Дуа вавлмянскі впк дс-бш” Каляндар знамянальных І памятных дат




старонка7/11
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.01 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

12

180 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА АВЕНАРЫУСА (1834–1903), дзеяча народнай асветы, археолага, краязнаўца, педагога, аднаго з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі

12

85 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЯГОРАВІЧА МАТУКОЎСКАГА (1929, Расонскі р-н – 2001), драматурга, журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

13

100 гадоў з дня нараджэння РУВІМА ЯНКЕЛЕВІЧА ЯЎРАЕВА (1914–1987), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі

14

ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

14

130 гадоў з дня нараджэння ФАБІЯНА АБРАНТОВІЧА (1884, Навагрудскі р-н – 1946), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху

15

ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

15

115 гадоў з дня нараджэння ПРАСКОЎІ ФЁДАРАЎНЫ ДЗМІТРУК (1899, Камянецкі р-н – 1978), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

15

75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА МЕЛЬНІЧУКА (1939, Польшча), паэта

16

60 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ЯЗЫКОВІЧ (1954, Ганцавічы), вучонага-гісторыка, аўтара прац па пытаннях міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары ў краінах блізкага і далёкага замежжа

17

230 гадоў з дня прэм’еры камічнай оперы Я.Д. Голанда “АГАТКА, ЦІ ПРЫЕЗД ПАНА”, першага вядомага арыгінальнага музычна-сцэнічнага твора, створанага і пастаўленага ў Беларусі (Нясвіж; 1784)

17

100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ РЫГОРАВІЧА РАМАНАВА (1914–2001), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

17

75 гадоў з часу ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР (1939), акта ліквідацыі падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.

20

ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20

95 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА МАКСІМЦАВА (МАКСІМЦОВА; 1919, Гомель – 2004), жывапісца


21

75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1939 ці 1940, Камянецкі р-н), пісьменніка

22

70 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ЧЫГУНАЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА (1944)

23

125 гадоў з дня нараджэння ЯНА (ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА) ТАРАСЕВІЧА (1889–1961), беларускага і польскага кампазітара, музыканта, педагога, аўтара першых музычных твораў на вершы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, М. Багдановіча, збіральніка беларускага фальклору

23

100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЯМЁНАВІЧА ДМУХАЙЛЫ (1914–2007), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

23

90 гадоў з дня нараджэння АРТУРА ВІТАЛЬЕВІЧА ВОЛЬСКАГА (сапр. ВОЛЬСКІ-ЗЭЙДЭЛЬ; 1924, Дзяржынск – 2002), паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка

24

110 гадоў з дня нараджэння МАР’ЯНА ЯЗЭПАВІЧА ПЕЦЮКЕВІЧА (1904, Браслаўскі р-н – 1983), беларускага і польскага этнографа, публіцыста, грамадскага дзеяча

26

20 гадоў з часу заснавання рэспубліканскага біялагічнага заказніка ТЫРВОВІЧЫ (Пінскі р-н; 1994)

27

105 гадоў з дня нараджэння ЛУКАША КАЛЮГІ (сапр. КАНСТАНЦІН ПЯТРОВІЧ ВАШЫНА; 1909, Дзяржынскі р-н – 1937), пісьменніка, перакладчыка

27

90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ДАНІЛАВА (1924, Драгічынскі р-н), вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай народнай рэспублікі

28

105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЦІМАФЕЕВІЧА ШАПАЧКІ (1909–1994), удзельніка вызвалення Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

28

60 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ГРЫШКО (1954, Пінскі р-н), спартсменкі (інваспорт, стральба з лука), чэмпіёнкі ІХ Паралімпійскіх гульняў (1992, Барселона), бронзавага прызёра чэмпіянату свету (1990), чэмпіёнкі (1991) і бронзавага прызёра (1991, 2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнкі СССР (1989–1991) і СНД (1992), мнагакратнай чэмпіёнкі Беларусі (1993–2004)

29

485 гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1529 г., першага Статута ВКЛ, звода законаў феадальнага права (1529–1566)

29

110 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГОЛУБА (1904, Украіна – 1994), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

30

100 гадоў з дня нараджэння ДАНІЛЫ КАНСТАНЦІНАВІЧА МІЦКЕВІЧА (1914, Пінск – 1996), вучонага-хіміка, сына Я. Коласа, збіральніка і папулярызатара спадчыны песняра, арганізатара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужанага дзеяча культуры Беларусі




КАСТРЫЧНІК





85 гадоў з пачатку выдання газеты для дзяцей і падлеткаў “РАНІЦА” (Мінск; 1929)




75 гадоў з часу стварэння ААТ “БАРАНАВІЦКАЯ АБУТКОВАЯ ФАБРЫКА” (Баранавічы; 1939)




75 гадоў з часу стварэння ПАДЛЕСКАГА НАРОДНАГА ХОРА (Ляхавіцкі р-н; 1939)




70 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце МЕДЫЦЫНСКАГА КАЛЕДЖА (1944), з пачатку заснавання – Брэсцкая фельчарска-акушэрская школа, з 1954 г. – Брэсцкае медыцынскае вучылішча, з 2003 г. – Брэсцкі медыцынскі каледж




60 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АГРАРНАГА ТЭХНІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА (Мінск; 1954), адной з вядучых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012)




55 гадоў з пачатку выпуску першай прадукцыі ААТ “ПІНСКІ ЗАВОД ШТУЧНЫХ СКУР” (Пінск; 1959)




50 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА “МАЯК” (1964)




35 гадоў з пачатку выдання навуковай інфармацыйна-аналітычнай газеты Беларусі “ВЕДЫ” (Мінск; 1979)

1

ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1

70 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ДРАМЫ ІМЯ ЛЕНІНСКАГА КАМСАМОЛА БЕЛАРУСІ, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (Брэст; 1944)

1

55 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АНСАМБЛЯ ТАНЦА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1959)

2 ці 15

195 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПРЭЦЛАВА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (1818, Нясвіж ці Навагрудскі р-н – 1849), польскага і беларускага пісьменніка, філосафа, гісторыка

2

140 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ЯЎСТАФІЯ БРЭНШТЭЙНА (1874–1938), бібліятэкара, бібліёграфа, гісторыка культуры, краязнаўца, аўтара прац па гісторыі культуры, пісьменнасці, бібліятэк Літвы, Польшчы і Беларусі

2

50 гадоў з дня нараджэння ЭНВЕРА РЫЗАЕВІЧА БАРЫЕВА (1964), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-маёра ўнутранай службы, міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005–2011)

2

50 гадоў з дня нараджэння АЛЫ МІКАЛАЕЎНЫ КАВАЛЕНКА (1964, Драгічынскі р-н), спартсменкі (хакей на траве, індархакей), бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы (2004), чэмпіёнкі Беларусі (1997–2004)

3

55 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА “МІР” (1959)

4

270 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ФРАНЦІШКА КАРПОВІЧА (1744, Камянец – 1803), палітычнага і царкоўнага дзеяча, багаслова-асветніка, удзельніка паўстання 1794 г.

4

150 гадоў з дня нараджэння АНТОНА МІКІТАВІЧА ЯСІНСКАГА (1864–1933), вучонага-гісторыка, акадэміка НАН Беларусі, члена Чэшскай АН

5

ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)

6

ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

7

65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ПАВЯДАЙЛЫ (1949, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

8

75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АСОСКАВА (1939, Расія), мастака (станковы жывапіс і акварэль, палехская мініяцюра і габелен)

10

85 гадоў з дня нараджэння МАРАТА ІВАНАВІЧА КАЗЕЯ (1929, Дзяржынскі р-н – 1944), піянера-партызана ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1965)

10

80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ВАРВАШЭВІЧА (1934, Ганцавіцкі р-н – 2001), рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі

11

105 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ БАНДАРЫНАЙ (1909, Гродна – 1959), пісьменніцы

12

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)

14

ДЗЕНЬ МАЦІ

14

115 гадоў з дня нараджэння АДАМА АНТОНАВІЧА БАБАРЭКІ (1899, Капыльскі р-н – 1938), пісьменніка, крытыка, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”

15

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

15

105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ РАКІТЫ (сапр. СЯРГЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ ЗАКОННІКАЎ; 1909, Дубровенскі р-н – 1942), паэта

15

70 гадоў з дня нараджэння ЗІНОВІЯ КІРЫЛАВІЧА ПРЫГОДЗІЧА (1944, Пінскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013)

15

65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЯКІМОВІЧА (1949, Слонімскі р-н), празаіка, драматурга

18

105 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЯРГЕЕВІЧА БЛАГАВЕШЧАНСКАГА (1909, Брэст – 1994), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельніка нацыянальна-вызваленчай барацьбы Кітая супраць японскіх захопнікаў у 1937 г., удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1938)

19

30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АНСАМБЛЯ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ “СВЯТА” (Мінск, 1984), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988)


20

90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛІЯ ДАНІЛАВІЧА МАХНОВІЧА (1924–2007), Героя Сацыялістычнай Працы, Пачэснага грамадзяніна г. Брэста

21

100 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СВЁНТАКА (1914–2011), рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча Беларусі, арцыбіскупа-мітрапаліта, кардынала

22

70 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (Мінск; 1944), заснаванага 30 верасня 1943 г.

24

100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АНДРЭЕВІЧА) ЖУКА (1914, Слуцкі р-н – 1995), паэта, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі

25

130 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА ДУБІНСКАГА (1884, Гродзенская губ. – 1937), вучонага-археолага, складальніка і выдаўца “Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін” (1933)

25

85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА) ГРОДНЕВА (1929, Рагачоўскі р-н – 2011), пісьменніка

26

ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА (чацвёртая нядзеля кастрычніка)

26

75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА МІШЧАНЧУКА (1939–2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта, аўтара і суаўтара падручнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы

27

25 гадоў з пачатку выдання рэспубліканскай грамадска-палітычнай штотыднёвай газеты Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “БЕЛАРУСКІ ЧАС” (Мінск; 1989)

28

130 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА ПАЎЛАВІЧА ЖДАНОВІЧА (1884, Мінск – 1937), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра

29

85 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ІНСТЫТУТА АДУКАЦЫІ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, навукова-метадычнай установы (Мінск; 1929)





ЛІСТАПАД





90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага масава-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса “АЛЕСЯ” (Мінск; 1924)

1

80 гадоў з часу стварэння ВІЦЕБСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ОРДЭНА ДРУЖБЫ НАРОДАЎ МЕДЫЦЫНСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА (Віцебск; 1934), установы адукацыі

1

75 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІЧНАЙ ХАРАВОЙ КАПЭЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ІМЯ Р.Р. ШЫРМЫ (Мінск; 1939), заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь

1

60 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА ШЭЛЕХАВА (1954, Столінскі р-н), паэта, кінасцэнарыста, драматурга, публіцыста, заслужанага журналіста Беларусі

2

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

2

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

2

105 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ЛУЖАНІНА (сапр. АЛЯКСАНДР АМВРОСЬЕВІЧ КАРАТАЙ; 1909, Салігорскі р-н – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя. Я. Коласа (1965)

2

85 гадоў з часу стварэння ІНСТЫТУТА МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ Я. КОЛАСА І Я. КУПАЛЫ НАН БЕЛАРУСІ (Мінск; 1929)

5

150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНДРЭЕВІЧА БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (1864, Аршанскі р-н – 1937), вучонага ў галіне заалогіі і заагеаграфіі, падарожніка, члена-карэспандэнта АН СССР, імя якога носяць заліў і гара на Таймыры

5

95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА КІРМАНОВІЧА (1919, Кобрын – 2001), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

5

75 гадоў з часу прэм’еры на беларускай сцэне “САЛАЎЯ” М.Я. КРОШНЕРА, першага нацыянальнага балета (1939)

5

65 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІОСІФАВІЧА СТОМЫ (1949, Навагрудскі р-н), пісьменніка

6

95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) ГАРУЛЁВА (1919, Дубровенскі р-н – 1980), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі

7

ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

7

200 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПАЎЛАВІЧА МІКУЦКАГА (1814, Гродзенская губ. – 1890), мовазнаўца-славіста, фалькларыста, педагога

8

230 гадоў з дня нараджэння ТЭАДОРА (ФЁДАРА ЯЎХІМАВІЧА) НАРБУТА (1784, Воранаўскі р-н – 1894), гісторыка, археолага, інжынера

8

90 гадоў з часу адкрыцця ВІЦЕБСКАЙ ОРДЭНА “ЗНАК ПАШАНЫ” ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ (Віцебск; 1924), вядучай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь у галіне ветэрынарнай адукацыі

9

225 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА АНТОНІ ПАЎЛОВІЧА  (1789, Пінскі р-н – 1830), вучонага-геолага, асветніка

10

265 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ РАДЗІВІЛА (1749, Нясвіж – 1800), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, драматурга, кампазітара

10

80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА КУРБЕКІ (1934, Баранавіцкі р-н – 2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца

11

85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА СУШЧЭНІ (1929, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне заалогіі, гідрабіялогіі, акадэміка НАН Беларусі і Расійскай АН, замежнага члена Польскай і Літоўскай АН, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

11

300 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА МАТУШЭВІЧА (1714, Камянецкі р-н – 1773), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка

15

90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІЛЬІЧА ЗОСІКА (1924, Драгічынскі р-н – 2003), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы

16

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка