Дуа вавлмянскі впк дс-бш” Каляндар знамянальных І памятных дат




старонка6/11
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.01 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

29

35 гадоў з часу стварэння РУВП «ЗАВОД “КАМЕРТОН” НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАГА АБ’ЯДНАННЯ “ІНТЭГРАЛ”», аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і СНД у галіне электроннай прамысловасці і адзінага вытворца крэмніевых пласцін на тэрыторыі Беларусі (Пінск; 1979)

29

30 гадоў з часу адкрыцця МІНСКАГА МЕТРАПАЛІТЭНА (1984)

29

ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)





ЛІПЕНЬ





55 гадоў з часу адкрыцця БАРАНАВІЦКАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА КАЛЕДЖА (1959), з пачатку заснавання – Баранавіцкі кааператыўны тэхнікум, з 1964 г. – Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум

1

445 гадоў з часу прыняцця ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ, міжнародна-прававога акта аб’яднання ВКЛ і Польшчы ў федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую (1569)

1

90 гадоў з часу стварэння ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1924)

2

105 гадоў з дня нараджэння ЦІХАНА ПІМЕНАВІЧА БУМАЖКОВА (1909–1941), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1941)

3

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

3

70 гадоў з часу ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ У ВЯЛІКУЮ АЙЧЫННУЮ ВАЙНУ (1944)

3

70 гадоў з часу вызвалення г. МІНСК ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

4

110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АДАМАВІЧА АЛЬШЭЎСКАГА (1904, Бяроза – 1937), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста

5

225 гадоў з дня нараджэння ФАДЗЕЯ ВЕНЯДЗІКТАВІЧА БУЛГАРЫНА (1789, Уздзенскі р-н – 1859), расійскага журналіста, пісьменніка, літаратурнага крытыка

5

45 гадоў з часу адкрыцця “ХАТЫНІ”, мемарыяльнага комплекса па ўшанаванні памяці жыхароў в. Хатынь Лагойскага раёна і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з насельніцтвам у Вялікую Айчынную вайну (Лагойскі р-н; 1969)

6

105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ГРЫЦАЎЦА (1909, Баранавіцкі р-н – 1939), удзельніка вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., першага двойчы Героя Савецкага Саюза (люты і жнівень 1939 г.)

9

55 гадоў з часу адкрыцця ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на першага ў БССР КАЛГАСНАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1959)

9

70 гадоў з дня нараджэння НІНЫ КАНСТАНЦІНАЎНЫ ЗАЛЕЎСКАЙ (1944, Пружанскі р-н), балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)

11

80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЛУК’ЯНАВІЧА ВУЯЧЫЧА (1934–1999), эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі

12

120 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА УСА (1894, Іўеўскі р-н – 1980), мастацтвазнаўца

12

100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА МАРТЫНАВІЧА АЛЕЙНІКАВА (1914, Шклоўскі р-н – 1965), кінаакцёра

13

125 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ПІЛІПАВІЧА НІКАЛАЕВА (1889–1973), тэатральнага мастака, народнага мастака Беларусі, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950)

13

65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КОНЦУБА (1949, Столінскі р-н), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), жывапісца, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі

14

110 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗЯРЖАЎНАЙ ЖАНОЧАЙ ГІМНАЗІІ (1904)

15

75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЦЯПАНАВІЧА МАКАРЭВІЧА (1939, Крупскі р-н), паэта, журналіста, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1994)

16

70 гадоў з часу правядзення ПАРТЫЗАНСКАГА ПАРАДА (Мінск; 1944), які адбыўся ў гонар вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і баявых заслуг партызан

16

50 гадоў з часу адкрыцця ФАБРЫКІ ПА ВЫРАБНІЦТВУ СУВЕНІРАЎ (Брэст; 1964)

17

55 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ ІВАНАЎНЫ РУСІЛКА (1959, Шчучынскі р-н), паэтэсы, літаратуразнаўцы

18

105 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АНДРЭЕВІЧА ГРАМЫКІ (1909, Веткаўскі р-н – 1989), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР (1984)

18

30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МАЛАДЗЁЖНАГА ТЭАТРА (Мінск; 1984), адкрытага 30.04.1986

19

145 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНА ІВАНАВІЧА ВІТАН-ДУБЕЙКАЎСКАГА (ДУБЯЙКОЎСКАГА; 1869 ці 1867, Мсціслаўскі р-н – 1940), архітэктара, будаўніка, педагога, паэта

19

95 гадоў з часу правядзення КАМУНІСТЫЧНАГА СУБОТНІКА, першага на Беларусі (Віцебск; 1919)

19

60 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ШУШКО (1954, Пінскі р-н), пісьменніка

20

90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПІЛІПАВІЧА) ЛУК’ЯНАВА (1924, Кіраўскі р-н – 2004), пісьменніка, заслужанага работніка сацыяльнага забеспячэння Беларусі

21

85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНТОНАВІЧА КАВАЛЕНКІ (1929, Валожынскі р-н – 2001), крытыка, літаратуразнаўца, празаіка, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі ім. Я. Коласа (1980)

22

65 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛЯШУКА (1949, Брэст), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

23

50 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ХВЕДАРАВІЧА (ФЁДАРАВІЧА) СІДАРУКА (1964, Кобрын), пісьменніка, драматурга

24

85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ІОСІФАВІЧА НЯДЗВЕДСКАГА (1929, Салігорскі р-н – 1973), пісьменніка

26

60 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА ПАЧЫНЧУКА (1954, Маларыцкі р-н – 1991), спартсмена, майстра спорту СССР міжнароднага класа, сярэбранага прызёра ХХІІ Алімпійскіх гульняў (Масква; 1980), сярэбранага прызёра чэмпіянату Еўропы (1978), рэкардсмена свету і Еўропы

27

65 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ЧАНТУРЫІ (1949, Мінск), архітэктара, гісторыка архітэктуры, аднаго з аўтараў генеральных планаў гарадоў Брэст, Орша, серыі малых гарадоў, дэталёвага плана цэнтра г. Пінск

28

70 гадоў з часу ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)

31

95 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ІВАНАВІЧА КУХАРАВА (1919, Краснапольскі р-н – 2011), пісьменніка, нарысіста, заслужанага работніка культуры Беларусі





ЖНІВЕНЬ





90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце грамадствам прафесійнай адукацыі ГАНДЛЁВАЙ ШКОЛЫ (1924)




80 гадоў з часу стварэння ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага павета КАНЦЛАГЕРА для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці (1934)




70 гадоў з часу стварэння ААТ “БЯРОЗАЎСКІ СЫРАРОБНЫ КАМБІНАТ”, аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі (1944)

1

100 гадоў з часу абвяшчэння Германіяй вайны Расіі – ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 1914–1918 гг.

1

70 гадоў з часу стварэння ААТ “БАРХІМ”, вядучага прадпрыемства Беларусі па вытворчасці тавараў бытавой хіміі (Баранавічы; 1944)

2

465 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (мян. СІРОТКА; 1549–1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, пісьменніка, мецэната

4

70 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ № 1 (1944)

5

65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА ШАВЕЛЯ (1949, Пружанскі р-н), тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, дырэктара-мастацкага кіраўніка Брэсцкага тэатра лялек

6

130 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА ХЛЯБЦЭВІЧА (1884, Слонімскі р-н – 1953), беларускага і расійскага бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, бібліёграфа, літаратуразнаўца, дзеяча беларускага культурна-грамадскага руху пач. ХХ ст.

6

60 гадоў з часу выхада першага нумара газеты “Социалистический путь”, з 1962 г. – газета “ЗАРЯ НАД БУГОМ” (1954)

7

135 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АНТОНАВІЧА КРАЧЭЎСКАГА (КРЭЧЭЎСКАГА; 1879, Кобрынскі пав. – 1928), беларускага палітычнага дзеяча, паэта, драматурга, гісторыка

8

140 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІКАЛАЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1874, Пружанскі р-н – 1938), гісторыка, архівіста

10

135 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА ПІНКУСАВІЧА ГРОМЕРА (1879, Брэст – 1933), вучонага-матэматыка, асістэнта А. Эйнштэйна ў Берліне (1915–1928 гг.) і суаўтара некаторых яго прац

10

85 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА) СТАВЕРА (1929, Докшыцкі р-н – 1995), паэта

12

615 гадоў БІТВЕ НА ВОРСКЛЕ, бітве паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды (1399)

14

75 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ СЦЯПАНАВІЧА ТАМАШЭВІЧА (1939, Нясвіжскі р-н), паэта, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў, старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў

17

385 гадоў з дня нараджэння ЯНА ІІІ САБЕСКІ (1629–1696), вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы, які ўвайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай

17

110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРЫ ІВАНАЎНЫ ФЕДАСЮК (1904, Кобрынскі р-н – 1995), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

18

115 гадоў з дня нараджэння МІРОНА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА КРЫШТАФОВІЧА (1899, Пружанскі р-н – 1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

18

105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ВАЛАСЕВІЧА (1909, Бярозаўскі р-н – 1941), удзельніка савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1940)

18

90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯСЕНЯ (сапр. МІХАІЛ АРОНАВІЧ ГОЛЬДМАН; 1924, Мінск – 2006), паэта

20

80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПРОХАРАВІЧА) ПАРАХНЕВІЧА (1934, Старадарожскі р-н – 2001), паэта, празаіка, публіцыста, аўтара твораў для дзяцей і юнацтва

21

65 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА СЦЯПАНАВІЧА ПЯСЕЦКАГА (1949, Івацэвіцкі р-н), вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, лаўрэата прэміі Ленініскага камсамола Беларусі (1975)

24

65 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА БРЫГАДЗІНА (1949, Іванаўскі р-н), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

25

115 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА ЛЬВОВІЧА АРШАНСКАГА (1899–1974), кінарэжысёра, які паставіў адзін з першых беларускіх гукавых мастацкіх фільмаў “Баям насустрач” (1932)

27

110 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ПІЛІПАВІЧА ПАЦЯРУХІ (1904, Пружанскі р-н – 1982), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

28

80 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРА (ДЗМІТРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) БЯСПАЛАГА (1934, Хойнікаўскі р-н – 1999), пісьменніка, аўтара анімалістычных казак, апавяданняў, нарысаў

30

210 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ХОДЗЬКІ (БАРЭЙКІ; 1804, Мядзельскі р-н – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца

30

60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РЫГОРАВІЧА ЛУКАШЭНКІ (1954, Аршанскі р-н), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, старшыні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

31

120 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГРУБЭ (1894–1980), скульптара, аднаго з арганізатараў і старшыні Ўсебеларускага аб’яднання мастакоў, народнага мастака Беларусі

31

15 гадоў з часу заснавання РЭСПУБЛІКАНСКАГА ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАГА ЦЭНТРА (ГІДРАМЕТЭАЦЭНТРА), дзяржаўнай установы (Мінск, 1999)





ВЕРАСЕНЬ





190 гадоў з дня нараджэння ВОСІПА (ІОСІФА ЦЭЗАРА) ВІКЕНЦЬЕВІЧА ТУРЧЫНОВІЧА (1824–?), вучонага-гісторыка, правазнаўца, аўтара працы “Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў” (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.




90 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага медыцынскага часопіса “ЗДРАВООХРАНЕНИЕ” (Мінск; 1924)





75 гадоў з часу заснавання ААТ “ПІНСКІ МЯСАКАМБІНАТ” (Пінск; 1939), прадпрыемства па перапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” (2003, 2009, 2010, 2012) і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі” (2007)




70 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ (1944)




70 гадоў з часу адкрыцця ў г. Жабінка РАЁННАЙ БАЛЬНІЦЫ (1944)




65 гадоў з часу заснавання калгаса “МОЛОДАЯ ГВАРДИЯ” Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (1949)

1

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1

75 гадоў з часу нападу Германіі на Польшчу і пачатку ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 1939–1945 гг.

2

125 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА ШАПЯЛЕВІЧА (1889, Мінскі р-н – 1976), мовазнаўца, краязнаўца, педагога, аўтара і суаўтара літаратурных чытанак і падручнікаў па беларускай мове для пачатковай школы

4

155 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ІГНАТАВІЧА ЭПІМАХ-ШЫПІЛЫ (1859, Полацкі р-н – 1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца

4

130 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНДРЭЕВІЧА ВЯТОХІНА (1884–1959), вучонага ў галіне фізіялогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заснавальніка і старшыні Беларускага таварыства фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936–1959)

5

105 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА ІВАШУЦІНА (1909, Брэст – 2002), ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1985)

7

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

7

300 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КАРЫЦКАГА (1714, Лідскі р-н – 1781), паэта, педагога, грамадскага дзеяча

7

95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ХАРЫТОНАВІЧА) АСІПЕНКІ (1919, Віцебскі р-н – 1994), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981)

7

50 гадоў з дня нараджэння НАЦІКА НАДЗІРА-АГЛЫ БАГІРАВА (1964, Азербайджан), спартсмена і трэнера (барацьба дзюдо і самба), заслужанага майстра спорту Беларусі, майстра спорту СССР, майстра спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіёна (1991, 1992, 1997, 1998) і бронзавага прызёра (1999) чэмпіянатаў свету, чэмпіёна (1989, 1992, 1994, 1995, 1998), сярэбранага (1997) і бронзавага (1991) прызёра чэмпіянатаў Еўропы па самба, бронзавага прызёра чэмпіянатаў свету (1995, 1999) і чэмпіянатаў Еўропы (1995, 1999) па дзюдо, грамадскага дзеяча, старшыні Кангрэса азербайджанскіх абшчын у Беларусі

8

500 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ 1514 г., адной з буйнейшых бітв у ходзе вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у 1512–1522 гг.


8

20 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага біялагічнага заказніка ЛУКАВА (Маларыцкі р-н; 1994)

9

90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1924, Чэрвеньскі р-н – 1999), дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, Міністра замежных спраў Беларусі (1966–1990), кавалера ордэна Дружбы народаў

10

85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ГЛЕБАВА (1929–2000), кампазітара, педагога, грамадскага дзеяча, акадэміка Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка