Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя а. С. Пушкіна




Дата канвертавання15.03.2016
Памер25.8 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі

“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага мовазнаўства

праводзяць

Рэспубліканскую навуковую канферэнцыю

АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ МОВАЗНАЎСТВА І ЛІНГВАДЫДАКТЫКІ”


Канферэнцыя адбудзецца 14-15 кастрычніка 2011 года па адрасе: г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306.

Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, лінгвадыдактыка, педагогіка, культуралогія, літаратуразнаўства.

Праблематыка выступленняў:


  • Актуальныя пытанні беларускай лексікалогіі, фразеалогіі, граматыкі.

  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.

  • Мова мастацкага твора.

  • Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

  • Беларуская анамастыка: гісторыя і сучаснасць.

  • Міжмоўнае ўзаемадзеянне і культура мовы.

  • Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе.

  • Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.

Форма ўдзелу ў канферэнцыі: пленарны даклад – да 15 хвілін, секцыйны – да 10 хвілін. Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і інш. славянскія мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі да 10 верасня 2011 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку (узор прыкладаецца) з указаннем тэмы даклада на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Тэл.: 21-63-50. Е-mail: bellingv@brsu.brest.by

Узнос для ўдзелу ў канферэнцыі – 40 тысяч беларускіх рублёў (падаецца пры рэгістрацыі). Выданне зборніка навуковых прац плануецца па заканчэнні канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: аб’ём да 5 старонак, шрыфт Times New Roman, кегль 14, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі: верхняе – 35 мм, астатнія – 25 мм. Спіс выкарыстанай літаратуры прыводзіцца ў канцы 12 кеглем.

На першай старонцы ўказваюцца: злева зверху тлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), у дужках тлустым курсівам – горад. Праз радок па цэнтры вялікімі тлустымі літарамі – назва артыкула. Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі.

Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай, нумары крыніц – кропкай з коскай. Напрыклад: [1], [2,15], [3,44; 4,20-22], [5; 7; 9], шматтомнае выданне афармляецца наступным чынам: [3, т.2:158]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова “Літаратура” :

1.......................................................................................................................................................................

Матэрыялы падаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі.

Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства), 21-53-26, 794-67-35 (загадчык кафедры Новік Марыя Іванаўна), 41-83-00, 260-01-90 (Пашкевіч Мікалай Іванавіч), 23-98-41, 226-95-66 (Яўдошына Ларыса Іванаўна).

ЗАЯЎКА


на ўдзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі

Актуальныя праблемы мовазнаўства



і лінгвадыдактыкі”


  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ____________________________

  2. Месца працы __________________________________________

  3. Пасада _______________________________________________

  4. Вучоная ступень, званне ________________________________

  5. Паштовы адрас ________________________________________

  6. Кантактны тэл. (+ код) __________________________________

  7. Факс ________________ Е-mail___________________________

  8. Назва даклада _________________________________________

  9. Браніраванне гатэлю (адзначыць):

• 1-месны нумар

• 2-месны нумар



Не патрэбна
Подпіс___________________ Дата____________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка