Дзяржаўная установа адукацыі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер177.26 Kb.

Дзяржаўная установа адукацыі


Сярэдняя школа №18 г.Магілева”

Пазакласнае мерапрыемства



Гістарычная віктарына

«Вялікія і славутыя сыны Беларусі»

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Алданава І.Г.

г. Магілёў

2014 г.


Гістарычная віктарына

«Вялікія і славутыя сыны Беларусі»

Мэты:

выхаванне культуры і патрыятычнага светапогляду вучняў;

абуджэнне нацыянальнай свядомасці, цікавасці да беларускай мовы і культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа;

развіцце інтэлектуальных, творчых і камунікатыўных здольнасцей вучняў.



Задачы:

навучання: паглыбляць і замацоўваць веды аб славутых дзеячах Айчыны, іх месцы і ролі ў жыцці краіны, дасягненнях у сферы адукацыі, навукі, культуры на старажытным этапе развіцця Беларусі;

развіцця: развіваць пазнавальныя інтарэсы да гістарычнага мінулага Беларусі, імкненне да набыцця ведаў, цікавасць да паглыбленага вывучэння гісторыі, садзейнічаць развіццю памяці, вобразнага мыслення, пашырыць кругагляд;

выхавання: садзейнічаць выхаванню культуры працы ў малой групе, дабразычлівых адносін паміж удзельнікамі.

Удзельнікі:

  • 1 вучань, 2 вучань, 3 вучань, 4 вучань – вядучыя (3 вучань – асноўны);

  • 1, 2 памочнікі;

  • 2-3 каманды (каманда з 4-6 чалавек, адзін з іх камандзір) з паралелі 10 ці 11 класаў;

  • журы: некалькі чалавек, настаўнікі гісторыі Беларусі;

  • балельшчыкі.

Неабходныя рэчы:

падарункі для каманд;

ганаровыя граматы альбо дыпломы;

папера для каманд і журы, алоўкі;

званочак, які абвяшчае канец кожнай гульні;

папера з нумарам і назвай кожнай каманды;

карткі з нумарамі для балельшчыкаў;

карткі, якія выдаюцца ўдзельнікам ігры з залай;

пакет з нумарамі (для «Гістарычнага лато») ;

беларуская музыка (абавязкова адзін з паланезаў Агінскага «Развітанне з Радзімай»).



Убранства залы:

надпіс «Народ застаецца нават пры змене ўрада ці ўлады, а імёны герояў назаўседы ўпісаны ў гісторыю, бо то імёны сыноў нашай Бацькаўшчыны»;

белыя, чырвоныя і зяленыя шарыкі – пад колер беларускай сімволікі;

выявы беларускіх дзеячаў: палітыкаў, духавенства, навукоўцаў, пісьменнікаў і г.д.;

на сталах каманд папера з яе нумарам і назвай.

Падрыхтоўчы этап: ініцыятыўная група праводзіць апытанне ў вучняў 9-11 класаў, запытваецца ў іх «Хто з’яўляецца самай вядомай асобай ў гісторыі нашай краіны?». Адказы аналізуюцца, удзельнікі рыхтуюць музычны нумар (песня на беларускай мове). Пажадана, каб прыпеў песні быў у кожнага вучня, тады ўсе пяюць разам.
Ход мерапрыемства

Перад пачаткам усім балельшчыкам выдаецца асабісты нумар.



I. Уступ (ціха гучыць беларуская музыка).

1 вучань:

Зямля Беларусі! Вачамі азёраў

Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,

Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,

Знікаюць па водах, па горных разорах,

Па травах абсыпаных кроплямі рос.



2 вучань:

Былога быліны, старога паданні

Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,

Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх

Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,

Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.



3 вучань:

Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,

Гамоняць пра гэта бары-байкары

Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,

I Турава сцены, і шум Белавежы,

I роднага Менска сівыя муры...



Пятрусь Броўка

1 вучань: Мы такія розныя – беларусы, рускія, яўрэі, татары, палякі, украінцы. I разам з тым мы народ Беларусі. Асобныя людзі нараджаюцца і паміраюць, а народ застаецца.
4 вучань: Гісторыя нашай краіны па-рознаму трактавалася ў мінулым, у савецкія часы, пад час існавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, калі падзеі і гісторыя Беларусі ўспрымаліся з пазіцыі дагматаў камунізму.
1 вучань: Але ж народ застаецца нават пры змене ўрада ці ўлады, а імёны герояў назаўсёды ўпісаны ў гісторыю, бо то імёны сыноў нашай Бацькаўшчыны.
2 вучань: Наша Беларусь ва ўсе часы была надзіва багатая на таленты, а лепшыя сыны вядомы ва ўсім свеце, дасягаючы нязменных поспехаў ў розных галінах дзейнасці. Так было ў Сярэднявечча і ў першыя дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя.
3 вучань: Што мы ведаем пра вялікіх і славутых сыноў Беларусі? I хто з’яўляецца самай вядомай асобай ў гісторыі нашай краіны? 3 такім пытаннем мы звярталіся да вучняў 9, 10 і 11 класаў і атрымалі наступны адказ. Самыя вядомыя беларусы – Францыск Скарына і Еўфрасіння Полацкая, на другім месцы – князь Вітаўт і мастак Марк Шагал, на трэцім –Усяслаў Чарадзей і Янка Купала. Як бачым, побач з прадстаўнікамі старадаўняй культуры ХІІ і ХV ст. нашы сучаснікі.

1 вучань: А цяпер давайце ўсе разам зробім падарожжа ў мінулае, каб прыгадаць людзей, якіх шануюць на Беларусі.
II. Асноўная частка

Прадмова: прадстаўленне каманд, умоў віктарыны, абавязкова паказваюцца прызы


2 вучань: Самымі актыўнымі сення будуць нашы каманды – прадстаўнікі 11 А і 11 В класа. Давайце падтрымаем іх нашымі апладысментамі!!!!
3 вучань: Ацэньваць адказы будзе журы: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік гісторыі Капілец Ігар Юр’евіч, а таксама настаўнік гісторыі Маліноўская Алена Уладзіміраўна.
4 вучань: Прызы нашай гульні .... (пералічвае і паказвае ўдзельнікам)
2 вучань: Умовы першага конкурсу: каманда за некалькі хвілін павінна напісаць імены ўсіх вядомых яму славутых асоб Беларусі. Аб заканчэнні гэтага конкурсу абвесціць званочак.
3 вучань: А я пакуль распачну гульню з залай. За кожны правільны адказ мы даем картку, якую ў канцы гульні вы зможаце абмяняць альбо на прыз, альбо аддаць свой бал камандзе, за якую вы балееце (за верны адказ памочнік выдае картку).
Пытанні з культуры ЭПОХІ ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА:

  1. Хто быў першым беларускім князем у Х ст? (Рагвалод)

  2. Як завуць дачку Рагвалода? (Рагнеда)

  3. Жонкай якога князя была Рагнеда? (Уладзіміра Святаславіча)

  4. Чым вядомы князь Уладзімір? (у 988 - 989 гг. з дапамогай «бізуна і перніка» пачаў хрышчэнне Русі)

  5. Назавіце імены сыноў Рагнеды (Ізяслаў, Яраслаў Мудры, Усевалад, Мсціслаў)

  6. Чыя дружына сустрэлася ў 1067 годзе на рацэ Нямізе з войскамі кіеўскіх князёў? (Ізяслава)

  7. Які князь быў на чале дзяржавы ў час найвышэйшага ўздыму Полацкага княства ў 11 ст. ? (Усяслаў Чарадзей)

Звініць званочак, памочнікі збіраюць адказы каманд, адносяць журы.


4 вучань: У IX ст. на тэрыторыі Полацкага княства з’явілася хрысціянства, якое аказала ўплыў на ўсе сферы жыцця, садзейнічала ўздыму культуры, пісьменнасці, умацаванню міжнародных сувязяў. Вядома, што ўнук княгіні Вольгі Уладзімір Святаславіч у 988-989 г.г. з дапамогай «бізуна і перніка» пачаў хрышчэнне Русі
3 вучань: 1 пытанне камандам (першым адказвае той, хто першым падняў паперу з назвай каманды)


Назавіце імя нашай словутай суайчынніцы – полацкай князёўны, якая прыняла хрысціянства і была першай жанчынай-манахіняй у Старажытнай Русі.

Адказ: Рагнеда



1 вучань: У 988 годзе Уладзімір вырашыў ажаніцца з візантыйскай царэўнай Аннай, а Рагнедзе прапанаваў развод і замужжа з любым з яго баяраў. Рагнеда адмовілася, зрабіла замах на жыццё мужа, пасля чаго Уладзімір саслаў жонку і сына ў Полацк. Там у 990 годзе Рагнеда прыняла хрысціянства і пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасія. Дзякуючы Рагнедзе з Полацку хрысціянства пашырылася на іншыя крывіцкія землі.
3 вучань: 2 пытанне камандам

Рагнеда нарадзіла Ізяслава, Яраслава, Усевалада, Мсціслава, а таксама князёвен Прадславу і Праміславу.

Чым вядомы Яраслаў?



Адказ: Яраслаў (празваны Мудрым) за 35 гадоў княжання ў Кіеўскай Русі ўзняў дзяржаву да вяршыні магутнасці, пакінуў нашчадкам першы на Русі збор законаў – «Праўду Яраслава», пабудаваў у Кіеве Сафійскі сабор, заснаваў Кіеўскую мітраполію.


4 вучань: Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з’яўленне пісьменства. Першымі культурнымі цэнтрамі сталі манастыры, якія далі першых вучоных, кніжнікаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў.
3 вучань: 3 пытанне камандам

Назавіце імя асветніка XII ст.:

прылучанага да ліку святых;

які спачатку быў манахам-пустэльнікам, а потым епіскапам;

які праславіўся як прапаведнік, таму сучаснікі далі яму імя Златавуста.



Адказ: Кірыла Тураўскі (каля 1130-каля 1182)


3 вучань: 4 пытанне камандам

Назавіце імя

Святой апякункі Беларусі (1984 г);

першай жанчыны, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой (1547 год).

Адказ: Еўфрасіння Полацкая



1 вучань: Трэба ведаць, што царкоўнае шанаванне Еўфрасінні Полацкай пачалося яшчэ, верагодна, у канцы XII ст., пры епіскапе Дыянісіі. Імя Ефрасінні Полацкай носяць цэрквы ў гарадах: Саўт-Рывер: (штат Нью-Джэрсі (ЗША) і Таронта (Канада). Беларускі праваслаўны прыход святой Ефрасінні Полацкай ёсць і ў Лондане. У Беларусі з 1993 г. існуе Усебеларускі жаночы фонд святой Ефрасінні Полацкай
4 вучань: З ХІІ-ХІV ст.ст. беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага
3 вучань: 5 пытанне камандам

Які князь быў заснавальнікам Вялікага Княства Літоўскага? Адказ: Міндоўг аб’яднаў пад сваёй уладай землі Наваградчыны, Чорнай Русі, усходнія землі сённяшняй Летувы і частку Полаччыны ў адну дзяржаву. Пры ім узрасло палітычнае значэнне Навагарадка, які зрабіўся першай сталіцай гэтай дзяржавы. Дзякуючы яму Літва знайшла міжнароднае прызнанне.


3 вучань: 6 пытанне камандам

А цяпер нашы каманды павінны прыгадаць імены князеў ВКЛ, якія:

  • былі стрыечнымі братамі;

  • адзін забіў бацку другога;

першы быў Польскім каралём, а другі князем ВКЛ.

Адказ: Ягайла і Вітаўт.


4 вучань: У ХV-ХVІІ стст. фарміравалася беларуская культура з уласцівымі ей рысамі Адраджэння, або Рэнесансу.
3 вучань: А цяпер пісьмовае 7 пытанне для каманд (памочнікі аддаюць заданні)
2 вучань: Пакуль каманды адказваюць, я буду іграць з залай. Ігра называецца «гістарычнае лато» – на пытанні будуць адказваць тыя балельшчыкі, нумар якіх я зараз выцягну (выцягвае нумаркі)

(за верны адказ памочнік дае картку)
3 вучань: Просім адказаць на гэтае пытанне ўдзельніка пад нумарам № _

Пытанне 1

Хто з’яўляецца галоўным дасягненнем усёй эпохі Адраджэння ў Беларусі, заснавальнікам беларускага кнігадрукавання?


Адказ: Францыск Скарына.


3 вучань: Просім адкзаць на гэтае пытанне ўдзельніка пад нумарам № _

Пытанне 2

Назавіце імя:

паэта-гуманіст і асветніка эпохі Адраджэння;

першага паэта-лацініста, які стварыў у 1522 г. у Рыме свой лепшы твор «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго»



Адказ: Мікола Гусоўскі.


4 вучань: У XVI ст. Беларусь, як і астатнія часткі ВКЛ, была ўключана ў склад Рэчы Паспалітай

У гэты час на Беларусі распаўсюдзіліся ідэі Рэфармацыі, якія:

прывялі да крызісу праваслаўную і каталіцкую царкву;

абвяшчалі канцэпцыі рэлігійнай свабоды і верацярпімасці;

спрыялі пашырэнню асветы, распаўсюджванню ідэй гуманізму, узмацненню эканамічна-культурных сувязяў з Еўропай.

3 вучань: Унашым пісьмовым конкурсе камандам неабходна было пералічыць імены найбольш адметных гуманістаў, прадстаўнікоў беларускай Рэфармацыі.


Правільны адказ:

  • Францыск Скарына

  • Сымон Будны

  • Васіль Цяпінскі

  • Мікалай Радзівіл Чорны

  • Мацей Кавячынскі

  • Лаўрэнцій Крышкоўскі

Музычны нумар
1 вучань: Дзякуем нашым спевакам!

А цяпер выслухайце вынікі пасля 7 пытанняў нашай віктарыны. Лідэрам з’яўляецца каманда «……………..», але зусім побач каманда «……………..», давайце падтрымаем нашы каманды воплескамі!!!


4 вучань: У XVII–XVIII стст. пануючым стылем у еўрапейснай культуры, літаратуры і мастацтве становіцца барока.
3 вучань: 8 пытанне камандам

Назавіце імя:

  • прадстаўніка эстэтыкі барока, беларускага і рускага пісьменніка;

  • філосафа-асветніка, педагога і царкоўны дзеяча;

  • настаўніка Пятра I;

  • арганізатара друкарні Маскоўскага Крамля.

Адказ: Сімяон Полацкі


3 вучань: 9 пытанне намандам

У прадмове да трэццяга выдання вельмі значнага дакумента Рэчы Паспалітай гэты палітычны дзеяч пісаў: «Народу сорамна права свайго не ведаць, асабліва нам, каторыя не чужой якой моваю, а сваей ўласнаю права напісання маем...».

Які дакумент маецца на ўвазе? Назавіце імя палітычнага дзеяча.


Адказ: Леў Сапега ,канцлер ВКЛ, які распрацоўваў 3 Статут 1588 г.


3 вучань: 10 пытанне

За яго забойства ўлады жорстка расправіліся з жыхарамі Віцебска. Горад быў пазбаўлены ўсіх правоў самакіравання, яго ратуша разбурана, з цэркваў зняты званы.

Пасля такіх падзей ен быў абвешчаны пакутнікам, а ў 1867 папа Пій IX прылічыў яго да святых.

Назавіце імя ўніяцкага царкоўна-палітычнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага.

Адказ: Іасафат Кунцэвіч



2 вучань: А зараз я запрашаю капітанаў падысці да мяне і атрымаць заданні наступнага конкурсу (выконваюць заданне у спецыяльным месцы, асобна ад каманд)
4 вучань: У канцы XVII–XVIII стст. на Беларусь праніклі ідэі Асветніцтва, якое мела на мэце усталяванне новай буржуазнай культуры. Галоўная роля ў гэтым належала палітычным дзеячам, філосафам, пісьменнікам.
3 вучань: 11 пытанне камандам

Яго імя ўвайшло ў гісторыю вызваленчага руху Амерыкі і Еўропы. Польскі народ ушанаваў яго курганам памяці ў Кракаве. Амерыканскі народ паставіў яму ў Вашынгтоне велічны помнік, у Нью-Ёрку яго імем названы мост. А на Беларусі помніка няма.

Назавіце імя.



Адказ: Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794.


3 вучань: 12 пытанне камандам

Назавіце беларускага мастака, які:

  • увайшоў у гісторыю сусветнага мастацтва як заснавальнік рэалістычнага нацюрморта;

  • у 1839 г. за нацюрморт «Кветкі і садавіна» атрымаў званне акадэміка Пецярбургскай акадэміі мастацтваў;

  • в 1999 г. в обращение в Белоруссии поступила новая купюра в 1000 рублей (показ слайда). На лицевой стороне ее здание Нацильнального художественного музея Республики Беларусь, ни оборотной – фрагменты его картины «Портрет жены с цветама и фруктами».

Адказ: Хруцкі Іван Фёдаравіч (1780-1885)


3 вучань: 13 пытанне камандам

  • Ен мастак, які выкарыстоўваў тэхніку алоўкавага малюнка.

  • Маляваў памятныя мясціны і шэдэўры дойлідства.

  • Творцаў такога маштабу і такога даробку ў жанры архітэктурнага краявіду няма больш у Еўропе.

  • Яго помнік пастаўлены у горадзе Іванаво (Брэсцкая вобл.)

Адказ: Напалеон Орда.

Памочнік збірае адназы капітанаў, якія далучаюцца да каманды.
3 вучань: 14 пытанне камандам. Выслухайце музычны ўрывак (гучыць музыка)

Хто з’яўляецца аўтарам гэтага музычнага ўрыўка? 3 якімі падзеямі ен звязаны?

Адказ: Міхал Клеафас Агінскі.

  • Дыпламат, кампазітар, вялікі падскарбі літоўскі.

  • У 1794 удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам А.Т.Касцюшкі, у гэты час напісаў славуты паланез «Развітанне з Радзімай».


3 вучань: Пэўную ролю ў станаўленні ідэй Асветніцтва ў беларускіх землях, у навуку унеслі:

Марцін Пачобут-Адляніцкі

Іосіф Гашкевіч

Ян Чэрскі

Ігнат Дамейка

Яўстафій Тышкевіч


2 вучань: Нашы капітаны павінны былі суаднесці імены гэтых навукоўцаў і іх вызначэнні. Выслухаем правільныя адказы
1 вучань:

Марцін Пачобут- Адляніцкі

Беларускі асветнік, астраном


4 вучань:

Іосіф Гашкевіч

Дыпламат, вучоны-мовазнавец, даследчык Японіі і Кітая, натураліст, арыенталіст.



2 вучань:

Ян Чэрскі

Геолаг, палеантолаг і географ.

Яго імём названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі, Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкаллі.




1 вучань:

Яўстафій Тышкевіч

Беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Паклаў пачатак музейнай справе ў Беларусі



4 вучань: Мастацкая літаратура Беларусі фарміравалася у ХІХ–ХХ стст. пад уплывам ідэй Вялікай Французскай рэвалюцыі, а многія беларуска-польскія паэты былі ўдзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху 1863-1864 гг.
2 вучань: Прыгадаем гэтых беларуска-польскіх паэтаў і пісьменнікаў:

Ян Баршчэўскі

Францішак Бенядзікт Багушэвіч

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Ян Чачот
3 вучань: 15 пытанне

Хто з іх з’яўляецца аднім з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік нацыянальнай драматургіі і тэатра. (Адказ: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)


3 вучань: 16 пытанне

Ен адбыў 10-гадовую ссылку за ўдзел у дзейнасці таварыства філаматаў, у 1837-1846 гг. выдаў у Вільні (пераважна ў перакладзе на польскую мову) шэсць зборнікаў «Сялянскіх песень» (Адказ: Ян Чачот)


3 вучань: 17 пытынне

Ён у 1844-46 выдаў свой галоўны твор – празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (Адказ: Ян Баршчэўскі)


4 вучань: 18 пытанне

У прадмове да зборніка «Дудка беларуская» ён пісаў:

«Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша – «мужыцкая» мова, і толькі таго! Але, паздароў божа добрых людцоў, як навучылі мяне чытаць-пісаць, з той пары я шмат гдзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая»
3 вучань: Хто гэта? (Адказ: Францішак Бенядзікт Багушэвіч, пачынальнік крытычнога рэалізму ў беларускай літаратуры. Яго творчасць цесна зьвязана з беларускім фальклёрам.

Выдаў два зборнікі вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» ў Аўстра-Венгрыі)


2 вучань: Гэта быў наш апошні конкурс.
(Журы падводзіць вынікі)

III. Заключная частка


(гучыць музыка)

1 вучань: Сёння мы прыгадалі нашых самых вядомых і славутых суайчыннікаў.

2 вучань: Канечне, не ўсіх. Бо ўспомніць усіх не хопіць часу.

3 вучань: Чаму так важна ведаць іх жыццё?

4 вучань: Таму што ведаць іх – не быць абыякавым да жыцця роднай краіны.

1 вучань: Таму што ведаць іх – ведаць свае вытокі і быць сапраўдным беларусам.

3 вучань: Можа, хтосьці з нашых ўдзельнікаў калі-небудзь стане славутым?

2 вучань: Дзякуем усім удзельнікам нашай віктарыны. Цяпер балельшчыкі могуць аддаць свае балы на іх карысць сваіх каманд (памочнікі збіраюць карткі, адносяць іх журы). Праз хвіліну мы аб’явім вынік віктарыны.
Гучыць беларуская музыка

3 вучань: А цяпер мы даведаемся аб выніках нашай гульні. Слова нашаму журы: (выступ старшыні журы, які ўзнагароджвае пераможцаў)

Ггучыць музыка.

Заданне для капітанаў


Суаднясіце імены навукоўцаў і іх вызначэнні

1 Марцін Пачобут-Адляніцкі

А)

За дасягненні ў вывучэнні геалогіі і мінералогіі з’яўляеццам ганаровым грамадзянінам і нацыянальным героем Чылі



2 Іосіф Гашкевіч

Б)

Беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнавец, музеязнавец; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі. Паклаў пачатак музейнай справе ў Беларусі



3 Ян Чэрскі

В)

Геолаг, палеантолаг і географ.

Яго імём названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі, Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкаллі.


4 Ігнат Дамейка

Г)

Беларускі асветнік, астраном



5 Яўстафій Тышкевіч

Д)

Дыпламат, вучоны-мовазнавец, даследчык Японіі і Кітая, натураліст, арыенталіст.



Адказы:




Ацэньванне віктарыны
1 пытанне Сума пералічаных імёнаў падзяляецца на колькасць удзельнікаў = балы за конкурс

Конкурс капітанаў За кожны правільны адказ – 1 бал (усяго 5 балаў)

7 пытанне (пісьмова) Камандам неабходна было пералічыць імены найбольш адметных гуманістаў, прадстаўнікоў беларускай Рэфармацыі

  • Францыск Скарына

  • Сымон Будны

  • Васіль Цяпінсні

  • Мікалай Радзівіл Чорны

  • Мацей Кавячынскі

  • Лаўрэнцій Крышкоўскі

За кожны правільны адказ – 1 бал.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка