Дуа вавлмянскі впк дс-бш” Каляндар знамянальных І памятных дат




старонка3/11
Дата канвертавання17.03.2016
Памер1.01 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА І КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА

У 2014 годзе спаўняецца:

995

гадоў з часу першага ўпамінання г. БРЭСТА ў “Аповесці мінулых гадоў” (пад 1019 г.)

990

гадоў з дня нараджэння ІЗЯСЛАВА ЯРАСЛАВАВІЧА (у хрышчэнні ДЗМІТРЫЯ; 1024–1078), князя тураўскага і вялікага князя кіеўскага

985

гадоў з дня нараджэння УСЯСЛАВА БРАЧЫСЛАВАВІЧА (УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ; каля 1029–1101), князя полацкага, пры якім быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, аднаго з герояў “Слова аб палку Ігаравым”

970

гадоў з пачатку будаўніцтва ПОЛАЦКАГА САФІЙСКАГА САБОРА, помніка архітэктуры ХI–XVIII стст., першага твора мураванага хрысціянскага храмабудаўніцтва на беларускіх землях (Полацк; 1044 ці 1050)

650

гадоў з дня нараджэння ГРЫГОРЫЯ (свец. ГАЎРЫІЛ) ЦАМБЛАКА (каля 1364 – 1419 ці 1420), праваслаўнага царкоўнага дзеяча ВКЛ, балгарскага і старажытнарускага пісьменніка

605

гадоў з пачатку фарміравання запаведнага рэжыму ў БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ (Камянецкі, Пружанскі, Свіславіцкі р-ны; 1409)

565

гадоў з часу першых звестак аб г. ЛУНІНЕЦ (1449)

540

гадоў з дня нараджэння ЭРАЗМА ВІТЭЛІЯ (сапр. ЦЁЛАК, ЦЁЛК; 1474(?)–1522), дзяржаўнага, рэлігійнага і культурнага дзеяча ВКЛ і Рэчы Паспалітай, публіцыста, мецэната

520

гадоў з часу атрымання г. ВЫСОКАЕ (Камянецкі р-н) магдэбургскага права і герба (1494)

520

гадоў з часу першага ўпамінання г. КОСАВА (Івацэвіцкі р-н) у пісьмовых крыніцах (1494)

495

гадоў з часу першага ўпамінання г. ІВАЦЭВІЧЫ ў пісьмовых крыніцах (1519)

480

гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ГВАНЫНІ (ГВАГНІНІ; 1534–1614), польскага гісторыка, аўтара “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі”, у якой шмат звестак па гісторыі і геаграфіі ВКЛ

480

гадоў з дня нараджэння ЯНА ЛАСІЦКАГА (каля 1534 – пасля 1599), польскага гісторыка, бібліёграфа, пісьменніка, рэлігійнага дзеяча, які пэўны час жыў і працаваў у Беларусі

450

гадоў з часу выдання “РАЗМОВЫ ПАЛЯКА З ЛІТВІНАМ”, каштоўнага помніка сацыялагічнай і палітычнай думкі Беларусі XVI ст., аднаго з першых друкаваных свецкіх твораў на тэрыторыі Беларусі (Брэст; 1564)

445

гадоў з пачатку існавання РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ, феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую ў выніку Люблінскай уніі былі аб’яднаны Польшча і ВКЛ (1569–1795)

425

гадоў з часу атрымання г. КОБРЫН граматы на магдэбургскае права (1589)

425

гадоў з часу атрымання г. ПРУЖАНЫ граматы на магдэбургскае права (1589)

385

гадоў з дня нараджэння СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА (САМУІЛА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ПЯТРОЎСКАГА-СІТНІЯНОВІЧА, паводле інш. звестак – ГАЎРЫЛАВІЧА; 1629, Полацк – 1680), беларускага і расійскага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, філосафа-асветніка, педагога, тэолага, грамадскага і царкоўнага дзеяча

350

гадоў з дня нараджэння ЛЮДВІКА КАНСТАНЦІНА ПАЦЕЯ (1664–1730), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, удзельніка Паўночнай вайны 1700–1721 гг.

230

гадоў з часу адкрыцця АГУЛЬНААСВЕТНАЙ ШКОЛЫ ДЛЯ ДВАРАНСКІХ ДЗЯЦЕЙ пры манастыры картузаў у м. Бяроза Пружанскага павета (1784)

190

гадоў з дня нараджэння ФЕЛІКСА ЗАВАДСКАГА (каля 1824, Вільня – 1891), друкара, выдаўца, сярод выданняў якога – малітоўнікі, календары, дзіцячая літаратура, творы Ю. Крашэўскага, І. Ходзькі, М. Дубіцкага

180

гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЙ СТАНЦЫІ (1834)

180

гадоў з часу заснавання ВІЦЕБСКАЙ НАСТАЎНІЦКАЙ СЕМІНАРЫІ, першай у Беларусі спецыяльнай навучальнай установы, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх і павятовых вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій (Віцебск; 1834–1839)

160

гадоў з дня нараджэння ТЭРЭЗЫ ГАРДЗЯЛКОЎСКАЙ (1854–1933), перакладчыцы, выдаўца, арганізатара беларускай школы, настаўнікам якой з’яўляўся Я. Колас

150

гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА МІЛАВІДАВА (1864 – пасля 1933), вучонага-гісторыка, археографа, бібліёграфа, педагога, даследчыка помнікаў кірылічнага пісьменства, гісторыі праваслаўнай царквы, паўстання 1863–1864 гг., архіўнай справы

145

гадоў з дня нараджэння ІВАНА КАНСТАНЦІНАВІЧА БОГАЯЎЛЕНСКАГА (1869–1930), матэматыка, аўтара першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў

145

гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РАМАНАВІЧА ПШЧОЛКІ (1869, Ушацкі р-н – 1943), пісьменніка, публіцыста, этнографа, фалькларыста

145

гадоў з часу заканчэння будаўніцтва ЧЫГУНКІ “БРЭСТ – ВАРШАВА” (1869)

130

гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА КУМЕЛЬСКАГА (1884–1939), акцёра, рэжысёра, заснавальніка рускага тэатра на Беларусі, заслужанага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

125

гадоў з дня нараджэння ШНЕЎРА ЗАЛМАНА ШАЗАРА (сапр. ЗАЛМАН РУБАШАЎ; 1889, г.п. Мір – 1974), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, пісьменніка і гісторыка літаратуры, Прэзідэнта Ізраіля (1963–1973)

120

гадоў з дня нараджэння ІЗРАІЛЯ МАЙСЕЕВІЧА ЛЯПЛЕЎСКАГА (1894, Брэст – 1938), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай вайны, Народнага камісара ўнутраных спраў БССР (1934–1936)

120

гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АЗБУКІНА (1894, Бабруйск – 1943(?)), вучонага-географа, краязнаўца, аднаго з арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі, дзеяча беларускага нацыянальнага руху

120

гадоў з дня нараджэння АЛЬФОНСА БАЛЯСЛАВАВІЧА ПЕТРАШКЕВІЧА (1894, Віленшчына (?) – 1918), паэта, празаіка

110

гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАРПАВІЧА ВАСІЛЬЕВА (1904, Рэчыца ці Пінск – 1956), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

105

гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА КРЫЎЦА (1909, Мастоўскі р-н – 1945), паэта

105

гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ЦІХАНАВІЧА ЛЫНЬКОВА (1909, Рагачоўскі р-н – 1941), паэта, перакладчыка, публіцыста

105

гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ Клейна (1909)

105

гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце першага КІНЕМАТОГРАФА (1909)

105

гадоў з часу адкрыцця ў г. Пінску МЕЛАВОЙ ФАБРЫКІ Владаўскага (1909)

95

гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ М. Тэненбаума (1919)

95

гадоў з часу адкрыцця ў г. Драгічыне ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ імя Ю. КРАШЭЎСКАГА (1919)

95

гадоў з часу адкрыцця ў г. Кобрыне ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ імя М. РАДЗЕВІЧ (1919)

95

гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІМНАЗІІ (1919–1944), адной з першых беларускіх сярэдніх навучальных устаноў у Заходняй Беларусі

90

гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА МУЗЫЧНАГА ГРАМАДСТВА (1924)

90

гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце таварыствам “Тарбут” ЯЎРЭЙСКАЙ ГІМНАЗІІ (1924)

90

гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ВЯЧЭРНЯЙ ГІМНАЗІІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ (1924)

90

гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце АДДЗЕЛА ПОЛЬСКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА ГРАМАДСТВА (1924)

90

гадоў з пачатку дзейнасці РУВП “БРЭСТХЛЕБПРАМ”, буйнейшага аб’яднання хлебапякарнай вытворчасці Брэсцкай вобласці (Брэст; 1924)

90

гадоў з часу заснавання РУП «ВЫДАВЕЦКІ ДОМ “БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА”» (Мінск; 1924)

90

гадоў з пачатку выдання штомесячнага дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “КНІЖНЫ ЛЕТАПІС” (Мінск; 1924)

90

гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “ЛЕТАПІС НОТНЫХ ВЫДАННЯЎ” (Мінск; 1924)

85

гадоў з часу заснавання БАРАНАВІЦКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1929)

85

гадоў з часу стварэння РУВП “БЕЛМЕДПРЭПАРАТЫ”, аднаго з буйнейшых фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны (Мінск; 1929)

85

гадоў з часу заснавання ГОМЕЛЬСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА імя Ф. СКАРЫНЫ (1929)

85

гадоў з часу адкрыцця ў г. Драгічыне ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ (1929)

80

гадоў з пачатку выдання штомесячнага дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “ЛЕТАПІС ЧАСОПІСНЫХ АРТЫКУЛАЎ” (Мінск; 1934)

75

гадоў з часу заснавання ААТ «БРЭСЦКАЯ ШВЕЙНАЯ ФІРМА “НАДЗЕЯ”» (Брэст; 1939)

75

гадоў з пачатку дзейнасці ААТ “САВУШКІН ПРАДУКТ”, аднаго з буйнейшых беларускіх вытворцаў прадукцыі з малака і садавіны (Брэст; 1939)

70

гадоў з часу заснавання ААТ “БАРАНАВІЦКАЯ ШВЕЙНАЯ ФАБРЫКА”, у складзе канцэрна “Беллегпрам” (Баранавічы; 1944)

70

гадоў з часу стварэння ААТ “БАРАНАВІЦКІ АЎТААГРЭГАТНЫ ЗАВОД”, аднаго з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі (Баранавічы; 1944)

70

гадоў з часу заснавання ААТ “БАРАНАВІЦКІ МАЛОЧНЫ КАМБІНАТ”, які ўваходзіць у склад холдынга “Брэстмясамалпрам” (Баранавічы; 1944)

60

гадоў з часу выхаду на экран першага беларускага каляровага мастацкага фільма “ДЗЕЦІ ПАРТЫЗАНА” (Мінск; 1954)

60

гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА) ШАЎЦОВА (1954, Давыд-Гарадок), пісьменніка

55

гадоў з часу заснавання ЗАТ “АТЛАНТ”, вядучага вытворца і экспарцёра халадзільнікаў Рэспублікі Беларусь і СНД (1959)

40

гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў “БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫЧНАЯ ВОСЕНЬ”, (Мінск; 1974)

40

гадоў з часу стварэння вакальна-інструментальнага ансамбля “ВЕРАСЫ” (Мінск; 1974–1996), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980)

40

гадоў з часу стварэння ансамбля “СЯБРЫ” (Мінск; 1974), заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984)

40

гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЗАСЛУЖАНАГА ХАРЭАГРАФІЧНАГА АНСАМБЛЯ “ХАРОШКІ” (Мінск; 1974), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982)

35

гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння БОРСКІ (Ганцавіцкі, Лунінецкі р-ны; 1979)

35

гадоў з часу заснавання ЧЫРВОНАЙ КНІГІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1979)

35

гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння ЯЛОЎСКІ (Ганцавіцкі р-н; 1979)


30

гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “КНІГІ БЕЛАРУСІ” (Мінск; 1984)

25

гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “СЛАВЯНСКІЯ ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ”, (Гомель; 1989)

20

гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага часопіса “ВЕСНІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКАНАМІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА” (Мінск; 1994)

20

гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “ЛЕТАПІС КАРТАГРАФІЧНЫХ ВЫДАННЯЎ” (Мінск; 1994)

15

гадоў з часу заснавання ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння СЯРЭДНЯЯ ПРЫПЯЦЬ (Пінскі, Лунінецкі, Столінскі і Жыткавіцкі р-ны; 1999)





СТУДЗЕНЬ





450 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ (Орша; 1564), бітвы паміж войскам Маскоўскай дзяржавы і войскам ВКЛ, якая адбылася ў ходзе Лівонскай вайны 1558–1583 гг.




15 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага часопіса “АРХІВЫ І СПРАВАВОДСТВА” (Мінск; 1999)

1

НОВЫ ГОД

1

95 гадоў з дня абвяшчэння БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ (БССР; 1919–1991), саюзнай дзяржавы ў складзе СССР

1

90 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЗДЗІСЛАВА КЛЯКОЎСКАГА (1924, Пінск), вучонага ў галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі, акадэміка Польскай АН, замежнага члена НАН Беларусі

1

85 гадоў з дня адкрыцця НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ, вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі (Мінск; 1929)

1

65 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІВАНАВІЧА ПАКУМЕЙКІ (1949, Ганцавіцкі р-н), дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага работніка культуры Беларусі

1

45 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА ДОМА МАСТАЦКАЙ САМАДЗЕЙНАСЦІ (1969)

2

70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МАЛАШЭВІЧА (1944, Пружанскі р-н), вучонага-біёлага, журналіста, кнігавыдаўца, аўтара-складальніка шэрагу энцыклапедычных і даведачных выданняў, заслужанага работніка культуры Беларусі

2

60 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА (ДЗМІТРЫЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА) МАРОЗАВА (1954, Крупскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995), рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2006)

3

70 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА) РАМАНЮКА (1944, Брагінскі р-н – 1997), мастацтвазнаўца, этнографа, мастака, даследчыка народнага мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі

4

285 гадоў з дня нараджэння ІАХІМА ІГНАЦЫ ЮЗАФА ХРАПТОВІЧА (ЛІТАВОРА-ХРАПТОВІЧА; 1729, Баранавіцкі р-н – 1812), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка

4

145 гадоў з дня нараджэння ЯДВІГІНА Ш. (сапр. АНТОН ІВАНАВІЧ ЛЯВІЦКІ; 1869, Кіраўскі р-н – 1922), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай прозы, драматурга, публіцыста

4

85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КІРЭЕВІЧА СЯРКОВА (1929, Гомельскі р-н – 1998), пісьменніка

4

55 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ВІКТАРАВІЧА) ШАБОВІЧА (1959, Мядзельскі р-н), паэта

5

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

5

ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

6

60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА МАРУКА (1954, Ганцавіцкі р-н – 2010), паэта, перакладчыка, публіцыста

6

50 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) КАРЛЮКЕВІЧА (1964, Пухавіцкі р-н), публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2006)

7

РАСТВО ХРЫСТОВА (праваслаўнае Раство)

7

90 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА БУР’ЯНА (1924–2009), тэатральнага крытыка, празаіка, драматурга, сцэнарыста

7

90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЫЛОВІЧА (1924, Мінск), пісьменніка, аўтара аповесцей, апавяданняў, казак

7

65 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ЧЫЖА (1949, Бярозаўскі р-н), расійскага вучонага ў галіне ваеннай медыцыны, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, генерал-палкоўніка, заслужанага ўрача Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) і Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2004)

8

90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АНУФРЫЕВІЧА) САВІЦКАГА (1924, Полацк), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2002), літаратурнай прэміі Расіі “Прохараўскае поле” (2010), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, кавалера ордэнаў “Знак Пашаны” і Францыска Скарыны

9

160 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ЭДУАРДАЎНЫ ЛІНЁВАЙ (дзявоч. ПАПРЫЦ; 1854, Брэст – 1919), расійскай фалькларысткі, спявачкі, харавога дырыжора, удзельніцы стварэння першай у Расіі народнай кансерваторыі (Масква; 1906)


10

95 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АНДРЭЕВІЧА ГЕЙНЭ (1919, г.п. Бешанковічы – 1942), паэта
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка