Брэсцкая гарадсая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма




Дата канвертавання19.03.2016
Памер48.82 Kb.

Брэсцкая гарадсая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма


Цэнтральная гарадская бібліятэка

Інфамацыйна-бібліяграфічны аддзел








Бібліяграфічны спіс літаратуры

Брэст


2007


ПАЛЫМЯНЫ ЗМАГАР




Ён жыў у імя Будучыні. Ён вучыў праўдзе і любові. Ён збярог веру і перадаў яе ў сенняшні дзень. Можа таму, што ў сэрцах людзей, у памяці былых і сучасных пакаленняў жыў Афанасій Брэсцкі заўсёды, жыло яго вялікае асветніцкае слова.

Дакладны год нараджэння А.Філіповіча невядомы. Дата губляецца недзе паміж 1595-1600 гг. Невядома і дзе ён нарадзіўся, але тое, што А. Філіповіч быў брэсцкім ігуменам, сведчыць пра яго паходжанне з Брэстчыны, таму што па царкоўных правілах ХVII ст. такі досыць вялікі пост у праваслаўнай іерархіі мог займаць, за рэдкім выключэннем, толькі чалавек, які нарадзіўся на гэтай тэрыторыі. У дзяцінстве атрымаў добрую па тым часе адукацыю, што дало магчымасць працаваць хатнім настаўнікам. У гэтай ролі ён у 1620 г. апынуўся і пры двары літоўскага канцлера Льва Сапегі. У 1627 г. Філіповіч пакінуў магнацкі двор і стаў манахам, пазней яго абралі ігуменам Свята-Сімяонаўскага манастыра. Там ён апынуўся ў самым цэнтры супрацьстаяння праваслаўнай царквы з уніятамі і прыняў актыўны удзел у барацьбе за праваслаўную веру, за яе абарону ад гвалтоўных дзеянняў католікаў і уніятаў.

Яго дзейнасць стала шырока вядома ў краіне. За актыўнае процідзеянне Брэсцкай уніі 1596 г., рэзкія выпады супраць караля Філіповіча тройчы арыштоўвалі. Але арышты, здзекі, пакуты – нішто не магло зламаць гэтага мужнага чалавека. У турмах Афанасій Філіповіч стварае свае публіцыстычныя творы, а ў 1646 г., знаходзячыся пад наглядам мітрапаліта Пятра Магілы ў келлі Кіева-Пячорскага манастыра, А.Філіповіч усю сваю публіцыстычную дзейнасць звеў у адзін збор – “Дыярыуш” (“Дзённік”).

У 1647 г. пасля смерці мітрапаліта Пятра Магілы, які хоць і аднёсся абыякава да “Дыярыуша”, але Філіповічу сімпатызаваў, той аказаўся на волі. Аднак свабода была непрацяглай. У верасні 1648 г. па абвінавачванні ў дапамозе казакам Б. Хмяльніцкага Філіповіча зноў арыштавалі і расстралялі.







410 год з дня нараджэння Афанасія Брэсцкага // Новыя кнігі.- 2005.- №10.- С.4-7 (Дадатак).



26.89(2Б)-М1

Автор «Диариуша, албо списка дъев правдивых» // Белорусский «экватор».- Мн.: 1988.- С.316-318.






Асіноўскі,С. Такія розныя аднолькавыя лёсы // Беларуская мінуўшчына.- 1997.- №3.- С.31-37; Архівы і справаводства.- 2003.- №3.- С.109-121.



83.3Бел 1я73

Афанасій Філіповіч // Гісторыя беларускай літаратуры.- Мн.: 1998.- С.244-253.






Гаранін,С. Афанасій Філіповіч і яго “Дыярыуш”: Сістэма гістарычных і эстэтычных ідэалаў пісьменніка // Роднае слова.- 2003.- №1.- С.22-26.



87.3(4Беи)я73

Козел,А.А. Афанасий Филиппович // Козел ,А.А. Философская мысль Беларуси.- Мн.: 2004.- С.155-159.



63.3(2Б)46

Коршунов,А. Афанасий Филиппович.- Мн.: 1965.- 179 с.



Р1

Костомаров,Н. Афанасий Филиппович, борец за православную веру в Западной Руси // Костомаров,Н. Раскол.- М.: 1994.- С.431-456.



63.3(4Беи)-м9

Курков,И. Битва за веру // Курков,И. Брестчина: легенды, события, люди.- Мн.: 2005.- С.54-58.



76.10

Левшун,Л. Афанасий Филипович, игумен Брестский и его Диариуш // Левшун, Л. История восточнославянского книжного слова XI-XVII веков.- Мн.: 2001.- С.291-307.



83.3(4Беи)-м8

Ляшук,В.Я. Канфесійная барацьба і яе адлюстраванне ў творах пісьменнікаў-землякоў //Ляшук,В.Я., Снітко,Г.М. Літаратура Берасцейшчыны.- Брэст: 1999.- С.25-31.






Саверчанка,І. Афанасій Філіповіч // Роднае слова.- 2003.- №1.- С.14-19.



63.3(2Б)-м1

Сутько,Ю. При жизни - борец, после смерти-святой // Берасцейскія карані *98.- Брэст 1998.- С.212-214.



63.3(2Б)

Тарасов,К. Честь // Тарасов,К. Память о легендах.- Мн.: 1984.- С.81-95.



87.3(2Б)я2

Філіповіч Афанасій // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік.- Мн.: 1995.- С.325-326.






Чаропка,В. Афанасій Філіповіч // Полымя.- 2002.- №1.- С.184-189.



63.3(4Беи)

Чаропка,В. Святы змагар // Чаропка,В. Лесы ў гісторыі.- Мн. 2005.- С.244-249.



86.372(4Беи)

Яскевіч,А. Служэнне бацькаўскай веры Афанасія, ігумена Брэсцкага // Яскевіч,А. Падзвіжнікі і іх святыні.- Мн.: 2001.- С.212-221.



Вершы, прысвечаныя А.Філіповічу
Імя Афанасія Філіповіча стаіць побач з такімі вялікімі людзьмі нашай Бацькаўшчыны, як Еўфрасіння Полацкая, Францішак Скарына, Зізаній і інш. І яго зямлякі і нашчадкі, не маглі не пісаць пра гэтага Чалавека – Чалавека з вялікай літары.







Гарай, А. Афанасий Филиппович: Верш // Народная трыбуна.- 2005.- 8 кастрычніка.



84(4Беи)6-м8

Гордеева,Г. Преподобномученику Афанасию, игумену Брестскому: Стихотворения // Гордеева, Г. Укрой своим покровом, преблагая.- Брест: 2001.- С.125-128.



Бел 2-м8

Мацяш, Н. Малітва Апанаса Філіповіча: Верш // Мацяш, Н. Паміж усмешкай і слязой.- Мн.: 1993.- С.287-289.



Бел

Нагробок отцу Афанасію Филиповичу… // Анталогія беларускай паэзіі: У 3т. Т.1.- Мн.: 1993.- С. 105-106.






Пракаповіч, М. Я – нікчэмны Афанасій Філіповіч..: Верш // Заря.- 1987.- 29 кастрычніка.



Бел 2-м8

Рудкоўскі, М. Смерць Апанаса Філіповіча: Верш // Рудкоўскі,М. Гарынь.- Мн.: 1992.- С.14-15.


Складальнік бібліёгаф 1 катэгорыі Базан В.І.

Адказны за вып. інжынер-праграміст Васіленка Ул.Л.

Рэдактар. заг. ІБА ЦГБ Чубо В.М.

Бульвар Шевченко, 3



204416

Е-mail: cgbibl@brest/by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка