Дзяржаўная ўстанова адукацыі




Дата канвертавання18.03.2016
Памер81.12 Kb.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі


Сярэдняя школа №18 г.Магілева”

Пазакласнае мерапрыемства

Гульня “Мы ўсё гэта ведаем..”

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кавалёва Г.У.

Магілёў, 2014

Тэма: Гульня “Мы ўсё гэта ведаем..”

Мэта: замацаваць i паглыбiць веды, выхоўваць павагу да беларускай мовы i лiтаратуры.

Удзельнiкi гульнi: 2 каманды ад аднаго класа цi паралельных класаў, гледачы, журы.

Уступнае слова вядучага.

Прадстаўленне журы, удзельнiкаў гульнi

Ход гульнi

I заданне. На абдумванне адказу 10-15 секундаў. За кожны правiльны адказ – 1 бал.

Каманда №1



  1. Сталiца Рэспублiкi Беларусь (Мiнск)

  2. Другi хлеб беларусаў (Бульба)

  3. Птушка – сiмвал беларусаў (Бусел)

  4. Рэспублiканская дзiцячая газета на беларускай мове («Ранiца»)

  5. Сапраўднае iмя Я. Купалы (I. Д. Луцэвiч)

Каманда №2

  1. Хатнi Дзед Мароз (халадзiльнiк цi маразiльнiк)

  2. Сталiца Вялiкага княства Лiтоўскага (Вiльня)

  3. Множны лiк назоўнiка чалавек (Людзi)

  4. Перапынак падчас спектакля (Антракт)

  5. Часопiс, якi з’яўляецца пасля дажджу («Вясёлка»)

II заданне. Конкурс “Словы, словы, словы…”

За кожны правільны адказ – 1 бал.

Растлумачыць значэнні слоў, што запісаны на картках.

Вышмальцаваны – надта запэцканы, брудны.

Муражок (мурог) – густая сакавітая трава.

Грэбля – насціл з бярвення або галля для праезду па гразкім месцы.

Кавенька – палка з загнутым верхнім канцом, на якую абапіраюцца пры хадзе.

Копань – выкапаны штучны вадаём, запоўнены вадой, сажалка.

Каснік – вузкая палоска, істужка.

Сабор – галоўны храм, вялікая царква.

Дыямент – алмаз, брыльянт.

Псалом – песня рэлігійнага зместу.

Каўчэг – судна, карабель.

Талакагурт людзей, калектыўная дапамога ў працы.

Засень – месца, закрытае ад прамянёў сонца.

III заданне. На абдумванне адказаў камандам адводзiцца 30 секундаў. За правiльны адказ – 2 балы. Калi каманда не дае адказу, у гульнi ўдзельнiчаюць гледачы.

Каманда №1

1. Прозвiшча беларускага пiсьменнiка пайшло ад назвы саламянага капелюша (Я. Брыль)

2. Гэты храм пабудаваны Усяславам Чарадзеем. Тут прымалi паслоў, тут абвяшчалiся вайна i мiр, тут захоўвалiся княжацкая казна i бiблiятэка. (Полацк, храм Сафii – Мудрасцi Божай)

3. Калi Ф. Скарыну было 13 гадоў, Леанарда да Вiнчы напiсаў сваю сусветна вядомую карцiну. Якую? («Джаконда»)

4. Пра якую гiстарычную падзею iдзе размова?

- Грэўся француз у Маскве, а замярзаў на Бярозе. (Прыказка)

5. Пра якое возера расказвае М. Танк у творы «Ля вогнiшч начлежных»?

I раптам на месцы, дзе высiўся бор, дзе срэбныя палi асколкi,-

Усё знiкла, адны толькi хвалi азёр

Заззялi люстэркам, вясёлкай. (Нарач)

Каманда № 2

1. Прозвiшча гэтага беларускага пiсьменнiка пайшло ад мянушкi, якую давалi чалавеку няшчаснаму, носьбiту гора, бяды (Зм. Бядуля)

2. Ён атрымаў вучоныя ступенi доктара свабодных навук i медыцыны ў заходнееўрапейскiх унiверсiтэтах. Усе яго 25 кнiг, выдадзеных у Празе ў 1517-1519 гг., напiсаны на беларускай мове. (Ф. Скарына)

3. Звесткi пра гэтую князёўну дайшлi да нас са старажытных летапiсаў «Аповесць мiнулых часоў», «Лаўрэнцьеўскi летапiс» i iнш. Лявон Случанiн прысвяцiў ёй паэму. (Рагнеда)

4. Пра якую гiстарычную падзею iдзе размова?

Ты сустрэнеш свiтання зару,

Сонца ўстане iзноў над табой,

Падымайся ж, iдзi, Беларусь,

Супраць катаў гэтых у бой! (М. Танк «Падымайся, Беларусь!», ВАв 1941- 1945 гг.)

5. Пра якую вёску гаворыцца ў вершы С. Законнiкава?

Дваццаць шэсць камiноў,

Дваццаць шэсць камiноў,

Дваццаць шэсць i далёкiх,

I блiзкiх мне сноў. (Хатынь)

IV заданне. Конкурс скарагаворак

Каманда №1

Патап пакаваў пакупнiкам пакупкi ў пакункi.

Каманда №2

Рапартараваў ды не дарапартаваў, стаў дарарапартоўваць ды зарапартаваўся.

(Прагаварыць хутка i правiльна 3 разы)



V заданне. Знайсцi лiчэбнiкi ў сказах.

Каманда №1

На стале ляжаў пачаты рыбны пiрог. Схадзi на Прыпяць, дастань два вядры вады i пастаў iх у падвал.

Каманда№2

Астап з Васiлём абедзвюма рукамi трымалiся за борт трохтонкi. Адвакат прыехаў без затрымкi ў чатыры гадзiны.

VI заданне. Pэбус «Агарод».

Адгадкi 1. Бульба, 2. Бурак, 3. Кабачок, 4. Перац, 5. Часнок, 6. Капуста, 7. Агурок, 8. Цыбуля. 9. Морква. 10. Кукуруза. 11. Гарбуз. 12. Памiдор. 13. Патэсон. 14. Радыска. 15.Сланечнiк.

Вiктарына для балельшчыкаў. (Падчас выканання VI задання)

Каманда№1



  1. Якi браняносец нiколi не ўдзельнiчае ў вайне? (Жывёла)

  2. Якiя гукi абазначаюцца дзвюма лiтарамi? (Дж, дз)

  3. Назва якога дрэва складаецца з трох лiтар “б” і трох лiтар “а”? (Баабаб)

  4. З чаго пачынаецца і чым заканчваецца Нёман? (“Н”)

  5. Дапоўнiце прыказку: «Сямёра…»

  6. Цар пушчы. (Зубр)

Каманда №2



  1. Якую соль нельга растварыць? (Ноту соль)

  2. Цi ўсе лiтары маюць адпаведныя гукi? (Не, “ь”)

  3. Якiя лiтары беларускага алфавiта абазначаюць 2 гукi? (е, ё, я, i, ю)

  4. У якой назве ракi чатыры лiтары “i”? (Мiсiсiпi)

  5. Што знаходзiцца пасярэдзiне ракi Сож? (Лiтара “о”)

  6. Ці ёсць словы без асноў? (Не)

VII заданне. Конкурс капiтанаў.

На пытаннi, якiя хутка чытаюцца, трэба адразу даць адказ.

Каманда №1


  1. Маладая iстота, што нарадзiлася ў каровы (Цяля)

  2. З чаго робяць манныя крупы? (З пшанiцы)

  3. Свецкае iмя Е. Полацкай (Прадслава)

  4. Цар грыбоў (Баравік)

  5. Марфема, якая стаiць перад коранем. (Прыстаўка)

  6. Адмыслова апрацаваная скура буйной рагатай жывёлы, ягнятаў, свiней, што выкарыстоўвалася як асноўны матэрыял для пiсьма ў сярэдневечнай Еўропе (Пергамент)

  7. Матэрыял у форме тонкага аркуша, выраблены з раслiнных валокнаў, апрацаваны адмысловым спосабам (Папера)

  8. Першы згаданы ў летапiсах полацкi князь (Рагвалод)

  9. Сын Рагнеды i кiеўскага князя Уладзiмiра Святаславiча (Iзяслаў)

  10. Дэфiс. (Злучок)

  11. Якое люстра нельга ўключыць? (У якое глядзяцца)

  12. Як у фальклоры i паэзii часта называюць кветкi? (Краскi)

  13. Фразеалагізм “Як кот з сабакам”. (Варожа)

  14. Вобад з металу цi гнуткага дрэва, якi набiваецца на бочкi, кадушкi i падобныя да iх рэчы (Абруч)

  15. Друкаванае або вуснае паведамленне, якое даводзiцца да ўсеагульнага ведама. (Аб’ява)

Каманда №2

  1. Мастацкае азначэнне, прыметнік (Эпітэт)

  2. Галоўныя члены сказа (Дзейнiк I выказнiк)

  3. Склоны, акрамя назоўнага (Ускосныя)

  4. Частка слова без канчатка (Аснова)

  5. Цар звяроў (леў)

  6. Сыты галоднаму не… (таварыш)

  7. Кнiга для першапачатковага навучання грамаце і развiцця мовы (Буквар)

  8. Чым малолi зерне? (Жорнамi)

  9. Гук, якi складаецца з шуму або голасу і шуму (Зычны)

  10. Старажытнае прыстасаванне для пiсьма ў выглядзе стрыжня, завостранага з аднаго канца і пляскатага (у форме рыдлёўкi) – з другога (Пiсала)

  11. Марфема, якая стаіць пасля канчатка (постфікс)

  12. Полацкая князёўна, дачка Рагвалода? (Рагнеда)

  13. Беларуская святая, нябесная заступнiца зямлi беларускай. (Е.Полацкая.)

  14. Арфаграфiя (Правапiс)

  15. Незамужняя дачка князя (князёўна)

Падвядзенне вынiкаў. Падлiчваюцца балы камандаў, называецца пераможца.

На стале ляжаў пачаты рыбны пiрог. Схадзi на Прыпяць, дастань два вядры вады i пастаў iх у падвал.

Астап з Васiлём абедзвюма рукамi трымалiся за борт трохтонкi. Адвакат прыехаў без затрымкi ў чатыры гадзiны.

Патап пакаваў пакупнiкам пакупкi ў пакункi.



Рапартараваў ды не дарапартаваў, стаў дарарапартоўваць ды зарапартаваўся.


Вышмальцаваны

надта запэцканы, брудны

Муражок (мурог)

густая сакавітая трава

Грэбля

насціл з бярвення або галля для праезду па гразкім месцы

Кавенька

палка з загнутым верхнім канцом, на якую абапіраюцца пры хадзе

Копань

выкапаны штучны вадаём, запоўнены вадой, сажалка

Каснік

вузкая палоска, істужка

Сабор

галоўны храм, вялікая царква

Дыямент

алмаз, брыльянт

Псалом

песня рэлігійнага зместу

Каўчэг

судна, карабель

Талака

гурт людзей, калектыўная дапамога ў працы

Засень

месца, закрытае ад прамянёў сонца





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка