытанні[13, с.196]. Гэта значыць, што ў 1958 г. 17 раз партыйнае кіраўніцтва Беларусі абмяркоўвала і разглядала пытанні, звязаныя з накіраваннем пераважна ў Беластоцкае ды Люблінскае ваяводствы рознага кшталту дэлегацый.


Аналагічныя мерапрыемствы, але на значна вышэйшым узроўні, прымеркаваныя да 13-й гадавіны падпісання Дагавора аб сяброўстве, узаемнай дапамозе і пасляваенным супрацоўніцтве паміж СССР і Польшчай, адбылося ў Гродна і Брэсце 19 красавіка 1958 г. Так, у Гродна адбыўся сумесны беларуска-польскі урачысты вечар, на якім прысутнічала абласное партыйна-савецкае кіраўніцтва, прадстаўнікі грамадскасці, працоўных калектываў і г.д. Польскую дэлегацыю на гэтым вечары прадстаўляў першы сакратар Беластоцкага ваяводства камітэта ПАРП А.Лашэвіч, прадстаўнікі ваяводскіх улад. Як заўседы пасля урачыстасцей адбыўся святочны канцэрт, які ладзілі музычныя калектывы горада і артысты абласнога драматычнага тэатру. На канцэрце у выкананні гродзенскіх артыстаў прагучалі польскія і беларускія песні, а таксама іншыя мастацкія творы.

Адзначым, што да канца 50-х гг. прыгранічнае супрацоўніцтва займала важнае масца ў сістэме беларуска-польскіх і польска-беларускіх узаемаадносін. Так, напрыклад, калі ў 1956 г. (г.зн. з моманту ўзнікнення прыгранічнага супрацоўніцтва – К.Б.), бюро ЦК КПБ разгледзела толькі тры пытанні, якія датычылі сувязей Брэсцкай і Гродзенскай абласцей з Беластоцкім і Люблінскім ваяводствамі, то ў 1957 г. сітуацыя выглядала наступным чынам: толькі бюро ЦК КПБ 8 разоў разглядала пытанні аб накіраванні ў Беластоцкае і Люблінскае ваяводствы партыйна- савецкіх, спартыўных, маладзежных дэлегацый, творчых калектываў. Акрамя таго, сакрктарыят ЦК КПБ тройчы разглядаў аналагічнага кшталту пытанні. Такім чынам, бюро і сакратарыят на ЦК КПБ на сваіх пасяджэннях толькі у 1957 г. 11 разоў разглядаў пытанні, якія былі звязаны з прыгранічным супрацоўніцтвам. У 1958 г. вышэйшы партыйны орган БССР ужо 17 раз разглядаў пытанні, звязаныяы з прыгранічнымі абласцямі [13, с.196].



Разам з тым, культурныя ўзаемадачыненні развіваліся неадназначна. Развіццё культуры ў СССР у рамках “сацыялістычнага рэалізму”, у Польшчы яго ўплыў быў значна меньшы, не давала магчымасці паказу і знаемству абодзьвух народам з творамі, якія адрозніваліся ад гэтага прынцыпу. Адбор літаратуры для абмену з абодзьвух бакоў ажыццяўляўся толькі па ўзгадненню з партыйнымі структурамі. Значная месца ў літаратурным абмене, асабліва з боку БССР, займала палітычна-прапагандысцкая літаратура, якая прапагандавала “дасягненні і перавагі сацыялістычнага” будаўніцтва ў Беларусі і Савецкім Саюзе. Адметнай рысай культурнага узаемаабмену стала замоўчванне войстрых праблем ва ўзаемаадносінах паміж польскім і беларускім народамі ў мастацкіх творах. Нязначнае месца беларускай мовы ў культурным жыцці Беларусі абумоўлівалі той факт, што польскі чытач асобна не вылучаў і не адрозніваў беларускую савецкую культуру ад агульнасаюзнай культуры і культурных працэсаў, якія адбываліся ў Савецкім Саюзе. У той жа час, нягледзячы на значныя ідэалагічныя абмежаванні і дыктат у галіне культуры агульныя культурныя кантакты, блізасць і роднасць культур садзейнічалі працэсу азнаямлення абодзьвух народаў з іх культурнымі дасягненнямі.
Літаратура і крыніцы

  1. Навіцкі, У.І., Беларуска-польскія культурныя сувязі (сярэдзіна 50-х – сярэдзіна 80-х гг. XX ст.) / У.І.Навіцкі. // XX стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: Мат. беларуска-польскай навуковай канф., Мінск 20-21 лістапада 2000 г., /Адказ. рэд. Ул.Міхнюк, П.Ганцэрак.- Мн:, БДУ, 2001.- С.218.

  2. Луковец, А. Под знаменем братства / А.Луковец. – Советская Белоруссия. – 9 сен. – 1955 г. – С.3.

  3. НАРБ, ф.4п, воп.62, спр.461. Копіі дакладных запісак і справаздач ЦК КПБ, накіраваных у ЦК КПСС і СМ СССР. 2 студзеня 1957 – 23 снежня 1957 г.

  4. Вашкевіч, Ю. Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гг. / Ю.Вашкевіч.-Мн: Тэсей, 2004. – 184 с.

  5. 5. Документы и материалы по истории советско-польских отношений: Т. ХІ. Январь 1955. – декабрь 1960 г. / / ред. кол.: сов. Часть . И.А.Хренов (отв. ред.) [и др.], польская часть – Т.Цесляк (отв. ред.) [и др.]. М.: Наука, 1980. – 551 с.

  6. 6. Культурное сотрудничество социалистических стран – великая сила / Советская Белорусия. – 1958. – 14 июня. – С.1.



  1. Важник, О.А. БССР и Польская Народная Республика: экономические, научно-технические и культурные связи в 1949-1979 гг.: автореф... дис. канд ист. наук: 07.00.15. / О.А. Важник. - Мн., 2005. – 21 с.

2. НАРБ, ф.4п, воп.81, спр.1346. Да пратакола № 132 пасяджэння бюро ЦК КП Беларусі ад 10.X. 1958 г.

  1. 3. Вялікі А.Ф. Беларусь-Польшча ў ХХ стагоддзі. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955-1959 гг./ А.Ф.Вялікі; навук.рэд. В.Д.Селяменеў. – Мн.: БДПУ, 2007.- 272 с.

  2. 4. Паздняк Э. Суседзі і браты: Брацкія сувязі паміж БССР і Польшчай. - Мінск: Беларусь, 1970. - 112 с.

5.





  1. Гродненская правда. – 1964. – 30 июня. – С.3.

  2. Барысаў С. Візіт у адказ польскіх сяброў/ С.Барысаў// Гродзенская праўда. – 1962 г. – 30 вер. С.1.

  3. Белорусская ССР в международных отношениях: Междунар. договора, конвенции и соглашения Белорусской ССР с иностр. государствами (1944-1959). / Сост. С.П.Моргунский, А.С.Зайцев. - Минск: Изд-во АН БССР, 1960. - 1052 с.

  4. Белорусская ССР и социалистические страны: укрепление дружбы, сотрудничества, братства (1945-1987 гг.) / Г.Г. Сергеева, Л.В. Языкович, В.Е.Снапковский и др.; под ред. И.М.Игнатенко. – Минск: Наука и техника, 1987. – 303 с.

  5. Белорусская ССР на международнай арене / Под ред. К.К.Киселёва. - М.: Междунар. отношения, 1964. - 336 с.

  6. БЕЛТА, Пребывание делегации Польской Народной Республики в Минске / Советская Белоруссия. - 1958. - 2 ноября С.3.

  7. Важник, О.А. БССР и Польская Народная Республика: экономические, научно-технические и культурные связи в 1949-1979 гг.: автореф... дис. канд ист. наук: 07.00.15. / О.А. Важник. - Мн., 2005. – 21 с.

  8. Вангровский, М. Во имя крепнущей дружбы / М.Вангровский, Советская Белоруссия. – 1958. – 25 мая. – С.3.

  9. Вашкевіч, Ю. Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гг. / Ю.Вашкевіч.-Мн: Тэсей, 2004. – 184 с.

  10. Войтович, С., Воробей, Н., Толской, В. Сотрудничество Белорусской ССР с социаличтическими странами. Мн., 1970. – с.

  11. Воробей Н.С. Культурное сотрудничество БССР и европейских социалистических стран (1956-1965 гг.): Автореф. дис.канд. ист. наук.: 07.00.02 , Ин-т истор. АН БССР. – Минск. – 1966. – 23 с.

  12. Вялікі А.Ф. Ажыццяўленне абмена насельніцтвам паміж БССР і Польшчай, 1944-1946 гг.: авторэф. діс. канд гіст. навук: 07.00.02. / А.Ф. Вялікі. – Мінск, 2002, - 25 с.

  13. Вялікі А.Ф. Беларусь-Польшча ў ХХ стагоддзі. Невядомая рэпатрыяцыя. 1955-1959 гг./ А.Ф.Вялікі; навук.рэд. В.Д.Селяменеў. – Мн.: БДПУ, 2007.- 272 с.

  14. XX стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў / Мат. беларуска-польскай навуковай канферэнцыі, 20-21 лістапада 2000 г., г. Мінск // Адк. рэд. У.Міхнюк, П.Ганцэрак. – Мн.: БДУ, 2001. – 240 с.

  15. Гости из Польши // Советская Белоруссия. – 1957. – 9 окт. С.4.

  16. Документы и материалы по истории советско-польских отношений: Т. X. Январь 1950 г. – декабрь 1955 г. / ред. кол.: сов. Часть . И.А.Хренов (отв. ред.) [и др.], польская часть – Т.Цесляк (отв. ред.) [и др.]. М.: Наука, 1980. – 551 с.

  17. Документы и материалы по истории советско-польских отношений: Т. ХІ. Январь 1955. – декабрь 1960 г. / / ред. кол.: сов. Часть . И.А.Хренов (отв. ред.) [и др.], польская часть – Т.Цесляк (отв. ред.) [и др.]. М.: Наука, 1980. – 551 с.

  18. Захарченко И.А. «Мосты дружбы»: о сотрудничестве породненных областей БССР и стран социализма. Минск: Беларусь, 1989. – 126 с.

  19. Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дак. і матэрыялаў. Т.5 (верасень 1945 г. – 1975 г.) / Склад. У.М. Міхнюк, У.К.Ракашэвіч, А.В.Шарапа, І.Г.Яцкевіч. – Мн.: Выд. Цэнтр БДУ, 2002. – 344 с.

  20. Іваноў І. Польскія настаўнікі на Гродзеншчыне / І.Іваноў// Гродзенская праўда. – 1962. – 5 сн. – С.4.

  21. Колесник, В.П. Породненные социалистическим интернационализмом. Дружественные связи и сотрудничество породненных областей и городов СССР и “братских стран социализма” / В.П.Колесник. - Киев: «Навукова Думка» , 1980. – 290 с.

  22. Культурное сотрудничество социалистических стран – великая сила / Советская Белорусия. – 1958. – 14 июня. – С.1.

  23. Луковец, А. Под знаменем братства / А.Луковец. – Советская Белоруссия. – 9 сен. – 1955 г. – С.3.

  24. Навіцкі, У.І., Беларуска-польскія культурныя сувязі (сярэдзіна 50-х – сярэдзіна 80-х гг. XX ст.) / У.І.Навіцкі. // XX стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: Мат. беларуска-польскай навуковай канф., Мінск 20-21 лістапада 2000 г., /Адказ. рэд. Ул.Міхнюк, П.Ганцэрак.- Мн:, БДУ, 2001.- С.218.

  25. НАРБ, Фонд 4п. – Воп. 53. – Спр. 47. Дакументы Міністэрства замежных спраў БССР і таварыства культурнай сувязі з заграніцай. 9 студзеня 1954 – 15 снежня 1954 г.

  26. НАРБ, ф.4п, воп.62, спр.461. Копіі дакладных запісак і справаздач ЦК КПБ, накіраваных у ЦК КПСС і СМ СССР. 2 студзеня 1957 – 23 снежня 1957 г.

  27. НАРБ, ф.4п, воп.62, спр.503. (т.1) Копіі дакладных і інфармацый, дасланых у ЦК КПСС, СССР, саюзным міністэрствам і ведамствам. 8 студзеня 1959 г – 24 жніўня 1959 г.

  28. НАРБ, ф.4п, воп.62, спр.516. Дакладныя запіскі, прадстаўленні і інфармацыі МЗС БССР (Т.2). 10 чэрвеня 1959 г. – 30 снежня 1959 г.

  29. НАРБ, ф.4п. воп.81, спр.1136. Пратакол пасяджэння бюро ЦК КПБ ад 25 жніўня 1956 г. № 29.

  30. НАРБ, ф.4п, воп.81, спр.1346. Да пратакола № 132 пасяджэння бюро ЦК КП Беларусі ад 10.X. 1958 г.

  31. НАРБ, ф.4п, воп.81, спр.1395. Пратакол № 84 пасяджэння сакратарыята ЦК КПБ ад 16 верасня 1959 г.

  32. НАРБ, ф.4п. воп.81, спр.1229. Пратакол пасяджэння бюро ЦК КПБ ад 13 ліпеня 1957 г. № 75

  33. НАРБ, ф.4п, воп.97, спр.10. Даведкі адддзелаў ЦК КПБ у сувязі з запытамі партыйных і савецкіх органаў па пытаннях стану прапаганды і агітацыі ў рэспубліцы. 3 студзеня 1956 – 27 снежня 1956 г.

  34. НАРБ, Ф.914, Воп.1, спр.195. Материалы о дружеских и культурных связях с организациями и частными лицами стран народной демократии (ПНР). 10 января 1958-22 декабря 1958г.

  35. НАРБ, ф.914, воп.4, спр. 192. Праца аддзяленняў савецка-польскага сяброўства. 10 студеня 1966 г. – 30 снежня 1966 г.

  36. НАРБ, Ф.914, Воп.2, спр.75. Выпіска з даведкі аб палажэнні нацыянальных меншасцей у Польшчы і аб непасрэдных сувязях паміж абласцямі СССР і ваяводствамі Польшчы. 1958г.

  37. НАРБ, ф.914, воп.4, спр.652, арк. 28-29. Дакументы аб сяброўскіх і культурных сувязях з Польскай Народнай Рэспублікай (планы, справаздачы), звесткі, перапіска і г.д.). 5 верасня 1980 г. – 20 снежня 1980 г

  38. НАРБ, ф.914, воп.4, спр.143. Матэрыялы аб сяброўскіх і культурных сувязях з арганізацыямі і асобнымі грамадзянамі Польскай Народнай Рэспублікі (перапіска, спіскі членаў дэлегацый, планы прыемаў і г.д.). 8 чэрвеня – 31 снежня 1965 г.

  39. Очерки истории советско-польских отношений. 1917-1977 гг.: / Ред. кол.: И.И.Костюшко, Л.Барылев и др. - М.: Наука, 1979. - 582 с.

  40. Паздняк Э. Суседзі і браты: Брацкія сувязі паміж БССР і Польшчай. - Мінск: Беларусь, 1970. - 112 с.

  41. Поклад Б.И. Внешняя политика народной Польши. - М.: Междунар. отношения, 1978. - 256 с.

  42. Пребывание К.Е. Ворошилова в Польской Народной Республике / Советская Белоруссия. – 1958. - 24 апр. С.3

  43. Расцвет народной культуры. Беседа с министром просвещения Польской Народной Республики В.А.Яросинским / Советская Белоруссия. – 2 октября 1955 г. – С.1.

  44. Речь К.Т. Мазурова на торжественном заседании в Познани, посвященном 13-й годовщине подписания польско-советского Договора о Дружбе, взаимной помощи и послевоенном сотрудничестве и 88-летии со дня рождения В.И.Ленина / Советская Белоруссия, 23 апреля 1958 г. С.3.

  45. Сергеева Г.Г. Белорусская ССР в научном сотрудничестве Советского Союза и социалистических стран (1945-1985). – Минск: Навука і тэхніка, 1986. – 214 с.

  46. Снапкоўскі, У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч. Ч.2 Ад канца XVIII да пачатку XXI ст. / У.Е.Снапкоўскі. – Мн.: БДУ, 2004. – 303 с.

  47. Снапкоўскі У.Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі. 1944-1953 гг. / Пад рэд. Ю.П.Броўкі. - Мінск: Бел. навука, 1977. - 207 с.

  48. Советский Союз и народная Польша: 1944-1947 гг.: Док. и материалы / Ред. кол.: Н.Н Родионов, С.Трепчиньский и др. - М.: Политиздат, 1974. - 664 с.

  49. Толстой В.С. Братское сотрудничество белорусского и польского народов. 1944- 1964. - Минск: Наука и техника, 1966. - 135 с.

  50. Томашевский Д.Г. Внешняя политика Польской Народной Республики. М.: Ин-т междунар. отношений, 1963. - 88 с.

  51. Туронак, Е. Мадэрная гісторыя Беларусі / Е.Туронак. - Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. – С.392.

  52. Шадурский, В.Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945–1990-е годы) / В.Г. Шадурский.– Мн.: БГУ, 2000.–285 с.

  53. Шадурский, В.Г. Культурное сотрудничество со странами Центральной и Восточной Европы (1956-1985 гг.) // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 1998. – №3. – С.73-83.

  54. Шматков, А. За мир и дружбу между народами / А.Шматков // Гродненская правда. – 28 фев. 1962 г. – с.3.

  55. Юрьев А. Советский и польский народы – братья // Заря. – 1963. – 21 апреля. – С.4.

  56. Яркин. В. Открытые сердца // Гродненская правда. – 1964. – 29 апреля. – С.1

  57. Ясинский О. Польша социалистическая. - Минск: Беларусь, 1964. – 128 с.

  58. Ясінскі А. А. Непарушная дружба польскага і савецкага народаў / А.Ясінскі. – Мн.: Дзярж.выд-ва БССР, 1960, 327 с.

  59. Glagowska, H. Stan badan nad historia Bialorusi XX w. W Polsce // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Z.1(5), Bialystok, 1996 – s. 34-47.

  60. Kowalski, M. Polacy na Bialorusi, Bialorusini w Polsce – obraz pogranicza dwoch narodow / M.Kowalski [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.bialorus.pl.index/php?pokaz=polacy_bialorusini&&Rozdzial=polityka_mn. Дата доступа:15.07.2008.

  61. Mironowicz E. Polityka narodowosciowa PRL. - Bialystok. - T-wo Hist., 2000. - 284 s.

  62. Mironowicz, E., Latyszonok O. Krotka historia bialoruskiej mniejszosci narodowej w Polsce w latach 1944-2001 / E .Mironowicz, O.Latyszonok [Электронный ресурс]. – 2008. – Режим доступа: http://www.bialorus. pl/index.php?pokaz=historia_mniejszosci/&&Rozdzial=polityka_mn. – Дата доступа:15.07.2008.

  63. Polskie dokumenty dyplomatyczne 1957. Red. K. Rukchniewicz, T. Szumowski. Wyd. Polski in-t spraw miedzynarodowych. W-wa, 2006. – 903s.

  64. Radzik, R. Kim sa Bialorusini ? Wyd. A.Marszalek. Torun, 2002. – 243 s.

  65. Sadowski, A. Mniejszosc Bialoruska w Polsce po zmiane granic w 1944 roku / „Studia Podlaskie”, t.VIII, 1998. – s.96-107.

  66. Szumski, J. Z historii utworzenia placowek dyplomatycznуch w BSRR (w swietle dokumentow archiwum MSZ RP) / J. Szumski, // Magazyn Polski, № 2, 2005. – S.42.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка