Да Рэгіянальнай Праграмы развіцця сферы аховы




Дата канвертавання27.03.2016
Памер31.97 Kb.
Дадатак 1

да Рэгіянальнай Праграмы

развіцця сферы аховы

гісторыка-культурнай

спадчыны Смаргонскага раёна
на 2011 2015 гады
Мерапрыемствы

па рэалізацыі рэгіянальнай Праграмы развіцця сферы аховы


гісторыка-культурнай спадчыны Смаргонскага раёна на 2011 2015 гады


№ п/п

Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Адказныя выканаўцы

1.

Ажыццяўленне маніторынга стану і выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей Смаргонскага раёна, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

2011 2015 гг.

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама, аддзел ідэалогіі Смаргонскага райвыканкама, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў

2.

Правядзенне мерапрыемстваў па даследаванню аб’ектаў археалогіі Смаргонскага раёна, устанаўленню іх межаў, распрацоўцы праектаў зон аховы

2011 г.

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама, уласнікі помнікаў археалогіі, раённая землеупарадкавальная і геадэзічная служба

3.

Распрацоўка праектаў зон аховы помнікаў архітэктуры і гісторыі Смаргонскага раёна

2011 2013 гг. (згодна зацверджанага графіка)

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама, уласнікі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны

4.

Падрыхтоўка прапаноў па ўключэнню аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна і ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасць (з прыцягненнем зацікаўленых асоб і спецыялістаў сумежных галін) у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

2011 2015 гг.

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама

5.

Выраб і ўстаноўка ахоўных дошак адзінага ўзору на гісторыка-культурных каштоўнасцях, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2010 г. (касцёлы аграгарадкоў Вішнева, Войстам, Солы, вёсак Данюшава, Нястанішкі)

першае паўгоддзе 2011 г.

уласнікі гісторыка-культурных каштоўнасцей

6.

Распрацоўка навукова-праектнай дакументацыі па кансервацыі помніка гісторыка-культурнай спадчыны “Фрагменты замка” ХIV ст. аг. Крэва

2011 2013 гг.

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама, аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Смаргонскага райвыканкама

7.

Правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных і аднаўленчых работ помніка гісторыка-культурнай спадчыны “Ансамбль былога палаца Агінскіх” пач. ХІХ ст. (будынка палаца)

2011 2015 гг.

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама, упраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама

8.

Здзяйсненне пастаяннага кантроля за выкананнем уласнікамі (карыстальнікамі) патрабаванняў Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”

2011 2015 гг.

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама

9.

Ажыццяўленне сумесных мерапрыемстваў па папулярызацыі матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей гісторыка-культурнай спадчыны з установай культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”, упраўленнем адукацыі райвыканкама, аддзеламі ідэалогіі, спорта і турызма райвыканкама, сродкамі масавай інфармацыі

2011 2015 гг.

аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка