Далёка ад Сібіры Беларусь, Ды думкі прамільгнуць па-над зямлёю, За ўсіх сяброў казаць тут не бярусь




старонка3/6
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.22 Mb.
1   2   3   4   5   6

В А Й Н А. Я Е П Е Р Ш Ы Я Д Н І …
Летам сорак першага
На ўсход брылі войскі панура,

А вораг іх зверху дзяўбаў.

Машыны пылілі і фуры,

Пяхотнік стамлёны ступаў.


Ніхто ж не чакаў такога,

Ніхто і ўцяміць не мог:

Чаго, і чорта якога,

Германец нас перамог!?


Чаму адступаць давялося,

Што думаў раней Генштаб,

Чаму так глядзець прыйшлося

У вочы дзяцей і баб?


Яны каля шляху стаялі,

Няслі малако піць і квас,

Усё адно толькі пыталі:

“Каму ж пакідаеце нас?”


Ляжалі вакол палеткі,

Ўраджай там нядрэнны зрэў.

Вайна свае ставіла меткі —

Разбомлены мост гарэў.

З зямлёю свежай яміны —

То бомбаў варожых сляды,

Згарэўшых хацін каміны,

Адзнакі другой бяды.


Страшылі з магілак распяцці —

Пакутваў Ісус за людзей,

Як быццам лягло пракляцце

На войскі, народ, на дзяцей.


Клубілісь шляхі і сцяжыны —

Крывавы быў гэты паход,

Тужэлі усё ж пружыны,

Вайны павярнуць каб ход.



Вёска Сахараўка.

Ліпень 1941 года
Грымела, гудзела і выла

Над рэчкаю, вёскай, ў палях —

З страшэннаю, лютаю сілай

Бамбіўся фашыстамі шлях.

Ў атаку драпежнік заходзіў,

Ахвяру шукаў кожны шваб.

Дарогай на Горкі адходзіў

Трынадцатай арміі штаб.


Ў калоне нямала разбіта

Штабных і радыйных машын,

І многія хлопцы забіты,

Не бачыць ім любых дзяўчын.


Аж курчацца людзі ад болю,

Ім раны трываць не даюць —

Нялёгкая выпала доля,

А зверху страляюць і б’юць.


Прыкрыцця няма ніякога,

Паветра ўсё вораг прыбраў.

Надзея тут толькі на Бога,

Каб ім ён прапасці не даў.

А бомбы трапляюць і ў хаты,

Двары і машыны гараць,

Дзяўбуць, сатанеючы, гады.

Так цешыцца чорная раць.


Усюды хаваюцца людзі

У сховах-зямлянках сваіх.

І што ж яно толечкі будзе?

Такая навала на іх.


Бяда ўжо наведала разам

Маленькіх, старых і жанчын —

Два тыдні таму адным часам

Вайна адняла ўсіх мужчын.


А ўнізе і цёмна і душна,

Ад выбухаў сцены дрыжаць.

Дранцвеюць ад жаху іх душы,

Ад роспачы дзеці крычаць.


У склепе адным невялікім,

За хатай, на самам краю,

Жанчыначка моліцца ціха,

За дочаньку — маці маю.

Усё ж крумкачы адкружылі,

На захад ад вёскі пайшлі,

Спраў чорных сваіх нарабілі:

Смерць, пекла ў яе прыняслі.


Ў вайскоўцаў вялікія страты —

Ды лепшага што тут чакаць?

І рэштка калоны стракатай

К цямну пачала выступаць.


З грымотамі ў небе глыбокім

Барвела зара да краёў —

На захадзе, дзесьці далёка,

Зыходзіў з крыві Магілёў.



На Беларусі стаіць лета
1

На Беларусі стаіць лета,

Сонца свеціць, ветры дзьмуць,

Усё таксама было гэта

Шмат гадоў ужо таму.
Цяплынь прасторы спавівала,

Долы млелі, лес драмаў,

Душа вось толькі не спявала —

Вораг з Захаду напаў.


Другія грозна грукацелі

Над абшарамі грамы,

А зверху бомбы к нам ляцелі,

І сцяліліся дымы.


2

Стаяла насмерць крэпасць ў Брэсце,

Па ёй вораг моцна біў,

Там не было жывога месца,

Там героем кожны быў.
А войскі хутка адступалі —

Стогне ўсё вакол, гарыць,

Ды ўжо пад Мінскам яны далі

Добра фрыцам прыкурыць.

“Кактэйлі” немцам паляцелі,

Метка іх кідаў браток,

І бачыў, танкі як гарэлі,

Астрашыцкі гарадок.


Змагаўся ўпарта амаль месяц

Мужны горад Магілёў,

Наш апалчэнец з войскам смела

Бараніў сваё жыллё.


Камдзіў Раманаў быў галоўны

Ў Магілёве камандзір,

Надзеяй сэрцы людзей поўніў —

Быў такі ён не адзін.


Куцепаў храбрым правіў войскам,

Справу добрую зрабіў,

У Буйнічах, на полі, жорстка

Нос нахабніку разбіў.


3

І ўсё ж няслась далей лавіна

Па лясах і па палях,

Мы адступаць былі павінны —

Аж ляшчэў жалезам шлях.

Як многа хлопцаў днём, ці ў золак,

Прынялі апошні бой,

На полі чыстым, ў лесе, долах,

Край адстойваючы свой!
Іх часці ўсе былі разбіты,

Камандзіры паляглі,

Таму і многія забыты,

Хто ляжыць ў сырой зямлі.


Без весткі палі, нам не ўбачыць

Слаўных, гордых іх імён

На абелісках, кнігах “Памяць”.

Вечны ворагу праклён!


У самы горкі час змагалісь

Той бязлітаснай вайны,

І трэба ўсе каб добра зналі —

Нам жыццё далі й яны.


4

На Беларусі стаіць лета,

Сонца свеціць, ветры дзьмуць,

Спякота часам паліць жыта,

Навальніцы яго гнуць.
Ды ўсё ж нальецца сілай колас,

Пазалоцяцца палі,

Шчаслівым будзе звонкім голас

Нашых дзетак на Зямлі!



Ліпень 2005 год

Прарыў
1

Нямала гадоў праляцела

З далёкай той, цяжкай пары,

А сэрца ад смутку знямела

І болем пякучым гарыць.
Бо памяць вяртае між волі

Да месцаў смяротных баёў,

Нялёгкай і жудаснай долі

Зямлі шматпакутнай маёй.


Грымела, гудзела навала —

Гарыныч-Змяюга напаў,

Радзіму паліў ён і жаліў,

Жалезам яе руйнаваў.


А лета ў зеніце стаяла,

Прыгожым і цёплым было,

Ды радасці, як не бывала —

Смяротнаю сцюжай мяло.


2

Далёка прадзвінуўся вораг,

У кольцы стаяў Магілёў.

Камдзіў ля захопленых Горак

Палкі свае лесам павёў.

Каб выйсці з захлопнутай пасткі,

І рушыць далей у абход,

Яе разарваць ім на часткі,

Прабіцца з баямі на Ўсход.
З дывізіяй разам па лесе

Выходзіў і корпуса штаб,

З часцямі свайго усілення,

З варожых каб вырвацца лап.


Цягнулісь пад дахам зялёным

Калоны стамлёных салдат,

З вароненым цветам калёным

Сталёвыя жэрлы гармат.


Наперадзе стужкай шырокай

Бальшак цераз лес пралягаў,

Там бачна было, як здалёку,

Ваяка фашыстскі ступаў.


Дзве вёскі па шляху стаялі

З абодвух ад лесу бакоў,

На немцаў прыціхла глядзелі

Вачыма сляпымі вакон.

3

Разведка камдзіву данесла —



Далей немагчыма прайсці

Патайна, такое тут месца,

Праходаў другіх не знайсці.
Рашэнне прынята, і к бою

Пайшла падрыхтоўка ў палках,

Парой каб прабіцца начною,

Бо й неба ў варожых руках.


На ўзлеску разлікі — к гарматам,

Байцы к бальшаку — ланцугом,

Чакалі ўсе толькі загаду.

Цямнела павольна кругом.


Ды раптам пад танкам у лесе

Стары праваліўся масток,

У немцаў пайшла куламеса,

Спыніўся фашыстскі каток.


Камдзіву данеслі аб гэтым,

І момант спрыяльны настаў

Цяпер дасягнуць сваёй мэты,

“Агонь!” — ўсім загад прагучаў.


4

Гарэлі машыны і танкі:

Свяцілі аблокі ў гары.

Грымела да самага ранку

Пад кронамі сосен старых.
А вораг страляў і змагаўся,

Ён знаў сваю справу, хітрыў,

Падмогу сабе дамагаўся,

Дарогу дымамі закрыў.


Як дзятлы дзяўблі кулямёты,

Даносіўся рокат гармат,

Крывёю зыходзілі роты,

Ляцелі ашквалкі гранат.


Ўсё меней становіўся грукат,

І стрэлы над шляхам радзей,

Ўсё болей тут прыняўшых мукі,

Загінуўшых ў лесе людзей.


Няслісь толькі дзе-нідзе стогны

Параненых цяжка салдат,

Ад болю, ад смагі знямоглых,

Хоць побач ў лагчынах вада.


Ляжалі і нашы і немцы,

Апошнім для многіх быў бой

У гэтай лясістай старонцы.

Ніхто з іх не прыйдзе дамой.

5

Удар жа крывавы і жорсткі



Нанесен захопнікам быў,

Жывых іх засталася горстка,

І шлях для праходу адкрыт.
Дзеяткамі танкі, машыны

Разбіты, згарэлі ў агні,

На схілах, ў глыбокіх ямінах

Дымілісь, чарнелі яны.


Спяшалась, ішла дапамога

Да немцаў з абодвух бакоў,

Але ўжо прыкрыта дарога

Там сіламі нашых палкоў.


А хутка і зорка зайграе,

Ды стане ў паўнеба свяціць,

Тады й крумкачыная зграя

Здабычу шукаць прыляціць.


Бальшак пераходзілі часці,

Далей выступалі яны,

Каб крочыць дарогай нянасцяў

Праз доўгія годы вайны.


Вось толькі што Дзень Перамогі

Не ўбачыць амаль з іх ніхто.

Заўжды будзе лёс такі многім,

Хто першым змагацца гатоў.


6

Спрамлёны, акінуць як вокам,

Праз годы зрабіўся той шлях,

Пакінуўшы вёскі ўсе з боку,

Асфальтам блішчыць на палях.
Хто лесам па ім праязджае,

Як прыдзецца тут пабываць,

Нічога, напэўна, не знае,

Што побач героі ляжаць.


Жыццё аддалі за Радзіму,

За волю і шчасце яе,

А лес з той далёкай часіны

Ім памяці песню пяе.



Апошні ранак
Ляжу ў лагчыне. Апрытомнеў —

Вярнуўся зноўку з небыцця.

Мне, мабыць, Бог яшчэ дапоўніў

Гадзінак некалькі жыцця.

Паранены я цяжка ў грудзі,

Разбіта моцна галава.

Кругом ляжаць другія людзі,

Вайны змяла іх булава.


Ад болю стогну, разумею —

Апошнім стаў мой першы бой.

Рука адна зусім нямее,

Нага залітая крывёй.


У лесе прыцемкі. Паволі

Святлее неба. Ноч прайшла.

Вышэй бы трэба мне, на поле,

А там дабрацца да сяла.


Хоць не жылец на белым свеце —

Жывых убачыць бы людзей.

Рукой цягнуся я да вецця,

Паўзу. Прыпынкі ўсё даўжэй.


Знямог зусім, ды ўжо — на полі.

Цямнее вёска пад гарой.

Мой розум муціцца ад болю.

Усход апалены зарой.


Правал у памяці.., бо сонца

Высока свеціць над зямлёй.

Перад вачыма луг бясконцы,

Трава, залітая крывёй.


Звініць пчала, і шмель таксама.

Па мне, па мне ўжо гэты звон,

Не ўбачу больш я родных, маму,

Зноў небыццё бярэ ў палон.


Не грэе сонца. Зніклі сілы.

Ў мяне цямнее у ваччу.

Застылі ўсе, дранцвеюць жылы.

Я паміраю. Я жыць хач…


* * *


Мне страшна, але, хаця і баюсь —

З прышэльцам змагаюсь, яму не здаюсь,

Саюз бараню, маю Беларусь,

І сынам ёй верным навек застаюсь.



Яго загад
Шаг за шагам, блізка вёска.

Непрыкметна б падыйсці.

Стрэлаў чутны адгалоскі,

Ды яго ім не знайсці.

Малады? Ваяка стары,

Бо на фінскай быў вайне.

Вораг несці будзе кару,

За таварышаў — ўдвайне!


Танкі хлопцаў раздавілі.

Даў сабе тады загад —

Будзе й ворагам магіла,

Хоць адзін, ды згіне гад!


Вось і могілкі над шляхам.

Ён пазіцыю знайшоў

Пад зялёным, густым дахам,

І вінтоўку ўніз навёў.


Ляскат чутны па дарозе,

Знаць, калона там ідзе,

Ну, а першым жа, як водзіць,

Танк з гары ў пылу паўзе.


Ўніз сыйшоўшы, прыпыніўся.

Пыл асеў там, знік і дым.

Люк над башняю адкрыўся,

Немец, бач, з’явіўся ў ім.


Ён паветра ўсё ўдыхае,

Скінуў вопратку з плячэй,

І на сонцы загарае.

Добра сонейка пячэ!

Здрыгануўся раптам рэзка —

Куля трапіла у лоб.

Справу знаў сваю някепска

Варашылаўскі стралок.


…Доўга чулісь яшчэ стрэлы,

Ды не роўны быў той бой,

Хоць змагаўся і умела —

Ахвяроўваў ён сабой.


Невядомым нам застаўшысь,
Ўсё зрабіў, каб згінуў гад,

Не скарыўся, і не здаўся,

Свой жа выканаў загад.

Нялёгкі выбар
1

Бой закончыўся. Ўсё ціха.

Ў галаве бясконцы звон.

Пасля выбуха, на ліха,

Цяжкі быў мой гэты сон.
Я адзін, нікога побач,

Знаць, наперад ўсе пайшлі,

І нічога тут не зробіш,

Я адстаў. Нага баліць.


Што ж рабіць? Раяцца думкі.

Немец, бачу, прэ і прэ.

Як там будзе? Вось задумка.

Можа ўсё ён забярэ?


З бацькам з дому прызываўся,

Кіламетраў, мо, за сто.

Там сыночак мой застаўся,

Разам з жонкай маладой.


І матуля, брацік, сёстры —
Ўсе пад немцам будуць жыць,

Таму рэжа ў сэрцы востра —

Што ж рабіць, і як мне быць?
Ці вярнуцца к ім дадому,

Можа будзе як-нібудзь?

А што будзе, невядома,

Нашы, як назад прыйдуць?


Хаця ясна, што за здраду

Цяжкі мне трымаць адказ,

Прынімаў, бо, я прысягу,

І матулін чуў наказ.

2

Піць хачу, пайшоў па лесе —



Можа стрэнецца вада?

Стогн данёсся на узлессі,

Там — паранены салдат.
Церпіць страшныя пакуты,

Белы твар, халодны пот.

Яму выбухам гранаты

Пакрамсаны ўвесь жывот.


Мяне ўбачыў, зварухнуўся.

Падыйшоў каб, зваці стаў,

Да яго каб я прыгнуўся,

І з надрывам прашаптаў:


“Не жылец на белым свеце,

Многа я згубіў крыві,

Няма болей сіл цярпеці,

Ты, браток, мяне дабі”.


Замаўчаў, малілі вочы,

Каб спыніў пакуты я —

Не дацягне ён да ночы,

Прыме тут яго зямля.


Піць яшчэ прасіў ў трызноце.

Я ваду шукаць пайшоў,

Невялікую крыніцу

Пад алешынай знайшоў.


А вярнуўшыся, убачыў —

Трэба хлопца пахаваць,

І закрыўшы яму вочы,

Стаў магілачку капаць.


Пастаяў над ёй. А можа

Гэткім будзе і мой лёс?

Барані мяне ж ты, Божа,

Каб хоць выжыць давялось.


І няма назад дарогі —

Многа мне баёў спазнаць.

Па лясах і па аблогах

Пайшоў нашых даганяць.



Паляванне ідзе
Страляніна сляпая… Паляванне ідзе.

Лес прачэсваюць немцы, ланцугом аблажылі,

Не праскочыць яго, не схавацца нідзе,

І, здаецца, сваё мы на свеце аджылі.


Закапацца глыбей бы, як той крот у зямлю,

І не бачным зрабіцца на якую хвіліну,

Мураўём невялічкім прапаўзці па камлю,

Распастрыўшай свой лапнік, заімшэлай яліны.


Толькі гэта не казка, ўсё намнога прасцей…

Не забыў яшчэ Бог хоць!, да канца не пакінуў —

Нас ад куль прыкрывае, ад рагатых чарцей,

Неглыбокая, побач з той ялінай, яміна.


А яны ўсё бліжэй. Што ж тут будзеш рабіць?

Застаецца адно нам — толькі іклы ашчэрыць,

З кулямёта, з вінтоўкі іх бальней укусіць.

А ці смертны яны ўсё ж? На прыцэле. Праверым.


…Спатыкнуўся. Зваліўся, па ігліцы скрабе,

І другі у лагчынцы захлынуўся крывёю.

Хтосьці побач з забітым адхіснуўся, здранцвеў,

Забурыўся ў кусты і закрыўся травою.


Шквал агню па яміне, па яліне, вадзе! —

Не падняць галавы ўжо, абкружыла нас зграя.

Ўсё. Гранаты ляцяць. Паляванне ідзе.

І сустрэча так блізкая з пеклам, ці з раем…



І Ў Н Я В О Л І, І Н А Ф Р О Н Ц Е


Жэня
Шардулёвай Яўгеніі Мартынаўне,

малодшай сястры маёй бабулі,

партызанскай сувязной, растрэлянай

немцамі ў лістападзе 1942 года
1

Літасці мала ў законах прыроды,

Толькі у чым жа была іх віна,

Што другі год над вялікім народам

Крылы свае распастрыла вайна.
Грозныя, цёмныя, страшныя крылы

Засцілі неба, губілі людзей,

Край наш знянацку ў палон захапілі

Пад сцягам чорных, вар’яцкіх ідэй.


Ды не скарыліся ім патрыёты —

Зброю у рукі узяў партызан,

Тайна ў падполлі вялася работа.

Смерцю ім вораг ў адказ пагражаў.


Арышты, здзекі, забойствы, пакуты.

Новы парадак — агнём і мячом,

Петлямі немцы зацягвалі путы,

Секлі народ наш крывавым бічом.

2

Восень стаяла. Бялелі бярозы,



Ўся ў пазалоце пад імі зямля,

З раніцы — іней, халодныя росы,

Дуб векавы зрэдку лісце губляў.
Несла здалёк ад бульбянішчаў дымам,

Чысты блакіт засцілаў вышыню,

Ласціла сонца, ды веела сумам.

Стрэл раптам громкі разбіў цішыню.


Гналі натоўп сюды нелюдзі з Горак

Новым растрэлам страшыць жыхароў,

З пыльнай дарогі — бягом, на пагорак.

Свежай зямлёй ніжэй шчэрыўся роў.


Трое змарнелых у цяжкай няволі

Вязняў хісталісь па краю яго,

Кары смяротнай чакаючы з болем,

З прагаю помсты, з вялікай тугой.


З болем за тое, што мала зрабілі

Для Перамогі у гэтай вайне,

Што нечакана усіх паланілі,

Здраднік, што здаў — тое крыўдна ўдвайне.


З болем вялікім, што так вельмі рана

Ім, маладым, пакідаць белы свет.

Хлопцы з дзяўчынаю, тры партызаны,

Вочы свае тут закрыюць навек.

3

Жэняй дзяўчыну знямоглую звалі,



Вёска Аўсянка жыццё ёй дала,

Бесперапынна звяры катавалі,

Доўга не ела, вады не піла.
Ды не сказала нічога фашыстам,

Здзекі трывала, хоць мала ўжо сіл,

Перад сябрамі засталася чыстай,

Чыстай прад Богам — Сумленнем сваім.


К ёй паліцай нечакана падскочыў:

— Дзеўка, табе паліто трэба зняць,

Кулі чаргою яго ўсё прастрочаць,

Нечага ў ямцы дабру прападаць!


Сілы знайшліся — яго адштурхнула:

— Ты не цягні ка мне лапы свае!

Маці ж якая цябе нарадзіла?

Бойся, бо злічаны дні і твае!


Ведайце, людзі! І ведайце, гады!

Будуць тут нашы, адпомсцяць яны!

Жорстка спытаюць за здзекі, за здраду

Верныя любай Радзіме сыны!


— Feuer! — І словы яе абарвалісь —

Стрэлы прарэзалі зноўку прастор.

Плакалі людзі, туманілісь далі,

Сонца тужыла, кручыніўся бор.

4

Жэня, Жэнечка, Жэня,



камсамолка-дзяўчына,

Галавы не схіліла

прад вялікай бядой,

Ты загінула, Жэня,

за народ, за Айчыну,

Назаўсёды застаўшысь

для нас маладой!

Фронт стаяў недалёка
Восень. Фронт недалёка. Уздыхалі з палёгкай—

Нашы будуць вось-вось на двары.

І не стане няволі, будзе лепшая доля,

І пазгінуць фашысты-звяры.


Часта там грукацела, на Усходзе алела

Цераз цемру крывёю зара.

Дні праходзілі, ночы, ўсе праплакалі вочы,

Ды пазнілася волі пара.


Пабялела і поле, на ім дуйкі сваволяць,

Зямлю холадам Зюзя скаваў,

Замарозіў хоць немца, падцягнуў яму лейцы,

Толькі фронт той прарваць не даваў.


Дапамогу падвозіў, з рубяжа не зыходзіў,

У зямлю угрызаўся глыбей.

Там раслі ўмацаванні, а людзей рабаванне

Яшчэ болей ішло і дзічэй.


Немцы з хат выганялі, затым іх разбіралі,

На зямлянкі вязлі, бліндажы,

Партызан выцяснялі, падазроных стралялі.

Усё вораг кругом аблажыў.


А шляхі і дарогі, праз лясы і аблогі,

У снягах, што да фронту вялі,

Жыхары наваколля (паспрабуй ка — не здолей!)

Катам чысціць павінны былі.


З немцам кары жаданнем, вызвалення чаканнем,

Да закату кацілась зіма.

Птушкі зноў прыляцелі, вясны песні запелі,

Толькі нашых няма, і няма…



У бежанцы
1

У зоне блізкай каля фронту стужкі

З вясны прыходам немцам быў загад,

Каб ад людзей мясцовых беларускіх

Ачысціць зону, ўсіх павыжыць з хат.
Баяўся вораг партызан у тыле,

Балоты дзе, падлескі і бары

Зазелянелі, полагам пакрылісь.

Лягчэй схавацца стала ў гушчары.

А да таго ж, як не было ім цяжка,

Для партызан, на працягу вайны,

Лясныя вёскі і асновай важкай,

І дапамогай, і хрыбтом былі.


Яны кармілі, грэлі і лячылі,

Сыны іх, дочкі поўнілі атрад,

Ці сувязнымі з весткамі хадзілі,

Другі які выконвалі загад.


2

На зборы людзям мала далі часу —

Звязаць змаглі, каб толькі хатулі,

І ўсіх на Захад з дзецьмі ў гурце разам

Далей ад фронту з гвалтам павялі.
Жывёла, птушкі ворагу дасталісь,

Насенне бульбы, збожжа на пасеў.

На гэты год сіроткаю засталась

Зямля на полі — немцам “балазе”.


А хто схаваўся (думалі — не знойдуць),

Ў жывых засталась мала тых людзей,

Бо ворагі знішчаць адстаўшых пойдуць,

Не збудзецца дарэмных іх надзей.


Маю прабабку тож спалілі ў хаце —

Падпёршы дзверы, здраднік-паліцай,

Які старую праз вакно убачыў,

Яе пазбавіць вырашыў жыцця.

Не ў першы раз рабіў такую справу,

Яшчэ свае памножыўшы грахі,

Агонь паднёс (знайшоў жа звер забаву!),

Салома жвава ўспыхнула страхі.


3

Ну, а другіх у бежанцы пагналі

Далей ад вёсак. Аж за Магілёў

Людзей гаротных дакацілась хваля.

Шукаць там сталі ўсе яны жыллё.
У вёсках, хутарах прытул прасілі,

Не для сябе, дык хоць бы для дзяцей,

І бежанцаў там неяк пасялілі,

Бо не без добрых белы свет людзей.


Амаль да ліпеня цягнулі лямку,

Перабівалісь з хлеба на ваду,

Рабілі ў полі, ці па гаспадарцы,

Шчаўё, крапіву елі, лебяду.


Акопы немцам, сховішчы капалі —

Пад страхам смерці вораг прымушаў.

З гаспадарамі разам выжывалі,

Пакуль з Усходу гром не прагучаў.




Малітва роспачы
Ой вы, дзетачкі, ціха,

Не шуміце, прылягце

За ліствою густою,

Мо, не ўбачаць тады

Нас жандары у кралях,

Што праз навіны шасцяць,

Пранясе іх нялёгкая,

І схаваюць кусты.


А яны, тыя злыдні,

Штось гаргочуць па-свойму,

Раз за разам страляюць,

І аўчарак цкуюць

На даўгіх павадках,

Каго ўбачаць — на бойню.

Літасцівы мой Божа,

Адвядзі ж ты бяду!


Не дрыжы, даражэнькі,

І не бойся, сыночак,

Прыхіліся галоўкай

Мне бліжэй да пляча,


Ты ж вялікі ужо,

Ідзе трэці гадочак,

Бач, сястрычкі не плачуць,

Папрыціхлі, маўчаць.


Хутка прыйдзе наш бацька,

Мы ж гарматы пачулі,

Я яму пакланюся —

Зберагла я дзяцей.

Хоць далей ўсё аблава,

Толькі ціўкаюць кулі,

Ты чаго, мой маленькі,

Здрыгануўся, асеў?


А-а-а! Ой, ты гора мне, гора!

Што з табой, мой сыночак?

Над плячом прайшла куля

У галоўку тваю.

Ой, мой Божачка, Божа!

Быць такога не можа!

Мабыць спіш ты, сыночак?

О-о-о! Баю, баю, баю…



Бой над Малочнай
Дольнікаву Грыгорыю Усцінавічу,

Герою Савецкага Саюза, генерал-палкоўніку

авіяцыі, майму дваюраднаму дзядзьку
1

Схватка ідзе над ракою Малочнай,

Жорсткі, рашучы паветраны бой,

Нервы, як струны, напружаны вочы —

Неба Кубані закрыта смугой.
— Не прапусціць, ані ў якім выпадку,

Немцаў армаду далей на Усход

Войскі бамбіць, нам парушыць парадкі,

Прадухіліць з рубяжоў адыход!


Гэту задачу знішчальнікам нашым

Трэба рашыць у смяротным баю.

Некалькі “юнкерсаў” з’елі ўжо кашы —

Збіт хто, падбітыя з бою бягуць.


З сябрам сумесна звяном атакуе

Ворагаў хлопец зусім малады,

Выйсці з-пад сонца на “юнкерс” спрабуе,

Каб асляпіў таго дыск залаты.


А пазыўны ёсць у хлопца — “Гарачы”,

І па жыцці ён таксама такі,

Кожны з дзяцінства атрымліваў здачы,

Часта дзе бралі яго ў важакі.

2

Немец ў прыцэле, і б’юць па ім бруі,



Вогненнай бруі, пякучай “вады”,

Вораг ад смерці спасціся спрабуе,

Твар перакошыны поўны жуды.
Не, не дано яму гэтага лёсам —

Выбух разнёс самалёт на кускі,

Падаюць рэшткі над сцішаным плёсам,

Паляць не зжатых хлябоў каласкі.


Выйшаў з атакі пілот разваротам,

Большую хуткасць яшчэ ён развіў,

Ды самалёт аж напружыўся, потым

Ўвесь здрыгануўся, як конь баявы.


— “Мессер” ў хвасце, сцеражысь яго, Грыша!

Трэск ў шлемафоне, узбуджаны крык:

— Прыгай, “Гарачы”, хутчэй жа, гарыш ты,

Волю і нервы у горстку збяры!


3

Цягне матор яшчэ, чорнай каметай

Доўжыць знішчальнік апошні палёт.

Ў розныя лётчыкі вераць прыкметы,

Вось і цяпер адну ўспомніў пілот.
Думка мільгнула, ён сон сёння бачыў —

Маці к сыночку спяшыла бягом,

Плакала, штосьці крычала, няйначай,

Чула бяду, што чакала яго.


Там, ў Беларусі, у роднай старонцы,

Стогне народ пад фашыстскім ярмом,

Маці маліла свайго абаронцу,

Каб толькі выжыў, вярнуўся дамоў.


4

Ўнізе пад Грышам знаходзіўся вораг —

Трапіць ён можа ў нямецкі палон,

А самалёт ўжо пылае, як порах,

Лётчык таксама агнём апалён.
Ледзь-ледзь прыўзняўся ў разбітай кабіне,

Цераз кульнуўся і рынуўся ўніз,

Своечасова яе ён пакінуў,

Смерці няўмольнай яшчэ раз зманіў.


Ды яна побач, зусім недалёка —

Б’е з кулямёта чаргой “мессершмітт”,

Стропы ён цягне, ўздыхае з палёгкай —

Сябра заходзіць, і “мессер” гарыць.


Будзе палон, а затым — партызаны;

Вернецца ён у гвардзейскі свой полк:

На фезюляжы знішчальніка стануць

Новыя зоркі яго перамог.

1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка