Этап урока/
выдаткаваны час
|
Дзейнасць настаўніка
|
Дзейнасць вучняў
|
Выкарыстаныя метады і прыёмы
|
Прагназуемыя вынікі
|
Абсталяванне
|
1.
Арганізацыйна-матывацыйны этап
(3 хвіл.)
|
Вітае вучняў і паведамляе інфармацыю пра тэму ўрока. Прапануе паглядзець на карціну Яна Матэйкі “Люблінская унія” на экране і выказаць свае думкі аб тым, якія ўражанні зрабіла карціна.
Настаўнік звяртае ўвагу на постаць Яна Хадкевіча, кіраўніка дэлегацыі ВКЛ на Люблінскім сойме. Зачытвае яго словы:
“Найсвятлейшы, міласцівейшы кароль!...Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі…Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык няхай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступаць… “
Прапануе паразважаць аб прычынах такого выказвання.
|
Уважліва разглядаюць карціну, ваказваюць свае ўражанні
Уважліва разглядаюць фрагмент карціны, чытаюць словы і выказваюць свае меркаванні
|
Наглядны метад
|
Матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць, павышэнне цікавасці да тэмы ўрока
|
ММП слайд 1-2
ММП слайд 3
|
2.Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў
(6 хвіл.)
|
1) Настаўнік прапаноўвае скласці алгарытм вырашэння любой праблемы на прыкладзе паломкі аўтамабіля.
Настаўнік прапаноўвае выкарыстаць алгарытм для вырашэння палітычнай праблемы і вызначыць задачы ўрока, зыходзячы з гэтага алгарытму.
-
прычыны
-
умовы
-
удзельнікі
-
вынік
-
значэнне
2) Настаўнік задае пытанні вучням па дамашняму заданню:
-
Чаму вайну 1558-1583 гг. называюць Лівонскай?
-
Якія краіны ўдзельнічалі ў вайне?
-
У якім становішчы апынулася ВКЛ падчас вайны?
-
Якое выйсце магло быць у такім становішчы?
Настаўнік прапаноўвае сфармуляваць першую прычыну уніі.
|
Вучні пры дапамозе настаўніка складаюць алгарытм:
- прычына (высвятляем прычыну паломкі)
- умовы (што неабходна зрабіць для выпраўлення механізма)
- удзельнікі (вызначаем кола выканаўцаў)
- вынік (як змянілася сітуацыя)
- значэнне (ці можам выкарыстоўваць машыну)
Называюць задачы ўрока: высветліць прычыны, якія прывялі да уніі; умовы падпісання ўніі; краіны-ўдзельніцы саюза; што сабой уяўляла новая дзяржава; якія змены адбыліся ў ВКЛ у сувязі з падпісаннем уніі
Адказваюць на пытанні
Фармулююць першую прычыну
|
Прыём “Алгарытм”
НаШтоБуЗу
Прыём “Не падымаем рукі”
Прыём “Пошук адказу ў парах”
|
Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў з апорай на суб’ектыўны вопыт і на веданне тэмы “Лівонская вайна”, успрыманне вучнямі вучэбнай задачы
|
ММП слайд 4
ММП слайд 5
|
3.Аперацыйна-пазнавальны этап
(20 хвіл.)
| -
Настаўнік звяртае вучняў да слоўніка новых паняццяў (на дошцы ці на лістах паперы на кожнай парце):
-
інкарпарацыя
-
федэрацыя
-
прымас
-
“залатыя” шляхецкія вольнасці.
-
Настаўнік арганізоўвае працу ў групах. У групы вучняў можна пасадзіць перад урокам.
-
Прэзентацыя працы груп. Прадстаўнікі іншых груп маюць права задаваць пытанні.
Настаўнік прапануе назваць умовы ўніі, якія сведчаць аб тым, што Рэч Паспалітая – федэрацыя.
Настаўнік прапануе назваць пункты алгарытма вывучэння гістарычнай падзеі, якія ўжо высветлілі, якія засталіся.
|
Працуюць ў групах з заданнямі
Прэзентуюць вынік дейнасці ў групе
Адказваюць на пытанне
Аналізуюць дзейнасць і адказваюць
|
Часткова-пошукавы, метад аналізу і сінтэзу
Прыём “Не падымаем рукі”
Папярэдняя рэфлексія
|
Авалоданне сістэмай ведаў па зместу ўрока
|
ММП слайд 6
ММП слайд 7-8
ММП слайд 9
|
4.Этап першаснай праверкі разумення і карэкцыі ведаў
(9 хвіл.)
|
1) Настаўнік арганізоўвае інтэрактыўную гульню. Прапануе вучням выканаць пэўную ролю на Люблінскім сойме: шляхты Польшчы, шляхты ВКЛ, магнатаў ВКЛ, прадстаўнікоў каталіцкай царквы.
Настаўнік падводзіць вучняў да думкі аб складанасці палітычных адносін паміж краінамі і неабходнасці палітычнага кампрамісу.
Настаўнік прапаноўвае знайсці новую дзяржаву на карце ў атласе, ст. 2.
2) Настаўнік задае ключавое пытанне: “Як бы склаўся лёс ВКЛ пры ўмове, што Люблінская ўнія не была падпісана? “
3) Настаўнік прапануе вучням самаправерку ведаў згодна з НаШто Бузу.
|
Групы займаюць свае пазіцыі і спрабуюць на працягу адной хвіліны адстаяць свае інтарэсы
Выказваюць свае версіі развіцця падзей
Выконваюць тэст, самастойна правяраюць
|
Інтэрактыўная гульня “Чатыры куты”
Прыём “Ключавое пытанне”
Самаправерка ведаў
|
Дасведчанасць навучэнцаў і настаўніка аб выкананні вучэбнай задачы
|
ММП слайд 10
ММП слайд 11
ММП слайд 12
ММП слайд 13-14, тэст самаправеркі для кожнага вучня
|
5.Дамашняе заданне
(1 хвіл.)
|
Настаўнік дае кансультацыю па выкананню абавязковага дамашняга задання (§2, пытанні на ст.16) і прапаноўвае творчае заданне:
знайсці прыклады палітычных саюзаў у сучасным свеце.
|
Запісваюць д/з ў дзённікі
|
|
Паспяховае выкананне дамашняга задання
|
|
6. Рэфлексія
(6 хвіл.)
|
1) Настаўнік прапаноўвае ўспомніць, як дзейнічалі вучні, для таго, каб вывучыць тэму ўрока.
2) Настаўнік вяртае вучняў да карціны і фігуры Яна Хадкевіча. Прапаноўвае яшчэ раз выказаць свае думкі наконт прычын сумнага настрою гэтага шляхціча.
Настаўнік дзякуе за цікавыя думкі і прапаноўвае праверыць версіі вучняў на наступным уроку.
|
Меркаваны адказ вучняў:
-
распрацавалі алгарытм вывучэння гістарычных падзей;
-
высветлілі прычыны уніі;
-
высветлілі, якія варыянты аб’яднання дзяржаў былі прапанаваны;
-
вывучылі ўмовы падпісання уніі;
-
сформулявалі вынік падпісання уніі;
-
разважалі над значэннем уніі
Выказваюць свае думкі
|
Прыём “Пошук адказа ў парах”
|
Усведамленне выніковасці сваёй дзейнасці
|
ММП слайд 15
|