Часова выконваючы абавязкі дырэктара Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій




старонка1/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.86 Mb.
  1   2   3   4


ЗАЦВЯРДЖАЮ
Часова выконваючы абавязкі дырэктара Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій

Еўразійскай эканамічнай камісіі

______________ А.М.Хацько

«_____» чэрвеня 2013 г.



ПАВЕДАМЛЕННЕ

АБ ПРАВЯДЗЕННІ ЗАПЫТУ ПРАПАНОЎ

НА ПРАВА ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАМОВЫ

НА ПАСТАЎКУ ТАВАРАЎ І АКАЗАННЕ ПАСЛУГ ПА РАЗВІЦЦІ І РАСШЫРЭННІ ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫХ МАГЧЫМАСЦЯЎ

ПРАГРАМНА-АПАРАТНАГА КОМПЛЕКСУ МУЛЬТЫМЕДЫЙНЫХ СІСТЭМ ДЛЯ ЕЎРАЗІЙСКАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ КАМІСІІ

Масква

2013 год

ЗМЕСТ:


Раздзел I: Агульныя звесткі 3



Раздзел IІ: Тэхнічнае заданне 11

Раздзел IІІ: Прыкладныя ўзоры формаў 23
Раздзел IV: Праект дамовы 28


РАЗДЗЕЛ I: АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ
Дадзены запыт прапаноў праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне працы і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджаным Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5.


  1. Спосаб закупу: запыт прапаноў.




  1. Афіцыйны сайт Еўразійскай эканамічнай камісіі для апублікавання паведамлення аб правядзенні запыту прапаноў (далей – афіцыйны сайт): http://www.eurasiancommission.org




  1. Тэрмін прыёму заявак: тэрмін прыёму заявак заканчваецца 21 чэрвеня 2013 года а 11:00 гадзіне па маскоўскім часе.




  1. Найменне, месца знаходжання, паштовы адрас, адрас электроннай пошты, нумар кантактнага тэлефона:

Заказчык: Міжнародная арганізацыя Еўразійская эканамічная камісія.

Месца знаходжання: 105064, г. Масква, Якаваапостальскі завулак, д. 12, б. 1.

Паштовы адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі бульвар, д. 3/5, б. 1.

Адрас электроннай пошты: it dept@eecommission.org

Кантактны тэлефон: +7 (495) 604-40-38 (даб. 45-11)

Кантактная асоба: Бастрон Аляксандр Аляксандравіч.




  1. Прадмет запыту прапаноў: пастаўка тавараў і аказанне паслуг па развіцці і расшырэнні функцыянальных магчымасцяў праграмна-апаратнага комплексу мультымедыйных сістэм для Еўразійскай эканамічнай камісіі, прызначаных для афіцыйнага выкарыстання міжнароднай арганізацыяй Еўразійскай эканамічнай камісіяй (далей – тавары і паслугі).




  1. Пачатковая (максімальная) цана дамовы: 71 670 000 (семдзесят адзін мільён шэсцьсот семдзесят тысяч) расійскіх рублёў 00 капеек, ПДВ 0%.

У адпаведнасці з падпунктам 11 пункта 1 артыкула 164 Падатковага кодэкса Расійскай Федэрацыі, артыкулам 5 Пагаднення паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай эканамічнай камісіяй аб умовах знаходжання Еўразійскай эканамічнай камісіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ад 08.06.2012, пастановай Урада Расійскай Федэрацыі ад 22.07.2006 № 455 «Аб зацвярджэнні Правілаў выкарыстання падатковай стаўкі 0 працэнтаў па падатку на дададзеную вартасць пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага выкарыстання міжнароднымі арганізацыямі і іх прадстаўніцтвамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі» і загадам МЗС Расіі і Мінфіна Расіі ад 09.04.2007 № 4938/33н «Аб зацвярджэнні Пераліку міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, пры рэалізацыі якім тавараў (работ, паслуг) для афіцыйнага ўжывання выкарыстоўваецца стаўка падатку на дададзеную вартасць у памеры 0 працэнтаў» (у рэдакцыі загада МЗС Расіі і Мінфіна Расіі ад 20.11.2013 № 20346/147н), пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), прызначаных для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй, выкарыстоўваецца падатковая стаўка 0 працэнтаў па падатку на дададзеную вартасць.

Цана дамовы фарміруецца з улікам усіх расходаў выканаўцы, у тым ліку з выплатай усіх пошлін, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў у адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.

Цана дамовы з'яўляецца цвёрдай і не можа змяняцца ў працэсе яе выканання, за выключэннем наступных выпадкаў:

Заказчык па ўзгадненні з выканаўцам падчас выканання дамовы мае права змяніць не больш чым на 20% аб'ём тавараў і паслуг, прадугледжаны дамовай, пры змяненні патрэбнасці ў таварах і паслугах, на пастаўку і аказанне якіх заключана дамова, ці пры выяўленні патрэбнасці ў дадатковым аб'ёме тавараў і паслуг, не прадугледжаных дамовай, але звязаных з прадметам дамовы. Пры пастаўцы і аказанні дадатковага аб'ёму такіх тавараў і паслуг заказчык па ўзгадненні з выканаўцам па дамове мае права змяніць першапачатковую цану дамовы прапарцыянальна аб'ёму такіх тавараў і паслуг, але не больш чым на 20% цаны дамовы, а пры ўнясенні адпаведных змяненняў у дамову ў сувязі са скарачэннем патрэб у таварах і паслугах заказчык абавязаны змяніць цану дамовы названым чынам. Змяненне цаны дамовы афармляецца дадатковым пагадненнем да дадзенай дамовы.

Павелічэнне цаны дамовы без павелічэння аб'ёму тавараў і паслуг, прадугледжанага дамовай, не дапушчаецца.

Павелічэнне аб'ёму тавараў і паслуг пры нязменнасці агульнай цаны дамовы і іншых істотных умоў дамовы, а таксама змяншэнне цаны дамовы пры захаванні аб'ёму тавараў і паслуг дапушчаецца без абмежавання.




  1. Тэрмін, месца і парадак прадастаўлення паведамлення аб правядзенні запыту прапаноў:

Зацікаўленыя асобы могуць азнаёміцца з паведамленнем аб правядзенні запыту прапаноў (далей – Паведамленне) на афіцыйным сайце, названым у пункце 2 Паведамлення.


  1. Патрабаванні, звязаныя з вызначэннем адпаведнасці тавараў і паслуг патрэбам Еўразійскай эканамічнай камісіі:

Прад'яўленыя патрабаванні, звязаныя з вызначэннем адпаведнасці тавараў і паслуг патрэбам заказчыка, прадстаўлены ў Раздзеле II дадзенага Паведамлення.


  1. Месца, умовы і тэрмін пастаўкі тавараў і аказання паслуг:

Паслугі павінны акзвацца на наступных аб'ектах месцазнаходжання заказчыка:

105064, г. Масква, Якаваапостальскі зав., д. 12, б. 1.

123242, г. Масква, вул. Садовая-Кудрынская, д. 11, б. 1.

119121, г. Масква, Смаленскі бульвар, д. 3/5, б. 1.

Умовы і тэрмін пастаўкі тавараў і аказання паслуг прадстаўлены ў Раздзеле II дадзенага Паведамлення.


  1. Форма, тэрмін і парадак аплаты: у адпаведнасці з умовамі дамовы (Раздел IV Паведамлення).




  1. Парадак фарміравання цаны дамовы:

Цана выканання дамовы, прапанаваная асобай, якая падала заяўку на ўдзел у запыце прапаноў, не павінна перавышаць указаную ў п. 6 дадзенага Раздзела пачатковую (максімальную) цану і павінна ўключаць усе расходы, абавязковыя плацяжы, выдаткі і ўзнагароджанне прэтэндэнта, звязаныя з падрыхтоўкай, заключэннем і выкананнем дамовы.


  1. Патрабаванні да ўдзельнікаў размяшчэння заказу і пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца ўдзельнікамі размяшчэння заказу для пацвярджэння іх адпаведнасці вызначаным патрабаванням:

Удзельнікамі адкрытага конкурсу могуць быць юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без стварэння юрыдычнай асобы, якія адпавядаюць вызначаным Еўразійскай эканамічнай камісіяй патрабаванням.

Патрабаванні да ўдзельнікаў размяшчэння заказу:



  1. адпаведнасць патрабаванням Палажэння аб размяшчэнні заказаў і заключэнні дамоў на пастаўку тавараў, выкананне працы і аказанне паслуг для патрэб Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацверджанага Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 25 студзеня 2012 г. № 5;

  1. удзельнікі размяшчэння заказу, а таксама іх упаўнаважаныя прадстаўнікі павінны быць правамоцныя заключаць дамову;

  2. неправядзенне ліквідацыі ўдзельніка размяшчэння заказу (юрыдычнай асобы) і адсутнасць рашэння суда ці іншага кампетэнтнага органа дзяржавы, рэзідэнтам якой з'яўляецца юрыдычная асоба ці грамадзянін, які ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць без стварэння юрыдычнай асобы, аб прызнанні ўдзельніка размяшчэння заказу банкротам і аб адкрыцці конкурснай вытворчасці;

  3. наяўнасць у работнікаў удзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі (неабходнай адукацыі);

  4. наяўнасць фінансавых рэсурсаў для выканання дамовы;

  5. наяўнасць абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы;

  6. наяўнасць працоўных рэсурсаў для выканання дамовы.

Названыя патрабаванні прад'яўляюцца аднолькавым чынам да ўсіх удзельнікаў размяшчэння заказу і пацвярджаюцца дакументамі, з якіх у дастатковай ступені вынікае іх адпаведнасць названым патрабаванням.


  1. Месца падачы заявак на ўдзел у запыце прапаноў: 105064, г. Масква, Якаваапостальскі завулак, д. 12, б. 1.




  1. Парадак падачы заявак на ўдзел у запыце прапаноў: з дня размяшчэння на афіцыйным сайце Паведамлення ў працоўныя дні з 10.00 да 16.45 і непасрэдна перад распячатаваннем канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе па адрасе, названым у п. 13 дадзенага Раздзела.

Заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў, якія паступілі заказчыку пасля заканчэння тэрміну прыёму канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў незалежна ад прычын, прызнаюцца як тыя, што прыйшлі са спазненнем, і пакідаюцца без разгляду.


  1. Патрабаванні да афармлення заявак удзельнікаў размяшчэння заказу і пералік дакументаў, якія ўваходзяць у склад заяўкі:

Удзельнік размяшчэння заказу падае заяўку на ўдзел у запыце прапаноў у пісьмовай форме ў запячатаным канверце. Заяўка на ўдзел у запыце прапаноў падрыхтоўваецца па формах, прадстаўленых у Раздзеле ІІІ Паведамлення.

Пададзеная ўдзельнікам у пісьмовай форме заяўка на ўдзел у запыце прапаноў афармляецца наступным чынам:

Удзельнік размяшчэння заказу павінен падрыхтаваць адзін арыгінальны экзэмпляр заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў, якая павінна ўтрымліваць вопіс дакументаў, якія ўваходзяць у яе склад, быць замацавана пячаткай удзельніка размяшчэння заказу (для юрыдычных асоб) і падпісана ўдзельнікам размяшчэння заказу ці асобай, упаўнаважанай такім удзельнікам размяшчэння заказу. Усе лісты заяўкі, у тым ліку дададзены вопіс дакументаў на ўдзел у запыце прапаноў, якія ўваходзяць у яе склад, павінны быць прашыты і пранумараваны.

Удзельнік размяшчэння заказу павінен змясціць арыгінал і электронную копію заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў у асобны канверт. Затым гэты канверт замацоўваецца пячаткай удзельніка размяшчэння заказу і запячатаваецца. Пры гэтым на канверце ўказваюцца: найменне запыту прапаноў, найменне і адрас заказчыка, тэкст: «На запыт прапаноў. Не распячатаваць да (час, указаны ў Паведамленні як час распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў)».

У правым ніжнім кутку канверта павінна быць прадугледжана месца для адзнакі аб прыёме заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў:

РЭГ. №


ДАТА

ЧАС


ПОДПІС

Удзельнік размяшчэння заказу мае права не ўказваць на канверце свайго фірменнага наймення, паштовага адрасу (для юрыдычнай асобы) ці прозвішча, імя, імя па бацьку, звестак аб месцы жыхарства (для фізічнай асобы).

Калі канверт не запячатаны і не маркіраваны ў адпаведнасці з вышэйназванымі патрабаваннямі, заказчык не будзе несці ніякай адказнасці ў выпадку яго страты ці датэрміновага распячатавання.

Пры атрыманні Заказчыкам заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў удзельніка размяшчэння заказу робіцца адзнака на канверце і ўносіцца запіс у Часопіс рэгістрацыі заявак на ўдзел у запыце прапаноў.



Пералік дакументаў, якія ўваходзяць у склад заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў, якім пацвярджаецца адпаведнасць удзельнікаў размяшчэння заказу прад'яўленым да іх патрабаванням:

  • выпіска з адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб ці натарыяльна засведчаная копія такой выпіскі (для юрыдычнай асобы), атрыманая не раней чым за шэсць месяцаў да дня размяшчэння на афіцыйным сайце Паведамлення;

  • выпіска з адзінага дзяржаўнага рэестра індывідуальных прадпрымальнікаў ці натарыяльна засведчаная копія такой выпіскі (для індывідуальнага прадпрымальніка, у тым ліку які з'яўляецца замежным грамадзянінам), атрыманая не раней чым за шэсць месяцаў да дня размяшчэння на афіцыйным сайце Паведамлення;

  • копіі дакументаў, якія сведчаць асобу (для фізічнай асобы), засведчаныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь ці Рэспублікі Казахстан, належным чынам засведчаны пераклад на рускую мову дакументаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі замежнай юрыдычнай асобы;

  • выпіска з дзяржаўнага рэестра філіялаў замежных юрыдычных асоб, акрэдытаваных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, атрыманая не раней чым за шэсць месяцаў да дня размяшчэння на афіцыйным сайце Паведамлення;

  • дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы асобы на ажыццяўленне дзеянняў ад імя ўдзельніка размяшчэння заказу – юрыдычнай асобы (копія рашэння аб прызначэнні або аб абранні ці загаду аб прызначэнні фізічнай асобы на пасаду, у адпаведнасці з якім такая фізічная асоба валодае правам дзейнічаць ад імя ўдзельніка размяшчэння заказу без даверанасці (далей – кіраўнік). У выпадку калі ад імя ўдзельніка размяшчэння заказу дзейнічае іншая асоба, заяўка на ўдзел у запыце прапаноў павінна ўтрымліваць таксама даверанасць на ажыццяўленне дзеянняў ад імя ўдзельніка размяшчэння заказу, засведчаную пячаткай удзельніка размяшчэння заказу (для юрыдычных асоб) і падпісаную кіраўніком удзельніка размяшчэння заказу ці ўпаўнаважанай гэтым кіраўніком асобай, або натарыяльна засведчаную копію такой даверанасці. У выпадку, калі ўказаная даверанасць падпісана асобай, упаўнаважанай кіраўніком удзельніка размяшчэння заказу, заяўка на ўдзел у запыце прапаноў павінна ўтрымліваць таксама дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы такой асобы;

  • копіі дакументаў (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пасведчанне аб рэгістрацыі ў падатковай інспекцыі, статут (устаноўчая дамова), балансавая справаздача за апошні справаздачны перыяд (форма 1 і форма 2) з адзнакай у падатковых органах, засведчаныя пячаткай арганізацыі і подпісам кіраўніка;

  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць удзельніка размяшчэння заказу патрабаванням, устаноўленым у адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі да асоб, якія ажыццяўляюць аказанне паслуг, якія з'яўляюцца прадметам дамовы (ліцэнзіі);

  • інфармацыю аб структуры арганізацыі (штатная колькасць, структурныя падраздзяленні і г.д.);

  • любыя іншыя дакументы па меркаванні ўдзельніка размяшчэння заказу.

Удзельнік размяшчэння заказу адхіляецца ад удзелу ў запыце прапаноў у любы момант да заключэння дамовы, калі заказчык выявіць, што ўдзельнік прадставіў недакладную (у тым ліку няпоўную, супярэчлівую) інфармацыю ў адносінах яго кваліфікацыйных дадзеных.


  1. Змяненні і адкліканне заявак на ўдзел у запыце прапаноў:

Удзельнік размяшчэння заказу, які падаў заяўку на ўдзел у запыце прапаноў, мае права змяніць ці адклікаць заяўку на ўдзел у запыце прапаноў у любы час да моманту распячатавання Конкурснай камісіяй (далей – Камісія) канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў шляхам паведамлення заказчыку аб гэтым да сканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у запыце прапаноў. Змяненне ці адкліканне заявак на ўдзел у запыце прапаноў пасля моманту распячатавання Камісіяй першага канверта з заяўкай на ўдзел у запыце прапаноў не дапушчаецца.

Змяненні заяўкі павінны падрыхтоўвацца і запячатавацца ў адпаведнасці з пунктам 15 дадзенага Раздзела. Канверт з камплектам дакументаў маркіруецца наступным чынам: «ЗМЯНЕННЕ ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У ЗАПЫЦЕ ПРАПАНОЎ, рэгістрацыйны № _______» і дастаўляецца заказчыку да моманту распячатавання Камісіяй канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў.

Удзельнік размяшчэння заказу, які жадае адклікаць сваю заяўку на ўдзел у запыце прапаноў, можа паведаміць заказчыку ў пісьмовай форме да наступлення моманту распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў і ў вуснай форме – на паседжанні Камісіі па распячатаванні канветраў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў да наступлення моманту распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў. У пісьмовым паведамленні ў абавязковым парадку павінна ўказвацца найменне і паштовы адрас удзельніка размяшчэння заказу (прозвішча, імя, імя па бацьку – для ўдзельніка размяшчэння заказу – фізічнай асобы), які адклікае заяўку на ўдзел у запыце прапаноў. Зварот адкліканай заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў адпаведнаму ўдзельніку размяшчэння заказу ажыццяўляецца пры распячатаванні канвертаў адпаведна ўпаўнаважанаму на тое прадстаўніку ўдзельніка размяшчэння заказу, які прысутнічае пры распячатаванні канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў.


  1. Месца, дата і парадак распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў:

Распячатаванне канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў праводзіцца па адрасе заказчыка: 105064, г. Масква, Якаваапостальскі завулак, д. 12, б. 1 а 11:00 гадзіне па маскоўскім часе 21 чэрвеня 2013 г.

Распячатаванне канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў праводзіцца публічна ў дзень, у час і ў месцы, названыя ў Паведамленні. Камісіяй распячатваюцца канверты з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў у парадку паступлення згодна з запісамі ў Часопісе рэгістрацыі заявак на ўдзел у запыце прапаноў, якія паступілі заказчыку да моманту распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў.

У дзень распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў, непасрэдна перад іх распячатаваннем, але не раней за час, указаны ў дадзеным Паведамленні, Камісія абавязана аб'явіць прысутным пры распячатаванні такіх канвертаў удзельнікам размяшчэння заказу аб магчымасці падаць заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў, змяніць ці адклікаць пададзеныя заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў да распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў.

Пры распячатаванні канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў аб'яўляюцца: найменне (для юрыдычнай асобы), прозвішча, імя, імя па бацьку (для фізічнай асобы) і паштовы адрас кожнага ўдзельніка размяшчэння заказу, канверт з заяўкай на ўдзел у запыце прапаноў якога распячатаваецца, наяўнасць звестак і дакументаў, прадугледжаных Паведамленнем, умовы выканання дамовы, указаныя ў такой заяўцы, якія з'яўляюцца крытэрыямі ацэнкі заявак на ўдзел у запыце прапаноў. Указаныя дадзеныя заносяцца ў пратакол пасля распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў.

Удзельнікі размяшчэння заказу, якія падалі заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў, або іх прадстаўнікі маюць права прысутнічаць пры распячатаванні канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў. Прысутныя прадстаўнікі ўдзельнікаў размяшчэння заказу павінны прадставіць дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы асобы на яе прысутнасць пры працэдуры распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў (даверанасць). Прадстаўнік удзельніка размяшчэння заказу павінен папярэдне (за адзін дзень) заказаць пропуск на ўваход у будынак Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Прадстаўнікі ўдзельнікаў размяшчэння заказу, прысутныя пры распячатаванні канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў, распісваюцца ў Часопісе рэгістрацыі прадстаўнікоў удзельнікаў размяшчэння заказу, які з'яўляецца дадаткам да пратакола распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў.

Пратакол распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў вядзецца Камісіяй і падпісваецца ўсімі прысутнымі членамі Камісіі і прадстаўніком заказчыка непасрэдна пасля распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў. Дадзены пратакол размяшчаецца заказчыкам на афіцыйным сайце не пазней чым за тры працоўныя дні з дня падпісання.

У выпадку, калі пасля заканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у запыце прапаноў пададзена толькі адна заяўка на ўдзел у запыце прапаноў, то прызнаецца, што запыт прапаноў не адбыўся, і ў выпадку, калі заяўка адзінага ўдзельніка размяшчэння заказу адпавядае патрабаванням і ўмовам правядзення запыту прапаноў, то адзіны ўдзельнік прызнаецца пераможцам і з ім заключаецца Дамова.




  1. Дата і парадак разгляду заявак на ўдзел у запыце прапаноў:

Камісія 21 чэрвеня 2013 г. разглядае заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў на адпаведнасць патрабаванням, устаноўленым дадзеным Паведамленнем.

Калі ў заяўцы на ўдзел у запыце прапаноў маюцца разыходжанні паміж абазначэннем сум словамі і лічбамі, то Камісіяй прымаецца да разгляду сума, указаная словамі.

Тэрмін разгляду заявак на ўдзел у запыце прапаноў і прыняцце рашэння аб допуску ўдзельнікаў размяшчэння заказу да ўдзелу ў запыце прапаноў не павінен перавышаць 5 (пяці) працоўных дзён з дня распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у запыце прапаноў.

На падставе вынікаў разгляду заявак на ўдзел у запыце прапаноў Камісіяй прымаецца рашэнне:

а) аб допуску да ўдзелу ў запыце прапаноў удзельніка размяшчэння заказу (аб прызнанні ўдзельніка размяшчэння заказу, які падаў заяўку на ўдзел у запыце прапаноў, удзельнікам запыту прапаноў);

б) аб адмове ў допуску ўдзельніка размяшчэння заказу да ўдзелу ў запыце прапаноў.

Удзельнік размяшчэння заказу не дапушчаецца да ўдзелу ў запыце прапаноў у выпадку:


  • непрадстаўлення дакументаў, названых у пункце 15 Паведамлення, або наяўнасці ў такіх дакументах недакладных звестак;

  • неадпаведнасці патрабаванням, вызначаным у пункце 12 Паведамлення;

  • неадпаведнасці заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў патрабаванням, вызначаным у пункце 15 Паведамлення, у тым ліку наяўнасць у заяўцы прапановы аб цане дамовы, якая перавышае пачатковую (максімальную) цану дамовы.

У выпадку, калі на падставе вынікаў разгляду заявак на ўдзел у запыце прапаноў прынята рашэнне аб адмове ў допуску да ўдзелу ў запыце прапаноў усіх удзельнікаў размяшчэння заказу, якія падалі заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў, то прызнаецца, што запыт прапаноў не адбыўся, і ў выпадку, калі заяўка адзінага ўдзельніка размяшчэння заказу адпавядае патрабаванням і ўмовам правядзення запыту прапаноў, то дадзены адзіны ўдзельнік прызнаецца пераможцам і з ім заключаецца дамова.

На падставе вынікаў разгляду заявак на ўдзел у запыце прапаноў Камісіяй афармляецца пратакол разгляду заявак на ўдзел у запыце прапаноў, які вядзецца Камісіяй і падпісваецца ўсімі прысутнымі на паседжанні членамі Камісіі ў дзень заканчэння разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе. Пратакол павінен утрымліваць звесткі аб удзельніках размяшчэння заказу, якія падалі заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў, рашэнне аб допуску ўдзельніка размяшчэння заказу да ўдзелу ў запыце прапаноў ці аб адмове ў допуску ўдзельніка размяшчэння заказу да ўдзелу ў запыце прапаноў з абгрунтаваннем такога рашэння, звесткі аб рашэнні кожнага члена Камісіі аб допуску ўдзельніка размяшчэння заказу да ўдзелу ў запыце прапаноў ці аб адмове яму ў допуску да ўдзелу ў запыце прапаноў.

Дадзены пратакол размяшчаецца заказчыкам на афіцыйным сайце не пазней чым праз 3 (тры) працоўныя дні з дня яго падпісання.


  1. Крытэрыі ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у запыце прапаноў:

Дата і парадак правядзення ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у запыце прапаноў: 21 чэрвеня 2013 г.

Для ацэнкі заявак удзельнікаў размяшчэння заказу Заказчык будзе выкарыстоўваць наступныя крытэрыі і велічыні іх значнасці:




Найменне крытэрыя

Велічыня значнасці (%)

Цана дамовы (Kai)

30

Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка (Kqi)

40

Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу (Kci)

30

Сумарная значнасць крытэрыяў

100


  1. Ацэнка заявак па крытэрыі «Цана дамовы»:

Рэйтынг, прысуджаны заяўцы па крытэрыі «Цана дамовы», вызначаецца па формуле:





дзе:

Rai – рэйтынг, прысуджаны i-й заяўцы па ўказаным крытэрыі;

Amax – пачатковая (максімальная) цана дамовы, устаноўленая ў Паведамленні;

Ai – прапанова i-га ўдзельніка размяшчэння заказу па цане дамовы.

Для разліку выніковага рэйтынгу па заяўцы рэйтынг, прысуджаны гэтай заяўцы па крытэрыі «Цана дамовы», памнажаецца на адпаведную ўказанаму крытэрыю значнасць:



ИтRai = Rai × Kai

дзе:

ИтRai – выніковы рэйтынг заяўкі па крытэрыі «Цана дамовы»;

Rai – рэйтынг, прысуджаны i-й заяўцы па ўказаным крытэрыі;

Kai значнасць крытэрыя «Цана дамовы».

Пры ацэнцы заявак па дадзеным крытэрыі лепшай умовай выканання дамовы прызнаецца прапанова ўдзельніка размяшчэння заказу з найменшай цаной дамовы.



  1. Ацэнка заявак па крытэрыі «Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка»:

Для ацэнкі заявак па крытэрыі «Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка» кожнай заяўцы выстаўляецца значэнне ад 0 да 100 балаў на аснове ацэнкі членамі Камісіі дакументаў, прадастаўленых ўдзельнікамі размяшчэння заказу.

Рэйтынг, прысуджаны заяўцы па крытэрыі «Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка», вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае ацэнак у балах усіх членаў Камісіі, прысуджаных гэтай заяўцы па ўказаным крытэрыі.


Rqi=qi

дзе:

Rqi – рэйтынг, прысуджаны i–й заяўцы па ўказаным крытэрыі;

qi – значэнне ў балах (сярэдняе арыфметычнае ацэнак у балах усіх членаў Камісіі), прысуджанае Камісіяй i-й заяўцы.

Для атрымання выніковага рэйтынгу па заяўцы рэйтынг, прысуджаны гэтай заяўцы па крытэрыі «Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка», памнажаецца на адпаведную названаму крытэрыю значнасць:


ИтRqi = Rqi × Kqi

дзе:

ИтRqi выніковы рэйтынг заяўкі па крытэрыі «Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка»;

Rqi – рэйтынг, прысуджаны i-й заяўцы па ўказаным крытэрыі;

Kqi – значнасць крытэрыя «Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка».

  1. Ацэнка заявак па крытэрыі «Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу (наяўнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі, працоўных і фінансавых рэсурсаў, абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы, кіраўніцкая кампетэнтнасць, вопыт і дзелавая рэпутацыя)»:

Для ацэнкі заявак па крытэрыі «Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу (наяўнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі, працоўных і фінансавых рэсурсаў, абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы, кіраўніцкая кампетэнтнасць, вопыт і дзелавая рэпутацыя)» кожнай заяўцы выстаўляецца значэнне ад 0 да 100 балаў.

Рэйтынг, прысуджаны заяўцы па крытэрыі «Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу (наяўнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі, працоўных і фінансавых рэсурсаў, абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы, кіраўніцкая кампетэнтнасць, вопыт і дзелавая рэпутацыя)», вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае ацэнак у балах усіх членаў Камісіі, прысуджаных гэтай заяўцы па названым крытэрыі.


Rci= ci
дзе:
і – рэйтынг, прысуджаны i-й заяўцы па ўказаным крытэрыі;
сі – значэнне ў балах (сярэдняе арыфметычнае ацэнак у балах усіх членаў Камісіі), прысуджанае Камісіяй i-й заяўцы.
Для атрымання выніковага рэйтынгу па заяўцы, рэйтынг, прысуджаны гэтай заяўцы па крытэрыі «Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу» (наяўнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі, працоўных і фінансавых рэсурсаў, абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы, кіраўніцкая кампетэнтнасць, вопыт і дзелавая рэпутацыя)», памнажаецца на адпаведную названаму крытэрыю значнасць:
ИтRci= Rci×Kci
дзе:
ИтRci – выніковы рэйтынг заяўкі па крытэрыі «Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу (наяўнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі, працоўных і фінансавых рэсурсаў, абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы, кіраўніцкая кампетэнтнасць, вопыт і дзелавая рэпутацыя)»:
Rci – рэйтынг, прысуджаны i-й заяўцы па ўказаным крытэрыі;
Kci – значнасць крытэрыя «Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу (наяўнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі, працоўных і фінансавых рэсурсаў, абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы, кіраўніцкая кампетэнтнасць, вопыт і дзелавая рэпутацыя)».

  1. Выніковы рэйтынг заяўкі:

Для ацэнкі заяўкі ажыццяўляецца разлік выніковага рэйтынгу. Выніковы рэйтынг заяўкі разлічваецца шляхам складання рэйтынгаў па кожным крытэрыі ацэнкі заяўкі, устаноўленым у Паведамленні, памножаных на іх значнасць.
Итi = ИтRai + ИтRqi+ ИтRci

дзе:

ИтRai – выніковы рэйтынг заяўкі па крытэрыі «Цана дамовы»;

ИтRqi – выніковы рэйтынг заяўкі па крытэрыі «Якасныя і функцыянальныя характарыстыкі прапановы ўдзельніка»;

ИтRci – выніковы рэйтынг заяўкі па крытэрыі «Кваліфікацыя ўдзельніка размяшчэння заказу (наяўнасць у ўдзельніка размяшчэння заказу неабходных прафесійнай і тэхнічнай кваліфікацыі, працоўных і фінансавых рэсурсаў, абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў для выканання дамовы, кіраўніцкая кампетэнтнасць, вопыт і дзелавая рэпутацыя)».

На падставе вынікаў ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у запыце прапаноў Камісіяй кожнай заяўцы адносна іншых па меры памяншэння рэйтынгу прысвойваецца парадкавы нумар. Заяўцы, якая набрала найвышэйшы выніковы рэйтынг, прысвойваецца першы нумар.

Пераможцам запыту прапаноў прызнаецца ўдзельнік размяшчэння заказу, які прапанаваў найлепшыя ўмовы выканання дамовы і заяўцы на ўдзел у запыце прапаноў якога прысвоены першы парадкавы нумар.

У выпадку калі ў некалькіх заяўках на ўдзел у запыце прапаноў утрымліваюцца аднолькавыя ўмовы выканання дамовы, меншы парадкавы нумар прысвойваецца заяўцы на ўдзел у запыце прапаноў, якая паступіла раней за іншыя заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў.

Камісія вядзе пратакол ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у запыце прапаноў (далей – пратакол), у якім павінны ўтрымлівацца звесткі аб месцы, даце, часе правядзення ацэнкі і супастаўлення такіх заявак, аб удзельніках размяшчэння заказу, заяўкі на ўдзел у запыце прапаноў якіх былі разгледжаны, аб парадку ацэнкі і супастаўленні заявак на ўдзел у запыце прапаноў, аб прынятым на падставе вынікаў ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у запыце прапаноў рашэнні, аб прысваенні заяўкам на ўдзел у запыце прапаноў парадкавых нумароў, звесткі аб рашэнні кожнага члена Камісіі аб прысваенні заяўкам на ўдзел у запыце прапаноў значэнняў па кожным з прадугледжаных крытэрыяў ацэнкі заявак на ўдзел у запыце прапаноў, а таксама найменні (для юрыдычных асоб), прозвішчы, імёны, імёны па бацьку (для фізічных асоб) і паштовыя адрасы ўдзельнікаў размяшчэння заказу, заяўкам на ўдзел у запыце прапаноў якіх прысвоены першы і другі нумары. Пратакол падпісваецца ўсімі прысутнымі членамі Камісіі і заказчыкам.

Дадзены пратакол размяшчаецца заказчыкам на афіцыйным сайце не пазней чым праз 3 (тры) працоўныя дні з дня яго падпісання.




  1. Унясенне змяненняў у Паведамленне і адмова ад правядзення запыту прапаноў:

Заказчык мае права прыняць рашэнне аб унясенні змяненняў у Паведамленне не пазней, чым за 5 (пяць) працоўных дзён да даты заканчэння падачы заявак на ўдзел у запыце прапаноў. Змяненне прадмета запыту прапаноў не дапушчаецца. На працягу 1 (аднаго) працоўнага дня з дня прыняцця ўказанага рашэння такія змяненні змяшчаюцца заказчыкам на афіцыйным сайце.

Пры гэтым тэрмін падачы заявак павінен быць працягнены такім чынам, каб з дня размяшчэння ўнесеных у Паведамленне змяненняў да дня заканчэння падачы заявак такі тэрмін складаў не менш чым 10 (дзесяць) працоўных дзён.

Заказчык, які змясціў на афіцыйным сайце Паведамленне, мае права адмовіцца ад яго правядзення не пазней чым за 5 (пяць) працоўных дзён да даты заканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у запыце прапаноў. Паведамленне аб адмове ад правядзення запыту прапаноў размяшчаецца заказчыкам на працягу 1 (аднаго) працоўнага дня з дня прыняцця рашэння аб адмове ад правядзення запыту прапаноў.


  1. Растлумачэнні Паведамлення аб правядзенні запыту прапаноў:

Удзельнік размяшчэння заказу, якому неабходна атрымаць якія-небудзь растлумачэнні ў адносінах палажэнняў Паведамлення, можа накіраваць заказчыку ў пісьмовай форме запыт аб растлумачэнні палажэнняў Паведамлення.

Заказчык абавязаны на працягу 2 (двух) працоўных дзён з дня паступлення ўказанага запыту накіраваць у пісьмовай форме растлумачэнні палажэнняў Паведамлення, калі ўказаны запыт паступіў да заказчыка не пазней, чым за 3 (тры) працоўныя дні да дня заканчэння тэрміну падачы заявак на ўдзел у запыце прапаноў. На працягу 1 (аднаго) працоўнага дня з дня накіравання растлумачэння палажэнняў Паведамлення па запыце ўдзельніка размяшчэння заказу такое растлумачэнне павінна быць размешчана заказчыкам на афіцыйным сайце з указаннем прадмета запыту, але без указання ўдзельніка размяшчэння заказу, ад якога паступіў запыт. Растлумачэнне палажэнняў Паведамлення не павінна змяняць яго сутнасць.




  1. Заключэнне дамовы:

Дамова паміж пераможцам запыту прапаноў і Заказчыкам павінна быць заключана на працягу 10 (дзесяці) працоўных дзён з дня падпісання пратакола ацэнкі і супастаўлення заявак на ўдзел у запыце прапаноў. Тэрмін прадастаўлення пераможцам запыту прапаноў падпісанай дамовы – на працягу 5 (пяці) працоўных дзён.

Дамова заключаецца на ўмовах, указаных у заяўцы пераможца запыту прапаноў і дадзеным Паведамленні.

Удзельнік запыту прапаноў, якому заказчык накіраваў праект дамовы, не мае права адмовіцца ад заключэння дамовы. У выпадку калі пераможца запыту прапаноў у пяцідзённы тэрмін не прадставіў заказчыку падпісанай дамовы, прызнаецца, што пераможца запыту прапаноў ухіліўся ад заключэння дамовы.

У выпадку калі прызнана, што пераможца запыту прапаноў ухіліўся ад заключэння дамовы, заказчык мае права звярнуцца ў суд з іскам аб патрабаванні, аб прымусе пераможцы запыту прапаноў заключыць дамову, а таксама аб пакрыцці страт, прычыненых ухіленнем ад заключэння дамовы, або заключыць дамову з удзельнікам размяшчэння заказу, заяўцы на ўдзел у запыце прапаноў якога прысвоены другі нумар.


РАЗДЗЕЛ II: ТЭХНІЧНАЕ ЗАДАННЕ


  1. ПРЫЗНАЧЭННЕ І МЭТЫ СТВАРЭННЯ ПРАГРАМНА-АПАРАТНАГА КОМПЛЕКСУ МУЛЬТЫМЕДЫЙНЫХ СІСТЭМ

Праграмна-апаратны комплекс мультымедыйных сістэм (далей – ПАКМС, Комплекс) Еўразійскай эканамічнай камісіі (далей – Камісіі) прызначаны для прадастаўлення супрацоўнікам Камісіі набору шматфункцыянальных сэрвісаў пры правядзенні нарад і паседжанняў рознага ўзроўню ў фармаце аўдыё- і відэаканферэнцсувязі.

ПАКМС быў разгорнуты ў падраздзяленнях Камісіі ў 2012 годзе і эксплуатуецца са студзеня 2013 года.

Асноўнымі мэтамі стварэння ПАКСМ з'яўляліся:


павышэнне эфектыўнасці кіравання;
скарачэнне фінансавых расходаў і затрат працоўнага часу на камандзіраванне супрацоўнікаў Камісіі і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады і кіравання дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы пры правядзенні паседжанняў і нарад рознага ўзроўню;
скарачэнне тэрміну падрыхтоўкі і ўзгаднення праектаў дакументаў;
забеспячэнне магчымасці аператыўнага прыняцця рашэнняў.
Неабходнасць развіцця і расшырэння функцыянальных магчымасцяў ПАКМС у адпаведнасці з патрабаваннямі дадзенага Тэхнічнага задання звязана з павелічэннем колькасці карыстальнікаў, планавым перамяшчэннем падраздзяленняў Камісіі ў новыя будынкі, а таксама неабходнасцю рэалізацыі новых сэрвісаў для забеспячэння дзейнасці Камісіі.


  1. ХАРАКТАРЫСТЫКА АБ'ЕКТАЎ АЎТАМАТЫЗАЦЫІ

Аб'ектамі аўтаматызацыі ПАКМС з'яўляюцца будынкі, у якіх размяшчаюцца падраздзяленні Еўразійскай эканамічнай камісіі, размешчаныя ў г. Маскве па адрасах:

Якаваапостальскі зав., д. 12, б. 1;

Смаленскі бульвар, д. 3/5, б. 1;

вул. Садовая-Кудрынская, д. 11, б. 1.

Вышэйназваныя будынкі звязаны выдзеленымі каналамі перадачы дадзеных з прапускной здольнасцю 1 Гб/с. У Камісіі эксплуатуецца адзіная лакальная вылічальная сетка.

У 2013 годзе плануецца перамяшчэнне шэрагу падраздзяленняў Камісіі ў адміністрацыйныя будынкі ў г. Маскве па адрасе:

вул. Летнікоўская, д. 2, б. С;

вул. Летнікоўская, д. 2, б. D.

Раней кампаненты ПАКМС былі ўкаранёны ў наступных памяшканнях Камісіі і для наступных катэгорый карыстальнікаў:







Якаваапостальскі завулак, д. 12, б. 1;

Смаленскі б-р, д. 3/5, б. 1;

Садовая-Кудрынская вул., д. 11, б. 1.

Зала паседжанняў

Калегіі

1







Малая зала паседжання Калегіі

1







Кабінет

кіраўніка (Тып 1)

4

3

2

Кабінет

кіраўніка (Тып 2)

4

3

2




Якаваапостальскі завулак, д. 12, б. 1;

Смаленскі б-р, д. 3/5, б. 1;

Садовая-Кудрынская вул., д. 11, б. 1.

Перамоўны

пакой

3

1



Функцыянальная структура створанага ў 2012 годзе Комплексу ўключае падсістэмы, якія выконваюць задачы аўдыёвізуальнага забеспячэння залаў паседжання Калегіі, устанаўлення аўдыё- і відэазлучэнняў (у тым ліку шматкропкавых), кіравання выклікамі, а таксама кампаненты, якія выконваюць задачы падтрымкі сумеснай працы ўсіх складальнікаў ПАКМС і кантролю за функцыянаваннем Комплексу ў цэлым.

ПАКМС, які эксплуатуецца, уключае наступныя функцыянальныя падсістэмы:

падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання залы паседжанняў Калегіі – сукупнасць прыбораў, якія забяспечваюць прыём, размеркаванне, адлюстраванне і агучванне лічбавых і аналагавых аўдыё- і відэасігналаў у межах залы паседжанняў Калегіі Камісіі;


падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання малой залы паседжанняў Калегіі – сукупнасць прыбораў, якія забяспечваюць прыём, размеркаванне, адлюстраванне і агучванне лічбавых і аналагавых аўдыё- і відэасігналаў у межах малой залы паседжанняў Калегіі Камісіі;
серверная падсістэма – сукупнасць апаратна-праграмных кампанентаў, якія дазваляюць праводзіць сеансы шматкропкавай відэаканферэнцсувязі, ствараць і кіраваць сеансамі відэаканферэнцсувязі, весці статыстыку злучэнняў, размяжоўваць права доступу да рэсурсаў і сэрвісаў Комплексу, весці карпаратыўную адрасную кнігу абанентаў Комплексу, кіраваць усёй сукупнасцю прыбораў ПАКМС;
падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання кабінетаў кіраўнікоў – сукупнасць прыбораў, якія забяспечваюць прыём, размеркаванне, адлюстраванне і агучванне лічбавых і аналагавых аўдыё- і відэасігналаў у кабінетах кіраўнікоў рознага ўзроўню на аб'ектах аўтаматызацыі Заказчыка;
падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання перамоўных пакояў – сукупнасць прыбораў, якія забяспечваюць прыём, размеркаванне, адлюстраванне і агучванне лічбавых і аналагавых аўдыё- і відэасігналаў у перамоўных пакоях на аб'ектах аўтаматызацыі Заказчыка.
Кароткая характарыстыка падсістэм ПАКМС і тэхнічных і праграмных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца, прадстаўлена ў наступнай табліцы.


Найменне

Кароткая характарыстыка

Асноўнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца

Падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання залы паседжанняў Калегіі

Зала паседжанняў Калегіі прызначана для правядзення шырокага спектра мерапрыемстваў. Магчыма правядзенне нарадаў, канферэнцый, прэзентацыйных мерапрыемстваў, у тым ліку з выкарыстаннем сінхроннага перакладу.

Зала паседжанняў Калегіі абсталявана бесправадной кангрэссістэмай, якая складаецца з 60 пультаў дэлегата і 1 пульта старшыні.

У якасці асноўнага сродку адлюстравання выкарыстоўваецца відэасцяна з двух

Bosch DCN-WDCS-D

Bosch DCN-MICL

NEC X551UN

NEC PX750U

Panasonic AW-HE50HE

AV Stumpfl BIM-SC280

Bose L1 COMPACT

AMX FG5968-02



Найменне

Кароткая характарыстыка

Асноўнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца




незалежных сегментаў памернасцю 2х2, якая складаецца з 8 ВК-панэляў NEC з дыяганаллю 55 дзюймаў. Выкарыстоўваюцца 4 відэакамеры высокага раздзялення вытворчасці кампаніі Panasonic.

У якасці дадатковых калектыўных сродкаў адлюстравання выкарыстоўваюцца 4 камплекты (звязкі) праектар-экран.

Для аператыўнага зацямнення памяшкання выкарыстоўваецца аўтаматычная сістэма зашторвання і рэгулявання ўзроўню штучнага асвятлення вытворчасці кампаніі Lutron.

Для агучвання памяшкання выкарыстоўваюцца 2 мабільныя акустычныя сістэмы з інтэграваным узмацняльнікам Bose.

Для кіравання падсістэмай выкарыстоўваецца сэнсарная панэль AMX з дыяганаллю 19 дзюймаў.




Падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання малой залы паседжанняў Калегіі

Малая зала паседжанняў Калегіі прызначана для правядзення нарадаў і відэаканферэнцый.

Абсталявана бесправадной кангрэссістэмай, якая складаецца з 12 пультаў дэлегата і 1 пульта старшыні.

У якасці сродкаў адлюстравання выкарыстоўваюцца дзве ВК-панэлі дыяганаллю 70 дзюймаў сумесна з адной відэакамерай Cisco.

Для агучвання памяшкання выкарыстоўваецца мабільная акустычная сістэма з інтэграваным узмацняльнікам Bose.

Для кіравання падсістэмай выкарыстоўваецца сэнсарная панэль AMX з дыяганаллю 10 дзюймаў.

Bosch DCN-WDCS-D

Bosch DCN-MICL

Sharp PN-E702

Cisco CTS-PHD-1080P12XS

Bose L1 COMPACT

AMX FG5968-03

Серверная падсістэма

Серверная падсістэма ПАКМС забяспечвае выкананне наступных функцый:

  • рэгістрацыя прыстасаванняў;

  • кіраванне выклікамі і паласой прапускання;

  • падтрымка адзінага плана нумарацыі абанентаў відэаканферэнцсувязі;

  • арганізацыя шматкропкавых канферэнцый;

Cisco CTI-8000-MSECH-K9

Cisco CTI-8510-MED2-K9

Cisco CTI-8710-TS-K9

Cisco CTI-TMS-SW-K9

Cisco CTI-TCS-5RP-K9

Cisco CTI-V CS-EXPRESS-K9




Найменне

Кароткая характарыстыка

Асноўнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца




  • кіраванне шматкропкавымі канферэнцыямі;

  • цэнтралізаванае кіраванне прыстасаваннямі ПАКМС;

  • збор статыстыкі, фарміраванне справаздач і паведамленняў для эксплуатацыйнага персаналу (адміністратара);

  • цэнтралізаванае кіраванне адраснымі кнігамі ўнутраных абанентаў;

  • сувязь са знешнімі абанентамі.

У склад сервернай падсістэмы ПАКМС уваходзяць наступныя кампаненты:

  • сервер кіравання вызавамі;

  • сервер шматкропкавых канферэнцый;

  • сістэма кіравання і маніторынгу;

  • сервер запісу і патокавага вяшчання;

  • сервер для сувязі са знешнімі абанентамі.




Падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання кабінетаў кіраўнікоў

Для аўдыёвізуальнага абсталявання кабінетаў кіраўнікоў у складзе ПАКМС выкарыстоўваецца наступнае абсталяванне: Групавы камплект Cisco TelePresence MX200 (Тып 1)

  1. шт.

Персанальны тэрмінал ВКС EX90 - NPP, Touch UI (Тып 2) -

  1. шт.

Cisco CTS-MX200-42-K9

Cisco CTS-EX90-K9

Падсістэма аўдыёвізуальнага абсталявання перамоўных пакояў

Перамоўныя пакоі абсталяваны 4 камплектамі мабільных групавых тэрміналаў

відэаканферэнцсувязі тыпу «ўсё ў адным»Profile 55 in w C40

Cisco CTS-P55C40-K9


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка