Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя а. С. Пушкіна




Дата канвертавання17.03.2016
Памер29.71 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
Установа адукацыі

БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”


Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя

Кафедра гісторыі славянскіх народаў
19 лістапада 2015 года

праводзяць


ІІІ Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю

студэнтаў і магістрантаў
Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў

у кантэксце культурнай спадчыны славян”

Праблематыка канферэнцыі:

  • навукова-тэарэтычныя праблемы, метадалогія даследаванняў па фалькларыстыцы, гісторыі, літаратуразнаўстве;

  • крыніцы для вывучэння фальклору, літаратуры і гісторыі беларусаў і іншых славян;

  • пытанні аналізу і інтэрпрэтацыі знакава-сімвалічных форм беларускай духоўнай культуры ў славянскім кантэксце;

  • палявая фалькларыстыка і этналогія: даследаванне лакальных культур;

  • актуальныя пытанні гісторыі, этнаграфіі і краязнаўства беларусаў і іншых славянскіх народаў;

  • грамадска-палітычныя, канфесійныя праблемы, сацыякультурная дзейнасць беларусаў у кантэксце гісторыі славянскіх народаў;

  • міждысцыплінарныя даследаванні фальклору, міфалогіі, літаратуры і гісторыі;

  • мова фальклору і мастацкай літаратуры;

  • беларуская літаратура ў сусветным мастацкім працэсе.


Рэгламент канферэнцыі:

Пленарны даклад – 15 хв.

Секцыйны даклад – 10 хв.

Рабочыя мовы – беларуская, руская і інш. славянскія мовы.

Плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 12 лістапада 2015 г. неабходна даслаць заяўкі (форма дадаецца) на адрас: 224016, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28, каб. 312, кафедра беларускага літаратуразнаўства. Заяўкі можна накіроўваць па электроннай пошце: bellit@brsu.brest.by. Матэрыялы ў электронным і раздрукаваным выглядзе, а таксама арганізацыйны ўзнос (50 тыс. бел. руб.) падаюцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Пачатак рэгістрацыі – у 9.30 (корпус № 2, аўд. 312).

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт арганізацыі, якая камандзіруе, або за кошт удзельнікаў канферэнцыі.



Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

аб’ём – да 5 стар. камп’ютарнага набору, выкананага ў рэдактары Word for Windows, шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1, без знакаў пераносу; палі: верхняе, левае, ніжняе і правае – 25 мм. Першы радок – злева прозвішча(ы) і ініцыялы аўтара(ў), горад. Праз радок – назва даклада. Абзацнае адступленне – 1,25 см. Абзацныя і іншыя адступленні з дапамогай клавіятуры “Табуляцыя” не дапускаюцца. Спасылкі на літаратурныя крыніцы падаюцца ў тэксце ў квадратных дужках з указаннем парадкавага нумару крыніцы па алфавітным спісе выкарыстанай літаратуры і праз коску ўказваецца нумар адпаведнай старонкі, напр.: [4, с. 15]. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту (Літаратура, 12 кегль). Файл з тэкстам выступлення пажадана захаваць у фармаце RTF.

Пры выданні зборніка матэрыялаў канферэнцыі аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Кантактныя тэлефоны:

(код г. Брэста: 8–0162) 21-64-22 – кафедра беларускага літаратуразнаўства;

21-90-78, 790-47-01 (кафедра гісторыі славянскіх народаў, загадчык кафедры Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч).
Аргкамітэт
ЗАЯЎКА
на ўдзел у ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі

студэнтаў і магістрантаў



«Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян»

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (аўтараў) _______________________


2. Навучальная ўстанова _____________________________________________
3. Студэнт (магістрант), курс _________________________________________

4. Назва даклада ____________________________________________________


5. Навуковы кіраўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку, навук. ступень, вуч. званне) __________________________________________________________________

6. Хатні адрас _____________________________________________________


7. Кантактны тэлефон, e-mail аўтара(ў) ________________________________

8. Браніраванне гатэлю (адзначыць):



– 1-месны нумар

  • 2-месны нумар

  • Не патрэбна



Подпіс _________________ Дата __________________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка