Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове для вучняў 2 класа
(Адказы дасылаць на электронны адрас school4vitebsc@yandex.ru)
-
Колькі ў беларускай мове літар?
А) 6. Б)8. В)12. Г)10. Д)9
2. Якія літары напішаце пасля т, д?
А) ё, о, ы. Б)ы,і,ь. В)ы,о,я. Г)і,я,у. Д)ы, о, у.
3. У якім слове колькасць літар у два разы меншая, чым гукаў?
А) з’ява. Б)суддзя. В)ёй. Г)дзень. Д)яе.
4. Колькі ў беларускім алфавіце літар?
А) 33. Б)29. В)30. Г)34. Д)32.
5. Што адгукаецца, але не паказваецца?
А) радыё. Б)рэха. В)магнітафон. Г)вецер. Д)прыёмнік.
6. Дадзены словы:
1) б..роза;
2) б.. рвяно;
3) с..кера;
4) м..даль;
5) гл..дач.
У якіх словах трэба ўставіць літару е?
А) 1,2 Б) 2,5 В) 2,4 Г) 3,4 Д) 1,3
7. Запішыце назвы дзён тыдня. Колькі слоў з гэтых назваў маюць 6 літар і 6 гукаў?
А) 3. Б) 1. В) 2. Г) 5. Д) няма такіх назваў.
8. Якое слова з прыведзенных не змяняецца?
А) свой. Б)шкло. В)надта. Г) пазнаць. Д)прыметны.
9. Як правільна перакладаецца з рускай на беларускую мову прыказка один с сошкой, а семеро с ложкой?
А) не перакладаецца.
Б) сямёра аднаго не чакаюць.
В) якое карэнне, такое і насенне.
Г) адзін горбіцца, а сто корміцца.
Д) на языку мядок, а на сэрцы лядок.
10. Колькі імён можна знайсці ў слове цаліна, не перастаўляючы ніводнай літары?
А) 2. Б) 4. В) 3. Г) 0. Д) 1.
11. Як вы думаеце, якога слова не хапае ў паэтычным радку Д. Бічэль?
Лёгкія сняжынкі ў цішы
Долу апускаюцца… .
А) хутка. Б) імгненна. В) баязліва.
Г) нясмела. Д) павольна.
12. Пераблыталіся літары ў словах. Расстаўце літары ў правільным парадку і вызначце назвы мэблі:
1) а,е, р, а, с, д; 2) ф, а, ш, а;
3) р, ч, е, в, а, ц; 3) а, н, к, а, п, а.
А) няма такіх назваў. Б) усе словы. В)1,2.
Г) 2, 4. Д) 3,4.
13. Якую літару неабходна ўставіць на месцы пропускаў у вершаваных радках М.Пазнякова:
Я ў лес прыходзі.. сябрам,
галінак не лама.. .
Бы.. рады гукам, фабрам,
хадзі.., запаміна.. .
А) л. Б) м. В) ў. Г) й. Д) ш.
14. Назавіце адным словам:
Ажыннік, арэшнік, маліннік, шыпшыннік – што гэта?
А) дрэвы. Б) ягады. В) зараснікі. Г) кветкі.
15. Скончыце сказы
1. Повар на караблі называецца … .
2. Заяц пашкодзіў на яблыньцы … .
3. Падкаваў каня … .
4. Вакол ёлкі дзеці водзяць … .
Ліст адказаў
Прозвішча, імя вучня
|
|
Клас
|
|
№
задання
|
Варыянты адказаў
|
Колькасць балаў
|
1
|
|
|
2
|
|
|
3
|
|
|
4
|
|
|
5
|
|
|
6
|
|
|
7
|
|
|
8
|
|
|
9
|
|
|
10
|
|
|
11
|
|
|
12
|
|
|
13
|
|
|
14
|
|
|
15
|
|
|
|
| |