Буйко Таццяна Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры, І катэгорыя, Мінская вобласць, г. Маладзечна




Дата канвертавання07.05.2016
Памер130.92 Kb.
ПЕДАГАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА НАСТАЎНІКА ІНАВАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ
Буйко Таццяна Уладзіміраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

І катэгорыя,

Мінская вобласць, г. Маладзечна,

ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”
Сучасны этап развіцця адукацыйнай сферы характарызуецца актывізацыяй культурастваральнай функцыі школы і адсюль – неабходнасцю забеспячэння ўзроўню прафесійнай педагагічнай культуры настаўніка [4, с.13]. Паняцце “педагагічная культура” з’яўляецца неад’емнай часткай “агульнай культуры” настаўніка. Толькі педагог высокай культуры, у тым ліку і педагагічнай, зможа паспрыяць фарміраванню культурнай асобы, развіццю агульнай культуры вучня. Дадзенае паняцце даволі шырокае і ахоплівае і камунікатыўны, і метадалагічны, і метадычны, і тэхналагічны, і аналітычны, і даследчы, і рэфлексіўны аспекты [1, с.239]. На сучасным этапе, калі ўстановы адукацыі знаходзяцца на стадыі пераходу з рэжыму функцыянавання ў рэжым развіцця, менавіта ўкараненне інавацыйных праектаў з’яўляецца першым крокам у развіцці ўстановы адукацыі. Зразумела, педагог, які ўдзельнічае ў рэалізацыі інавацыйнага праекта, павінен валодаць вышэйадзначанымі кампетэнцыямі, таму што ў ходзе працы прыходзіцца і даследаваць, і займацца самаадукацыяй, і пераасэнсоўваць педагагічныя ідэі другіх педагогаў і ўключаць іх у сваю дзейнасць, і здзяйсняць самааналіз у працэсе работы, і ацэньваць узровень развіцця сваіх прафесійных здольнасцей і складаць план далейшага прафесійнага развіцця, і ацэньваць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу па выніках дзейнасці вучняў, і здзяйсняць кантроль сваіх дзеянняў і інш. Але паняцце “педагагічная культура” не можа існаваць без галоўнай “дзеючай асобы” адукацыйнага працэсу – вучня. Таму далей будзе разглядацца, як удзел у інавацыйнай дзейнасці ўплывае на развіццё прафесійнай культуры педагога, што ў сваю чаргу вядзе да больш эфектыўнага і плённага ўзаемадзеяння з вучнямі.

Развіццё індывідуальных творчых і інтэлектуальных здольнасцей вучняў з’яўляецца адной з галоўных задач гімназіі № 7. Без высокага ўзроўню прафесійнай дзейнасці педагога развіццё гімназістаў немагчыма. У кожнай установы адукацыі свой шлях. У нас – гэта рэалізацыя інавацыйных праектаў, што стала ўжо традыцыяй. Гімназія сапраўды стала інавацыйнай школай. З 1 верасня 2009 установа адукацыі стала інавацыйнай пляцоўкай Міністэрства адукацыі Рэспубікі Беларусь па ўкараненні інавацыйнага праекта “Укараненне праграмы падрыхтоўкі вучняў да выбару прафесіі праз сістэму прафесійных проб”. Адным з аспектаў працы ў дадзеным накірунку з’яўляецца даследаванне эфектыўных прыёмаў развіцця асобасных матываў прафесійнага выбару з улікам індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей у сферы “чалавек – чалавек”. Для таго каб даследаванне было праведзена граматна і эфектыўна, мне спатрэбілася паглыбіцца ў матэрыял, пазнаёміцца з напрацоўкамі калег розных краін па дадзенай тэме, знайсці патрэбныя тэарэтычныя звесткі. З гэтай мэтай былі выкарыстаны і інтэрнетрэсурсы, прааналізаваны вядомыя дыягнастычныя метады, выбраны з іх тыя, якія найбольш падыходзяць вучням з улікам іх індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей. Такая праца ў галіне інавацый садзейнічае паглыбленню самаадукацыі, спрыяе развіццю аналітычнай, інфармацыйнай, рэфлексіўнай, тэхналагічнай і даследчай педагагічнай культуры настаўніка.

На этапе вызначэння мэт інавацыйнай дзейнасці, мэт і задач прафесійнай пробы, этапаў выканання комплекснай пробы спатрэбіліся добра развітыя праекціровачныя ўменні. Дадзеныя ўменні фарміравалія ў ходзе арганізаванай метадычнай работы з педагогамі ўстановы па рэалізацыі інавацыйных праектаў рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў, работа над каторымі праводзілася на працягу мінулых гадоў. Падчас рэалізацыі інавацыйнага праекта найбольшая ўвага аддавалася развіццю ў кожным падлетку здольнасцей, толькі яму ўласцівых. Прафесійная культура педагога заключаецца і ва ўменні знайсці гэтыя індывідуальныя рысы і развіць іх. Такім чынам, адным з важнейшых накірункаў працы стала развіццё задаткаў вучняў у плане самаўсведамлення, самавызначэння, самавыражэння, самасцвярджэння, самарэалізацыі і самарэгуляцыі, што стала магчымым толькі ва ўмовах аптымальнай тэхналагізацыі адукацыйнага працэсу. Работа ў дадзеным накірунку паспрыяла фарміраванню ў падлеткаў вопыту ў дапрафесійнай дзейнасці ў сферы журналістыкі і аказанню дапамогі ў прафесійным самавызначэнні, таму што задачам комплекснай пробы з’яўляюцца не толькі знаёмства вучняў са сферай прафесійнай дзейнасці журналістаў, але і стварэнне ўмоў для якаснага выканання пробы, і мадэліраванне асноўных элементаў прафесійнай дзейнасці ў сферы журналістыкі.

Праграма прафесійных проб уключае два этапы: падрыхтоўчы, у якім прадугледжана атрыманне вучнямі абагульненай інфармацыі пра прафесійную дзейнасць журналістаў, што спецыялізуюцца ў розных жанрах карэспандэнцкай дзейнасці, і практычны, які з’яўляецца асновай пробы і складаецца з дзвюх прафесійных проб – “Інтэрв’ю” (для вучняў 8– 9 класаў) і “Гарачыя навіны” (для вучняў 9 – 10 класаў). Здавалася б, работа арганізавана групавая, але і ў межах гэтай групавой значнае месца было адведзена і індывідуальнаму суправаджэнню як настаўнікам-кансультантам, так і педагогам-псіхолагам.

Такім чынам, комплексная проба накіравана на выяўленне схільнасцей і здольнасцей вучняў да выканання работ, звязаных з аналізам падзей, якія адбываюцца ў грамадстве; на фарміраванне ўмення весці пошук неабходнай інфармацыі і ацэньваць яе значымасць і дакладнасць; на выяўленне схільнасцей да літаратурнай творчасці; фарміраванне ўмення асэнсоўваць падзеі і ўстанаўліваць іх сувязі, прычыну і магчымыя наступствы падзей; выяўленне схільнасцей і здольнасцей знаходзіць агульную мову з суразмоўцамі розных поглядаў і настрояў, узроўню адукаванасці і камунікабельнасці; выяўленне схільнасцей і здольнасцей успрымаць новае і навучацца. Зразумела, увага звярталася не толькі на развіццё сацыяльных уменняў і навыкаў вучняў, але і агульнаадукацыйных, такіх як аналітычнае, сінтэзуючае і абстрактнае мысленне. Глыбокага аналізу патрабавалі і псіхалагічныя адметнасці станаўлення асобы падлеткаў. Цеснае ўзаемадзеянне з псіхолагам у ходзе інавацыйнай дзейнасці паспрыяла паглыбленню ўмення вызначаць псіхалагічныя асаблівасці дзяцей, вызначальныя рысы іх унутранага светапогляду.

У межах дадзенага даследавання былі распрацаваны праграма прафесійнай пробы, каляндарна-тэматычны план, прафесіяграфічныя карткі, якія раскрываюць сувязь пэўных тэм па прадмеце “беларуская мова і літаратура” з журналістыкай, і прафесіяграмы пад пробу, дзе паказана, на развіццё якіх якасцей і здольнасцей накіравана профпроба, паступова адбіраўся матэрыял для магчымага даследавання вучнямі саміх сябе і на дадзены момант сабраны даволі грунтоўны матэрыял па тэарэтычным забеспячэнні працэсу, па дыягностыцы прафесійна значымых якасцей асобы. Зразумела, што педагагічная дзейнасць у дадзеным накірунку вядзецца на карысць вучняў, але ў той жа час з’яўляецца прыступкай для метадалагічнага, метадычнага, тэхналагічнага, творчага росту настаўніка, што і спрыяе павышэнню ўзроўню педагагічнай культары настаўніка. Напрыклад, канструяванне вучэбнай дзейнасць гімназістаў, карыстанне варыянтнымі метадыкамі, пошук і выкарыстанне адэкватных педагагічнай праблеме метадаў работы, мадэліраванне зместу вучэбнага матэрыялу, формы і метады выкладання, авалодванне рознымі новымі формамі, метадамі і прыёмамі педагагічнай дзейнасці і іх выкарыстанне.

Як педагогу – удзельніку інавацыйнай дзейнасці па прафесійнай арыентацыі – мне неабходна было даць вучням магчымасць даведацца больш пра сябе і апрабіраваць свае здольнасці ў якасці карэспандэнта, каб свядома выбраць будучую прафесію. А для гэтага настаўніку неабходна паглыбіцца ў спецыфіку прафесіі журналіста, што ў значнай ступені спрыяе самаадукацыі педагога, павышэнню рэфлексіўнай культуры – уменняў абагульняць уласны вопыт, пераасэнсоўваць ідэі калег і ўключаць набыты матэрыял у сваю дзейнасць, ацэньваць узровень развіцця сваіх прафесійных здольнасцей і складаць план далейшага прафесійнага развіцця.

Першым крокам пасля фарміравання групы, якая будзе працаваць у галіне журналістыкі, стала пробнае інтэрв’юіраванне з мэтай выяўлення вопыту падлеткаў у дадзенай сферы дзейнасці, якое выявіла і жаданне вучняў паспрабаваць сябе ў якасці журналістаў, і поўную адсутнасць такога вопыту, што стала падставай для карэкцыі далейшых вучэбных заняткаў з мэтай аказання падлеткам усіх відаў падтрымкі, ад педагагічнай да сацыяльнай і псіхалагічнай, на кожным этапе дзейнасці. Таксама такім чынам была падкрэслена неабходнасць у пашырэнні інфармацыйнай гатоўнасці падлеткаў да выканання пробы і здзейснена матывацыйная падводка вучняў да работы.

Фарміраванне гатоўнасці вучняў да свядомага выбару будучай прафесійнай дзейнасці здзяйснялася па наступных накірунках:


  • фарміраванне інфармацыйнай гатоўнасці;

  • фарміраванне практычнай гатоўнасці;

  • фарміраванне матывацыі выбару прафесіі;

  • фарміраванне эмацыйна-валявой сферы.

З вышэйсказанага відавочна, што значная ўвага ў рабоце павінна быць сканцэнтравана на выбары метадаў дыягностыкі, якія б паспрыялі самапазнанню вучняў, іх самавыражэнню, самаразвіццю, самаактуалізацыі і самавыражэнню, а таксама самаўдасканаленню (менавіта з пазіцыі прафесіі журналіста). У той жа час дадзеная работа спрыяла развіццю педагагічнай культуры ў галіне аналізу, тэхналагічнасці, метадалогіі.

Мэта падрыхтоўчага этапа прафесійнай пробы – у атрыманні падлеткамі абагульненай інфармацыі пра прафесійную дзейнасць у галіне журналістыкі.     

Адначасова з фарміраваннем практычных навыкаў, якасцей вучняў значная работа праводзілася па ўзбагачэнні дзяцей тэарэтычным запасам. Апраўдалі сябе гутаркі на наступныя тэмы: “Хто такі журналіст. Асноўныя накірункі яго дзейнасці. Жанры ў журналістыцы”; “Прафесійныя якасці і этыка журналіста. Некаторыя асаблівасці работы на каналах СМІ. Інструментальнае забеспячэнне дзейнасці журналістаў”; “Асаблівасці работы ў перыядычным друку”, “Асаблівасці інфармацыі (навін) і яе віды”, “Пошук інфармацыі і асаблівасці работы карэспандэнта”, “Аўтарскае права ў журналістыцы. Закон аб праве грамадзян на прыватнае жыццё”; “Жанр інтэрв’ю. тыпы інтэрв’ю: пра падзеі, пра меркаванні, пра асобы. Падрыхтоўка. Правядзенне. Апрацоўка інфармацыі і падрыхтоўка да публікацыі. Каментарыі”.

Выкананне комплекснай пробы накіравана на дыягностыку якасцей, неабходных журналісту ў яго прафесійнай дзейнасці: не толькі высокага ўзроўню інтэлектульнага развіцця і практычных ўменняў, неабходных для пошуку і апрацоўкі неабходнай інфармацыі, але і здольнасцей да літаратурнай творчасці, назіральнасці, схільнасці да аналізу, камунікабельнасці, умення ясна і дакладна выказваць свае думкі і інш. Праведзеная работа ў значнай ступені садзейнічала фарміраванню інфармацыйнай гатоўнасцю вучняў да самапазнання ўласных якасцей і суаднясення іх з прафесійна значымімі рысамі журналіста. З гэтай мэтай удзельнікам групы было прапанава апытванне “Які я…”, у ходзе аналізу якога падлеткі мелі магчымасць задумацца аб тым, якія ж яны, якімі вызначальнымі рысамі характару валодаюць, а таксама вызначыць асобасныя матывы ў прафесійным выбары.

З мэтай ацэнкі камунікатыўных уменняў вучняў былі праведзены два анкетаванні. Першае – на выяўленне ўмення весці гутарку, другое – умення слухаць. Вынікі першага анкетавання прымусілі многіх задумацца над тым, як жа стаць добрым суразмоўцам. Тым вучням, якія паказалі высокі камунікатыўны ўзровень, лягчэй, чым іншым, на іх думку, удавалася знаходзіць падыход да інтэрв’юіруемых.

Мэтай дыягнастычнай дзейнасці сталі як шматаспектны аналіз здольнасцей вучняў, іх якасцей, так і заахвочванне ўдзельнікаў групы да самапазнання і самаразвіцця. Таму васьмікласнікам былі прапанаваны заданне “Дзесяць кругоў”, што дазволіла вызначыць узровень развіцця творчага мыслення вучняў у супастаўленні з іншымі членамі групы, і тэст на міжвольную памяць, якія прымусілі вучняў задумацца над шляхамі і сродкамі самаўдасканалення.

Значнай падрыхтоўкі, работы над сабой патрабаваў ад настаўніка практычны этап, таму што трэба было не толькі прадумаць пробы трох узроўняў, але і скласці тэставыя заданні для праверкі гатоўнасці ўдзельнікаў групы да выканання пробы кожнага з трох узроўняў, пры гэтым улічваючы не толькі адпрацаваны тэарэтычны матэырял, але і індывідуальныя асаблівасці вучняў, зыходзячы з праведзеных дыягнастычных апытванняў. Значная ўвага была звернута на магчымасць здзяйснення гімназістамі выбару, што садзейнічала не толькі выхаванню паспяховасці, самадастатковасці дзяцей, але і стымулявала да далейшых пошукаў. Плённа дапамаглі ў гэтай рабоце напрацоўкі М. І. Запрудскага, С. С. Кашлева, расійскіх калег. Праца ў дадзеным накірунку плённа спрыяла развіццю канструктыўных і камунікатыўных уменняў настаўніка, фарміраванню аналітычнай, даследчай, метадычнай культуры педагога.

На ўсіх узроўнях вучні пры выкананні тэстаў на праверку гатоўнасці да выканання прафесійнай пробы паказалі дастатковы і аптымальны ўзровень якасці ведаў і таму маглі прыступаць да выканання заданняў. Былі падрыхтаваны і іншыя варыянты: пры дасягненні толькі нізкага ўзроўню якасці ведаў прадугледжваліся індывідуальныя кансультацыі па карэкцыі ўменняў для выканання профпробы.

Практычным выхадам кожнай пробы сталі інтэрв’ю. Заданні прафесійных проб кожнага ўзроўню былі складзены з улікам узрастання ўзроўню вучнёўскай самастойнасці, а роля настаўніка паступова зводзілася да ролі кансультанта, памочніка, сябра. А для гэтага педагогу неабходна валодаць і псіхадыягностыкай, што таксама спрыяе павышэнню прафесійнага ўзроўню, развіццю канстурктыўна-праекціровачных і даследчыцкіх кампетэнцый.

Пры выкананні прафесійнай пробы першага ўзроўню ў якасці інтэрв’юіруемага выступаў удзельнік групы, а падрыхтоўка самога інтэрв’ю адбывалася сумесна.

Падчас выканання пробы другога ўзроўню складанасці вучні атрымалі большую ступень самастойнасці: пры састаўленні пытанняў настаўнік выступаў толькі ў якасці кансультанта, а пры правядзенні інтэрв’ю педагог карэкціраваў ход гутаркі.

Выкананне пробы трэцяга ўзроўню складанасці мела на ўвазе самастойнае інтэрв’юіраванне па самастойна абранай тэме. Удзельнікі групы дастаткова творча падышлі да рашэння праблемы: тэмы і героі самыя розныя: і выбары ў мясцовы Савет народных дэпутатаў, і экалагічныя праблемы, і выбар прафесіі, і добраўпарадкаванне роднага горада, і сучасныя музычныя накірункі.

Перад правядзеннем пробы кожнага ўзроўню было праведзена апытванне, якое атрымала ўмоўную назву: “Трэба. Ёсць. Не хапае”, дзе ўдзельнікам групы было прапанавана адзначыць рысы, якія неабходны журналісту, вызначыць з шэрагу акрэсленых рыс тыя, якія, на думку вучняў, ёсць у іх, і тыя, над набыццём якіх трэба папрацаваць. Задачы апытвання наступныя:


  • выявіць узровень сфарміраванасці ўяўлення пра прафесію карэспандэнта ў вучняў і прасачыць дынаміку дадзенага ўзроўню на розных этапах выканання пробы;

  • садзейнічаць фарміраванню ўмення самааналізу, фарміраванню адэкватнай самаацэнкі;

  • спрыяць выхаванню мэтанакіраванай асобы, здольнай да самаўдасканалення і самавыражэння.

Дадзенае апытванне паказала вынікі і тэарэтычнай падрыхтоўкі вучняў, і самадыягностыкі. І пасля выканання кожнай пробы было праведзена такое ж апытванне, дзе вучні мелі магчымасць адкарэкціраваць свае пазіцыі. Пры аналізе вынікаў стала відавочна пашырэнне ўяўленняў вучняў пра прафесію журналіста і якасці, якія неабходны карэспандэнту, больш свядомае і асэнсаванае вызначэнне ўменняў, якасцей, над якімі неабходна працаваць. Састаўленне апытвання, вызначэнне яго мэты і задач, аналіз і апрацоўка вынікаў паспрыялі росту педагагічнага майстэрства настаўніка, павышэнню яго тэхналагічнай, метадычнай, аналітычнай, даследчай культуры.

Настаўніку – прадметніку дастаткова складана эфектыўна пабудаваць сваю работу па падрыхтоўцы вучняў да прафесійнага самавызначэння без кансультацыі практыкуючага спецыяліста. Таму з мэтай паглыблення ведаў у галіне журналістыкі, з мэтай развіцця інфармацыйнай, камунікатыўнай, рэфлексіўнай культуры былі праведзены кансультацыйныя гутаркі з галоўным рэдактарам “Маладзечанскай газеты” Аляксандрам Іванавічам Лазоўскім і яго намеснікамі. Зразумела, што садзейнічаць фарміраванню інфармацыйнай, практычнай гатоўнасці, фарміраванню матывацыі выбару прафесіі і эмацыйна-валявой сферы вучняў, таксама немагчыма без кансультацыі з прафесіяналамі. Таму была праведзена экскурсія ў рэдакцыю “МГ”, дзе ўдзельнікі групы змаглі задаць актуальныя для іх пытанні галоўнаму рэдактару газеты, пазнаёміцца з работай карэктараў і фатографаў, карэспандэнтаў, з працай над дызайнам газеты.

Вучням, якія праявілі зацікаўленасць і пэўныя здольнасці ў дадзенай сферы дзейнасці, было прапанавана перайсці на больш высокі ўзровень у наступным навучальным годзе і прыняць удзел у больш складанай прафесійнай пробе “Гарачыя” навіны”. Трое ўдзельнікаў групы ўжо выказалі жаданне папрацаваць далей ў журналісцкім накірунку. Ужо распрацаваны план правядзення профпроб па дадзенай тэме: як тэарэтычны этап, так і практычны.

З мэтай павышэння рэфлексіўнай культуры ўдзельнікаў групы былі праведзены заняткі па аналізу правядзення прафесійных пробы: вучнямі быў створаны калаж “Будні журналіста”, а таксама ім было прапанавана практыкаванне “Завяршы фразу”:

1.Падчас выканання пробы я зразумеў, што журналістыка – гэта... .

2.Падчас выканання пробы я навучыўся (вучыўся, працаваў)… .

3.Падчас выканання пробы я даведаўся пра сябе… .

Апытванне і калаж паказалі, што ўдзел у прафесійных пробах дапамаглі вучням не толькі пашырыць свае веды ў галіне журналістыкі, але і паглыбіцца ў сябе, заняцца самапазнаннем, самааналізам, зразумець, наколькі ім блізкая прафесія журналіста.

З мэтай удасканалення работы ў дадзеным накірунку была прааналізавана дзейнасць педагога па праблеме, выяўлены недахопы і адзначаны ўдалыя моманты ў працы, былі ўдакладнены тэарэтычныя аспекты тэмы, адкарэкціравана каляндарна-тэматычны план, унесены змены ў дыягнастычныя заданні і практыкаванні для таго, каб больш дасканала ўзаемадзейнічаць з вучнямі і спрыяць найбольш эфектыўнаму дасягненню пастаўленых задач. Дадзеная карпатлівая праца вельмі плённа садзейнічае павышэнню педагагічнай культуры настаўніка, самых розных яе аспектаў.

У дадзенай рабоце раскрыты толькі адзін аспект у рабоце па развіцці педагагічнай культуры – удзел у інавацыйным праекце. Праца ў такім накірунку спрыяе павышэнню тэарэтычнага ўзроўню настаўніка, узроўню яго метадычнай падрыхтоўкі, псіхалагічнай і этычнай культуры, а ў першую чаргу – дае магчымасць больш даведацца пра вучняў і іх бацькоў, садзейнічае фарміраванню ўменняў раскрыць душу падлеткаў, выявіць іх якасці, аказаць падтрымку.

З вышэйсказанага відавочна, што здзяйсненне інавацыйнай дзейнасці не толькі дазваляе настаўніку самаразвівацца, самаўдасканальвацца і дапамагаць вучням у прафесійным самавызначэнні, але і падняць сваё педагагічнае майстрэства на якасна новы ўзровень як настаўніка, як даследчыка. У сучасную эпоху хуткага абнаўлення ведаў, пошуку аптымальных шляхоў рэфармаравання і ўдасканалення адукацыйна-выхаваўчага працэсу важнае месца ў фарміраванні педагагічнай культуры настаўніка займае праца па ўкараненні інавацыйных праектаў. Інавацыйная дзейнасць сапраўды стала ўмовай развіцця творчай асобы, гэта значыць, стала значнай крыніцай фарміравання асобы.

Фарміраванне прафесійнай культуры педагога цесна звязана з рэалізацыяй прафесійнай падрыхтоўкі настаўніка ў кантэксце пастаяннай педагагічнай адукацыі, станаўлення, здзяйснення педагогам сябе ў прафесійнай культуры.



Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Глинский А. А. Управление системой методической работы в общеобразовательном учреждении: пособие для руководящих работников и специалистов учреждений общего среднего образования и системы повышения квалификации/ А. А. Глинский. – Минск: Зорны верасень, 2002. – 252 с.

  2. Дзюбенко С. В. «Критерии и показатели уровня развития исследовательской компетентности педагога»//Кіраванне ў адукацыі.-2008.-№ 4 (78).-с.3-11

  3. Дзюбенко С. В. «Модель развития исследовательской компетентности учителей- инноваторов в общеобразовательном учреждении: оценка эффективности её реализации//Кіраванне ў адукацыі.-2009.-№ 4 (90).-с.9-15

  4. Николаенко Г. И. «Профессиональная культура педагога как фактор оптимизации образовательной среды»//Адукацыя і выхаванне.- 2010.- № 6.-с.13-16


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка