Да Дню састарэлага чалавека




Дата канвертавання17.03.2016
Памер23.29 Kb.
Цікавыя навіны кастрычніка

Да Дню састарэлага чалавека


Ужо стала традыцыяй кожны год у пачатку кастрычніка запрашаць у бібліятэку людзей старэйшага ўзросту на мерапрыемствы прысвечаныя Дню сталага чалавека.

У гэтым годзе ў Бяседавіцкай СБ быў праведзены Дзень павагі “Цудоўны ўзрост восені”, на які былі запрошаны былыя працаўнікі культуры, настаўнікі, а таксама працаўнікі сельскай гаспадаркі. За кубкам гарачай гарбаты ўдзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі ўспамінамі. Для ўсіх прысутных у выкананні мастацкага кіраўніка мясцовага СДК Вольгі Чунаевай прагучалі музычныя нумары.

1 кастрычніка ў Янапольскай СБ разам з сельскім клубам быў праведзены вечар-шанаванне для сталых людзей “Узрост жыццю не перашкода”. У адрас аднавяскоўцаў гучалі словы віншаванняў са святам і самыя добрыя пажаданні. Маленькія чытачы бібліятэкі павіншавалі сваіх бабуль вершамі. Для ўсіх прысутных працаўнікамі сельскага клуба былі падрыхтаваны музычныя нумары.

Тэматычнаю вечарыну Возраст осени прекрасной правяла са сваімі чытачамі Трасцінская СБ. Вядучая паведаміла ўсім прысутным гісторыю свята, а таксама адзначыла, што праблемы сталых людзей з’яўляецца кожнадзённымі і для ўсіх нас. Для гасцей мерапрыемства было праведзена шмат гульняў і конурсаў, а ў якасці віншаванняў гучалі песні і вершы.

Да Дня састарэлага чалавека Забялышынскай СБ разам з СДК была праведзена вечарына Красоту уносят годы. Доброту не унесут. Ганаровымі гасцямі вечарыны былі пажылыя людзі, для якіх быў арганізаваны салодкі стол. У пачатку мерапрыемства ўсіх прысутных павіншаваў старшыня сельскага Савету М.І.Байкоў. Удзельнікі сустрэчы прымалі ўдзел у розных конкурсах такіх, як “Собери портфель”, “Адгадаць казку” і інш. Таксама сваімі выступленнямі іх парадавалі працаўнікі СДК. У канцы мерапрыемства ўсім прысутным былі ўручаны кветкі.


Да Дню маці


Ці магчыма знайсці ў гісторыі чалавецтва найбольш святлейшае свята, чым Дзень маці? Безумоўна не!

Маці - гэта святое слова для кожнага. Яно заўсёды з намі, усюды суправаджае па складанай і цяжкай дарозе жыцця.

Гэта свята бібліятэкі Хоцімскай РБС шырока святкуюць разам са сваімі чытачамі.

14 кастрычніка Веткаўская СБ разам з СДК правялі да Дню маці гадзіну адпачынака “Ты одна такая – любимая, родная”. На працягу мерапрыемства ўсім матулям было адрасавана шмат віншавальных слоў і музычных нумароў. Таксама маці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях.



У Ельнянскай СБ быў праведзены вечар-сустрэча Прекрасен мир любовью матери. Дапамагалі ў яго правядзенні ўдзельнікі гуртка “Чабарок”. Дзеці выказвалі віншавальныя словы, чыталі вершы для сваіх матуль, расказвалі якімі якасцямі валодаюць іх матулі. Пасля віншавальнай часткі ўсім матулям са сваімі дзецьмі было параіна паспаборнічаць у конкурсах “Кто быстрее”, “Верёвочка”, “Белошвейка”, “Танцевальный конкурс” і інш. Па вынікам усіх праведзеных конкурсаў перамога была аддадзена сяброўству. Усім матулям былі ўручаны кветкі.

На прыканцы кастрычніка удзельнікі любіцельскага аб’яднання “Гаспадар” Батаеўскай бібліятэкі-музея сабраліся на гадзіну карыснай інфармацыі “Кто под зиму сеет, тот больше имеет”. Праграма мерапрыемства складалася так, каб кожны прысутны змог знайсці для сябе карысную інфармацыю і падзяліцца сваімі ведамі з другімі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка