Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аддзел навуковага выкарыстання




старонка3/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.5 Mb.
1   2   3   4

11115 гадоў з дня нараджэння Тычыны Анатоля Мікалаевіча (1897 – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі
13Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
14105 гадоў з дня нараджэння Жыновіча (сапр. Жыдовіч) Іосіфа Іосіфавіча (1907 – 1974), цымбаліста, дырыжора, кампазітара і педагога, народнага артыста СССР
105 гадоў з дня нараджэння Яругіна Міхаіла Паўлавіча (1907 – 1990), вучонага-матэматыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
15130 гадоў з дня нараджэння Галубка (сапр. Голуб) Уладзіслава Іосіфавіча (1882 – 1937), драматурга, рэжысёра, першага народнага артыста Беларусі
17105 гадоў з дня нараджэння Казлова Мікалая Сямёнавіча (1907 – 1993), хіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
20170 гадоў з дня нараджэння Ваейкава Аляксандра Іванавіча (1842 – 1916), рускага кліматолага і географа, заснавальніка кліматалогіі ў Расіі, даследчыка Беларускага Палесся
110 гадоў з дня нараджэння Пушчы Язэпа (сапр. Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) (1902 – 1964), беларускага паэта
70 гадоў з дня нараджэння Галкоўскага Міхаіла Фёдаравіча (1942 – 2010), беларускага спевака, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
22105 гадоў з дня нараджэння Аладавай Алены Васілеўны (1907 – 1986), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Уродніча Уладзіміра Васілевіча, беларускага жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
50 гадоў назад (1962) уступіў у лік дзеючых першы ў Беларусі доследны ядзерны рэактар
2485 гадоў з дня нараджэння (1927) Бядулі Уладзіміра Лявонцьевіча, гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага работніка культуры Беларусі
25130 гадоў з дня нараджэння Любімава Ісідара Еўсцігнеевіча (1882 – 1937), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі
105 гадоў назад (1907) у Вільні адбыўся з’езд народных настаўнікаў Беларусі. Стварэнне Беларускага настаўніцкага саюза
2780 гадоў з дня ўтварэння (1932) Саюза беларускіх пісьменнікаў
2885 гадоў з часу стварэння (1927) Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР (з мая 1993 г. Беларускі дзяржаўны архіў, з чэрвеня 1995 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь)
75 гадоў з дня нараджэння Ціхановіча Генрыха Яўгенавіча (1937 – 2000), беларускага мастака
29105 гадоў з дня нараджэння Талкачова Сямёна Львовіча (1907 – 1970), піяніста, народнага артыста Беларусі
3075 гадоў з дня нараджэння (1937) Раеўскага Ігара Іванавіча, дырыжора, хормайстра, заслужанага артыста Беларусі
***

20гадоў з часу ўводу (1992) у абарачэнне разліковых білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
ЧЭРВЕНЬ
575 гадоў з дня нараджэння (1937) Занковіча Валянціна Паўлавіча, беларускага архітэктара і скульптара
660 гадоў з дня нараджэння (1952) Іванова Уладзіміра Уладзіміравіча, беларускага артыста балета, педагога, народнага артыста Беларусі
780 гадоў з дня нараджэння Герчыка Міхаіла Навумавіча (Майсея Беньямінавіча) (1932 – 2008), беларускага пісьменніка
890 гадоў з дня нараджэння Белага Уладзіміра Аляксеевіча (1922 – 1994), вучонага ў галіне механікі металапалімерных сістэм, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1932) Чудакова Барыса Сцяпанавіча, ваеннага дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
70 гадоў з дня нараджэння (1942) Манаковай Лідзіі Аляксееўны, беларускага рэжысёра, тэатральнага педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь
45 гадоў назад (1967) у Смольні каля вёскі Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна адкрыта мемарыяльная сядзіба, філіял літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
10110 гадоў з дня нараджэння Брадзянскага Барыса Львовіча (1902 – 1945), сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
1195 гадоў з дня нараджэння Аляксандрава Мікалая Мікалаевіча (1917 – 1981), урача-анколага, дырэктара навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
14145 гадоў з дня нараджэння Доўнар-Запольскага Мітрафана Віктаравіча (1867 – 1934), гісторыка, эканаміста, этнографа, заснавальніка беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі
110 гадоў з дня нараджэння Краўцова Валянціна Акімавіча (1902 – 1963), акцёра, заслужанага артыста Беларусі
16115 гадоў з дня нараджэння Шлюбскага Аляксандра Ануфрыевіча (1897 – 1941), этнографа, фалькларыста, бібліёграфа, удзельніка арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку ў 1918 – 1923 гг.
75 гадоў з дня нараджэння (1937) Мілаванава Аўгусціна Лазаравіча, акцёра, народнага артыста Беларусі
1875 гадоў з дня нараджэння Пятроўскага Сяргея Уладзіміравіча (1937 – 1999), кінааператара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
19100 гадоў з дня нараджэння Бітэля Пётры (Пятра Іванавіча) (1912 – 1991), беларускага паэта, перакладчыка
20375 гадоў назад (1637) Ружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права і герб
100 гадоў з дня нараджэння Паплаўскага Канстанціна Іосіфавіча (1912 – 1984), харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
22110 гадоў з дня нараджэння Юркевіча Івана Данілавіча (1902 – 1991), геабатаніка, фенолага, лесавода, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
55 гадоў з дня адкрыцця (1957) Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея
24235 гадоў з дня нараджэння Ходзькі (Барэйкі) Яна (1777 – 1851), беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка
200 гадоў з часу пераправы (1812) войск Напалеона цераз раку Нёман – пачатак вайны Францыі супраць Расіі
2690 гадоў з часу заснавання (1922) у Беларусі пракуратуры (заснавана пастановай ЦВК БССР)
ЛІПЕНЬ
290 гадоў з дня нараджэння Вагнера Генрыха Матусавіча (1922 – 2000), кампазітара, народнага артыста Беларусі
3Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
105 гадоў з дня нараджэння Лабанка Уладзіміра Елісеевіча (1907 – 1984), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
7130 гадоў з дня нараджэння Купалы Янкі (сапр. Луцэвіч Іван Дамінікавіч) (1882 – 1942), народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры
125 гадоў з дня нараджэння Шагала Марка (1887 – 1985), беларускага і французскага мастака, ураджэнца Віцебска
40 гадоў назад (1972) у Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу
1070 гадоў з дня нараджэння (1942) Клімука Пятра Ільіча, лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза
40 гадоў назад (1972) адкрыты Купалаўскі мемарыяльны запаведнік на радзіме Янкі Купалы ў в. Вязынка Маладзечанскага раёна
1180 гадоў з дня нараджэння Анікейчыка Анатоля Аляксандравіча (1932 – 1989), скульптара, народнага мастака Беларусі
1360 гадоў з дня нараджэння (1952) Ціхановіча Аляксандра Рыгоравіча, эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі
1795 гадоў з дня нараджэння Баткоўскага Сяргея Барысавіча (1917 – 1995), беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі
2090 гадоў з дня нараджэння Волкава Георгія Андрэевіча (1922 – 2000), акцёра, рэжысёра, народнага артыста Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння (1932) Боўта Івана Іванавіча, беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі
2275 гадоў з часу выхаду (1937) пастановы ЦВК СССР аб заснаванні ў Мінску Беларускага інстытута фізічнай культуры (з 1993 г. Акадэмія фізічнага выхавання і спорту)
2575 гадоў з дня нараджэння (1937) Смольскага Дзмітрыя Браніслававіча, беларускага кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
27135 гадоў з дня нараджэння Перцава Уладзіміра Мікалаевіча (1877 – 1960), гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Самцэвіча Сямёна Андрэевіча (1902 – 1985), мікрабіёлага, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

28200 гадоў з дня нараджэння Крашэўскага Юзафа Ігнацы (1812 – 1887), пісьменніка, гісторыка, публіцыста, грамадскага дзеяча
2935 гадоў з часу адкрыцця (1977) у Мінску Беларускага навукова-даследчага інстытута кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі
3090 гадоў з дня нараджэння (1922) Ралько Уладзіміра Антонавіча, гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (у 1950 – 1992 гг. старшыня калгаса “Аснежыцкі” Пінскага раёна)
31210 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната Іпалітавіча (1802 – 1889), беларускага геолага, мінеролага, даследчыка Чылі
195 гадоў з дня нараджэння Храпавіцкага Ігната Яўстахавіча (1817 – 1893), беларускага фалькларыста і грамадскага дзеяча
***

55гадоў назад (1957) у Мінску адбылося адкрыццё Дзяржаўнага мастацкага музея БССР (з 1993 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь)
ЖНІВЕНЬ
175 гадоў з дня нараджэння Яфімава Юрыя Міхайлавіча (1937 – 1991), беларускага дырыжора, народнага артыста Беларусі
60 гадоў з дня нараджэння (1952) Гарэлік Алы Львоўны, беларускай танцоўшчыцы, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь
2110 гадоў з дня нараджэння Барыкіна Емяльяна Ігнатавіча (1902 – 1951), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
85 гадоў з часу выхаду (1927) першага нумара газеты “Советская Белоруссия” (да 30 верасня 1937 г. выдавалася на рускай мове пад назвай “Рабочий”, з кастрычніка 1941 г. па ліпень 1944 г. мела назву “Савецкая Беларусь”)
80 гадоў з часу прыняцця (1932) пастановы СНК БССР аб ажыццяўленні ўсеагульнай сямігадовай адукацыі

3110 гадоў з дня нараджэння Кожара Ільі Паўлавіча (1902 – 1967), анаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Гомельскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
495 гадоў з дня нараджэння Брыля Янкі (Івана Антонавіча) (1917 – 2006), народнага пісьменніка Беларусі
90 гадоў назад (1922) Прэзідыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб стварэнні Цэнтральнага архіва БССР (Цэнтрархіў БССР)
5105 гадоў з дня нараджэння Самуйлёнка Эдуарда Людвігавіча (1907 – 1939), беларускага пісьменніка
90 гадоў з дня нараджэння Шах-Парон Алімпіяды Іванаўны (1922 – 2009), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння (1922) Пало Мікалая Пятровіча, беларускага акцёра, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь
780 гадоў з дня нараджэння (1932) Мальдзіса Адама Восіпавіча, беларускага літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча
8100 гадоў з дня нараджэння Чарнышэвіча Аркадзя Дзмітрыевіча (1912 – 1967), беларускага пісьменніка
9110 гадоў з дня нараджэння Панамарэнкі Панцеляймона Кандратавіча (1902 – 1984), савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
95 гадоў з дня заснавання (1917) “Звязды”, штодзённай грамадска-палітычнай газеты
1295 гадоў з дня нараджэння Кісялёва Ціхана Якаўлевіча (1917 – 1983), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі
17105 гадоў з дня нараджэння Стомы Здзіслава Францавіча (1907 – 1992), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
19100 гадоў з дня нараджэння Мікуліча Барыса Міхайлавіча (1912 – 1954), беларускага пісьменніка

2295 гадоў з дня нараджэння Шчарбакова Георгія Барысавіча (1917 – 1989), рэжысёра, акцёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
2395 гадоў з дня нараджэння Панчанкі Пімена Емяльянавіча (1917 – 1995), народнага паэта Беларусі
2580 гадоў з дня нараджэння (1932) Анісовіча Генадзя Анатольевіча, вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
80 гадоў з дня нараджэння Макаля Петруся (Пятра Міхайлавіча) (1932 – 1996), беларускага паэта
2790 гадоў з дня нараджэння Махнача Алеся (Аляксандра Іванавіча) (1922 – 2001), драматурга, заслужанага работніка культуры Беларусі
***

80гадоў назад (1932) пачата будаўніцтва Магілёўскага аўтамабільнага завода (пабудаваны ў 1935 г. як аўтарамонтны завод, у 1940 – 1941 гг. авіяцыйны маторабудаўнічы, з 1946 г. лакамабільны, з 1956 г. завод пад’ёмна-транспартнага абсталявання, з 1966 г. уваходзіць у вытворчае аб’яднанне “БелаўтаМАЗ”, цяпер Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. Кірава – філіял адкрытага акцыянернага таварыства “БелАЗ”)
ВЕРАСЕНЬ
385 гадоў з дня нараджэння Адамовіча Алеся (Аляксандра Міхайлавіча) (1927 – 1994), беларускага пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча
6220 гадоў з дня нараджэння Грыгаровіча Івана Іванавіча (1792 – 1852), беларускага гісторыка, археографа і мовазнаўца, аўтара першага беларускага археаграфічнага зборніка “Беларускі архіў старажытных грамат”
105 гадоў з дня нараджэння Рахленкі Леаніда Рыгоравіча (Гдальевіча) (1907 – 1986), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
8105 гадоў з дня нараджэння Балоціна Ісідара Міхайлавіча (сапр. Балотны Ізраіль Рувімавіч) (1907 – 1961), спевака, народнага артыста Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Малішэўскага Альгерда Адамавіча (1922 – 1989), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
20 гадоў назад (1992) адкрылася прадстаўніцтва Арганізацыі аб’яднаных нацый у Рэспубліцы Беларусь
970 гадоў з часу прыняцця (1942) пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР аб стварэнні Беларускага штаба партызанскага руху (дзейнічаў да 14 лістапада 1944 г.)
10105 гадоў з дня нараджэння Сплашнова Сяргея Іванавіча (1907 – 1979), кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
11105 гадоў з дня нараджэння Сікорскага Сяргея Іванавіча (1907 – 1960), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
1420 гадоў з часу выдання (1992) пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (БелВАК) пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
1675 гадоў з дня нараджэння (1937) Луцэнкі Барыса Іванавіча, рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі
75 гадоў з дня нараджэння (1937) Мядзведзя Аляксандра Васілевіча, спартсмена і трэнера, заслужанага дзеяча фізічнай культуры Беларусі
17100 гадоў з дня нараджэння Танка Максіма (сапр. Скурко Яўген Іванавіч) (1912 – 1995), народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
90 гадоў з дня нараджэння Калесніка Уладзіміра Андрэевіча (1922 – 1994), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі
19215 гадоў з дня нараджэння Сухадольскага Януара Іванавіча (1797 – 1875), беларускага мастака-баталіста
45 гадоў назад (1967) заснаваны Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік (цяпер Полацкі нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік)
2075 гадоў з дня нараджэння (1937) Каўкі Аляксея Канстанцінавіча, беларускага гісторыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча
2240 гадоў з часу заснавання (1972) у Стаўбцоўскім раёне Коласаўскага заказніка, у склад якога ўваходзяць філіялы літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Смольня, Альбуць, Ласток, Бервянец
27135 гадоў з дня нараджэння Прыляжаева Мікалая Аляксандравіча (1877 – 1944), вучонага ў галіне арганічнай хіміі, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
115 гадоў з дня нараджэння Яўнзем Ірмы Пятроўны (1897 – 1975), беларускай і расійскай спявачкі, збіральніцы народных песень, заслужанай артысткі Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Палонскага Самуіла Уладзіміравіча (1902 – 1955), кампазітара і харавога дырыжора, заслужанага артыста Беларусі
60 гадоў з часу стварэння (1952) Слуцкага краязнаўчага музея
30120 гадоў з дня нараджэння Верас Зоські (сапр. Сівіцкая Людвіка Антонаўна) (1892 – 1991), беларускай пісьменніцы і грамадска-культурнага дзеяча
***

65гадоў з часу адкрыцця (1947) Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (створаны на базе Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра)
КАСТРЫЧНІК
175 гадоў з дня нараджэння (1937) Мдывані Андрэя Юр’евіча, кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
6Дзень архівіста
780 гадоў з дня нараджэння (1932) Пташнікава Івана Мікалаевіча, беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
15115 гадоў з дня нараджэння Пігулеўскага Мікалая Мікалаевіча (1897 – 1967), спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Сабаленкі Рамана Карпавіча (1907 – 1975), беларускага пісьменніка
50 гадоў з дня нараджэння (1962) Франкоўскага Сяргея Валянцінавіча, беларускага спевака, народнага артыста Беларусі
1775 гадоў з дня нараджэння (1937) Чаргінца Мікалая Іванавіча, беларускага пісьменніка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, заслужанага работніка МУС СССР
21135 гадоў з дня нараджэння Афанасьева Якава Мікітавіча (1877 – 1938), глебазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, пад кіраўніцтвам якога праведзены даследаванні глеб і складзена першая глебавая карта Беларусі
24110 гадоў з дня нараджэння Стальмакова Юрыя Міхайлавіча (1902 – 1958), кінарэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
2585 гадоў з дня нараджэння (1927) Сідзельнікавай Галіны Феліксаўны, дыктара радыё, заслужанай артысткі Беларусі
28100 гадоў з дня нараджэння Шабуні Канстанціна Іванавіча (1912 – 1984), гісторыка, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
29105 гадоў з дня нараджэння Аляксеевай Ларысы Філалогаўны (1907 – 1998), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
31100 гадоў з дня нараджэння Пшыркова Юльяна Сяргеевіча (1912 – 1980), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
***

55гадоў з пачатку работы (1957) Гомельскай абласной студыі тэлебачання (з 1980 г. перадачы вядуцца ў каляровым адлюстраванні)
ЛІСТАПАД
2Дзень памяці
3130 гадоў з дня нараджэння Коласа Якуба (сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч) (1882 – 1956), народнага паэта Беларусі, класіка беларускай літаратуры
105 гадоў назад (1907) створана Гродзенскае таварыства аматараў драматычнага і музычнага мастацтва “Муза”
85 гадоў назад (1927) у Мінску адбылася закладка ўніверсітэцкага гарадка
80 гадоў з дня нараджэння (1932) Ліштвана Івана Іванавіча, вучонага ў галіне фізікахіміі торфу, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Беларусі
40 гадоў назад (1972) у Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу
4125 гадоў з дня нараджэння Гартнага Цішкі (сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч) (1887 – 1937), беларускага пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча
540 гадоў назад (1972) на Мінскім трактарным заводзе выпушчаны мільённы трактар
685 гадоў назад (1927) у Мінску ўступіў у лік дзеючых гарбарны завод “Бальшавік” (з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне”)
7Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
90 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Мікалая Яўсеевіча (1922 – 2001), вучонага-медыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
9110 гадоў з дня нараджэння Сакалоўскага Несцера Фёдаравіча (1902 – 1950), беларускага кампазітара, хормайстра, фалькларыста, аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна Беларусі
13135 гадоў з дня нараджэння Нікольскага Мікалая Міхайлавіча (1877 – 1959), гісторыка-усходазнаўца, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
115 гадоў з дня нараджэння Аркадзьева (сапр. Цівунчык) Аркадзя Станіслававіча (1897 – 1969), акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
115 гадоў з дня нараджэння Данілава Паўла Аўрамавіча (1897 – 1975), рэжысёра, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
60 гадоў з дня нараджэння (1952) Яршовай Таццяны Міхайлаўны, беларускай артысткі балета, народнай артысткі Беларусі
20 гадоў назад (1992) прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”
14200 гадоў з дня нараджэння Багрыма Паўлюка (Паўла Восіпавіча) (1812 – 1891), беларускага паэта
110 гадоў з часу выдання (1902) у Мінску газеты “Северо-Западный край” (выходзіла да 21 снежня 1905 г.)
105 гадоў з дня нараджэння Ларчанкі Міхася (Міхаіла Рыгоравіча) (1907 – 1981), беларускага крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
15145 гадоў з часу заснавання (1867) Магілёўскага музея пры губернскім статыстычным камітэце – аднаго з першых афіцыйных музеяў у Беларусі (дзейнічаў да 1919 г.)
18110 гадоў з дня нараджэння Машары Міхася (Міхаіла Антонавіча) (1902 – 1976), беларускага пісьменніка
100 гадоў з дня нараджэння Кавалёва Паўла Нічыпаравіча (1912 – 1995), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка