Cвята, вяселле, хрэсьбіны, юбілей, уваходзіны (наваселле) Гадавіна юбілей з нагоды дня нараджэння




Дата канвертавання01.05.2016
Памер16.16 Kb.
Вяселле

Cвята, вяселле, хрэсьбіны, юбілей, уваходзіны (наваселле)

Гадавіна – юбілей з нагоды дня нараджэння.

Угодкі – юбілей сумнай падзеі, часцей пахавання і смерці.

Заручыны (рус. помолвка) – тое, што папярэднічае вяселлю.

Пасаг (рус. приданое) – тое, што даюць бацькі маладой.

Вядоўца, канферанс’е, маршалак (згодна старажытным традыцыям)

Музыкі (музыканты на свяце)

Маладыя, малады і маладая

Сведкі, дружкі, асістэнты (не свідзецелі). Найбольш правільна – “дружка”.

Сваты, хросныя, бацькі, госці, застолле, бяседа.

Пярсцёнак (заручальны). Не “кальцо”, як варыянт – “жуковіна”.

Бацькоўскае дабраславенне (згода) (рус. родительское согласие), “дабраславіць на шлюб”, “дабраславіць абразам” (благословить иконой)

Вэлюм (фата)

Строй (касцюм)

Пасаваць (рус. подходить). Напрыклад: “вам пасуе гальштук”.

Мятлік (рус. бабочка), абцас (рус. каблук).

Шлюб (пабрацца шлюбам ці ажаніцца з – не ажаніцца на (!) – важна казаць правільна: напрыклад: “я пабраўся з Ганнай”. “Я ажаніўся з Ганнай” ці ”узяў шлюб”. Няма слова “брак”.


Звароты:

Спадарства, панове, шаноўная грамада, паважаныя госці.

Васпан, вашамосць, пан, пані, спадар, спадарыня.

Стрыечныя. Важна правільна казаць: стрыечная сястра, стрыечны брат, брат у трэцяй стрэчы, сястра ў трэцяй стрэчы. Няма – “дваюрадны”, “траюрадны”.


Посуд:

Келіх, чарка, келішак, шклянка, куфаль. Няма “бакал” і “румка”. Прыклады: “Падымайма келіхі!” ці “Наліце чарачкі!” Прымаўка ад аўтара: “У келішак не нацэдзіш лішак!” Келіх – віно ці шампанскае, куфаль – піва, чарка – гарэлка.

Сподак (ніякіх “блюдзечкаў”), абрус (ніякіх “скацерцяў”)
Тосты і іншае:

Калі вам дужа хочацца прамовіць усюдыіснае “Совет да любовь”, перакладайце як “Згоды ды каханьня”, “Счастья вам” – “Няхай шчасціць!”, шарыкаўскае “Желаю, чтобы все!” – варта перакласці як “Будзьма!”. “Віват” замест “Ура”: мэтазгодна завяршаць прамову (тост) не “Ура маладым”, а “Віват маладым!” (згодна шляхецкай традыцыі).


Слоўнік склаў Усевалад Сцебурака.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка