Цэнтрам разгорнутага партызанскага руху на Дзятлаўшчыне сталі лясы Ліпічанскай пушчы.
На працягу 1942 года партызанскі Рух у раёне набіраў сілу. 12 снежня 1942 года была сфарміравана Ленінская партызанская брыгада. Камандзірам быў назначаны Ф.М. Сінічкін.
Ленінская брыгада стала базай для разгортвання іншых партызанскіх фарміраванняў. Так, у чэрвені 1943 года з выдзеленых Ленінскай брыгадай атрадаў была сфарміравана брыгада імя С.М. Кірава. У снежні 1943 года атрад «Перамога» разгорнуты у брыгаду «Перамогу», а ў лістападзе 1943 года была створана брыгада імя К.Я. Варашылава.
Пад час акупацыі на тэрыторыі раёна базіраваліся некалькі партызанскіх атрадаў і спецатрадаў, што дзейнічалі самастойна. Уздоўж чыгункі Ліда– Баранавічы дзйнічаў атрад «Кастрычніцкі» - пад камандаваннем В.І. Панчанкава. З Мінскай вобласці здзейсніў рэйд у Ліпічанскую пуўу атрад «Баявы» імя Дунаева пад камандаваннем Я.П. Грыцыневіча. З закінутай у Ліпічанскую Пушчу группы спецыяльнага прызначэння на чале з І.А. Жолабавым вырас і дзейнічаў у раёне атрада дружба.
Тэрыторыя Дзятлаўскага раёна была зонай дзеянняў іншых брыгад і атрадаў, якія базіраваліся ў суседніх раёнах: «Наватары», камандзір В.М. Літвінскі, «Звязда» -камандзір М.А. Казакоў.