Дэрматамікозы і іншыя мікозы
Дэрматамікозы (трыхафітыя, мікраспарыя) - інфекцыйныя захворванні жывёлы і чалавека, якія характарызуюцца пашкоджаннем скуры і яе вытворных (валасоў, пер’я, кіпцюроў).
Трыхафітыя (стрыгучы лішай) – інфекцыйная хвароба, якая характарызуецца:
-
з’яўленнем на скуры рэзка абмежаваных лысін акруглай формы з лушчэннем скуры і абламанымі каля аснавання валасамі – “стрыгучы лішай”;
-
ці развіццём выразнага запалення скуры і фалікулаў з выдзяленнем серозна-гнойнага экссудату і ўтварэннем тоўстай коркі;
-
у птушак утвараюцца скутулы і пашкоджваюцца ўнутраныя органы;
-
адной з формаў трыхафітыі з’яўляецца фавус, пры якім пашкоджваюцца скурныя покрывы, якія характарызуюцца ўтварэннем “фавозных шчыткоў”, развіццём фалікулітаў і разбурэннем сальных і потавых залоз; часцей сустракаецца ў птушак, кошак, сабак, пушных звяроў і чалавека.
Мікраспарыя – інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая характарызуецца пашкоджаннем скуры і яе прыдаткаў, суправаджаецца запаленчымі з’явамі, абламваннем “стрыгучы лішай” і выпаданнем валасоў, часам пашкоджваюцца кіпцюры. Найбольш часта мікраспарыя бывае ў кошак, сабак, коней, свінняў, пушных і дробных лабараторных звяроў, радзей у дзікіх жывёл і тых, што ўтрымліваюцца ў заапарках.
Узбуджальнікі дэрматамікозаў мікраскапічныя грыбы, якія адносяцца да недасканалых грыбоў (Fungi imperfecti), якія яшчэ называюцца дэйтэраміцэтамі і ўключаны ў парадак Hyphomycetales. Адрозніваюць тры роды гэтых грыбоў: Trichophyton, Microsporum i Achorion.
Матэрыял для даследавання: корачкі з рэшткамі валасоў, лускавіны; пер’е, скутулы з пашкоджаных участкаў скуры, часткі пашкоджаных кіпцюроў для даследавання хворых ці падазроных на захворванне жывёл бяруць у выглядзе глыбокага саскрэбу з перыферыйных частак свежых пашкоджаных участкаў скуры, што не падвяргаліся лячэбным апрацоўкам.
Відавы склад узбуджальнікаў дэрматамікозаў
Захворванне і род узбуджальніка
|
Від узбуджальніка
|
Успрыімлівыя жывёлы
|
Трыхафітыя
Trichophyton
|
Т.faviforme
|
БРЖ, авечкі, радзей сабакі, малпы, вярблюды
|
T.gypseum
|
Мышы, пацукі, сабакі, кошкі, трусы, марскія свінкі, пушныя звяры, коні, БРЖ
|
T.tonsurans
|
БРЖ
|
T.equinum
|
Коні, часам сабакі
|
T.mentagrophytes
|
Марскія свінкі, мышападобныя грызуны, трусы, пушныя звяры
|
T.gallinae
|
Птушкі
|
T.verrucosum
|
БРЖ, авечкі, козы, зебу, буйвалы, алені, радзей коні, малпы, пушныя звяры, сабакі
|
Мікраспарыя
Microsporum
|
M.lanosum (canis)
|
Сабакі, кошкі, пушныя звяры, марскія свінкі, малпы
|
M.equinum
|
Коні
|
M.gypseum
|
Коні, сабакі, марскія свінкі, кошкі, пацукі, мышы, тыгры, малпы
|
Фавус (парша)
Achorion (Trichophyton)
|
Ach.gallinae
|
Птушкі
|
Ach.schoenleinii
|
Чалавек, сабакі, кошкі, мышы, малпы, цяляты
|
Ach.quinckeanum
|
Кошкі, сабакі, авечкі, коні, пацукі, мышы
|
Лабараторная дыягностыка дэрматамікозаў праводзіцца па адзінай схеме і ўключае светлавую мікраскапію, даследаванне валасоў з выкарыстаннем люмінісцэнтнага святла для дыферэнцыяцыі ўзбуджальнікаў мікраспарыі ад трыхафітыі, выдзяленне культур узбуджальнікаў і іх ідэнтыфікацыю.
Мікраскапія у светлавым мікраскопе:
-
матэрыял змяшчаюць у стэрыльную чашку Петры, якую ставяць на цёмны фон; прэпаравальнай іголкай і скальпелем адбіраюць і адрэзваюць патоўшчаныя часткі карэнняў валасоў, пакрытыя белым налётам і лускавінкі скуры, даўжыня якіх павінна складаць 1-2 мм;
-
некалькі адрэзкаў валасоў і лускавінак (8...10) змяшчаюць на прадметнае шкло ў кроплю 20% NaOH ці KOH, злёгку падаграюць над полымем спіртоўкі да з’яўлення белага арэалу вакол кроплі, пасля чаго дадаюць 1 кроплю цёплага 50%-нага воднага стэрыльнага раствору гліцэрына і пакрываюць покрыўным шклом; мікраскапуюць спачатку з павелічэннем аб’ектыва х10, затым - х40;
-
для ўзбуджальнікаў трыхафітыі характэрна наяўнасць акруглых спор (артраспор) грыба, якія ўтвараюць чахол вакол корня воласа; споры могуць размяшчацца як зне, так і ўнутры воласа ў выглядзе паралельных радоў;
-
у лускавінках на ранніх стадыях сустракаецца разгалінаваны міцэлій; споры грыбоў T.verrucosum, T.equinum больш буйныя (2,5...7 да 12 мкм), чым споры ў T.mentagrophytes (2...4 мкм);
-
элементы T.gallinae размяшчаюцца па даўжыні воласа, але беспарадкава – групамі і ланцужкамі; побач са спорамі ў воласе знаходзяць пухіркі паветра ў выглядзе чорных цяжоў; бачны і кропелькі тлушчу;
-
для ўзбуджальнікаў мікраспарыі характэрна тое, што артраспоры (1,5...3,5 мкм) беспарадкава размяшчаюцца каля аснавання воласа, бывае што ўтвараюць чахлы на яго паверхні; споры значна пераламляюць святло, шчыльна прылягаюць адна да другой; пры мікраскапіі відаць мазаічнае размяшчэнне спор; зрэдку мазаічнасць не такая заўважная, а ў лускавінках скуры міцэлій разгалінаваны;
-
знаходжанне міцэлія і спораў дае магчымасць паставіць папярэдні дыягназ на мікраспарыю ці трыхафітыю, а для вызначэння віду патрэбны высеў на пажыўныя асяроддзі.
Мікраскапія ў люмінісцэнтным святле:
-
для люмінісцэнтнага даследавання выкарыстоўваюць ртутна-кварцавыя лампы ПРК-2, ПРК-4, Л-80, ЛД-130 і іншыя люмінісцэнтныя апараты, якія маюць фільтар Вуда;
-
матэрыял ад хворых адбіраюць у чашкі Петры, апраменьваюць ртутна-кварцавай лампай, і разглядаюць у зацемненым памяшканні;
-
валасы, скурныя лускавінкі, якія інфіцыраваны ўзбуджальнікам мікраспарыі, даюць характэрнае ізумрудна-зялёнае свячэнне; пры пашкоджанні трыхафітыяй такога свячэння не бывае, але і не ўсе штамы ўзбуджальніка мікраспарыі даюць свячэнне; таму неабходна правесці яшчэ мікраскапічнае і культуральнае даследаванне;
-
шэрсны покрыў жывёл, апрацаваных зялёнкаю, таксама можа даваць неспецыфічнае ізумрудна-зялёнае свячэнне;
-
з дапамогай пераноснай ртутна-кварцавай устаноўкі можна даследаваць у зацемненым памяшканні саміх падазроных жывёлаў.
Мікалагічнае даследаванне.
Культываванне:
Высяваюць карнявыя часткі валасоў і лускавінкі на сусла-агар, асяроддзе Сабура ці на мяса-пептонна-гліцэрынавы агар з 2% глюкозы (МПГА). Высеў праводзяць мікалагічнай іголкаю, канец якой загнуты пад прамым ці тупым вуглом і сплюснуты ў выглядзе лапаткі. Пракаленую іголку спачатку ахалоджваюць, заглыбляючы ў пажыўнае асяроддзе, а затым канцом іголкі дакранаюцца да воласа ці лускавінкі скуры, пераносяць іх на касяк ў прабірку і раскладваюць у 2-3 месцах.
Прабіркі інкубуюць пры 26...28 оС на працягу 30 дзён, праглядаючы іх кожныя 3..5 дзён. Забруджаны даследуемы матэрыял перад высевам заліваюць невялікай колькасцю 70о этылавага спірту і вытрымліваюць у тэрмастаце да яго поўнага выпарвання.
З’яўленне калоній дэрматафітаў магчыма праз 3...5 дзён пасля высеву, але наглядаць за імі трэба на працягу месяца, так як фармаванне характэрных калоній наступае ў розныя тэрміны.
На 10...14 дзень бывае характэрны рост для T.mentagrophytes, T.equinum, M.canis, M.equinum, а для T.verrucosum – на 20...25 дзень. Таму апісанне іх трэба праводзіць менавіта ў гэты перыяд.
Ідэнтыфікацыю віду праводзяць па марфалагічных і культуральных прыкметах:
-
T.verrucosum (сінонім Т.faviforme) – асноўны ўзбуджальнік трыхафітыі ў БРЖ, буйвалаў і паўночных аленяў. Культуры развіваюцца марудна, рост заўважны на 5...7 дзень. На 15 дзень на МПГА утвараюцца акруглыя белаватыя сцелючыеся калоніі 10...15 мм у дыяметры;
-
пры мікраскапіі відаць шматлікія акруглыя артраспоры да 6 мкм у дыяметры і адзінкавыя мікраканідыі;
-
пры перасеве на сусла-агары да 20...25 дня ўтвараюцца белыя, шэраватыя ці жаўтаватыя, скураныя, скурана-аксаміцістыя ці аксаміцістыя калоніі, плоскія ці ўзвышаныя, роўныя ці бугрыстыя, якія маюць дыяметр 5...8 мм;
-
мікраканідыі авальныя, грушкападобныя 1...3 х 2...8 мкм, макраканідыі падоўжаныя, булавападобныя 3,5...8 х 20...50 мкм з 3-4 перагародкамі; хламідаспоры акруглыя, дыяметрам 5...15 мкм, міцэлій 3...6 мкм, ніжні бок калоній неафарбаваны;
-
на агары Сабура скурыстыя калоніі, падобныя да гузіка ў цэнтры, урастаюць у глыбіню пажыўнага асяроддзя;
-
штамы T.verrucosum патагенныя для чалавека і лабараторных жывёл.
-
T.verrucosum var. autotrophicum – узбуджальнік трыхафітыі ў авечак. Першасныя культуры растуць хутка. Калоніі на МПГА рыхлыя, воскападобныя, маюць дыяметр 10...20 мм; фарміруюць хламідаспоры акруглай формы дыяметрам 10...22 мкм, таўшчыня міцэлію 4...12 мкм, артраспоры 4...12 мкм акруглай формы;
-
на сусла-агары на 20...25 суткі рост замаруджваецца; фармуюцца воскападобныя карычневыя са слабым ростам, светла шэрыя, пушыстыя ці слабапарошыстыя, тонкія і далікатныя пушыстыя калоніі;
-
мікраканідыі адзінкавыя, авальныя, грушкападобныя, 5...10 мкм, макраканідыі выцягнутыя, часта захоўваюць “ножку”, 25...30 мкм, з 1...4 перагародкамі, хламідаспоры акруглыя канцавыя ці інтэркалярныя да 4...5 мкм;
-
міцэлій і тонкі і тоўсты, на ім праглядваюцца ўздуцці;
-
змяненне афарбоўкі асяроддзя з сарбітам дазваляе дыферэнцыраваць T.verrucosum ад T.verrucosum var. autotrophicum, T.mentagrophytes, T.equinum;
-
T.mentagrophytes (сін. T.gypseum) – узбуджальнік трыхафітыі ў пушных звяроў, трусоў, марскіх свінак, мышападобных грызуноў, радзей у коней і БРЖ;
-
характэрны інтэнсіўны рост, да 14 дня фарміруе на Сабура плоскія, роўныя, белыя, жаўтаватыя і ружовыя калоніі, якія пакрываюць усю паверхню касяку; зваротны бок калоній жаўтавы ці ружовы; міцэлій роўны, разгалінаваны 0,7...3 мкм, сустракаюцца спіралепадобныя і кольцападобныя заканчэнні гіфаў;
-
мікраканідыі акруглыя, авальныя дыяметрам 2...4 мкм; артраспоры адсутнічаюць; макраканідыі ўтвараюцца пры дабаўленні ў пажыўнае асяроддзе стэрыльных валасоў; яны цыліндрычныя з закругленымі канцамі, маюць да 5 перагародак памерам 5...10 х 30...50 мкм;
-
на сусла-агары калоніі белыя, жаўтаватыя, пляскатыя, роўныя, мучністыя, зярністыя і аксаміцістыя; зваротны бок жоўты ці чырвона-аранжавы; марфалогія мікра- і макраканідый такая ж, як і на Сабура; спецыяльныя патрабаванні да роставых рэчываў адсутнічаюць; узбуджальнік патагенны для лабараторных жывёл і чалавека.
-
T.equinum выклікае развіццё трыхафітыі ў коней. Да 14-га дня на агары Сабура фарміруе белыя, пушыстыя, пляскатыя калоніі 10-15 мм у дыяметры. Зваротны бок жоўты, ружаваты. На сусла-агары калоніі белыя, аксамітныя, пляскатыя, гладкія ці радыяльнападобныя. Зваротны бок жаўтаваты ці чырванаваты. Марфалогія на сусла-агары і агары Сабура ідэнтычная. Міцэлій разгаліноўваецца, у шырыню мае 1...3 мкм, на ім выяўляюцца інтэркалярныя хламідаспоры 3...4 х 5...10 мкм, часам сустракаюцца спіральныя і кольцападобныя заканчэнні гіф. Мікраканідыі шматлікія, авальныя, акруглыя, грушкападобныя, булавападобныя на тонкіх кароткіх ножках па баках міцэлія 1..3 х 3...7 мкм. Макраканідыі маюць булавападобную форму з тупым знешнім канцом, з 3...4 перагародкамі і гладкімі тонкімі сценкамі памерам 3...7 х 15...45 мкм. Маюць спецыяльныя патрабаванні да роставых рэчываў – залежаць ад трыптафана, нікатынаміда, нікатынавай кіслаты. Патагенныя для лабараторных жывёл.
-
T.gallinae ( сіноном - Achorion gallinae) – узбуджальнік трыхафітыі ў птушак (фавуса, паршы). Расце марудна, рост пачынаецца з 4...5 дня. Маладыя калоніі на Сабура гладкія, аксамітныя, белыя. Пазней яны становяцца складкавыя, мучністыя, маршчыністыя, падобныя на губку, крашкаватыя. Калоніі бываюць ружовага, ружова-чырвонага ці малінавага колеру. Пігмент праяўляецца пры тэмпературы да 30оС, а ў перасеяных культурах часта адсутнічае. У маладых культурах міцэлій тонкі 1,5...2 мкм, у выглядзе сегментаў. Сустракаюцца грабеньчыкавыя ўтварэнні ў выглядзе рога паўночнага аленя, кандылябраў, хламідаспоры, верацёнападобныя ўздуцці. Міцэлій спелых культур мае ў дыяметры каля 5 мкм і складаецца з ланцужкоў клетак, розных па пазмеры і форме. Макраканідыі 1...6 клеткавыя, мікраканідыі грушкападобныя памерам ад 3,5 да 5 мкм.
-
M.canis (сінонім М.lanosum) выклікае мікраспарыю ў кошак, сабак, трусоў, пушных звяроў і коней. Першапачатковыя культуры M.сanis падраздзяляюцца на два тыпы:
-
характэрныя калоніі, якія хутка растуць і патагенныя для лабараторных жывёл;
-
дробныя, радыяльна-складкавыя цёмна-карычневыя скурыстыя калоніі, якія растуць марудна, слабапатагенныя для лабараторных жывёл, часцей выдзяляюцца ад коней і таму многія даследчыкі адносяць іх да М.equinum. Антыгенныя даследаванні штамаў M.сanis і М.equinum паказалі, што яны блізкія па структуры бялкоў. Да 14 дня на сусла-агары і агары Сабура фарміруюцца рыхлапушыстыя, шэравата-белаватыя, жаўтаватыя ці бэжавыя калоніі, якія хутка растуць і затым становяцца мучністыя, зрэдку бугрыстыя ці з неглыбокімі радыяльнымі складкамі. Міцэлій роўны, разгалінаваны, нераўнамерна патоўшчаны, бамбукападобны, мае грабеньчыкі і вузлаватыя органы, сустракаюцца гіфы з ракеткападобных клетак. Мікраканідыі нешматлікія, акруглыя, грушкападобныя, прадаўгаватыя, памерам 1...3,5 х 3...6 мкм (сустракаюцца і да 120 мкм), шырыня 7...16 мкм. Макраканідыі часцей шматлікія, верацёнападобнай формы, з шыпаватай двухконтурнай абалонкай ці варсістыя, складваюцца з 4...12 клетак. У спелых культурах сустракаюцца акруглыя, інтэркалярныя хламідаспоры, якія маюць у дыяметры 8...12 мкм. Спецыяльных патрабаванняў да пажыўных асяроддяў для M.сanis не заўважана. Але для дыферэнцыяльнай дыягностыкі M.сanis ад іншых зоаантрапанозных дэрматафітаў выкарыстоўваюць іх здольнасць асіміляваць маніт і сарбіт. Акрамя таго, рост M.сanis на бульбяным асяроддзі адрозніваецца ад іншых дэрматафітаў тым, што ён дыфундуе ў пажыўнае асяроддзе чырвоны пігмент.
-
M.gipseum - выклікае мікраспарыю ў свіней. Расце хутка. На сусла-агары дае пляскатыя, з узростам мучністыя, няправільна складкавыя калоніі, якія маюць значныя мучніста-аксамітныя зубчыкі па перыферыі. Лабараторныя штамы няправільна складкавыя, мучністыя без перыферыйнай зоны. Колер калоній жаўтаваты, светла карычневы, карычневы, зваротны бок у іх жаўтавата-карычневы. Міцэлій ракетападобны, мае шматлікія, шматклеткавыя макраканідыі 8...12 х 30...50 мкм, адзінкавыя ці размешчаныя групамі. Мікраканідыі бакавыя 3...5 х 2,5...3,5 мкм. Мікраканідыі могуць і не выяўляцца.
-
M.nanum з’яўляецца варыянтам M.gipseum. Культуральныя ўласцівасці і прыкметы ў іх падобныя.
Біяхімічныя ўласцівасці ў дэрматафітаў не вывучаюць. Пры неабходнасці вывучэння патагенных уласцівасцей выдзеленых культур дэрматафітаў праводзяць уціранне суспензіі спор культуры ўзбуджальніка ў скарыфікаваную паверхню скуры марскіх свінак, трусоў і тых жывёл, якія хварэлі дэрматафітозамі.
Лабараторны дыягназ лічаць устаноўленым пры станоўчым мікраскапічным даследаванні і выдзяленні з матэрыялу культуры ўзбуджальніка з характэрнымі для яго ўласцівасцямі.
Імунітэт. Існуюць прэпараты для вакцынацыі:
-
ТФ-130 (ВІЭВ) і сухая вакцына ЛТФ-130 (ВІЭВ) – супраць трыхафітыі БРЖ (утрымлівае атэнуяваны штам Trichophyton verrucosum (Vavilforme);
-
вакцына СП-1 супраць трыхафітыі коней (са штама T.equinum)
-
вакцына Трыхавіс (ВІЭВ) сухая супраць трыхафітыі авечак са штама T.verrucosum (варыянт аўтатрофікум);
-
вакцына МЕНТАВАК супраць трыхафітыі пушных звяроў і трусоў – рыхтуюць з культуры T.mentagrophytes;
-
вакцына МІКАЛАМ супраць трыхафітыі і мікраспарыі платаядных жывёл, нутрый і трусоў;
-
вакцына Полівак-ТМ – інактываваная вакцына супраць дэрматафітозаў сабак, уключае 8 відаў іразнавіднасцяў грыбоў родаў Trichophyton і Microsporum;
-
вакцына ВАКДЭРМ супраць дэрматафітозаў – прызначаецца для барацьбы з мікраспарыяй і трыхафітыяй сабак, кошак, пушных звяроў і трусоў (рыхтуюць з высокаімунагенных штамаў Microsporum canis, M.gypseum і T.mentagrophytes.
Класіфікацыя мікозаў
Гру-па
|
Назва мікозаў
|
Род
|
Захворванне
|
1
|
Паверхневыя мікозы скуры і яе вытворных (валасы, кіпцюры)
|
Trichophyton
Microsporum
Achorion
|
Трыхафітыя
Мікраспарыя
Парша (Фавус)
|
2
|
Глыбокія мікозы
|
Cryptococcus farciminosus
Sporotrichum
Blastomyces dermatitidis
|
Эпізоатычны лімфангіт
Споратрыхоз
Паўночнаамерыканс-кі бластамікоз
|
3
|
Вісцэральныя мікозы з лакалізацыяй працэсаў у органах дыхання і іншых
|
Histoplasma
Cryptococcus
Coccioides
Rhinosporidium
Candida
Aspergillus
Mucor
Penicillium
|
Гістаплазмоз
Крыптакакоз
Какцыдыяідамікоз
Рынаспарадыёз
Кандыдоз
Аспергілёз
Мукарамікоз
Пеніцылёз
|
Кандыдоз
Кандыдоз (малочніца) – захворванне, якое характарызуецца запаленнем з наступным некрозам склізістых абалонак страўнікавага тракту, пачынаючы з ротавай поласці і іншых органаў, і утварэннем налёту, які нагадвае тварожныя плёнкі на паверхні склізістых, а таксама ўтварэннем гранулёматозных пашкоджванняў ва ўнутраных органах (ротавая поласць, малочная залоза, кішэчнік, лёгкія і іншыя органы).
Узбуджальнік захворвання:
Род: Candida
Віды: С.albicans, C.tropicalis, C.crusei і іншыя, іх звыш 160 відаў.
Успрыімлівыя: птушкі (асабліва маладняк), парасяты (афтозны стаматыт і энтэрыт), цяляты і жарабяты; у кароў пашкоджваюцца лёгкія і вымя; да кандыдамікозу ўспрыімлівы і чалавек, асабліва грудныя дзеці.
У арганізм узбуджальнік трапляе аліментарна, аэрагенна і лакалізуецца ў органах і тканках. Прадраспалагальнымі для захворвання з’яўляюцца парушэнне абмену рэчываў, паслабленне неспецыфічнай і спецыфічнай рэзістэнтнасці арганізму, некампетэнтная антыбіётыкатэрапія і інш.
Матэрыял для даследавання:
-
плёнкі (саскрэбы) са склізістай абалонкі ротавай поласці, ад кароў – малако з пашкоджанай долі вымені; пасмяротна робяць саскрэбы са склізістай страўнікавага тракту, а таксама адбіраюць кавалкі пашкоджаных органаў; трупы птушак і дробных жывёл накіроўваюць цалкам.
Лабараторная дыягностыка ўключае: мікраскапію натыўных прэпаратаў метадам “раздушаная кропля” ці фіксаваных і афарбаваных па Граму, высеў паталагічнага матэрыялу для атрымання чыстай культуры грыба, біяпробу.
Мікраскапія:
-
для даследавання на прадметнае шкло наносяць кроплю Люголя ці 1 %-ны раствор метыленавай сіні і ўносяць невялікую колькасць даследаванага матэрыялу (ці культуры). Кроплю накрываюць покрыўным шклом і мікраскапуюць з выкарыстаннем аб’ектываў х40 і х90. Можна падрыхтаваць фіксаваныя прэпараты і афарбаваць іх па Граму. Усе мікраскапічныя грыбы грамстаноўчыя.
Мікракарціна.
-
у патматэрыяле – дрожджападобныя круглыя і авальныя клеткі, якія пачкуюцца, 2,5...6 мкм у дыяметры;
-
у культуры ўтварае септаваны (шматклеткавы) псеўдаміцэлій, які распадаецца на бластаспоры;
-
грамстаноўчыя (выразна бачны структурныя элементы клеткі).
Культываванне:
-
матэрыял перад высевам на пажыўныя асяроддзі апрацоўваюць 0,5%-м растворам фенолу ці фармаліну, а да пажыўнага асяроддзя дадаюць пеніцылін і стрэптаміцын (для выключэння росту бактэрыяльнай флоры);
-
праводзяць высеў на асяроддзе Сабура, сусла-агар ці агар (МПА) з дабаўленнем 2% глюкозы (для ачысткі ад бактэрыяльнага забруджвання можна выкарыстоўваць асяроддзі з рН 2,5...3,0);
-
культывуюць пры 37оС;
Культуральныя ўласцівасці:
-
рост калоній адзначаюць праз 2...4 сутак;
-
сярэдняй велічыні гладкія ўтварэнні на паверхні асяроддзя, часам з радыяльна размешчанымі промнямі, вершкападобнага крэмавага колеру;
-
калоніі ўрастаюць у глыбіню асяроддзя; сустракаюцца як S-, так і R-калоніі;
-
у вадкіх пажыўных асяроддзях кандыды растуць у выглядзе густога крашкаватага асадку; утвараюць прысценкавае кальцо.
Біяхімічная дыферэнцыяцыя відаў:
-
выкарыстоўваюць высеў на асяроддзі з глюкозай, фруктозай, манозай, мальтозай, галактозай, цукрозай, рафінозай, левулёзай і індыкатарам Андрэдэ; ферментатыўная здольнасць у адносінах да вышэй названых вугляводаў неаднолькавая ў розных відаў.
Біяпроба. Вірулентнасць культуры вызначаецца пры заражэнні жывёл 1 мл узвесі 48-гадзіннай культуры грыба, якая вырасла на асяроддзі Сабура і ўтрымлівае 300...500 тыс. клетак. Трусоў вагой 2 кг заражаюць унутрыжыльна 10 мл узвесі (пры высокай вірулентнасці штама трус гіне праз 3...10 сутак, часам з прызнакамі параліча, пры слабой – праз 30 сутак; як правіла труса забіваюць праз 10 дзён пасля заражэння і праводзяць паталагаанатамічнае даследаванне: грыб выклікае ў коркавым слоі ныркаў з’яўленне шматлікіх некратычных ачагоў шэра-белага колеру), белых мышэй – унутрыбрушынна ў дозе 0,5 мл (гінуць на 2...7-я суткі ў выніку генералізаванага працэсу з утварэннем белых гранулём у нырках, пячонцы, сэрцы і іншых органах).
Для лячэння выкарыстоўваюць трыхаміцын у дозе 200 тыс. ЕД на 1 кг вагі жывёлы. Спецыфічныя біяпрэпараты для лячэння адсутнічаюць.
Бластамікоз
Бластамікоз (эпізоатычны лімфангіт, афрыканскі сап) – хвароба суцэльнакапытных, якая характарызуецца хранічным працяканнем, пашкоджаннем лімфатычных вузлоў і лімфатычных сасудаў скуры і падскурнай клятчаткі. Клінічна адзначаюцца шчыльныя вузельчыкі ў таўшчыні скуры з наступным іх размягчэннем і развіццём абсцэсаў. Пасля ўскрыцця абсцэсаў утвараюцца язвы з гнойным экссудатам, якія маюць няроўныя краі.
Узбуджальнік:
Cryptococcus farciminosus (сінонім Histoplasma farciminosus).
Матэрыял для даследавання: гнойны экссудат з язваў;
Лабараторная дыягностыка ўключае:
-
мікраскапію прэпаратаў мазкоў з гнойнага экссудату;
-
культываванне на пажыўным асяроддзі высевам з гною (даецца вельмі цяжка);
-
біяпроба не выкарыстоўваецца, так як лабараторныя жывёлы не адчувальны да крыптакока;
Мікракарціна:
у культуры і ў патматэрыяле марфалогія розная:
-
у арганізме – форма яйкападобная, эліпсоідная, форма дражджавой клеткі з добра заўважнай двухконтурнай абалонкай; даўжыня клеткі 3...5 мкм, шырыня 2...3 мкм. Часцей мікраскапуюць натыўны і неафарбаваны матэрыял – вільготны матэрыял з гною, накрываюць покрыўным шклом. Натуральны колер цытаплазмы светла-сіня-зялёны, які нагадвае колер марской вады. Унутры клеткі бачны 3...4 гранулы, зярняткі, якія асабліва добра бачны ў прэпаратах, афарбаваных па Граму ці па Раманоўскаму-Гімзу;
-
у мазках з культуры формы дражджавых клетак не сустракаюцца; не ў жывым арганізме крыптакок развіваецца ў міцэліяльнай форме; міцэлій септаваны, галінасты, шматклеткавы; размнажаецца хламідаспорамі;
-
атрымаць першасную культуру крыптакоку з патматэрыялу вельмі цяжка, але калі вырастае, то пры наступных перасевах лёгка падтрымліваецца на МППА, глюкоза-гліцэрынавым МПА (вугляводы па 2...2,5 %). Можна выкарыстоўваць агар Сабура. Рост калоній з’яўляецца праз 10...12 сутак;
-
спачатку яны дробныя, затым павялічваюцца і ўзвышаюцца над паверхняй асяроддзя, складкавыя, крэмавага колеру, сухія. Афарбоўка паступова цямнее, становіцца карычневай.
Алергічная дыягностыка. Выкарыстоўваюць гістаплазмін – фільтрат 3...4-месячнай культуры крыптакоку. Калі сумняваюцца ў выніках лабараторнага даследавання, выкарыстоўваюць дыферэнцыяльную дыягностыку лімфангіту і сапу, выкарыстоўваючы вокавую пробу з малеінам і падскурную з гістаплазмінам. Таксама праводзяць сералагічнае даследаванне – РЗК з сапным антыгенам.
Аспергілёз (характарыстыка ў табліцы).
Матэрыял для даследавання – свежыя трупы дробных жывёл, вузельчыкі, пашкоджаныя органы ці іх кавалкі, яйкі, саскрэбы з трупаў.
Мікраскапічнае даследаванне: выкарыстоўваюць свежаафарбаваныя прэпараты з экссудату, гранулёматозных ачагоў, папярэдне апрацаваных у кроплі 10%-нага раствору NaOH ці лактафеноле. Разглядваюць пад покрыўным шклом. У прэпараце знаходзяць шматлікія септаваныя гіфы міцэлію, а часам і органы спораносьбіцтва.
Для афарбоўкі прэпаратаў выкарыстоўваюць лактафуксін (фон прэпарата афарбоўваецца ў ружовы, міцэлій грыба – у бледна-блакітны колер).
Культываванне.
Робяць высевы для выдзялення грыба на асяроддзе Чапека ці агар Сабура, крывяны, мазгавы ці кукурузны агар, МПА (рН 5,5-6,5) у прабірках. Пры наяўнасці гранулёматозных пашкоджанняў высевы робяць у бактэрыялагічныя чашкі.
Частку пашкоджанай тканкі абпальваюць над полымем гарэлкі і нажніцамі вырэзваюць з сярэдзіны невялікія кавалкі, якія раскладваюць на паверхню асяроддзя і культывуюць пры 37оС. Калоніі з’яўляюцца на 2-3 дзень.
Яйкі папярэдне даследуюць на аваскопе для вызначэння пашкоджаных участкаў. Затым апрацоўваюць спіртам, ускрываюць і участкі са зменамі, а таксама жаўток і бялок высяваюць у бактэрыялагічныя чашкі. Пры 37оС на трэці суткі з’яўляецца характэрны рост і споранашэнне грыбоў-узбуджальнікаў аспергілёзу.
Гісталагічнае даследаванне пры дыягностыцы аспергілёзу ў БРЖ – у зрэзах знайходзяць гранулёмы з некратычнай масай у цэнтры, з разгалінаваным септаваным міцэліем, які ўрастае ў навакольную тканку.
Для дыягностыкі аспергілёзу можна выкарыстоўваць рэакцыю імунаэлектрафарэзу, ЭЛІЗА-тэст, РІФ, РЗК.
Мукарамікоз (фікамікоз) (характарыстыка ў табліцы) .
Матэрыял для даследавання:
-
пашкоджаныя ўчасткі органаў і тканак.
Лабараторнае даследаванне ўключае мікраскапію, выдзяленне ўзбуджальніка, гісталогію.
Біяпроба. Уводзяць суспензію грыба ўнутрыбрушынна па 0,5 мл пяці белым мышам. У станоўчых выпадках грыб развіваецца ва ўсіх органах і тканках.
Мікраскапія прэпаратаў, якія выдзелены з патматэрыялу для даследавання на мікозы, абумоўленыя грыбамі родаў Aspergillus, Mucor, Penicillium праводзяць у два этапы:
-
даследуюць пад мікраскопам калоніі на месцы іх росту (у чашцы Петры), вызначаючы размяшчэнне канідыяносцаў і спор, наяўнасць ці адсутнасць паветранага міцэлію, агульную будову канідыяноснага апарату;
-
вывучаюць пад мікраскопам элементы грыба ў прэпараце “раздушаная кропля”.
Імунітэт. Праяўляецца ў выглядзе неспецыфічнай аховы, якая рэалізуецца клеткавымі і гумаральнымі фактарамі. Амаль усе грыбныя захворванні суправаджаюцца развіццём ахоўнай алергічнай рэакцыі. Захворванне ў другі раз алергізаванага арганізму працякае ў больш лёгкай і дабраякаснай форме.
Агульная характарыстыка асобных мікозаў
Узбуджаль-нік
Род Від
|
Характарыс-тыка захворвання
|
Марфалогія
|
Культыва-ванне
|
Mucor
M.pusillus
M.racemo-sus
|
Мукарамікоз – хранічнае заразнае зах-ворванне жы-вёл і чалавека, якое характэ-рызуецца пашкоджан-нем органаў дыхання і лімфатычных вузлоў
|
Складваецца з не-раздзеленага міцэлію ў выглядзе моцна разгалінаванай клеткі, ад якой паднімаюцца пладаносныя гіфы з шарападобнымі спарангіямі на канцы ў выглядзе галоўкі. У патматэрыяле зна-ходзяцца буйныя, раз-галінаваныя, несеп-таваныя гіфы мукора-вых грыбоў.
|
Асяроддзе Сабура і іншыя 25...30оС
|
Aspergillus
А.fumiga-tus
A.flavus
A.niger
|
Аспергілёз – вострая ці хра-нічная зараз-ная хвароба хатніх і дзікіх птушак, радзей іншых відаў жывёл, якая характа-рызуецца паш-коджаннем ор-ганаў дыхання
|
У мазках з паталагіч-нага матэрыялу зна-ходзяць бясколерныя септаваныя гіфы міцэ-лію з характэрнымі ор-ганамі пладанашэння - канідыяносцы, стэ-рыгмы, ланцужкі канідый
|
Сабура і Чапека, 20... 25оС; На ага-ры Сабура – белыя пу-шыстыя, за-тым зялёныя ці жоўтага колеру кало-ніі. На агары Чапека глад-кія ці зорка-выя калоніі зялёнага ці чорнага колеру.
|
Penicillium
P.notatum
P.crustace-um
P.glaucum
P.citrinum
|
Пеніцылёз – заразная хва-роба чалавека і жывёл, якая суправаджаец-ца пашкоджа-ннем скуры, вуха, верхніх дыхальных шляхоў і лёг-кіх; магчыма генералізацыя працэсу
|
У патматэрыяле зна-ходзяць шматклет-кавы міцэлій з характэрнымі органа-мі пладанашэння, якія маюць выгляд кістач-кі; канідыяносец шматклеткавы, у верхняй частцы раз-галінаваны і на канцах утварае стэрыгмы.
|
Сабура, 25...28оС
|
Candida
С.albicans
C.tropicalis
C.crusei
|
Кандыдоз- заразная хва-роба жывёл і чалавека, якая характарызуецца пашкод-жаннем склі-зістых абало-нак страўні-кава-кішэчна-га тракту і іншых органаў з утварэннем белаватых плёнак, а так-сама грану-лёматозных утварэнняў ва ўнутраных органах
|
Дрожджападобныя грыбы, аднаклет-кавыя, прадукуюць псеўдаміцэлій, блас-таспоры, верціцылы, гламерулы, псеўда-канідыі
|
Аэробы, 21...27оС;
на сусла-ага-ры праз 1...5 сутак С.albi-cans утварае круглыя, бліскучыя, пляскатыя ці пукатыя, з роўнымі краямі, калоніі; на вадкім ася-роддзі – памутненне.
|
Cryptococ-cus
C.farcimino-sus
|
Эпізаатычны лімфангіт – мікозная хва-роба цэльна- капытных жы-вёл, якая ха-рактарызуецца запаленнем лімфатычных сасудаў скуры і падскурнай клятчаткі з утварэннем гнойных язв
|
У патматэрыяле крыптакокі акруглыя, авальныя, яйкападоб-ныя, пачкуюцца, з завостранымі канцамі і двухконтурнай аба-лонкай; памеры 2,5...4 х 2...3 мкм; у чыстай культуры мае септа-ваны міцэлій шыры-нёй 4 мкм
|
Пептона-пячонкавы агар, МПА з 2% глюкозы і 2,5% гліцэ-рыну, агар Сабура, раслінныя асяроддзі 28...30оС, расце марудна
|
Coccioides
C. immitis
|
Какцыдыоіда-мікоз – кантагіёзная заразная хва-роба многіх відаў жывёл, якая характа-рызуецца гра-нулёматозным пашкоджан-нем органаў дыхання і лімфатычных вузлоў
|
Тоўстасценкавы, дрожджападобны мікраарганізм, які ў тканках і экссудатах мае сферычную форму. Памеры сферул 20...200 мкм, утрымліваюць у сабе эндаспоры дыяметрам 2...5 мкм
|
Аэроб, 20... 37оС, на па-жыўных ася-роддзях рост у выглядзе пушыстага міцэлію. На Літмана – белыя хлоп-кападобныя калоніі з не-правільнымі краямі. На Сабура пры 20оС – рост на 3-4 дзень, пры 37оС – за суткі.
|
|