Браты Савейкi




Дата канвертавання06.05.2016
Памер42.79 Kb.
Браты Савейкi
Родныя мясцiны, дзе нарадзiўся чала­век... Усё тут мае значэнне: i сям'я, i лю­дзi, i падзеi, i нават прырода. Цудоўным чынам злiваючыся ў адно, яны ствараюць тое дарагое i непаўторнае паняцце, iмя якому - малая радзiма. Такой радзiмай для братоў Леанiда i Генадзя Савейкаў была вёска Цяцерына. У маляўнiчым са­калiшчанскiм кутку на поўднi Расоншчы­ны, размешчаная на беразе аднайменнага возера, сярод лесу, уся у садах. 1 людзi, якiя жылi тут, у большасцi знаходзiлiся ў той цi iншай ступенi сваяцтва. Дбайныя i руплiвыя гаспадары, яны ўсёй душой бы­лi прывязаны да гэтай зямлi, лесу, возера, без якiх не ўяўлялi свайго жыцця. Га­лоўным заняткам ix было земляробства. Але не толькi. Род Савейкаў быў паляўнi­чым (сярод ix была нават дзяўчына Маня, вядомая сваiм нежаночым заняткам на ўсю ваколiцу) . Цяцерынцы славiлiяя яшчэ садамi. Садоўнiцтвам займалiся не проста так, а з розумам: заводзiлi школкi пладо­вых дрэў - i для сябе, i для людзей хапа­ла. А дзе сады, там i пчолы. Пчалярства з'яўлялася таксама адным з прывабных i прыбытковых заняткаў жыхароў вёскi. I рыба ў возеры вадзiлася. Жылi ўвогуле нядрэнна, з працы рук сваiх. Але заўзятыя рэфарматары парушылi зладжанае, здабы­тае.ў нялёгкай сялянскай працы жыццё - некаторыя сем'i былi раскулачаны i высланы ў казахскiя стэпы. Крыху пазней i сама вёска была лiквiдавана – пачалося ўзбуйненне калгасаў, i ўcix перасялiлi ў в. Латышова.

Бацькоў Леанiда i Генадзя, на шчасце, раскулачванне абышло. Уступiўшы ў калгас, яны працавалi, як i раней, сумлен­на i шчыра. Спакойныя, разважлiвыя, па­-сялянску стрыманыя, яны вызначалiся сваёй гаспадарлiвасцю, здольнасцю займацца тым, што прыносiць карысць i пры­бытах гаспадарцы. Дух хлебаробскай заўзятасцi, працавiтасцi моцна ўсталяваўся ў гэтай сям'i i стварыў той спрыяльны мiкраклiмат, што станоўча ўздзейнiчаў i на дзяцей. Яны таксама раслi працавiтымi, а падросшы, дапамагалi бацькам. Снончыўшы Клясцiцкую сямiгодку, Леа­нiд пайшоў на рабфак. Потым выбраў Беларускую сельскагаспадарчую акадэ­мiю ў Горках, заатэхнiчны факультэт. Вучобу закончыў у 1940 г. i атрымаў на­кiраванне ў Гродзенскi райза старшым за­атэхнiкам. Тут i застала яго вайна.

Генадзь перад вайной працаваў калгас­ным рахункаводам. Па прыкладу старэйшага збiраўся вучыцца далей. Але давялося вучыцца ваяваць. Змагацца пачаў у Сакалiшчанскiм знiшчальным батальёне. Пасля акупацыi раёна перайшоў на неле­гальную работу. У гэты час вярнуўся да бацькоў Леанiд i ўключыўся ў Латышоў­скую падпольную групу, у якой былi яго брат Генадзь, Iван Коласаў i кiраўнiк групы былы старшыня калгаса Павел Аляксандравiч Саўчанка.

Падпольшчыкi дбалi аб расшырэннi свайго ўплыву на жыхароў, стваралi рэзерв, назапашвалi зброю i боепрыпасы, вялi агiтацыйна-масавую работу, асаблiва актыўна, калi ўдалося разжыцца на радыёпрыёмнiк, у чым вялiкая заслуга бра­тоў Савейкаў.

Па iнiцыятыве Генадзя i Лeaнiдa быў сабатаваны збор цёплых рэзчаў для акупацыйных войск. Яны ж арганiзавалi зрыў i другога мерапрыемства - расчысткi дарог Дзёрнавiчы - Асвея i Дзёрнавiчы - Невель. Выконваць гэты загад выйшла зу­сiм мала людзей i працавалi яны так, што да канца вясны дарогi заставалiся непра­ходнымi.

Пасля гібeлi кipaўнiкa Сакалiшчанскага падполля П. А. Куксёнка ў снежнi 1941 г., а таксама падпольшчыкаў С. Е. Траццякова, Л. Ф. Гатоўскага пра­следаваннi патрыётаў узмацнiлiся. Аку­панты шукалi тых, хто адпомсцiў здрад­нiку Дзянiсу Шчадрову за смерць герояў. Падазравалi i Генадзя Савейку. Калi дома яго не знайшлi, забралi Леанiда. У той жа дзень акупанты пайшлi арыштоўваць i Iвана Коласава, дзе быў i Генадзь. Леанiда адпусцiлi. Iванa i Генадзя з-за адсут­насцi яўных доказаў акупанты таксама пазней вымушаны былi адпусцiць. Аднак праз нейкi час гiтлераўцы зноў прыйшлi ў хату Савейкаў. Не знайшоўшы сыноў, арыштавалi бацькоў. На допыт ix павезлi ў Полацк. Нiчога не дабiўшыся, адпусцiлi дамоў. Колькi было перажыта за гэты час yciмi - i сынамi, i астатнiмi членамi арга­нiзацыi - цяжка перадаць. Падпольшчы­кi рыхтавалiся да выхаду ў лес, i калi вяс­ной 1942 г. у ix краi з'явiўся асобны атрад “Баявы», яго рады папоўнiлi браты Савей­кi i iншыя члены арганiзацыi. Леанiд узначалiў разведгрупу атрада i лiчыўся ў атрадзе адным з лепшых камандзiраў груп, вопытным разведчыкам i дыверсан­там. Генадзь таксама пачынаў у« Ба­явым», не аднойчы хадзiў на “жалезку», потым перайшоў у 1-ы Калiнiнскi атрад 2-й Дрысенскай брыгады.



Пасля вайны браты Савейкi займалi адказныя пасты на самых розных участках. Леанiда Дзмiтрыевiча не стала ў 1982 годзе. Генадзь Дзмiтрыевiч, знаходзячыся на адпачынку, не стаiць у баку ад грамадскага жыцця. Жыве ўспамiнамi пра баявое партызанскае юнацтва.

В. П. Маскаленка.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка