 
БРЭСЦКI АБЛАСНЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫI
вул. Ленiна, 11, 224006, г. Брэст тэл.(факс) 21 85 91
14.04.2011 № 11/16-13
На № ___________ад __________
|
|
БРЕСТСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
ул. Ленина, 11, 224006, г. Брест тел.(факс) 21 85 91
|
Начальнікам аддзелаў (упраўленняў) адукацыі райгарвыканкамаў
|
Аб правядзенні абласнога этапа
рэспубліканскага конкурсу
«Зямля бацькоў - мая зямля»
ў рамках рэспубліканскай
акцыі навучэнскай моладзі
«Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акціі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (далей-Акцыя) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2011-2012 гады ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці, зацверджаным загадам ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 15 сакавіка 2011 г. № 147 у рамках Акцыі праводзіцца абласны этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Зямля бацькоў - мая зямля».
Даручаем арганізаваць правядзенне першага і другога этапаў конкурсу і прадставіць да 16 верасня 2011 года у абласны экалага-біялагічны цэнтр навучэнцаў матэрыялы на абласны этап конкурсу ў адпаведнасці з умовамі правядзення (дадатак).
Першы намеснік начальніка
упраўлення А.Ф.Жук
Жуковіч 95 90 02
Дадатак
УМОВЫ
правядзення абласнога этапа конкурсу творчых работ
«Зямля бацькоў - мая зямля» ў рамках рэспубліканскай
акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
1.Агульнае палажэнне.
1.1.У адпаведнасці з інструкцыяй аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на 2011 – 2012 гады ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці, зацверджаным загадам ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 15 сакавіка 2011 г. № 147 у рамках Акцыі праводзіцца абласны этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Зямля бацькоў - мая зямля».
1.2. Заснавальнікам абласнога этапа конкурсу “Зямля бацькоў – мая зямля” з’яўляецца ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Арганізатарам правядзення абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Зямля бацькоў – мая зямля” з,яўляецца дзяржаўная установа адукацыі “Брэсцкі абласны экалага-біялагічны центр навучэнцаў”.
2.Тэрмін правядзення конкурса
2.1. Конкурс праводзіцца з 14 сакавіка па 16 верасня 2011 года ў чатыры этапы:
першы этап (адборачны) – ва установах адукацыі;
другі этап (адборачны) – раенны, гарадскі;
трэці этап (адборачны) – абласны.
2.2. Рэгіанальныя саветы па правядзенні Акцыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсу.
2.3. Конкурсныя матэрыялы і пратаколы пасяджэння журы раеннага этапа конкурсу дасылаюцца на абласны этап да 16 верасня 2011 года.
3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з,яўляюцца:
фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю;
развіцце творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі фотамастацтва;
прывіцце інтарэсу да навукова-практычнай, даследчай і эколага-біялагічнай дзейнасці праз удзел навучэнцаў ў праектах, доследах, эксперыментах і г.д.;
дэманстрацыя дасягненняў юных кветкаводаў, раслінаводаў, садаводаў праз стварэнне праектаў, справаздач, фотапрэзентацый, навукова-даследчых работ эколага-біялагічнага накірунку;
устанаўленне цесных сувязяў з навукоўцамі;
выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізаціі.
4.У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання ва ўзросце 13-17 гадоў.
5.Конкурс творчых работ “Зямля бацькоў – мая зямля” праводзіцца па наступных намінацыях:
“Прырода роднай зямлі” (прадстаўляюцца фотаздымкі прыроды роднага краю, прыродных аб’ектаў, помнікаў прыроды, рэдкіх і ахоўваемых раслін і жывел, фатаграфіі рэк і азер);
“Вывучай. Даследуй. Эксперементыруй” (прадстауляюцца навукова-даследчыя эколага-біялагічныя праекты, экперыменты і доследы па вывучэнні прыроднай спадчыны малой радзімы, прыродных рэсурсаў і асаблівасцей іх выкарыстання; біялагічнай разнастайнасці прыродных тэрыторый; батанічных, заалагічных, гідрабіялагічных аб’ектаў прыроды малой радзімы);
“Мой родны кут” (прадстаўляюцца творчыя справаздачы па вывучэнні генафонду кветкава-дэкаратыўных культурных раслін, якія вырошчваюцца на тэррыторыіі ўстановы адукацыі і на прысядзібных участках. Справаздачы ўтрымліваюць геамарфалагічнае апісанне участка, кароткую гістарычную даведку, поўны спіс кульцівіруемых на участку раслін на рускай, беларускай і лацінскай мовах, з пералікам іх карысных уласцівасцей і часу, на працягу якога яны вырошчваюцца. Справаздачы суправаджаюцца прэзентацыямі, альбамамі з фотоматэрыяламі, гербарыямі);
“Сады Бацькаўшчыны” (прадстаўляюцца творчыя справаздачы, летапісы, праекты аб выкананні практычнай, вопытна-эксперыментальнай і вучэбна-даследнай работы па заданні вучоных, навуковых супрацоўнікаў па садаводству. Справаздачы і праекты павінны ўтрымліваць наступную інфармацыю: уводзіны, кароткую гістарычную даведку, апісанне сада (стан,узрост, віды і гатункі раслін), тэматычны пералік і змест методык практычных і вопытна-эксперыментальных работ па садаводству, перспектывы развіцця практычнай, вопытна-эксперыментальнай, вучэбна-даследнай дзейнасці, дадзеныя аб аўтарах методык. Справаздачы суправаджаюцца прэзентацыямі, альбомамі з фотаматэрыяламі, відэаматэрыяламі, найбольш цікавых, актуальных і значных для гаспадаркі доследаў і эксперыментаў).
6. Патрабаванні да конкурсных работ:
конкурсныя матэрыялы павінны прадстаўляць сабой кароткае апісанне намінацыі, мэты і задачы даследнай работы, метады і месца правядзення доследнай работы, вынікі работы (папка з файламі фармату А4, з фота- і відэаматэрыяламі, дадаткова прадстаўляюцца фотаматэрыялы аб праведзенай рабоце на лічбавых носьбітах);
фотаработы да намінацыі “Прырода роднай зямлі” павінны быць прадстаўлены ў каляровым варыянце на фотапаперы фармату ад 21х30 да 30х40 см (без пашпарту);
работы дасылаюцца ў цвердай упакоўцы (за пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары конкурсу адказнасці не нясуць).
7. Членамі журы будзе ацэньвацца:
адпаведнасць работы прапанаванай намінацыі;
апісальны навукова-даследчы змест работы;
творчасць і арыгінальнасць выканання работы;
мастацкае адлюстраванне і раскрыцце тэмы фотаздымка;
уклад вучняў у рэалізацію праекта.
8. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на абласны этап па адрасе:
224020, г. Брэст, вул Ціхая,4, Абласны экалага-біялагічны цэнтр навучэнцаў, Телефон/факс: (016) 46-64-40.
8. Для падвядзення вынікаў ствараецца журы, якое узначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені. Лепшыя работы ад кожнай намінацыі будуць дасланы на рэспубліканскі этап конкурсу.
|