Democracy and the ethical life




старонка15/17
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.86 Mb.
1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17

199

ставіцца да таго погляду, што ўратаванне сучаснай дэмакратыі залежыць ад больш шырокага выкарыстання пэўнага метаду прыняцця рашэнняў. Пры некаторых адрозненнях Даль і Бэхрач аднолькава сцвярджаюць, што мы надзвычай строга падыходзім да зместу «палітычнай» катэгорыі18. Па сутнасці, яны абодва робяць адну і тую ж памылку, калі ўяўляюць дэмакратыю перад усім як набор фармальных правілаў. Ім уласцівая зацікаўленасць у чыста працэдурнай форме народнага кіравання, якая, да таго ж, вызначаецца мажарытарным і эгалітарным ухілам, што больш адчувальны ў Бэхрача. Паказальна, што Даль вымушаны характарызаваць як «недэмакратычныя» некаторыя з тых шляхоў дэлегавання палітычных паўнамоцтваў, якія ён лічыць неабходнымі для забеспячэння эфектыўнага народнага кіравання19. Абодвум тэарэтыкам нестае яснага ўсведамлення адрознення паміж плебісцытнай і канстытуцыйнай дэмакратыямі і таго факту, што дэмакратыя павінна абумоўліваць цалкам увесь лад жыцця, каб быць больш чым абстрактнай ідэяй.

Палітычныя інстытуты нельга аддзяліць ад культурнага этасу народа. Такім чынам, калі грамадства пачынае ўсё менш аддана ставіцца да мэтаў, вышэйшых за кароткачасовыя эканамічныя паказчыкі і вузкія ўласныя інтарэсы, то распаўсюджванне пэўнага механізму прыняцця рашэнняў наўрад ці прывядзе да аднаўлення сапраўдных чалавечых каштоўнасцяў. Асвяжальны ўплыў погляду Даля і Бэхрача ў тым, што ён кідае выклік звычайным ліберальным і сацыялістычным меркаванням адносна ролі дзяржавы. Аднак і Даль, і Бэхрач не ідуць далей за новае спалучэнне гэтых поглядаў пад агульным кіраўніцтвам прынцыпу «больш дэмакратыі», на які разам з Ірвінгам Бэбітам можна адказаць, што значэнне мае не колькасць, а дасканаласць дэмакратыі20. Праблема вызначэння арганізацыйных сродкаў спрыяння лепшым бакам грамадства ў новых абставінах з'яўляецца, безумоўна, вельмі важнай. Падыходзіць да яе вырашэння трэба з прагматычнага пункту погляду, і



200

ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



тыя цяжкасці, з якімі сёння сутыкаецца дэмакратыя, могуць вымагаць неардынарных падыходаў. Але без усведамлення прыроды супольнасці разумнасць любога падыходу будзе вельмі сумніўнай. Заклапочанасць станам дэмакратыі ў сучасным заходнім грамадстве вынікае ў першую чаргу з адчування пагрозы асноўным чалавечым каштоўнасцям. На жаль, пераважная частка сучаснай дэмакратычнай тэорыі няздольная прадэманстраваць і даказаць, што да такіх каштоўнасцяў належыць. Інтэлектуальнаму аздараўленню ў гэтай галіне перашкаджаюць разнастайныя дактрыны маральнага рэлятывізму і нігілізму. Пакуль жа гэтая фундаментальная загана захоўваецца, любыя спробы ажыццявіць структурныя рэформы будуць нагадваць блуканне ў цемры. Недастаткова, як зрабілася модным сярод сучасных сацыёлагаў, сцвярджаць, што змест «каштоўнасцяў» павінен зноў быць перагледжаны вучонымі. Дэмакратычная тэорыя вымагае сёння не суб'ектыўных «класіфікацый каштоўнасцяў» у духу плебісцытарызму, а спробы пераасэнсаваць праблемы народнага кіравання ў святле трансцэдэнтных нормаў супольнасці.

Заўвагі


  1. Thomas Jefferson. The Life and Selected Writings of Thomas Jefferson. Пад рэдакцыяй Adrienne and William Peden (New York: Modern Library, 1944), 492, 670, 324.

  2. Ibid., 669, 670.

  3. Ibid., 671. Гэты параграф заснаваны амаль цалкам на красамоўным лісце Джэферсана да Джона Тэйлара ад 28 мая 1816 г.

  4. Ibid., 413.

  5. «Ha аснове пачуццяў, якія ёсць матэрыя ў руху, мы можам пабудаваць усе патрэбныя нам дакладньм веды». Ibid., 700. Гэтае меркаванне Джэферсана, як і шматлікія іншыя, адлюстроўвае ўплыў філасофіі Джона Лока.

  6. Ibid., 638.

  7. Ibid., 322.

  8. James MacGregor Burns. The Deadlock of Democracy (Tinglewood Cliffs, N.J.: PrenticeHall, 1963), 323, 33435, 41.

КАНСТЫТУЦЫЯНАЛІЗМ I ПЛЕБІСЦЫТАРЫЗМ

201


9 James MacGregor Burns. Uncommon Sense (New York: Harper &
Row, 1972), 129, 173.

  1. Burns. Deadlock of Democracy. 338, 3940.

  2. Burns. Uncommon Sense. 175.

  3. Уілмур Кэндал, напрыклад, піша наступнае: «Паколькі Бэрнс і яго аднадумцы не могуць атрымаць перамогу пры існуючых правілах, яны звяртаюцца да нас з прапановай змяніць правілы так, каб іх перамога зрабілася магчымай».— Contra Mundum. Пад рэдакцыяй Nellie D. Kendall (New Rockville, N.J.: Arlington House, 1971), 273 (выдзелена ў арыгінале).

  4. Burns. Uncommon Sense. 173.

  5. Cf. James Burnham. Congress and the American Tradition (Chicago: Henry Regnery Co., 1965), y асаблівасці Chap. 25. Гл. таксама Peter Viereck. The Unadjusted Man (Westport, Conn.: Greenwood Press, 1973), Chap. 15.




  1. Гл., напрыклад: Reinhold Niebuhr. Moral Man and Immoral Society (TMew York: Charles Scribner's Sons, 1960); Hans Morgenthau. Politics Among Nations (New York: Alfred A. Knopf, 1959) i Raymond Aron. Peace and War ("New York: Praeger, 1967).

  2. Пазіцыя Нізбета абагульнена ў Community and Power (New York: Oxford University Press, 1962).

  3. Robert Dahl. After the Revolution? (New Haven: Yale University Press, 1970), 102.

  4. Гл. Dahl. After the Revolution? i Peter Bachrach. The Theory of Democratic Elitism (Boston: Little, Brown and Company, 1967).

  5. Dahl. After the Revolution? 8898.

  6. Irving Babbitt. Democracy and Leadership (New York: Houghton Mifflin Co., 1924).

Раздзел XII

Дэмакратыя, кіраўніцтва і культура

Народнае кіраванне без эфектыўных канстытуцыйных абмежаванняў ёсць недапушчальная з этычнага пункту погляду з'ява, але і існаванне такіх абмежаванняў не гарантуе выпрацоўкі і дасягнення маральных мэтаў. Канстытуцыйныя абмежаванні з'яўляюцца неабходнай, але не дастатковай для рэалізацыі супольнага жыцця ўмовай. Усё вызначаецца адсутнасцю ці наяўнасцю таго, што я называю духам канстытуцыяналізму, якім можа валодаць толькі народ з высокай духоўнай культурай.

Рэна дэ Вім Уільямсан сцвярджае, што «Канстытуцыя адлюстроўвае нацыянальнае сумленне»'. Спасылаючыся на Злучаныя Штаты, ён рабіў больш агульную заўвагу. Канстытуцыйная норма ёсць пастаянны напамін аб адрозненні паміж каштоўнасцямі, да якіх народ прыхільны ў лепшыя моманты сваёй гісторыі, калі палітычны курс вызначаецца ім у адпаведнасці з канчатковай маральнай мэтай, і недасканалымі, а часам нават і нізкімі, штодзённымі палітычнымі дзеяннямі. Закон, такім чынам, набывае маральную функцыю. Джон Мідлтан Мары пісаў наступнае: «Як дэмакратычнае грамадства праводзіць свабодныя выбары свайго ўрада, так і асобны яго грамадзянін павінен самастойна вырашыць выконваць свой абавязак на агульную карысць. Усе свае ўчынкі ён падпарадкоўвае сумленню. Яго законапаслухмянасць вынікае з разумення неабходнасці такога падпарадкавання яго лепшым «я», а не з загаду звонку»2.

202


ДЭМАКРАТЫЯ, КІРАЎНІЦТВА I КУЛЬТУРА 203

Самі па сабе прадстаўнічыя інстытуты, якія з'яўляюцца стрыжнем любой канстытуцыйнай сістэмы, не гарантуюць маральнасці і годнасці палітыкі ва ўмовах дэмакратыі. Трэ6а, каб народ не толькі прызнаваў, але і падтрымліваў кіраўнікоў, якія імкнуцца дзейнічаць на агульную карысць, што патрабуе пэўнай маральнай сталасці, праніклівасці і даверу. Па словах Уільямсана, «людзі без ідэалаў не могуць мець прадстаўнікоў»3. Істотны з пункту погляду маралі сэнс такой з'явы, як прадстаўніцтва, ляжыць у агульным усведамленні канчатковай мэты жыцця і прызнанні таго факту, што з адных асобаў атрымліваюцца лепшыя кіраўнікі, чым з іншых. Галоўным крытэрыем з'яўляецца наяўнасць асаблівых здольнасцяў, а не забяспечанасць ці высокае становішча ў грамадстве ў выніку, напрыклад, належнасці да вядомага роду. Добрым прадстаўніком варта лічыць таго, хто прадстаўляе імкненне сваіх суграмадзян да супольнасці, a не нізкія своекарыслівыя інтарэсы асоб ці груповак. Ажыццяўленне вышэйшай мэты дэмакратыі немагчымае без гатоўнасці грамадзяніна давяраць абраным кіраўнікам ажно да паважання тых іх рашэнняў, якія супярэчаць яго ўласным жаданням у дадзены момант. Каб заслужыць такі давер, народны абраннік не можа быць шэрай, ардынарнай асобай. Апроч памяркоўнасці і ведаў, ён павінен у большай, чым яго выбаршчькі, ступені валодаць пачуццём маральнай накіраванасці палітыкі. Прызначаны на пасаду, якая дае яму права весці за сабой, а не толькі слепа выконваць чужую волю, ён павінен быць здольны стаяць вышэй за народныя страсці і настрой у дадзены момант і нават глядзець за межы свайго тэрміну ў гісторыі.

Хачу яшчэ раз адназначна сказаць, што канстытуцыйная дэмакратыя мае на ўвазе і патрабуе кіраўніцтва. У адрозненне ад розных утапічных пражэктаў любая жыццяздольная форма кіравання будзе мець сваю «эліту». Дэмакратычны ідэал — гэта не скасаванне інстытута кіраўніцтва, а як мага большая колькасць кіраўнікоў і стварэнне ўмоў, якія б заахвочвалі народных абраннікаў на дзейнасць

204

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



дзеля агульнай карысці. Джон Хэлоўэл меў рацыю, калі казаў наступнае: «Адмаўленне ўлады не знаходзіцца ў ліку характэрных рысаў дэмакратыі; гэта адзнака тыраніі. Без улады свабоды быць не можа, бо пры адсутнасці ўлады ад свабоды да злоўжыванняў застаецца адзін крок»4. ^

Канстытуцыяналізм адыгрывае вялікую ролю. Ен абмяжоўвае імкненні як электарату, так і абраных кіраўнікоў да злоўжывання ўладай. Аднак гэтыя абмежаванні будуць маральна эфектыўныя толькі ў тым выпадку, калі яны з'яўляюцца часткай высокіх людскіх імкненняў. Наступныя радкі Райнхольда Нібура змяшчаюць яго прызнанне значнасці маральнай культуры:



Прадметам палітыкі з'яўляюцца вонкавыя і сацыяльныя абмежаванні эгаізму асоб і нацый, скасаваць якія не мае дастатковага маральнага права ніякая праява індывідуальнага ці калектыўнага волевыяўлення. Аднак праўда і тое, што вонкавых абмежаванняў недастаткова, калі не дзейнічаюць ці ўвогуле адсутнічаюць пэўныя ўнутраныя маральныя перашкоды на шляху людскіх амбіцый. Захаванне сацыяльнага парадку ў грамадстве індывідуумаў, для якіх заўсёды на галоўным месцы ўласныя інтарэсы, патрабуе тыраній. На шчасце, інтарэсы людзей не заўсёды вызначаюцца выключна эгаізмам. У жыцці нацыі дэмакратычнаму кіраванню заўсёды застаецца больш месца, чым абсалютызму Томаса Хобса5.

Узнікненне і захоўванне ўсеагульнага пачуцця належнай мэты палітычнага парадку патрабуе спалучэння найбольш высакародных духоўных традыцый чалавецтва і творчага падыходу ў іх прыстасаванні да новых абставінаў. Маральнасць у палітыцы залежыць ад выхавання і адукацыі, атрыманых у сям'і, школе, універсітэце, царкве, праз мастацкія творы і ў не меншай ступені праз той узор, які ўяўляюць сабой добрапрыстойныя людзі. Апроч разумовых і інтэлектуальных здольнасцяў, грамадзяне і іх прадстаўнікі ва ўмовах дэмакратычнага ладу павінны хоць у некаторай ступені імкнуцца да супольнага жыцця — мэты, якая з'яў



ДЭМАКРАТЫЯ, КІРАЎНІЦТВА I КУЛЬТУРА

205


ляецца маральным абавязкам пры немагчымасці поўнага яе здзяйснення. Грамадзяне Захаду абавязаны ўсведамленнем гэтай вышэйшай сацыяльнай каштоўнасці і яе вытокаў класічнай і іудзейска-хрысціянскай філасофскай традыцый. Асабліва хрысціянству, погляды якога на тое, хто павінен рабіць уклад і ўдзельнічаць у супольным жыцці, з'яўляюцца падмуркам народнага кіравання. Адданасць члена дэмакратычнага грамадства справе, якая не абмяжоўваецца яго часам і месцам жыцця, роўна як і ўласнымі інтарэсамі яго народа, ёсць не здрада ідэі народнага самакіравання, a зацвярджэнне аб'яднальнага прынцыпу, які толькі і можа забяспечыць ажыццяўленне гэтай ідэі і надаць ёй маральную вартасць.

Сапраўднае кіраванне, як і дух канстытуцыяналізму, несумяшчальнае з духоўнай пагардай. Хоць народны абраннік і павінен, у пэўным сэнсе, імкнуцца быць вышэй за сваіх выбаршчыкаў, яго спробы дасягнуць такой незалежнасці будуць значна адрознівацца ад сапраўднай мэты такога размежавання. У наступных радках Ірвінга Бэбіта змешчана крытыка тых, хто ўзвялічвае недасканаласць чалавека і робіць гэта з пэўным пачуццём пагарды: «Маральныя арыенціры для чалавека павінны быць настолькі вышэйшыя за яго маральныя якасці, каб пры параўнанні з імі ён адчуваў сябе духоўна недасканалым. Такі чалавек заслугоўвае таго, каб у сваю чаргу служыць арыенцірам і, такім чынам, быць кіраўніком»6.

Адчуванне кантрасту паміж сапраўдным прызначэннем чалавека, адлюстраваным у прызнаных цывілізацыяй узорных нормах паводзін, і яго паводзінамі рэальнымі неаддзельнае ад ідэі кіравання, якое мае маральны аўтарытэт. Варта падкрэсліць, што такое патрабаванне мае самае непасрэднае дачыненне да дэмакратыі, бо менавіта пры гэтай форме кіравання кожны дарослы грамадзянін у пэўнай ступені з'яўляецца кіраўніком іншых. Яшчэ адной крыніцай канстытуцыяналізму з'яўляецца, у высокім сэнсе, усведамленне абмежаванасці і патэнцыялу чалавека, якое вынікае з


206

ДЭМАКРАТЫЯ і ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



тысячаў год духоўнага досведу і інтэлектуальнага развіцця. Свае палітычныя паводзіны мы будуем з улікам існавання агульнай законнай улады, бо ведаем, што дачасная перакананасць, своекарыслівасць і нават яўнае зло заўсёды пагражаюць пранікненнем у нашыя планы. Абяцаючы паважаць распрацаваную на агульную карысць канстытуцыю, мы прызнаем сваю недасканаласць і сваё святое прызначэнне.

ЗаўвагІ


  1. Rene de Visme Williamson. Independence and Involvement (Baton Rouge: Lousiana State University Press, 1964), 12627.

  2. John Middleton Murry. «The Moral Foundation of Democracy». Fortnightly (September, 1947), 168.

  3. Williamson. Independence and Involvement. 198.

  4. John Hallowell. The Moral Foundation o/ Democracy (Chicago: The University of Chicago Press, 1954), 119.




  1. Reinhold Niebuhr. The Children of Light and the Children of Darkness (New York: Charles Scribner's Sons, 1960), 182.

  2. Irving Babbitt. Democracy and Leadership (New York: Houghton Mifflin Co., 1924), 257.

ЧАСТКА ПЯТАЯ

Пасляслоўе

Раздзел XIII



Агульная карысць і гісторыя

Мэтай маёй працы было вызначыць, у якой ступені і якая форма дэмакратыі сумяшчальная з этычным імператывам чалавечага існавання. Аргументацыя на карысць фундаментальнага размежавання канстытуцыйнай і плебісцытнай форм дэмакратыі і дэманстрацыя этычнай непаўнацэннасці апошняй дазволілі паказаць, якім чынам трансцэдэнтны маральны парадак можа ўплываць на палітыку. Пад уплывам этычнага сумлення палітыка спрыяе дасягненню агульнай карысці і выпрацоўцы такой якасці жыцця, якую пры больш цеснай узаемасувязі паміж людзьмі можна называць супольнасцю. Змест паняцця агульнай карысці ў дачыненні да дэмакратыі можна ўдакладніць, калі разгледзець некаторыя магчымыя контраргументы маім разважанням.

Я магу вылучыць і развіць чатыры цесна звязаныя паміж сабой лініі такіх контраргументаў. Па-першае, няёмкасць можа выклікаць той факт, што вяршэнства маралі я не атаясамліваю з канкрэтнымі прынцыпамі дабра. Галоўным крытэрыем этычнага жыцця з'яўляецца не разважлівасць, а вельмі асаблівая якасць волі. Этычная вартасць вызначаецца не сляпым перайманнем інтэлектуальнай мадэлі, якая існавала раней. Этычная ўлада, вяршэнства якой у рэшце рэшт прызнае чалавек, ёсць асэнсаванне больш высокага прызначэння на аснове рэальнага досведу. Носьбітам, але не загадчыкам гэтай больш узнёслай волі ў тым сэнсе, што ён мае права самастойна вызначаць, што добра,

208


АГУЛЬНАЯ КАРЫСЦЬ I ГТСТОРЫЯ

209


а што — не, з'яуляецца канкрэтны чалавек. Тым не менш, этычны змест высокай волі рэалізуецца ў канкрэтных сітуацыях. Нават нягледзячы на тое, што розум таксама адыгрывае тут важную ролю, няварта шукаць у прытрымліванні патрабаванняў маралі універсальныя для ўсіх часоў і месцаў «прынцыпы» паводзін. Рэалізацыя этычнай мэты жыцця сапраўды патрабуе арыенціраў, каб скіраваць людскія дзеянні менавіта ў гэтым напрамку, аднак вышэй за ўсе канкрэтныя правілы паводзін стаіць этычная выснова з кожнай сітуацыі. Палітыка, каб спрыяць рэалізацыі агульнай карысці, не павінна імкнуцца да фармулявання галоўнага этычнага плана і цэнтралізаванага яго здзяйснення. Права прымаць рашэнні аб тым, што будзе на агульную карысць, не можа быць манапалізавана асобнымі разумнымі індывідуумамі ці групоўкамі. Цяжка ўявіць існаванне добрага грамадства без законаў і іншых форм кантролю, але нават найбольш дасканала распрацаваныя і універсальныя схемы няздольныя ўлічыць усю разнастайнасць і складанасць жыцця.

Па-другое, выклікаць пытанні можа і той факт, што, нават усведамляючы і дэкляруючы вяршэнства этычных нормаў, аўтар не супрацьпастаўляе ўласныя інтарэсы асобных людзей, груповак і аб'яднанняў прынцыпам агульнай карысці, асноўным з якіх з'яўляецца адсутнасць канкрэтнага інтарэсу. Наадварот, усё чалавечае існаванне з улікам этычнага жыцця падносіцца як імкненне да рэалізацыі пэўных інтарэсаў. Жыццё без інтарэсаў — відавочна супярэчнае спалучэнне. He большы сэнс мае і палітыка без партыйнага дзялення. Няварта чакаць дасягненняў і прагрэсу без гатоўнасці людзей і груповак да спаборніцтва і прасоўвання сваіх інтарэсаў. Мэта, якая не падтрымліваецца энергіяй імкнення, не мае ніякага дачынення да рэальных дзеянняў. Адзіным сродкам сцвярджэння вяршэнства этычных нормаў з'яўляюцца толькі канкрэтныя намаганні зацікаўленых у этычным жыцці людзей і груповак, якія імкнуцца зацвердзіць сваю волю насуперак супрацьлеглым інтарэсам.

Па-трэцяе, у кнізе гаворка ідзе аб тым, што ніводнае


210

ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

грамадства не можа быць пабудаванае выключна ці ў асноўным на этычных імкненнях сваіх грамадзян. 3 тае прычыны, што прырода чалавека мае істотныя і непазбежныя маральныя заганы, асабісты і грамадскі парадак можа часам вызначацца нізкімі імкненнямі чалавека. Гэта не горшы варыянт, бо своекарыслівасць добра разумее, што ў рэалізацыі ўласных інтарэсаў самакантроль і самадысцыпліна дапамагаюць больш, чым перашкаджаюць. Вельмі важнай з этычнага пункту погляду мэтай канстытуцыйнага ладу з'яўляецца асэнсаванне своекарыслівасцю неабходнасці быць больш стрыманай і менш напорыстай. Клопат аб уласных доўгатэрміновых інтарэсах і наяўнасць пэўнага заахвочвання з боку грамадскіх структур вымушаюць своекарыслівасць улічваць існаванне ў грамадстве і іншых інтарэсаў, у тым ліку этычнага натхнення. Такім чынам, разумная своекарыслівасць адпавядае, хоць і ў вельмі сціплай ступені, мэтам этычнага жыцця. Яна можа нават забяспечваць ненаўмысную этычную падтрымку прынцыпаў агульнай карысці.

Па-чацвёртае, усе выказаныя тут этычныя погляды далёкія ад самападману. Мая этычная тэорыя не сцвярджае, што эгаізм з чалавечага жыцця і тым больш з палітыкі можа быць выгнаны цалкам. Але імкнуцца да дасягнення мэтаў этычнага жыцця трэба нават часам у вельмі неспрыяльным асяроддзі. Абмежавальны ўплыў прынцыпаў этычнага жыцця на розум людзей трэба ўсведамляць і карыстацца ім для пераадолення перашкодаў, якія стаяць на шляху іх ажыццяўлення. Можна сказаць, што этычны элемент канстытуцыяналізму прызнае інтарэсы, якія супярэчаць агульнаму дабру, толькі ў сэнсе іх непазбежнасці. Амаральныя матывы складаюць частку таго нярэдка вельмі расчаравальнага матэрыялу, з якога павінны вырабляцца сродкі прасоўвання прынцыпаў агульнай карысці. Этычная воля павінна рабіць жыццё больш высакародным, і яна сапраўды ўплывае на яго такім чынам. Яна пастаянна прыстасоўваецца да своекарыслівасці і, калі толькі магчыма, выкарыстоўвае яе



АГУЛЬНАЯ КАРЫСЦЬ I ГІСТОРЫЯ

211

дзеля дасягнення сваіх мэтаў. Вышэйшая воля робіць канкрэтны, хоць і абмежаваны ўклад у справу агульнай карысці. Такому рэалістычнаму падыходу да этыкі, які грунтуецца на пошуку адпаведнасці паміж сродкамі і канкрэтнымі абставінамі, можна супрацьпаставіць занадта паважлівае стаўленне да высокіх, але абстрактных прынцыпаў. He маючы рэальнага падмурку, маралізатарства такога кшталту робіць этыку неэфектыўнай і нават непрыдатнай для абстрактнага ўжывання. Есць усе падставы сумнявацца ў маральнасці ідэалістычнага стаўлення да маралі, калі ад індывідуума ўвогуле не чакаецца, каб ён выкарыстоўваў усе адкрытыя для яго маральныя магчымасці.

Тыя, хто адмаўляе існаванне агульных крытэрыяў дабра, ніколі не пагодзяцца з ідэяй безумоўнай перавагі аднаго палітычна-грамадскага ладу над іншым. 3 іншага боку, для тых, хто наяўнасць гэтых крытэрыяў прызнае, прапанаваны погляд на этыку і палітыку будзе здавацца вельмі расплывістым і двухсэнсоўным. Ці этыка ў палітыцы не азначае існавання выразных і відавочных прынцыпаў дабра, якія ўсведамляюцца з дапамогай розуму і якія дастаткова толькі прызнаць, каб грамадства і чалавечыя паводзіны адразу зрабіліся дабрадзейнымі. Калі нейкім чынам не вызначана належная мэта людскіх намаганняў, то адкуль узяцца ведам, у якім напрамку павінна ісці грамадства, і ці ўдасканальваецца яно або выраджаецца? Звязванне імкнення да агульнай карысці з пастаянным прыстасаваннем да наяўнай сітуацыі ставіць чалавека ў залежнасць ад зменлівых гістарычных абставін. I ці не павінна сапраўдная этычная універсальнасць быць цалкам свабоднай ад асабістых інтарэсаў? Ці не з'яўляецца агульная карысць, складзеная з асабістых інтарэсаў, нічым іншым, як няўстойлівым спалучэннем своекарыслівых груповак? Што можа пагражаць ідэі этыкі ў палітыцы больш за перакананасць у маральнай недасканаласці жыцця і немагчымасці яго палепшыць і, што яшчэ горш, вынясенне такога меркавання ў вызначэнне этыкі? Такі погляд адхіляе больш высокі этычны змест палітыкі і



212

ДЭМАКРАТЫЯ I ЭТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ



заклікае задаволіцца вельмі сціплымі спадзяваннямі. Каб падагульніць усё, што было сказана, я хачу падкрэсліць, што сапраўдны крытэрый палітычнай дабрадзейнасці павінен не толькі быць выразным, канкрэтным і даступным для разумення, але і стаяць значна вышэй за невысакародныя падзеі нашага зменлівага гістарычнага існавання1.

Канкрэтнасць этычнага дабра

Адказаць на пастаўленыя вышэй пытанні можна, даўшы больш поўнае тлумачэнне пэўным аспектам канцэпцыі этычнага вяршэнства, ідэяй якога прасякнута гэтая кніга. Дзеля гэтага будзе дарэчы суаднесці прынцыпы канстытуцыйнай дэмакратыі і агульнай карысці з канцэпцыяй каштоўнаснага гістарыцызму і яе месцам у філасофіі. Адзначыць трэба і тое, што этычны імператыў, будучы трансцэдэнтным у дачыненні да гістарычных асаблівасцяў, таксама з'яўляецца адной з рухаючых сіл у гісторыі і, такім чынам, у дачыненні да канкрэтных абставін становіцца іманентным. Я меў на ўвазе прапанаваць гістарычную канцэпцыю этычнай універсальнасці і агульнай карысці ў палітыцы. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, погляд на трансцэдэнтнае ў гісторыі як на патэнцыяльна чыста іманентную з'яву не пагражае яго цэласці і не адмаўляе яго кіруючай ролі ў чалавечым жыцці. Наадварот, менавіта магчымая неад'емнасць этычнай універсальнасці ад усяго, што адбываецца, непарыўна звязвае трансцэдэнтнае з зямнымі людскімі справамі. Гарантам яго дарэчнасці і эфектыўнасці ў зменлівых канкрэтных абставінах з'яўляецца менавіта разнастайнасць зместу2.

Сцвярджэнне агістарычнай канцэпцыі этычнага вяршэнства будзе азначаць пазбаўленне свету, у якім праходзіць наша жыццё, адзінай упарадкавальнай сілы. Менавіта адмаўленне мажлівасці сінтэзу універсальнага і асобнага парушае цэласнасць і дарэчнасць вяршэнства этыкі. Створаная мысліцелем, які добра разумее важнасць этыкі, абстрактная мадэль добрага грамадства сапраўды можа


1   ...   9   10   11   12   13   14   15   16   17


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка