Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”
Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
“Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі»
2015/2016 навучальны год
(першае паўгоддзе)
Забалаць, 2015
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна” ў напрамку грамадзянска-патрыятычнага выхавання рэалізуе педагагічны праект “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове этнакультурных традыцый і краязнаўства ў сістэме выхаваўчай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі”.
Мэта педагагічнага праекта:
грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў праз фарміраванне этнакультурных і краязнаўчых кампетэнцый
Задачы, якія ставяць перад сабой удзельнікі праекта:
-
абудзіць цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, умацаваць духоўныя і культурныя каштоўнасці;
-
развіць агульначалавечыя маральна-эстэтычныя каштоўнасці, уяўленні аб дабрыні, прыгажосці, мужнасці, працавітасці, адданасці Радзіме і свайму народу сродкамі вуснай народнай творчасці;
-
садзейнічаць развіццю цікавасці да традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця праз знаёмства з дэкаратыўна-прыкладнымі відамі мастацтва;
-
садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню міжкультурнай талерантнасці праз вывучэнне народных традыцый, святаў, абрадаў;
-
фарміраваць грамадзянскую пазіцыю вучняў, жаданне стаць неабходнымі сваёй краіне.
У рэалізацыі праекта прымаюць удзел вучні ўстановы адукацыі і наступныя педагогі ўстановы адукацыі:
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
Пасада
|
Адукацыя
|
Кваліфікацыйная катэгорыя
|
Педагагічны стаж
|
Андруховіч Мікалай Мікалаевіч
|
дырэктар
|
вышэйшая
|
вышэйшая
|
24 гады
|
Навуменка Юлія Мікалаеўна
|
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
|
вышэйшая
|
вышэйшая
|
14 гадоў
|
Пархімовіч Ілона Іванаўна
|
настаўніца нямецкай мовы
|
вышэйшая
|
першая
|
8 гадоў
|
Кукраш Святлана Вячаславаўна
|
класны кіраўнік 1 класа, настаўніца пачатковых класаў
|
вышэйшая
|
першая
|
20 гадоў
|
Дзікун Тамара Іванаўна
|
класны кіраўнік 10 класа, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
|
вышэйшая
|
першая
|
17 гадоў
|
Камушэнка Наталля Уладзіміраўна
|
класны кіраўнік 11 класа, настаўніца рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры
|
вышэйшая
|
першая
|
14 гадоў
|
Праект разлічаны на тры гады: з 15 жніўня 2013 года па 15 чэрвеня 2016 года.
Першы этап – арганізацыйна-аналітычны – праходзіў з 15 жніўня 2013 года па 31 кастрычніка 2013 года. За гэты перыяд былі вызначаны ўмовы і механізмы ўкаранення педагагічнага праекта ва ўмовах выхаваўчай сістэмы ўстановы адукацыі, вызначаны склад удзельнікаў, форм і метадаў рэалізацыі праекта.
Другі этап – практычны – пачаўся 1 лістапада 2013 года і будзе ажыццяўляцца да 15 мая 2016 года. Мэта на 2015/2016 навучальны год: рэалізацыя выхаваўчых мерапрыемстваў краязнаўчага накірунку. Задачы: садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню міжкультурнай талерантнасці праз вывучэнне і пражыванне народных традыцый, святаў, абрадаў.
У верасні 2015/2016 навучальнога года ў рамках арганізацыйна-педагагічнага і ўпраўленчага забеспячэння была праведзена карэкцыя праграмы і каляндарнага плана рэалізацыі праекта на 2015/2016 навучальны год, уключаны мерапрыемствы праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі, актывізавана дзейнасць творчай групы педагогаў і вучняў па рэалізацыі праекта, афармлены загад аб арганізацыі дзейнасці ўдзельнікаў праекта.
З мэтай метадычнага і інфармацыйнага забеспячэння праведзена метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў па тэме “Міжкультурная талерантнасць і народныя традыцыі, святы, абрады беларусаў” (пратакол № 2 ад 15.10.2015), у ходзе якога разгледжаны наступныя пытанні: “Фарміраванне і ўмацаванне міжкультурнай талернтнасці ў класным калектыве”, “Работа класнага кіраўніка па фарміраванні міжкультурнай талерантнасці вучняў праз арганізацыю народных святаў, вывучэнне традыцый і абрадаў”, “Педагагічныя і выхаваўчыя магчымасці ўстановы адукацыі ў фарміраванні міжкультурнай талерантнасці вучняў”.
1  6 лістапада 2015 года ў рамках педпраекта прайшло свята “Багач”, у якім прынялі ўдзел педагогі ўстановы, выхаванцы дашкольнай групы і вучні 1-5 класаў. Мерапрыемства прадстаўляла сабой цэласнае тэатралізаванае прадстаўленне, якому папярэднічала працяглая падрыхтоўчая работа (выраб касцюмаў, стварэнне імправізаванага вясковага пакоя, развучванне песень, гульняў, танцаў, адпрацоўка роляў і інш.) Падчас правядення мерапрыемства навучэнцы даведаліся, што Багач, Багатнік, Багатуха – старажытнае народнае свята, якое сяляне шчодра і весела адзначалі ў той час, калі ўсё з поля было звезена ў гумны і захоўвалася ў скрынях. Сімвалам свята з’яўлялася рэшатца жыта з устаўленай у яго васковай свечкай – багачом. Жыта было з першага зажынкавага снапа. З такім багачом абыходзілі ўсіх вяскоўцаў, якія, у саю чаргу, шчодра частавалі гасцей. Пасля абходу багач ставілі ў хаце аднаго з паважаных гаспадароў і пакідалі да новага жніва. Паводле павер’я, багач павінен быў не толькі захавацца, але і забяспечыць дому здароўе ды багацце.
І дэя прадстаўлення заключалася ў тым, каб пазнаёміць гледачоў з беларускімі народнай традыцыяй падчас свята Багач. Дзеці з задавальненнем выконвалі свае ролі, спявалі, танцавалі, чыталі на памяць, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў народных гульнях. Удзельнікі тэатралізаванага свята папоўнілі свае веды прымаўкамі і прыказкамі. Парадавала вока прысутных і афармленне памяшкання, у якім адбывалася мерапрыемства.
Знаёмства вучняў і выхаванцаў установы з беларускімі народнымі святамі выклікае значную цікавасць да традыцый народнага календара і дае магчымасць паглыбляць веды аб этнаграфічнай культуры беларусаў.
1  8 снежня 2015 года ва ўстанове адукацыі ладзіўся фестываль народнай песні і танца “Сузор’еў карагод”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў, якія сваімі творчымі нумарамі сцвердзілі, что беларускі музычны фальклор – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Песні і танцы, прадстаўленныя на фестывалі, яшчэ раз даказалі, что беларускі фальклор надзвычай добра захаваўся не толькі ў памяці беларусаў, але і зараз знаходзіцца ў актыўным бытаванні.
Кожны год ў школе праводзіцца вывучэнне ўзроўню выхаванасці вучняў. Распрацаваная ўнутрышкольная сістэма маніторынгу якасці выхавання, устаноўлены парадак і графік маніторынгавых даследаванняў дазваляюць класным кіраўнікам весці пастаянны ўлік, аналіз узроўню выхаванасці вучняў класа, адсочваць дынаміку развіцця асобы кожнага вучня. Вынікі маніторынгу выхаванасці вучняў у 2013/2014, 2014/2015 навучальных гадах адлюстраваны ў табліцы 2, 3 (жырным шрыфтам пазначаны класы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі педагагічнага праекта), параўнальны аналіз за апошнія два гады – табліца 4.
Табліца 2
2013/2014 навучальны год
Клас/кол-ць вучняў
|
Узроўні
|
Высокі
|
Сярэдні
|
Нізкі
|
Адмоўны
|
1/11
|
6
|
5
|
-
|
-
|
2/6
|
4
|
2
|
-
|
-
|
3/5
|
4 (80%)
|
1 (20%)
|
-
|
-
|
4/7
|
4
|
3
|
-
|
-
|
5/6
|
4
|
2
|
-
|
-
|
6/6
|
2
|
4
|
-
|
-
|
7/8
|
5
|
3
|
-
|
-
|
8/7
|
4 (57%)
|
3 (43%)
|
-
|
-
|
9/15
|
10 (67%)
|
5 (33%)
|
-
|
-
|
10/5
|
1
|
3
|
1
|
-
|
11/3
|
1
|
2
|
-
|
-
|
Разам: 11/79
|
45
|
33
|
1
|
-
|
Працэнты
|
57%
|
42%
|
1%
|
-
|
Табліца 3
2014/2015 навучальны год
Клас/кол-ць вучняў
|
Узроўні
|
Высокі
|
Сярэдні
|
Нізкі
|
Адмоўны
|
-
|
-
|
-
|
-
|
-
|
2/10
|
9
|
1
|
-
|
-
|
3/6
|
5
|
1
|
-
|
-
|
4/5
|
5 (100%)
|
-
|
-
|
-
|
5/6
|
3
|
3
|
-
|
-
|
6/5
|
5
|
-
|
-
|
-
|
7/5
|
2
|
2
|
1
|
-
|
8/8
|
5
|
3
|
-
|
-
|
9/7
|
5 (71%)
|
2 (29%)
|
-
|
-
|
10/10
|
4 (40%)
|
6 (60%)
|
-
|
-
|
11/4
|
2
|
2
|
-
|
-
|
Разам: 10/66
|
45
|
20
|
1
|
-
|
Працэнты
|
68,2%
|
30,3%
|
1,5%
|
-
|
Табліца 3
|
2013/2014
|
2014/2015
|
|
Колькасць вучняў
|
79
|
66
|
|
Сярэдні паказчык выхаванасці
|
89%
|
88%
|
|
Разнастайнасць прымяняемых форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання, зацікаўленасць дзяцей і педагогаў, сумеснае пражыванне народных традыцый, святаў, абрадаў садзейнічаюць разуменню вучнямі нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню іх міжкультурнай талерантнасці.
Дырэктар подпіс М.М.Андруховіч |