Далёка ад Сібіры Беларусь, Ды думкі прамільгнуць па-над зямлёю, За ўсіх сяброў казаць тут не бярусь




старонка4/6
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.22 Mb.
1   2   3   4   5   6

Аперацыя “Баграціён”

1

Мы доўга чакалі збаўлення



Ад цяжкіх і страшных пакут,

І вось пачалось наступленне —

“Кацюшы” вяршыць сталі суд.
Чатыры франты палыхнулі

Знішчальным, пякучым агнём,

Далёка ў няволі пачулі,

З Усходу як шырыўся гром.


Бы хмара плылі самалёты,

Гром сілу сваю набіраў.

Ішлі безупынна налёты —

Фашыстам і бегчы б пара!


Ды ўпарта змагаўся вораг,

З адчаем па нашых біў.

Яшчэ не спаліў свой порах,

Яшчэ ўсіх надзей не згубіў.


— Тут трэба прарваць абарону!—

Такі у штабах быў разлік.

Зноў смерці, і раны, і стогны,

Вайна ўсё вяла свой улік.


Ў атакі пад кулі хадзілі

Байцы зусім юных гадкоў,

І кропкі у дотах гасілі

Апошнім, смяротным кідком.


2

З зямлі нашай вымесцi гадаў! —

Свяшчэнны, агульны парыў.

Пайшлі грозных танкаў армады

Рашуча ў глыбокі прарыў.
Далёка схадзіліся клінні,

У пастку праціўнік трапляў,

Гарэў ён там полымем сінім,

І ўсе свае войскі губляў.


Знішчала яго авіяцыя,

Свой танкі рабілі улоў,

Па частках ішла ліквідацыя

Пад Мінскам, Бабруйскам катлоў.


Далей і далей наступлення

З громам няслась калясніца,

Быў вызвален трэцяга ліпеня

Мінск, Беларусі сталіца.


Вітаў вызваленцаў сардэчна

Беларускі удзячны народ,

І дзень гэты будзе навечна

Запісан ў гісторыі ход.


Не бачыўшы белага свету,

На Захад бягом немец пёр.

Сорак першага году лета

Мы напомнілі ім цяпер.


І многія тысячы гадаў,

Палоненых ў нашай зямлі,

Ганебным для немцаў парадам

Праспектам Масквы прайшлі.


Вялікія справы вяршылісь!

Пад сполах гвардзейскіх знамён

Перамогаю завяршылась

Аперацыя “Баграціён”.



2004 год
Маёй бабулі
Галухінай (Шардулёвай) Ефрасінні

Мартынаўне (1900 — 1992),

глыбока веруючай жанчыне

Маркотна і цяжка цягнулісь

Вайны той страхоцці-гады,

Ў няволі яны апынулісь —

Ніхто ж не чакаў з іх бяды.
Панікла, прыціхла старонка,

Свайго не засталась мужчыны

З малюткаю ў юнае жонкі,

І з гуртам дзяцей жанчыны.


Хто мог тады думаць і ведаць,

Як доўга пакутваць прыдзецца,

Што бацькі дадому не прыйдуць —

Палегчы усім давядзецца.


Вайна не адразу касіла —

Лясы ратавалі, акопы,

Ды з громам ляшчэла ўся сіла

Фашыстам распятай Еўропы.


Ў баю хто галовачку склаў

На роднай прыроды улонні,

Хто цяжка, пакутна сканаў

На брыдлай чужбіне ў палоне.


…Тры горкія зімы і леты.

Як многа жахлівых падзей!

Адна мацярынская мэта —

Збярэгчы б ёй толькі дзяцей.


Пазней жа падняць каб на ногі,

І вывесці ў людзі усіх,

Патрэбна матулі нямнога —

Шчаслівымі бачыць бы іх.

Хвала беларускае маці

За подзвіг ў часіны тугі,

Дала, што збярэгшы дзіцяці,

Жыццё пакаленням другіх!


К Дню Перамогі
Гадоў нямала ўжо прайшло

З таго ўсім памятнага мая,

Якога цёплае святло

Жыццё і сёння азарае.


Павержан вораг, паў Берлін,

І сцяг лунае Перамогі.

З усіх куткоў нашай зямлі

Зыйшліся ў логаве дарогі.


Усе дарогі. Колькі ж іх

Прайшоў салдат? Зрываў ён путы,

Каб родных вызваліць сваіх,

Спасці ад рабства і пакуты.


Хрыбціну каб зламаць таму,

Хто к нам няпрошаны з’явіўся,

І зараклося каб яму,

Дарогу каб да нас забыўся.


Чатыры цяжкія гады…

Той кожны год вайны далёкай

Быў поўны смерці і жуды,

І смутку, і журбы глыбокай.


Змагаўся мужна воін наш

І ў горкі час пры адступленні,

І ў тыя дні, калі пачаў

Зямлі радзімай вызваленне.


Змагаўся з катам партызан,

І фронт сапраўдны быў у тыле,

Лячылі там байцоў ад ран,

На працы ўсе ірвалі жылы.


Каб самалёты, танкі даць —

Усё для фронту, Перамогі!

Хутчэй разбіць каб немцаў раць,

Скарэй казалі б яны ногі.


Народ наш выжыў, перамог

Фашыстскіх вылюдкаў і звераў,

Бо ў барацьбе устаць ён змог

За Справу Правую і Веру!


І пакаленням новым жыць!

Не ведаць здзекаў і няволі.

Няхай іх добрай будзе доля!

Ім толькі трэба не забыць

За кошт які дасталась воля.




Такі розны белы свет




З Я М Н Ы Я Д У М К І

На моры
У лёгкай дымцы стаяць горы,

Цясніны рэжуць іх рады,

І апусціліся над морам,

Бадай, да самай да вады.


Чыгунка толькі паміж імі

Усцяж па берагу ідзе,

Абрысы рэльсамі сваімі

Замыславатыя вядзе.


Шаша па горах — серпанцінам.

Вясна стаіць ва ўсёй красе.

Па дне Мамедавай цясніны

Бурліць рачулка Куапсе.


Між гор цячэ, бруіць, гаворыць,

Смяецца, грае і пяе,

І вось наперадзе ўжо мора,

Калыска вечная яе.


Прыбоем шумным сустракае,

Што валам камні нагартаў.

Рачулка ўніз пад іх нырае,

Хутчэй Няптун каб прывітаў.

А мора срэбра раскідала,
Амаль не бачны гарызонт,

І запрашае да прычалаў


Ўсе караблі далёкі порт.
Дэльфінаў рэзвых спіны-дугі

Блішчаць, знікаюць пад вадой,

За імі з крыкам чайкі-зухі

За рыбай, ў хвалі чарадой.


Кагал бліжэй, бліжэй дэльфіны,

Плывуць за хуткім касяком,

І ў захапленні твар у Зіны —

Як дзіўна, хораша кругом!



2006 год

Такі розны белы свет
Белы свет — цудоўны.

Жорсткі белы свет.

То ён шчасцем поўніць,

То штурхне ў піке.


А з яго, як выйдзеш,

Зноў імкнеш у высь,

Мо, жыццё там будзе

У цябе “на біс”.

Белы свет — цудоўны.

Жорсткі белы свет.

Зноў ён б’е раптоўна,

Колькі ж яшчэ бед?


Да канца надзея

У цябе карціць —

Лепшая падзея

З неба прыляціць.



З нагоды імянін
Заўсёды з кожным святам імянін,

На скроні больш дабавіўшы сівін,

Жыццё кідае ў буйну галаву

Пражытага гадочка булаву.


А трэскае аж так, што звон ідзе,

Расходзяцца кругі, як па вадзе.

Пакуль яшчэ трымаеш ты ўдар,

І зможаш лёсу выдзеліць хабар.


Плыве той звон, гудзе, бярэ туга,

Што поўняцца зноў звенні ланцуга,

Гадамі цябе путае які,

Бліжэй к табе мінулыя вякі.


Рака жыцця цячэ, і звон звініць,

Ды некага за тое нам вініць.

Ніхто ж не супраць гутаркі такой —

Чым больш гадоў, хутчэй тым на спакой.


Смуткуй таму па ўзросце, не смуткуй,

А плённа штосьці новае будуй,

Ды змену сабе юную расці,

Масткі у заўтра добрыя масці!


Матай на вус
Жыццё любога чалавека

Ёсць вечны бой, а не спакой,

Вядзецца так яно з прадвеку —

Змагайся ўпарта сам з сабой.


За месца добрае пад сонцам,

Каб біцца дзённа і ў начы,

Спачатку трэба чалавеча

Табе сябе перамагчы.

Перамагчы сваю ляноту,

Якая хоча побач жыць.

Гані яе — будзеш з ахвотай

Ты справу кожную рабіць.


І цераз працу толькі зможаш

Дужэць, вучыцца і расці,

З яе нялёгкай, цяжкай ношай

К жыцця вяршыням падыйсці.


Мацуй, таксама, сілу волі,

Каб звычак шкодных не нажыць,

Каб не прынеслі яны болю,

І не змаглі цябе згубіць.


З юнацтва каб ты не сваволіў!

У шклянку надта не глядзі,

А наркату — ані, ніколі.

Жыццё здаровае вядзі!


Курыць? Не, добрага нічога

Усюль дыміць. І рот смярдзіць.

Ты з часам можаш канчаткова

Сваю істоту атруціць.


Пераядаць таксама дрэнна —

Абжорства к хворасцям вядзе,


Трымаць сябе у рамках трэба,

І разбірацца у ядзе.


Калі ж не будзе так штодзённа,

Заходы іншыя прымай,

Ці гэтак жа, як Марадона,

Сабе ты страўнік выразай.


Далёка зойдзеш як у чымсці,

І па цячэнню паплывеш,

Хутчэй спынісь — зрабі учынак!

Тады яшчэ ты пажывеш.




* * *

Ты ў неба узнёсся, высока лятаеш,

Не чуеш, не бачыш зямных аж разлогаў,

З анёламі поўнае шчасце спазнаеш,

Ды раптам… унізе, пад тварам —

падлога.


І будзе неба чыстым
Чысцюткі блакіт над тайгою.

Ваенны стаіць гарнізон.

Загаду чакаючы к бою,

Адкрыў палігон свой сезон.

Ракеты-мішэні здалёку

Стартуюць імклівай стралой,

Адны ляцяць ў небе высока,

Другія над самай зямлёй.


Ў палёце яны паўтараюць

Рэльефу няроўнасці ўсе —

Не бачылі б толькі радары,

Да іх падляцець бы бліжэй.


Вагаюцца, кружаць антэны,

Злавіць каб мішэнь у прыцэл,

І трапны па даных абмену

Па ”ворагу” выканаць стрэл.


Загад, і пайшлі ў высь ракеты,

Пазіцыі дым ўсе закрыў,

Нясуцца з хвастамі “каметы”

Насустрач мішэням. Падрыў.


Стаім мы на сопкі вяршыні —

Абзорнай пляцоўцы КП,

І бачым — з блакітных вышыняў

Ўніз падаюць рэшткі ракет.


А “вораг” нас зноўку турбуе,

Ён новы праводзіць налёт —

Прайсці да аб’ектаў спрабуе

Між сопак мішэнь-самалёт.


Выходзіць знішчальнікаў пара,

Па радыё дадзен загад —

Надзейным, рашучым ударам,

Ім цэлі зрабіць перахват.


Яна манеўруе ў паветры,

Нахабна наперад ідзе,

Да мэты ўсё меньш кіламетраў,

Нямнога яшчэ — быць бядзе.


Знішчальнік ужо падыходзіць —

Пад сопкай ляціць самалёт,

Па радыё штурман наводзіць

На цэль, каб працягваў палёт.


Равуць ад натугі турбіны,

Агнём палыхае з іх сот.

На нас паглядае з кабіны

У шлёме высотным пілот.


Над руслам ракі ён пранёсся,

Другі пралятае за ім.

Па сувязі хутка данёсся

Даклад, парушальнік, што збіт.

Закончыўся бой, нашы войскі

Адбою прымаюць сігнал.

Кароткі быў бой, але жорсткі,

Увесь час трымаўся накал.


Вясенняе сонца над намі,

Ад краю да краю блакіт.

Багун так прыемна дурманіць,

Адсвечвае люстра ракі.


Гатоўся к вайне, бо мір трэба —

У гэтым ёсць добры рэзон,

Каб чыстым было наша неба,

Адкрыў палігон зноў сезон.



Зімой у Забайкаллі
Марозец гне градусаў сорак,

Сапраўдная гэта ўсё ж быль —

Пад Месяца светам і зорак

У пульхны нага тоне пыл.


Калі па грунтовай дарозе,

Машына зімой праімчыць,

За ёю на гэткім марозе

Заслона сівая клубіць.

Бялеюцца сопкі далёка,

Пад імі без снегу зямля,

Ўся ў трэшчынах, быццам ад спёкі,

Прамёрзлая моцна ралля.


На лыжах зімой тут не пройдзеш —

У кут ад марозу хутчэй!

Ды й снегу прайсці каб, мо знойдзеш,

Ты толькі на стылай рацэ.


Паўднёвей снягоў трохі болей,

За тым, Яблыновым хрыбтом —

Па рэдкай тайзе і па полю,

Па стэпу бязлесым кругом.


А што там чарнеюць за кропкі,

Адкуль жа іх цягнецца рад?

Зайшоўшы пад самыя сопкі,

Каровы пасуцца бурат.


Нічуць не баяцца марозу,

Бо футра ёсць добрае ў іх,

Як досталь ім сена не скосяць —

Пускаюць пасціся саміх.


Такая ўжо гэта парода,

Што можа і тут выжываць.

Суровая вельмы прырода,

Усім яе цяжка трываць.


Трашчаць за Байкалам марозы,

Над стылай, халоднай тайгой,

Цыклон прыгнаць хмары не можа,

Вісіць толькі дымка над ёй.


Горад на Волзе
Няма ніякай тут гаворкі —

Я не забыў, што ёсць такі,

Да сэрца блізкі горад Горкі

На стрэлцы Волгі і Акі.


Раскінуў крылы ён прывольна

Над супадзеннем рускіх рэк,

Бо на ваяцтва вельмі здольны

Заўсёды рускі чалавек.


Наш продак вельмі добра ведаў

На Волзе дзе, ці на Дняпры.

Жыллё зрабіць, каб меньш знаць бедаў,

Каб баранілі ваяры.


Нашчадкі добрыя знайшліся

У гэтым горадзе, калі

Цяжкія дні на Русь прыйшліся,

Двары гарэлі і палі.

Пажарскі, Мінін з людам простым

Змог войска добрае сабраць,

Пайшло якое зброяй вострай

З Масквы прышэльцаў выганяць.


Рабілась многа спраў тут слаўных

У плыні ціхае вякоў,

Было здарэнняў шмат цікаўных,

Артыстаў добрых, спевакоў.


Твой, горад, след у часе доўгі,

Ён зорным шляхам зіхаціць,

Каля Крамля заўжды над Волгай

Наш сокал сталінскі стаіць.


Я жыў з табою, горад Горкі,

Служыў, кахаў, сям’ю прыдбаў,

А час настаў цяпер, і зноўку,

Ты Ніжнім Ноўгарадам стаў.


Нам там свяцілі ясны зоркі

Над Волгай вольнай і Акой,

І не забыць цябе мне, Горкі,

Жыцця ты частачка майго!



* * *

І пяшчотных, і светлых,

ціха кружыцца рой

Думак — ліній трапяткіх

над маёй галавой.

І хоць часта бывае,

што мяне ты карыш,

З ліній тых праяўляю

твой каханы абрыс.


Спытаю сэрца
Зямныя вершы, зямныя думкі,

Нядрэнна б здзейсніць свае задумкі.

Ці часу хопіць, ці не дастане?

Як жыць прыстойна, не у загане?


Хоць разумею — не будзе столькі

Дано мне часу, ўсё роўна колькі —

Яго мне мала, бо зноў трывожыць,

Хвалюе сэрца, задумкі множыць.




* * *

Калі дажджы былі, не ўспомніш,

У спёцы дзень за днём бягуць,

А сонца жарыць, як на Поўдні,

Глядзіш — і пальмы прарастуць.

* * *

Такая туга і такая маркота,

Імжыць дожджык мелкі, вісіць кісяёй,

А тыдзень таму данімала спякота,

Цянёчку хацелась, і хмар над зямлёй.

* * *

Мне ніколі не будзе спакою,

З камнем цяжкім прыходзіцца жыць,

Што змагла зпадцішка і без бою,

Зграя злыдняў Саюз разваліць.

Чырвона-зялёны, з арнаментам сцяг
З дзяцінства, з маленства, як я нарадзіўся,

Пачаў разумець як, далей падрастаць,

Краінай сваёю, табой ганарыўся,

Чырвона-зялёны, з арнаментам сцяг.


І ў нашым Саюзе — яскрава я помню,

У небе блакітным, ва ўсіх на вачах,

Ты горда лунаў побач з роўнымі роўны,

Чырвона-зялёны, з арнаментам сцяг.


На сходцы у пушчы рашэннем ганебным

Распялі Саюз, прапілі па часцях,

Папраўшы закон. Ты ім стаў непатрэбны,

Чырвона-зялёны, з арнаментам сцяг.


Як родных праведаў, у цэнтры раённым

Вачам не паверыў, аж зубы я сцяў —

Другі, а не ты быў на плошчы цэнтральнай,

Чырвона-зялёны, з арнаментам сцяг.


Ды годы прайшлі, і рытмічна пульс б’ецца,

У будні, у святы, людскога жыцця.

Цябе зноў убачыў — хвалюецца сэрца,

Чырвона-зялёны, з арнаментам сцяг.


На нашых палетках у золаце зерне,

І будзе у часе твой зорным працяг —

Нас многа, табе прысягнуўшых на вернасць,

Чырвона-зялёны, з арнаментам сцяг!



Па ярочку зялёным у полі
Па ярочку зялёным у полі

Ручаёчак да рэчкі цячэ,

На сваю наракаючы долю,

Там вяночак дзяўчына пляце.

Яна кветачку ладзіць да кветкі,

Хіліць голаў ніжэй і ніжэй,

Слёзкі горкія капаюць зрэдку

На вяночак з дзявочых вачэй.


Спадабала дзяўчыначка хлопца,

Ён таксама “люблю” гаварыў,

Усміхалася ёй, грэла сонца,

Свет кахання душу азарыў.


Ды не доўга былі з ім спатканні —

Здрадзіў хлопец, пайшоў да другой.

Ў жыцці першае гэта каханне

Ёй напоўніла сэрца тугой.


Ты не плач, не журыся, дзяўчына,

Яшчэ будзе каханы ў цябе,

Сэрца брамку табе ён адчыніць,

Загучыць зноў шчаслівы напеў.


Па ярочку зялёным у полі

Ручаёчак да рэчкі цячэ,

З васілёчкаў з журбою і болем,

Ўсё вяночак дзяўчына пляце.




С Я Б Р А М
Панасюку Івану Паўлавічу, з нагоды

узнагароджання медалём Ф. Скарыны

Павіншаваць я рады Вас

З адзнакай Вашых намаганняў,

З народа роднага прызнаннем,

З падзеяй значнай для ўсіх нас.
Зрабіць нямала Вы змаглі,

Каб і ў Сібіры беларусы

Бліжэй пазналі сваю сутнасць,

Каб карані ўсе бераглі.


Каб мову родную няслі,

І ад Радзімы так далёка

Не заставалісь адзінокі,

З дзядоў каб спадчынай жылі.


Адна з вялікіх Вашых спраў —

Пабудаваць пад небам сінім

Храм Прэпадобнай Ефрасінні,

Духоўным светачам ён стаў.


Наш Прэзідэнт руку Вам жаў

За Вашы добрыя здзяйсненні —

Што беларусаў пакаленням

З Радзімы голас загучаў.


Ансамбль “Сяброў” к нам прылятаў,

І “Песняры” канцэрт давалі,

Сваім майстэрствам чаравалі,

Старонкі роднай дух вітаў.


Мы ў захапленне ўсе прыйшлі,

Як цуда з ”Церніцы” дзяўчаты,

Вялікім талентам багаты,

Свой карагод тут павялі.


А беларускі наш канал

На тэлебачанні з’явіўся,

І зборнік вершаў паявіўся,

Таксама дзякуючы Вам.


Я спадзяюся і далей

Свайго не страціце жадання —

Рабіць дабро, бо то прызванне,

Як і удзячнасць ад людзей.


Няхай не будзе Вам нянасця,

Няхай нядобры вецер згіне,

А наша Светач-Ефрасіння

Спрыяе радасці і шчасцю!



Белыя Росы
Вітаю Вас “Белыя Росы”,

Ансамбль сібірскіх майстроў,

Шматгранны і звонкагалосы,

Цябе, Аляксандр Фершалоў!

Галіна, Улляна і Вольга —

Царэўны ў убраннях сваіх,

А як заспяваюць, дык нельга

Не цешыцца спевамі іх.


Развейваюць цёмныя хмары

Над нашых народаў жыццём,

Чароўнаю музыкай Юрый.

І шчыраю песняй Арцём.


З вялікім да Вас я прызнаннем,

Што лепту нясеце сваю, —

Спрыяеце справе яднання

Ў братэрскую нашу сям’ю.


Дык грайце, спявайце, жывіце,

І дзейсніце мары свае,

З народнай Вы піце крыніцы,

Што творчыя сілы дае.


Удзячнасць Вам, ”Белыя Росы”,

Усіх беларускіх сяброў,

Шматгранны і звонкагалосы,

Сібірскіх ансамбль ”Песняроў”!



2005 год

Бураву В.М.
Вайной распятае дзяцінства —

Жыццё фашысты зруйнавалі.

З тым пакаленнем у адзінстве
Ўзрастаў, мужаўся хлопчык Валя.
Галеча, страты і нягоды,

Ліхія, горкія часіны,

Мучэнні цяжкія народа —

Пад гнётам нечысцей Радзіма.


Ён гэта ўсё пазнаў з ліхвою,

Слату і голад, дыму хмары,

На акупантаў ісці з боем

Сярод вайскоўцаў — часта марыў.


Далася цяжка Перамога

Народу нашаму, краіне.

Вайна прынесла гора многа,

Чацвёрты кожны ў ёй загінуў.


Таму, як зноў заззяла сонца,

Прайшла страшэнная навала,

Радзімы будзе абаронцай —

Рашыў яшчэ у школе Валя.


У Мінску ён служыў курсантам,

Намер заветны яго збыўся.

Бязвусым, юным лейтэнантам

Вучыў салдат, жыццю вучыўся.


А лёс у розныя мясціны

Кідаў Савецкага Саюза,

У горы, стэп,тайгу, нізіны,

Лёс афіцэра-беларуса.


Усё было — каханне, радасць,

Усмешкі першыя дзіцяці,

Людзей вялікая спагада,

Няшчасце, як прыйшлось спазнаці.


Жыццё яго не агрубіла,

Сардэчным быў і клапатлівым.

Сцярогся? Не! І траціў сілы —

Ён сем’янінам быў руплівым.


І ў цэнтры нашым Ефрасінні,

У беларускім аб’яднанні,

На ўсіх напрамках быць актыўным,

Гарэць — было яго прызваннем.


Раптоўна ж так бядзе прыйсці!

І вочы ён закрыў навекі.

Палкоўнік Бураў Валянцін,

Ты быў сапраўдным чалавекам!



Люты, 2005 год

Часопісу “Нёман”
Далёка “Нёман” ад Абі,

Ды беларусам ён нясе

І на абскія берагі

Радзімы свет ва ўсёй красе.


Раманы, вершы — ўсё ў ім ёсць,

Вядомых творцаў, маладых.

Жаданы, “Нёман”, ты ў нас госць,

І не бяруць цябе гады.


Яны больш мудрасці даюць,

А пяць дзесяткаў — юбілей!

Ты самым лепшым у нас будзь,

І сіл для працы не жалей.


Хоць мова руская твая

На землях родных мне гучыць,

Табе з Сібіры зычу я

На беларускай — доўга жыць!

На хвалях творчасці плыві,

І павялічвай зноў тыраж,

Каб яркім талентам сваім

Праславіць край любімы наш.


Табе з Сібіры вестку шлём,

І супрацоўнікам тваім

Вітанне шчырае нясём —

Дабра і шчасця многа ім!



2005 год

Звяздзе” - 90!


З краёў сібірскіх, велічных, здалёку,

Віншую шчыра, родная “Звязда”

З Днём нараджэння, з той вяхой высокай,

Што чалавеку толькі б пажадаць!


Вялікі шлях твой. Мары, спадзяванні,

Здзяйсненне іх, і цяжкія гады,

Калі пытаннем стала існаванне

Краіны нашай, і цябе, “Звязды”.


Ў няволі ты маўчаць была не згодна,

З прышэльцамі змагалася, жыла,

І беларусам зоркаю свабоды

На працягу вайны усёй была.

Сталы узрост — вялікая ўжо дата!

Я ганарусь, шаноўная, табой!

Захоўвай мову — мова бацькоў свята,

І заставайся духам маладой!


Не толькі духам — маладою сілай

Дзяўчат і хлопцаў, што ідуць к табе,

Давай магчымасць ім расправіць крылы,

Яны узвысяць потым і цябе.


Я пажадаць далей, газета, мушу —

З сябрамі справу так бы ты вяла,

Каб мова наша ў роднай Беларусі

Па праву сваё месца заняла!



2007 год


Беларусам Сібіры
Гуртуйцеся, Сібіры Беларусы!

Народ мы ў ёй не надта і малы.

Арнаментам расшытыя абрусы

Сцяліце на святочныя сталы.

У кожнага тут з нас свая дарога,

Ды я зусім ніколькі не здзіўлюсь,

Калі нас у суполцы стане многа —

Яднае ўсіх Матуля-Беларусь.

Матуля тым, хто ў ёй на свет з’явіўся

На прашчурам асвечанай зямлі,

І тым , хто у Сібіры нарадзіўся,

Дзяды чые даўно сюды прыйшлі.


Напевы беларускія вядзіце,

Бо спадчына іх многа нам дае,

Для гэтага часова адкладзіце

Вы справы асабістыя свае.


Каб разам праспяваць на роднай мове,

Успомніць тым, хто ўжо яе забыў,

Каб ведала аб нашым моладзь доме,

Што продак для сучаснікаў рабіў.


Мы спадчынаю можам ганарыцца,

Старонкай мілай, роднаю сваёй,

Народам нашым, стойкім ў ліхалецці,

Пявучай мовай, сэрцаў цеплынёй.


Гуртуйцеся, Сібіры Беларусы!

З народамі яе нам побач жыць,

Як брацці з імі ў дружбе і ў саюзе,

Мы разам зможам многае зрабіць!


Гуртуйцеся, Сібіры Беларусы!



И дождь, и солнце




Р О Д Н Ы Е НА П Е В Ы
Родина
Встречаюсь часто с тобой, Родина —

В воспоминаньях ты живешь,

Дорог, тропинок много пройдено,

Тебя желанней не найдешь.


Зовут неброские, зеленые,

Леса, поляны и луга,

Поля, трудами освященные,

Речушек тихих берега.


Где васильковые, небесные,

Меня пленившие глаза.

Сады в цветенье белоснежные.

Прощальной горечи слеза.


Где корни наши вековечные,

Дедов и пращуров приют,

Родные песни где сердечные

И задушевные поют.


Встречаюсь часто с тобой, Родина —

В воспоминаньях ты живешь,

Дорог, тропинок много пройдено,

Тебя желанней не найдешь.


1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка