Э: пр снаводны; 4) характ р; бр зент; 5) р цэпт сч арсцвець; адзначце словы(прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я




Дата канвертавання15.03.2016
Памер95.9 Kb.
Варыянт 3

Частка А


А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

  1. пр_снаводны; 4) характ_р;

  2. бр_зент; 5) р_цэпт.

  3. сч_арсцвець;

А2. Адзначце словы(прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:

  1. пав_лічыць; 4) сярэдн_статыстычны;

  2. за_ц; 5) м_ханік.

  3. б_з вугалю;

А3. Адзначце словы(прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (нескладовае):

  1. хлопчык маленькі, _ражлівы; 4) сімпозі_м;

  2. быць _дзячным; 5) паза_чора.

  3. класна-_рочны;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

  1. чэрвен_скі; 4) грыл_яж;

  2. прэм_ера; 5) фальш_.

  3. кагос_ці;

А5. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. группа; 4) вогненны;

  2. моладзью; 5) Ільінскі.

  3. узбярэжжа;

А6. Адзначце правільна напісаныя словы:

  1. бязконцы; 4) стараешся;

  2. дакладчык; 5) рашчуліцца.

  3. маламесны;

А7. Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова насілу:

  1. корань; 4) прыстаўка;

  2. нулявы канчатак; 5) канчатак.

  3. суфікс;

А8. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –у:

  1. клопат; 4) універсітэт;

  2. рыс; 5) Бабруйск.

  3. змрок;

А9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

  1. (мікра) структура; 4) (леса) паласа;

  2. лётчык (касманаўт); 5) (паў) Расіі.

  3. (спец) курс;

А10. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

  1. сваяцкі; 4) адэсскі;

  2. студэнтскі; 5) алавяны.

  3. белгарадскі;

А11. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:

  1. (чырвона) галовы; 4) (літаратурна) музычны;

  2. (многа) серыйны; 5) (чорна) фіялетавы.

  3. (чатырох) значны;

А12. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

  1. падтрымліваць; 4) падсушваць;

  2. засейваць; 5) адбеліваць.

  3. разведываць;

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -еш(-эш):

  1. вітацца; 4) запавольваць;

  2. вывесіць; 5) перастрыгчы.

  3. расказаць;

А14. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

  1. дагледзець (па) гаспадарску; 4) сказаць (на) бягу;

  2. наесціся (ў) досталь; 5) зірнуць (у) верх.

  3. кім (небудзь) ганарыцца;

А15. Адзначце прыклады, у якіх не з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

  1. фільмы (не) паказаны; 4) выглядаць (не) аднолькава;

  2. (не) прачытаная мною трылогія; 5) (не) губляючы надзеі.

  3. (не) пагасныя зоркі;

А16. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

  1. Сённяшні снег яшчэ __ азначаў прыходу сапраўднай зімы.

  2. На дрэвах ужо __ лісточка.

  3. Хто ж птушак вясной __ чакае!

  4. Дзеці не маглі __ дапамагчы маме гатаваць вячэру.

  5. Колькі б __ перачытваў паэму Якуба Коласа “Новая зямля”, заўсёды адкрываю для сябе нешта раней невядомае.

А17. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:

  1. дзве косы; 4) накіравацца па дровы;

  2. за некалькі метраў ад лесу; 5) прыгажэйшы ружы.

  3. лёгкая поступ;

А18. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны дзейнік:

  1. Караніцеся, дзеці, на зямлі бацькоў сваіх.

  2. У народзе кажуць, што шлях без мазалёў не шлях.

  3. Прыемна назіраць, як штодзень унучак з бабулей са школкі дадому ідзе.

  4. Відаць, кожны час ад часу ўспамінае мінулае і складае сваю жыццёвую аповесць.

  5. Вышываць – захапляльная справа.

А19. Адзначце сказы, у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі беларускай мовы:

  1. Масты – самыя старажытныя збудаванні.

  2. Век зжыць – не мех сшыць.

  3. Мінск – старэйшы па ўзросце за Маскву.

  4. Зацірка, як вядома, - мучная страва, што, астыўшы, гусцее і траціць свій смак.

  5. Ноч – хоць іголкі збірай.

А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

  1. Годнымі сваёй прафесіі павінны быць каваль ды інжынер__ настаўнік ды ўрач.

  2. З вялікіх__ ці малых дарог дамоў усе вяртайцеся.

  3. Вось і прыйшоў той важны__ летні час, калі сцяной вакол стаіць густая збажына.

  4. У зімовым срэбры__ і ў асенніх барвах, і ў вясновай квецені родны горад для мяне аднолькава прыгожы.

  5. Гляджу на вёску__ і дзіўлюся: адкуль узяцца ёй такой, вёсцы з назваю Мядзведзева, тут, каля Патапаўкі маёй?

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску(пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):

  1. Ляцяць пад вясёлку__ нібы пад вянец__ парамі гусі.

  2. Ранішняя раса сёння халодная і буйная__ быццам боб.

  3. Лагойск упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1078 годзе__ як горад_крэпасць Полацкай зямлі.

  4. Васіль__ як сам не свой__ снаваў між людзей, жадаючы ўбачыць Ганну.

  5. Раней верылі, што Пярун любіць буслоў, таму ў дом, каля якога ёсць буслінае гняздо, ніколі__ нібыта не б’е маланка.

А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску(пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):

  1. Чалавеку трэба развіваць, трэніраваць__ дадзенную яму разам з нараджэннем__ памяць.

  2. Ціхае, ласкавае возера Свіцязь__ злучаючы мінулае і сучаснае__ нікога з нас не пакідае абыякавым.

  3. Узнаўляючы найбольш значныя дэталі жыцця Кірылы Тураўскага__ і аналізуючы творы вялікага тураўляніна, даследчыкі літаратуры і гісторыкі называюць яго найбольш верагодным аўтарам “Слова пра паход Ігаравы”.

  4. Быў некалі ў нашай школе дзень самакіравання, калі вучні__ замест настаўнікаў__ вялі ўрокі.

  5. Адуванчык__ ці дзьмухавец__ адносіцца да раслін сямейства складанакветкавых.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску(пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):

  1. Як прыгожа ў лясах тваіх зялёных__ родны край!

  2. Пугач даволі лёгка прыручаецца і прывыкае да чалавека, ён__ нават__ праяўляе да яго прыхільнасць.

  3. Вычыцца__ на маю думку__ ніколі не позна.

  4. На свеце шмат розных прыкмет, але верыць__ лічу_ варта толькі ў добрыя.

  5. На ровары__ так у нашых мясцінах завецца веласіпед__ я ездзіла ў арэхі.

А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

  1. Ходзяць хвалі, як на моры, па жытнёвых прасторах__ а ячмень раскінуў вусы на палову Беларусі.

  2. Пад раніцу згаслі зоры на небе__ і месяц за беражок лесу закаціўся.

  3. То пачыналася адліга__ то зноў вярталіся маразы і завеі.

  4. Да майго сэрца заўсёды ёсць сцежка__ і мая хата ніколі не была і не будзе з краю.

  5. Светла__ і марозна.

А25. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску(пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):

  1. Калі размаўляюць вочы__ заўсёды нямеюць словы.

  2. Увесь верасень было так цёпла__ што мы заўважылі прыход восені толькі ў кастрычніку.

  3. У найпрыгажэйшым кутку Аршаншчыны, дзе чуецца гоман Дняпра__ і дзе спляліся ў цудоўным лясным узоры беластволыя бярозы, гнуткі арэшнік і дубкі, асабліва добра працавалася Янку Купалу.

  4. Лівень__ які абмыў нябёсы і зямлю__ закончыўся гэтак жа раптоўна, як і пачаўся.

  5. Ведаю, што__ калі аддаць зямлі сваю пяшчоту, то і яна тады за кроплі поту паднясе табе дары свае.

А26. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце,што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ] – [ ].

  1. Каляда і батлейка - два старажытныя словы з імі ў беларусаў звязана сустрэча Новага года.

  2. Збіраўся касіць гром долы затрос.

  3. Не мець чулага сэрца не маю права мне, урачу, не дазволяць людскія вочы.

  4. Гаючы пах запаўняе пакой незвычайны жоўты колер робіць яго светлым, сонечным гэта не з аранжарэі, а з лугу кветкі стаяць на маім стале.

  5. Возьмуцца бабры за працу трэскі сыплюцца ва ўсе бакі.

А27. Адзначце прапушчаныя ў сказе знакі прыпынку:

Паэтка Яўгенія Янішчыц не ўяўляла свайго жыцця без бацькоўкай зямлі, без Палесся і гэта зразумела толькі тут, у звыклай з дзяцінства атмасферы, сагрэтая цяплом людской увагі, чулай спагадай землякоў, яна адчувала сябе нязмушана, натуральна, толькі землякі, працавітыя людзі беларускага Палесся, як ніхто іншы, натхнялі яе на стварэнне праўдзівых, індывідуальна адметных лірычных герояў.

  1. Коска; 4) дужкі;

  2. кропка з коскай; 5) двукроп’е.

  3. працяжнік;

А28. Вызначце, якія знакі прыпынку (знак прыпынку) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе. Адзначце правільны адказ:

Здаецца оперным тэатрам запоўнены птушыным граем лес”__звярнуў ўвагу на спевы птушак брат і папрасіў ісці крышку павольней.



  1. Двукроп’е і працяжнік; 4) толькі коску;

  2. толькі працяжнік; 5) коску і працяжнік.

  3. толькі двукроп’е;

А29. Адзначце правільныя сцверджанні:

  1. у слове дыялог няма санорных гукаў;

  2. у слове носьбіт дапушчана арфаграфічная памылка;

  3. назоўнік бярэзнік рэчыўны;

  4. фанетыка – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца гукі мовы;

  5. словы лясны і лясісты - паронімы.


Тэкст да заданняў А30 – А32, В1 – В3, В7, В8

(1) За бяскрайнім, здавалася б, сасновым лесам паказалася-такі знаёма бульбяное поле. (2) Смаловы і 1ягадны водар адразу прапаў, яго 2змяніў 3даўкі настой 4перагрэтай сонцам зямлі і пах 5укісленнага бульбоўніку. (3) Далёка ўперадзе між высокіх пышна-зялёных ліп бялеліся шыферныя і гонтавыя дахі хат, што раскінулася шырока (аж не схопліваў позірк) налева і направа абапал доўгай вуліцы.

(4) Павел, рослы хлопец гадоў дваццаці чатырох, калі пад’язджалі да вёскі, пастукаў рукой па кабіне, і машына пакаціла цішэй, а затым ля першага дома з’ехала па правы бок і спынілася.

(5) Хлопец узяў чамаданчык, саскочыў з кузава, падзякаваў шафёру. (6) Уздоўж шэрага плота ён падышоў да першай ад дарогі хаты ды, моцна хвалюючыся, прашаптаў: “Вось ты, братка, і ў вёсцы, у якой так даўно не быў”.

(7) 1Нягледзячы на тое,што гэта некалі амаль занава 2адбудаваная пасля вайны вёска была не роднаю, яна стала вельмі 3блізкай Паўлу, які, 4закончыўшы пазалетась інстытут, 5прыехаў сюды працаваць. (8) Правучыў ён дзяцей ледзь не год, адвык ад гарадскога жыцця, палюбіў сціплых вясковых людзей, і да яго вяскоўцы адразу паставіліся вельмі добра. (9) Аднак летась вясною забралі хлопца ў армію.

(10) Павел ішоў цяпер жоўтаю тупкаю сцежачкай, якая вілася ўздоўж платоў, і яму падалося, што нічога тут не змянілася.

(11) Як і надумаўся за дарогу, падаўся да школы: трэба ж паглядзець яе і заадно зайсці да дырэктара. (12) Не толькі дарослыя вяскоўцы, але і падлеткі не трапляліся Паўлу па дарозе. (13) Толькі за адзіным у вёсцы цагляным домам убачыў людзей: на лаўцы сядзелі два знаёмыя дзяды. (14) Ну што ж, час такі – гарачы!
А30. З пранумараваных слоў у 7-м сказе тэксту вызначце дзеепрыметнік (дзеепрыметнікі) і дзеепрыслоўе (дзеепрыслоўі). Адзначце іх нумары.
А31. З пранумараваных слоў у 2-м сказе тэксту вызначце тыя, у якіх ёсць няпарны мяккі гук. Адзначце нумары гэтых слоў.
А32. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленага ў 1-м сказе тэксту:


  1. утворана прыставачным спосабам;

  2. утворана суфіксальным спосабам;

  3. мае невытворную аснову;

  4. утворана прыставачна-суфіксальным спосабам;

  5. утворана бяссуфіксным спосабам.

Частка В


В1. У адным са сказаў 7 – 9 тэксту знайдзіце слова, якое ўжыта ў значэнні ‘стрыманы ў паводзінах, абыходжанні, словах’. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.
В2. Запішые падкрэслены ў 6-м сказе тэксту займеннік у форме роднага склону.
В3. Запішые падкрэслены ў 13-м сказе тэксту лічэбнік у форме творнага склону.
В4. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.


А. Маці і хвалявалася, і адначасова верыла, што Надзейка абавязкова паступіць ва ўніверсітэт.

Б. Невялічкае азярцо імгненна пакрылася ледзяной коркай.

В. Дождж зрэдку пераходзіў у лівень.

Г. Якраз год назад адбылася тая сустрэча, што беспаваротна змяніла мой лёс.

1. Раз і назаўсёды.

2. У адзін момант.

3. Разам з тым.

4. Раз-два і ўсё.

5. Час ад часу.

В5. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.





А. Два маладыя пеўнікі стаялі насупраць адзін аднаго, смешна выцягнуўшы шыі і падняўшы грабеньчыкі.

Б. Дзяцел, які трэлі рассыпаць не налаўчыўся, дапамагаць дрэвам навучыўся.

В. Ах, як прыгожа з вышыні акінуць вокам лес і поле!

Г. Вось я і сустрэўся зноў з вамі, родныя бары.

1. Займеннік.

2. Выклічнік.

3. Прыназоўнік.

4. Злучнік.

5. Часціца.

В6. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.




А. Гаманіце вечна, дубровы, на зямлі маёй роднай.

Б. Ночы сталі даўжэйшымі, халаднейшымі.

В. У вёсцы мне ніколі не хочацца раніцаю доўга спаць.

Г. Шолах лісця.

1. Назыўны.

2. Пэўна-асабовы.

3. Безасабовы.

4. Двухсастаўны, развіты.

5. Двухсастаўны, неразвіты.

В7. Вызначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленага ў 9-м сказе тэксту. Адказ запішыце лічбай. Напрыклад: 1:’



  1. злучнік, які не з’яўляецца сродка сувязі сказаў ў тэксце;

  2. часціца, якая з’яўляецца сродка сувязі сказаў ў тэксце;

  3. злучнік, які па сваім значэнні супадае са злучнікам і;

  4. часціца, якая па сваім значэнні супадае з часціцай але;

  5. злучнік, які з’яўляецца сродка сувязі сказаў ў тэксце.

В8. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка