Дадатак да пратакола слухання
падазраванага / абвінавачанага.
Дата…………………............................
Інструкцыя
праў і абавязкаў падазраванага / абвінавачанага1 пры паскораным працэсе
-
Падазраваны / абвінавачаны мае права:
-
складаць тлумаченні;
-
адмовіцца адказваць на пытанні;
-
карыстацца дапамогай адваката (кошт устанаўлення абаронцы гэта кошт працэса і, калі падазраваны / абвінавачаны будзе асуджаны, на яго спаганяецца (арт. 616 § 1 пункт 2 КПК);
-
карыстацца бясплатнай дапамогай перакладчыка, калі падазраваны / абвінавачаны не дастаткова гаворыць на польскай мове (артыкул 72 § 1 КПК);
-
атрымаць інфармацыю аб падачы пракурорам заявы аб асуджэнні ўзгодненым з падазраваным / абвінавачаным, калі срок пакарання за правапарушэнне не больш 10 гадоў, без правядзення крымінальнага расследавання, калі абставіны злачынства адназначныя і падазраваны / абвінавачаны паказвае, што мэты працэса будуць дасягнуты (арт. 335 § 1 КПК);
-
звярнуцца - у часе расследавання, да канца першага слухання ўсіх абвінавачаных у адкрытым судовым пасяджэнні - з прапановай аб прысудзе асуджэння або аб накладанні штрафа ці іншых сродкаў пакарання без правядзення крымінальнага расследавання; калі абвінавачаны не мае выбранага адваката, суд можа, па яго просьбе, назначыць адваката (арт. 387 § 1 КПК).
-
Падазраваны / абвінавачаны абавязаны:
-
дазволіць агляд цела і іншыя даследаванні, не звязаныя з парушэннем цэласнасці цела, у прыватнасці, таксама дазволена атрымаць адбіткі пальцаў і фатаграфіі, і прадстаўлаць іншым людзям для мэт ідэнтыфікацыі (арт. 74 § 2 п. 1 КПК);
-
дазволіць псіхалагічныя і псіхіятрычныя тэсты і камбінаваныя даследаванні з прыняццем лячэння яго цела, за выключэннем аперацыі, пры ўмове, што яны зроблены медработнікам, і не паставяць пад пагрозу яго здароўя, калі правядзенне гэтых тэстаў неабходна, у прыватнасці, збор крыві, валасоў або сакрэцыі цела (арт. 74 § 2 пункт 2 КПК );
-
дазволіць паліцэйскаму ўзяць аналіз слізі са шчакі, калі няма небяспекі, што паставіць пад пагрозу яго здароўе або здароўе іншых (арт. 74 § 2 пункт 3 КПК).
-
Падазраваны, якога па арт. 517b § 3 КПК не затрымалі або выпусцілі на волю:
-
абавязаны з'явіцца ў суд, у вызначаным для гэтага месцы і часе;
-
калі суд установіць, што адсутнасць абвінавачванага на слуханні не апраўдана, можа весці слуханне пры яго адсутнасці, і прысуд асуджэння ў такіх абставінах не будзе завочны (артыкул 517e § 2 КПК).
-
Падазраваны / абвінавачаны, які застаўся на волі:
-
абавязаны прымаць ўдзел у ходзе крымінальнага судаводства, калі атрымае павестку і паведаміць орган, які праводзіць разбіральніцтва аб любой змене месца жыхарства або знаходжання больш чым 7 дзён, у выпадку неабгрунтаванай адмовы абвінавачаны можа быць затрыманы і прымусова прыведзены (артыкул 75 § 1 і 2 КПК) Прымусовае затрыманне можа быць абскарджана;
-
калі знаходзіцца за мяжой, абавязаны адзначыць атрымальніка кареспанденцыі ў краіне, калі гэтага ня зробіць, ліст накіраваны на апошні вядомы адрас ў краіне ці, калі гэта адрасу няма, прымацаваны да справы, лічыцца дастаўленым (артыкул 138 КПК);
-
калі, не падаўшы новага адрасу, зменіць свой адрас або не пражывае па пададзенаму адрасе, ліст, адпраўлены па гэтаму адрасу ў ходзе справы, лічыцца дастаўленым (артыкул 139 КПК).
Я заяўляю, што прачытаў/ла і атрымаў/ла інструкцыю праў і абавязкаў падазраванага / абвінавачанага2 пры паскораным працэсе.
.
........................................... дата.................................. ......................................................
подпіс падазраванага
|