Цікавыя навіны лютага




Дата канвертавання19.03.2016
Памер40.02 Kb.
Цікавыя навіны лютага

15 лютага адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Але гэта дата належыць не толькі прышоўшым вайну байцам. Яна як напутства маладым: каб памяталі, каб ведалі – вайна не патрэбна людзям!

Афганістан – незажыўная рана” – менавіта так называўся урок мужнасці ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Мерапрыемства правадзілася для ўдзельнікаў клуба “Моладзь і час”, вучняў 10 «А» класа СШ №1.

Бібліятэкары расказалі аб тым, як пачалася гэта вайна, як праявілі сябе нашы салдаты і афіцэры, аб нашых воінах-земляках. Сцежкай афганскай вайны прайшоў 41 чалавек з Хоцімскага раёна. Двое нашых землякоў узнагароджаны Ордэнам “Чырвонай Зоркі”, чацвёра – атрымалі медалі “За адвагу”. Чатыры салдаты ўзнагароджаны Ордэнам “Чырвонай Зоркі” пасмяротна.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – гэта дзень памяці для нас усіх, даніна павагі ўсім, хто ваяваў і не вярнуўся з Афганістана, і ўсім, хто ваяваў і вярнуўся адтуль, хто з гонарам нёс і працягвае несці агульнае для ўсіх званне “воін-інтэрнацыяналіст”.

Мерапрыемства суправаджалі музычныя нумары ў запісу, вучні чыталі вершы, напісаныя воінамі-афганцамі. Таксама да гэтага дня была арганізавана тэматычная кніжная выстава “На Афганскай зямлі”.
Гадзіна памяці Время выбрало нас, закружило в Афганской метели па традыцыі прайшла ў дзіцячай бібліятэцы. Жывым сведкам і ўдзельнікам той “неабвешчанай вайны” прадстаў перад рабятамі Глухаў І.В., які праходзіў службу ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск на тэрыторыі Афганістана. Ён расказаў аб сваёй службе ў арміі, аб тым, як папаў у Афганістан, успомніў сваіх баявых таварышаў. Рабят цякавіла ўсё, дзяцінства і захапленні, ўзнагароды госця.

Працягам гадзіны памяці стаў міні-рэквіем па загінуўшым воінам-землякам, фотаздымкі якіх рабяты ўбачылі на выставе “Время выбрало нас” побач з кнігамі аб вайне. Скончылася мерапрыемства словамі аб тым, што без памяці няма будучыні, што паняцці “абавязак”, “гонар”, “вернасць прысязе” павінны заставацца вечнымі.



Урок мужнасці “Па сцежках Афганістана” прайшоў і ў Забялышынскай сельскай бібліятэцы. На сустрэчу з рабятамі прыйшоў былы воін-афганец Старавайтаў І.П. Ен падзяліўся сваімі ўспамінамі аб суровых днях афганскай вайны, аб загінуўшых таварышах. З вялікім інтарэсам слухалі прысутныя аб яго службе ў горадзе Тэрмезе. У бібліятэцы была аформлена выстава “Рэха забытай вайны”.
У лютым адбылося чарговае паседжанне экалагічнага клуба “Экаполіс” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы. На гэты раз удзельнікам была прапанавана гадзіна зносін “Кветкі для шчаслівага жыцця”.

Удзельнікі абмяркоўвалі карысць папулярных хатніх раслін – хларафітума, герані, фікуса, лаўра і інш. Гэтыя расліны ачышчаюць паветра ад пылу, мікробаў і таксічных рэчываў. Мерапрыемства суправаджала слайдавая прэзентацыяй “Баль кветак”. У час гутаркі госці дзяліліся інфармацыяй аб сваіх любімых кветках, абмяняліся пасадачным матэрыялам. Сакрэтамі па доглядзе за хатнімі раслінамі дзяліліся І.В.Холалава, Л.А.Маісеенка, В.В.Вацура і інш. Цікавымі апынуліся звесткі кветкаводаў-аматараў аб зімовых падкормках.

Працягам мерапрыемства стаў прагляд дакументальнай стужкі пра экалогію Хоцімскага раёна. Усе прысутныя атрымалі інфармацыйныя буклеты аб рабоце клуба “Экаполіс” на 2012 год.
Урок ветлівасці “У гасцях у каралевы этыкету” прайшоў у Шаладонаўскай СБ для рабят малодшага школьнага ўзросту. Пачынаючы з ранняга дзяцінства, мы набываем пэўную культуру паводзін. На мерапрыемстве рабяты даведаліся аб тым, што ўключае ў сябе паняцце “этыкет”, аб нормах этыкету, аб некаторых правілах паводзін у сучасным грамадстве. Жадаючыя ўдзельнічалі ў віктарынах “Размінка”, “Прывітанне”, “Азбука этыкету”.
21 лютага штогод адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, упершыню абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Родная мова – візітная картка краіны, гонар нацыі, адметнасць сярод іншых народаў. У дзіцячай бібліятэцы адбылася вандроўка ў родную мову “Сустрэча са спадарыняй мовай”, якая стала сапраўдным святам для дзяцей 5 “Б” класа СШ №1. Пад гукі цымбал бібліятэкары ў нацыянальных беларускіх касцюмах сустрэлі дзяцей. Вандроўка пачалася з далёкага мінулага, калі беларускай мове давялося спазнаць часы заняпаду і забыцця. Вучні даведаліся, што ў 1867 годзе царскі ўрад спецыяльным загадам забараніў беларускую мову. Але яна выжыла ў песнях, казкак, прыказках і прымаўках. Вось і дзеці змаглі паслухаць гэтыя народныя песні, скласці і растлумачыць прымаўкі, прачытаць вершы, пасмяяцца над беларускімі жартамі. Прыгажосць і духоўнасць роднай мовы падкрэслілі выступленні навучэнцаў харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Рабяты выступілі з беларускім народным танцам, у акампанеменце якога выкарыстоўваліся беларускія народныя інструменты.

На мерапрыемстве былі падведзены выніку конкурсу “З любоўю да роднага слова”, які праходзіў сярод вучняў 5 “Б” класса на працягу месяца. З дапамогай настаўнікаў беларускай мовы пераможцамі былі вылучаны Ульяна Рабцава і Павел Белы.



Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы былі аформлены выставы “З любоўю да роднай мовы” і “У спадчыну – добрае роднае слова” з навінкамі беларускай літаратуры, і з добра вядомымі і любімымі ў чытачоў выданнямі.
21 лютага ў Забялышынскай СБ прайшла гадзіна роднай мовы “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”. Мэта мерапрыемства – прывіць павагу, любоў да роднай мовы, да традыцый беларускага народа. На працягу гадзіны гучалі вершы аб роднай мове. Бібліятэкары пазнаёмілі рабят з песнямі і казкамі, пагаворкамі і пасловіцамі, гульнямі і загадкамі беларусаў.

Госцямі мерапрыемства былі вядомыя беларусам дзядька Піліп са сваёй гаспадыняй, Алесь і Алёнка. Яны расказалі, як ствараўся беларускі фальклор, прапанавалі вывучыць некалькі лічылак. Мерапрыемства прайшло цікава, рабяты даведаліся многа цікавага аб роднай мове, аб фальклоры.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка