Докшыцкая раённая цэнтральная бібліятэка Аддзел бібліятэчнага маркетынгу




Дата канвертавання15.03.2016
Памер71.77 Kb.
Докшыцкая раённая

цэнтральная бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу


Праклён фашызму




2009г.

Родныя Вы нашы.

У смутку вялікім схіліўшы галовы,

стаім перад Вамі.

Вы не скарыліся лютым забойцам,

у чорныя дні фашысцкай навалы

Вы смерць прынялі,

ды полымя сэрцаў Вашай любові

да Савецкай Радзімы

навек незгасальна.

Памяць пра Вас у нас заўсёды,

як неўміручая наша зямля

і як вечна яркае сонца над ёю!




Праклён фашызму”, в. Шунеўка (не існуе), Бягомльскі пасялковы савет.Такую назву носіць мемарыяльны комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Шунеўка і іншых вёсак Докшыцкага раёна, знішчаных разам з насельніцтвам у 1941 – 44гг. нямецка-фашысцкімі акупантамі, за 2 км ад в. Дабрунь, каля шашы Бягомль – Докшыцы.

22.5.1943г. ў час правядзення карнай аперацыі “Котбус” гітлераўцы спалілі вёску разам з яе жыхарамі (67 чалавек, 27 двароў) Пасля вайны не адрадзілася. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. Мемарыяльны комплекс збудаваны на месцы былой вёскі , адкрыты 3.7.1983г. (скульптар А.Анікейчык, архітэктары Ю.Градаў, Л.Левін). Архітэктурна-скульптурны ансамбль складаецца з цэнтральнага манумента – фігуры жанчыны, 22мемарыяльных знакаў – фундаментаў на месцы былых сялянскіх сядзіб і калодзежа, у які фашысты кінулі жывымі 16 дзяцей.

Ходараўка”. За 1,5км на паўночны захад ад в. Новая Вёска, каля дарогі Сітцы – Порплішча, ва ўрочышчы Ходараўскі лес. Тут у чэрвені 1944г. фашысцкія захопнікі закатавалі вязняў канцлагера “Лібараўшчына” – 600 мірных жыхароў.

Калі ў жніўні-верасні 1943г. ў Італіі быў скінуты фашысцкі рэжым дыктатара Мусаліні, немцы абяззброілі італьянскія войскі і скарыстоўвалі іх як ваеннапалонных, на цяжкіх фізічных работах. Адна такая каманда са студзеня 1944г. знаходзілася на станцыі Параф’янава. Іх спасціг лёс вязняў канцлагера “Лібараўшчына” – гэта 200 італьянскіх вайскоўцаў.

У пасляваенны перыяд на месцы трагедыі быў пасаджаны бярозавы гай. У 1969г. на магілах пастаўлены абеліск. Пазней у Ходараўцы за кошт італьянцаў узведзены мемарыяльны комплекс, які адкрылі 20 кастрычніка 1992 года.




Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, г. Докшыцы. На плошчы Палявога, у скверы. Пахаваны 101 воін і 29 партызан, у т.л. Герой Савецкага Саюза І.С.Палявой. У 1961г. пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, г. Докшыцы. У раёне стадыёна, пахаваны 350 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ці былі загублены гітлераўцамі ў лагеры ваеннапалонных У 1961г. на магіле пастаўлены абеліск.

Магіла ахвярам фашызму, г. Докшыцы. У скверы паміж вуліцамі Палявога і Піянерскай. У гады ВАВ фашысты расстралялі на гэтым месцы 4200 савецкіх грамадзян. У 1968г. на гэтым месцы закладзены мемарыяльны сквер і ўстаноўлена стэла з барэльефнымі выявамі сям’і мірных жыхароў.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, г.п. Бягомль. На вуліцы Савецкай, у скверы каля Дома культуры. Перазахаваны з бліжэйшых вёсак 73 воіны і 195 партызан. Сярод пахаваных – воіны 277-й стралковай дывізіі 3-га Беларускага фронту, якая вызваляла Бягомль. У 1961г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура партызана ў жалобе, абапал – 2 дошкі з імёнамі загінуўшых.

Памятнае месца, в.Азарцы, Параф’янаўскі сельсавет.12 жніўня 1943г. фашысты загубілі 27 жыхароў, спалілі вёску. Не адрадзілася. У 1979г. на гэтым месцы пастаўлены помнік – скульптурная кампазіцыя: жанчына ў жалобе і хлопчык.

Помнік ахвярам фашызму, в.Асавы, Бягомльскі пассавет. У гонар 78 аднавяскоўцаў – членаў партызанскіх сем’яў, якіх у маі 1943г. закатавалі і спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі, у 1967г. пастаўлена стэла.
Магіла Патапенкі Канстанціна Дзмітрыевіча, в.Беразіно, Бярэзінскі сельсавет. Член Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ, расстраляны ў 1942г. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла Ганчара Уладзіміра Георгіевіча, в.Будзілаўка, Бягомльскі пассавет. Член Бягомльскай падпольнай групы партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ. Расстраляны ў чэрвені 1942г. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла Печаня Мікалая Антонавіча, в.Будзілаўка, Бягомльскі пассавет. Член Бягомльскай падпольнай групы партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ. Расстраляны ў снежні 1942г. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла Печаня Уласа Мікалаевіча, в.Будзілаўка, Бягомльскі пассавет. Член Бягомльскай падпольнай групы партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ. Расстраляны ў чэрвені 1942г. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, в. Бярозкі, Бярозкаўскі сельсавет На ускраіне вёскі, непадалёку ад могілак. Пахаваны 81 партызан брыгады “Жалязняк” і 6 воінаў, якія загінулі ў ВАВ. У 1964г. на магіле пастаўлены абеліск.


Курган памяці, в.Вілейка, Бярозкаўскі сельсавет. 24 ліпеня 1943г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 39 жыхароў вёскі. У 1967г. на месцы загубы ахвяр насыпаны Курган, на вяршыні якога пастаўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, в. Вітунічы, Бярозкаўскі сельсавет. На ўсходняй ускраіне вёскі. Перазахаваны ў 1964г. партызаны брыгады “Жалязняк” і воіны, якія загінулі ў гады ВАВ, усяго 51 чалавек. У 1964г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Помнік ахвярам фашызму, в.Гарэлае, Бягомльскі пассавет. У маі 1943г.ў час правядзення карнай аперацыі “Котбус” гітлераўцы спалілі вёскі Гарэлае (63 двары) і Клінікі, расстралялі , а затым спалілі 200 мірных жыхароў. На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1964г. пастаўлена стэла. Вёска Гарэлае ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.


Помнік ахвярам фашызму, в.Жамойск, Бярозкаўскі сельсавет. 25.5.1943г. ў час правядзення карнай аперацыі “Котбус” гітлераўскія акупанты спалілі 27 жыхароў вёскі. У 1967г. на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму пастаўлены абеліск.




Месца спаленай вёскі, в.Залатухі, Параф’янаўскі сельсавет. Вёска знаходзілася за 3км на паўночны-захад ад в.Вярэнькі. 20.3.1943г. нямецка-фашысцкія акупанты спалілі яе разам з жыхарамі (загінулі 42 чалавекі, 13 двароў). Не адрадзілася. У 1980г. на месцы вёскі пастаўлены абеліск.

Брацкая магіла партызан, в.Маргавіца, Бягомльскі пассавет. На могілках. Пахаваны 3 партызаны, якія загінулі ў чэрвені 1943г. ў баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла ахвяр фашызму, в.Маргавіца, Бягомльскі пассавет. На могілках. Пахавана каля 70 мірных жыхароў, якіх 31.5.1943г. ў час карнай аперацыі “Котбус” гітлераўцы спалілі жывымі ў Бягомлі. Сярод іх былі жыхары в.Бабцы. У 1955г. на магіле пастаўлены абеліск.

Магіла Буланды Фёдара Аўксенцьевіча, в.Маргавіца. На могілках. Член Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ. У чэрвені 1942г. расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла Перавяслава, в.Маргавіца, Бягомльскі пассавет. На могілках. Савецкі пагранічнік Перавяслаў загінуў у ліпені 1939г. пры ахове дзяржаўнай граніцы. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла Таракана Уладзіміра Васілевіча, в.Маргавіца, Бягомльскі пассавет. На могілках. Член Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ. У 1942г. арыштаваны і расстраляны гітлераўцамі. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла Чыгіра, в.Маргавіца, Бягомльскі пассавет На могілках. Савецкі пагранічнік Чыгір загінуў у ліпені 1939г. пры ахове дзяржаўнай граніцы. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.

Магіла Шаўцова Якава Аляксандравіча, в.Новае Запонне, Бярозкаўскі сельсавет. На могілках. Кіраўнік Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ. У чэрвені 1942г. арыштаваны акупантамі і расстраляны. У 1979г. на магіле пастаўлена стэла.




Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, ст. Параф’янава, Параф’янаўскі сельсавет. У скверы, каля чыгуначнага вакзала. Пахаваны 55 воінаў і партызан, якія загінулі ў ВАВ. Сярод пахаваных – воіны 1193-га стралковага палка 860-й стралковай дывізіі, загінуўшыя ў 1944г. У 1961г. на магіле пастаўлены помнік – скльптура воіна.

Магіла партызан і ахвяр фашызму, в.Сасновая, Бягомльскі пассавет. Пахаваны 2 партызаны, што загінулі ў ВАВ і 96 мірных жыхароў в.Сасновая, якіх загубілі нямецка-фашысцкія захопнікі 1.6.1943г. ў час карнай аперацыі “Котбус”. У 1967г. на магіле пастаўлены абеліск.

Брацкая магіла савецкіх лётчыкаў, в.Старое Запонне, Бярозкаўскі сельсавет. За 2,5км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Калюга, на правабярэжжы р. Поня. Пахаваны 2 лётчыкі – камандзір экіпажа, намеснік камандзіра эскадрыллі па палітчастцы лейтэнант Г.К.Раманенка і штурман малодшы лейтэнант А.М.Панчанка, якія загінулі 29.6.1941г. У 1966г. на магіле пастаўлены абеліск.

Магіла Хацкевіча Сяргея Сяргеевіча, в.Улессе, Бярэзінскі сельсавет. На могілках. Член Бягомльскай падпольнай партыйна-камсамольскай арганізацыі ў ВАВ. У чэрвені 1942г. схоплены гітлераўцамі і расстраляны. У 1978г. на магіле пастаўлена стэла.


Літаратура:
Архітэктурныя помнікі Докшыцкага раёна // Памяць. Докшыцкі раён : гіст.-дакум.хроніка Докшыцкагараёна / рэд.кал.: Г.П.Пашкоў[і інш.] ; маст.Э.Э.Жакевіч. – Мн.:БелЭН,2004. – С. 665.

Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / ААН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. кал.: С.В.Марцэлеў і інш. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя , 1985. – С.242-258.

Пашэвіч, В. Рэквіем Ходараўкі / В. Пашэвіч. // Родныя вытокі, 1992. – 31 кастрычніка.

Сажына, Н. Памяці вечны агонь / Н. Сажына // Ленінская трыбуна, 1982. – 16 кастрычніка.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка