Другое інфармацыйнае паведамленне
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Савет маладых вучоных НАН Беларусі
ІНФАРМАЦЫЙНА- Арганізацыйны студэнцкі навуковы аддзел
Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі
«Першы крок у навуку – 2009»
21-24 Красавіка, 2009 г.
Паважаныя калегі!
Інфармацыйна-арганізацыйны студэнцкі навуковы аддзел Савету маладых вучоных НАН Беларусі ў красавіку 2009 г. у г.Мінску арганізуе Міжнародны форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі «Першы крок у навуку – 2009». Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца выпускнікі ВНУ 2009 года, магістранты, студэнты і навучэнцы.
Гуманітарныя навукі
|
Forum-hum@stremlenie.com
|
(+375-29) 632-04-27
|
Вікторыя Осіпчык
|
Хімічныя навукі і навукі аб Зямлі
|
Forum-chem@stremlenie.com
|
(+375-17) 263-81-19
|
Наталля Пісарчук
|
Біялагічныя навукі
|
Forum-bio@stremlenie.com
|
(+375-17) 284-23-53
|
Андрэй Русак
|
Медыцынскія навукі
|
Forum-med@stremlenie.com
|
(+375-29) 659-71-33
|
Аляксандр Тарасiк
|
Аграрныя навукі
|
Forum-agro@stremlenie.com
|
(+375-17) 212-19-06
|
Васіль Галаўкоў
|
Фізіка-тэхнічныя навукі
|
Forum-tech@stremlenie.com
|
(+375-29) 551-56-58
|
Ілля Барыскевіч
|
Фізіка-матэматычныя навукі
|
Forum-mat@stremlenie.com
|
(+375-29) 752-07-98
|
Юлія Рак
|
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КАНФЕРЭНЦЫІ
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Артыкулы прымаюцца ад выпускнікоў ВНУ 2009 года, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 19 снежня 2008 года даслаць:
· Заяўку на ўдзел у папяровым i электронным варыянтах з подпісам удзельніка;
· Электронны варыянт артыкула на e-mail адпаведнай секцыі;
· Два экзэмпляры артыкула на паперы фармату А4, падпісаныя аўтарам;
· Рэцэнзію на артыкул (подпіс рэцэнзента заверыць у аддзеле кадраў);
· Экспертнае заключэнне (аб магчымасці публікацыі прадстаўленых
матэрыялаў з прычыны адсутнасці ў іх сакрэтных звестак, што не падлягаюць
абвяшчэнню);
· Копію плацежнага дакумента аб аплаце арганізацыйнага ўзносу;
на адрас аргкамітэта (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, п. 113, на канверце пазначыць навуковы напрамак), а таксама на e-mail адпаведнай секцыі.
Пацвярджэнне атрымання аргкамітэтам дакументаў будзе рабіцца па e-mail. Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
На даклад адводзіцца 10 мінут, прэзентацыі афармляюцца ў фармаце MS Power Point.
Для ўдзелу ў канферэнцыі прадугледжаны арганізацыйны ўзнос у памеры:
20 тыс. бел. руб. для грамадзян Рэспублікі Беларусь;
10 $ ЗША для грамадзян краін СНД (аплачваецца ў беларускіх рублях па
курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у дзень рэгістрацыі ўдзельніка);
20 $ ЗША для замежных грамадзян (аплачваецца ў беларускіх рублях па
курсу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у дзень рэгістрацыі ўдзельніка).
Узнос трэба пералічаць на разліковы рахунак 3632927800009 ААТ «АСБ Беларусбанк» філіял 529 «Белсувязь» г. Мінск, код 720. Адрас банка: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 56, УНП 101078490, ОКПО 00019287, атрымальнік плацяжу Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, прызначэнне плацяжу «за ўдзел у маладзёжнай канферэнцыі».
Іншагароднім удзельнікам, па папярэдняй заяўцы, будзе забраніравана месца ў гасцініцы. Расходы на праезд, пражыванне - за кошт удзельнікаў форума.
Матэрыялы форума будуць апублікаваны ў Зборніку матэрыялаў Міжнароднага Форума «Першы крок у навуку – 2009», а таксама размешчаны на сайце маладзежнага праекта «Імкненне».
Дадатковую інфармацыю аб канферэнцыі і форуму можна атрымаць на сайце:
www.stremlenie.com
Аргкамітэт канферэнцыі (+375-17) 284-26-42 ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ АРТЫКУЛА
Патрабаванні да афармлення артыкула
Артыкул павінен быць прадстаўлены ў распячатаным выглядзе ў адным экзэмпляры плюс поўная электронная версія (на дыскеце або CD, абавязкова прадубліраць па электроннай пошце).
Аб'ём артыкула да 3 старонак фармату А4.
Палі: левае – 3 см, астатнія па 2 см.
Тэкст павінен быць набраны ў рэдактары Microsoft Word. Шрыфт Times New Roman, 14, праз 1 (адзінарны) інтэрвал. Абзацны водступ 1,25 см. Выраўноўванне тэкста па шырыні. Расстаноўка пераносаў аўтаматычная. Без нумарацыі старонак.
Малюнкі выконваюцца ў фармаце *.bmp, *.tif, *.jpg альбо ў рэдактары Microsoft Graf ў чорна-белым выглядзе. Подпіс малюнкаў ажыццяўляецца 12 шрыфтам, курсівам, унізе па цэнтру.
Табліцы выконваюцца ў таблічным рэдактары Microsoft Word. Подпіс табліц ажыццяўляецца 12 шрыфтам, курсівам, па цэнтры зверху.
Альбомны фармат старонак табліц не дапускаецца
Формулы выконваюцца ў рэдактары формул MS Word Equation
Спасылкі на літаратурныя крыніцы паказваюцца ў квадратных дужках у тэксце
Абавязковыя элементы артыкула і іх парадак
-
шыфр УДК (заказваецца ў бібліятэцы па загалоўку артыкула);
-
ініцыялы і прозвішча аўтараў;
-
загаловак;
-
поўная назва навуковай арганізацыі ці навучальнай установы;
-
тэкст артыкула, які ўключае актуальнасть (уводзіны), матэрыялы і метады даследавання, вынікі даследавання і іх абмеркаванне, вынікі (заключэнне) і выказванне падзякі;
-
спіс літаратуры згодна агульнапрынятых партабаванняў;
-
рэзюмэ на англійскай мове (Summary), якое ўключае:
-
ініцыялы і прозвішча аўтараў;
-
загаловак;
-
поўная назва навуковай арганізацыі ці навучальнай установы;
-
сціслая анатацыя (да 500 знакаў)
8. рэферат на рускай мове на асобнай старонцы (у агульны аб’ем артыкула не ўваходзіць), які ўключае:
-
ініцыялы і прозвішча аўтараў; загаловак; сціслую анатацыю (да 600 знакаў); -
колькасть табліц, малюнкаў, выкарыстанай літаратуры.
Артыкулы, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, да разгляду прымацца не будуць! |