Большасць старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў пасля ўваходжання іх у склад Вялікага княства Літоўскага захоўваліся як адносна самастойныя адміністрацыйныя адзінкі са сваімі ўласнымі органамі кіравання




Дата канвертавання18.05.2016
Памер84.81 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ

ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА

индивидуальный зачет

ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПРАВА І ДЗЯРЖАВЫ

РАЗВIЦЦЁ МЯСЦОВАГА САМАКIРАВАННЯ У ВЯЛIКIМ КНЯСТВЕ ЛIТОУСКIМ

РАБИНОВСКАЯ МАРИЯ ЛЕОНИДОВНА, 4 курс дневное отделение

8 029 500 94 02

ГОРКИ 2008

Развіццё мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім
Большасць старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў пасля ўваходжання іх у склад Вялікага княства Літоўскага захоўваліся як адносна самастойныя адміністрацыйныя адзінкі са сваімі ўласнымі органамі кіравання. Паступова на працягу XIV-XV стст. гэтыя княствы пераўтвараюцца ў намесніцтвы, ваяводствы, паветы, воласці, дзяржанні, а мясцовыя князі замяняюцца больш залежнымі ад вярхоўнай улады службовымі асобамі - намеснікамі, ваяводамі, старастамі, дзяржаўцамі.

У 60-х гг. XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім была праведзена рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення і ўся тэрыторыя дзяржавы была падзелена на ваяводства и паветы. Аднак захоўваліся больш дробныя папя-рэднія адзінкі (воласці, дзяржанні і інш.).

Трэба адзначыць, што нягледзячы на значныя змены ў сістэме мясцовых дзяржаўных органаў, іх дзейнасць не падвяргалася карэннай перабудове. Па-ранейшаму буйныя землеўласнікі ў кожнай мясцовасці захоўвалі свае пануючае становішча, і ім была выгадна адасобленасць гэтых земляў, бо гэта ўмацоўвала іх палітычнае панаваннеў той ці іншай мясцовасці.

Тым не менш мясцовыя органы дзяржаўнай улады валодалі даволі шырокімі паўнамоцтвамі ў рашэнні ўсіх мясцовых спраў і мала залежылі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся спачатку мясцовым звычайным правам, а затым і такімі нарматыўнымі актамі,як агульназемскія граматы (прывілеі), што дзейнічалі на ўсё'й тэрыторыі дзяржавы, а таксама асобнымі, лакальнымі граматамі, адрасаванымі непасрэдна ваяводствам, паветам, валасцям. Мэтай прыняцця апошніх было ўрэгуляванне пытанняў кіравання з улікам мясцовых умоў.

Неабходна звярнуць увагу на тое, што асаблівае кіраванне было арганізавана ў прыватных уладаннях свецкіх і духоўных землеўласнікаў, а таксама ў гарадах. Усё гэта параджала шматлікасць мясцовых органаў, іх розны колькасны склад, а таксама адрозненне ў паўнамоцтвах нават у аднатыпных па свайму прызначэпню мясцовых дзяржаўных установах. Разам з тым для ўсё'й сістэмы мяс­цовых органаў былі характэрны пэўныя агульныя прыкметы.

Галоўным кіраўніком у сістэме мясцовых органаў, як правіла, з'яўляўся ваявода, які ўзначальваў усю мясцовую адміністрацыю. Ваявода быў галоўным вайскоўвым начальнікам ў сваёй акрузе Прызначаліся ваяводы вялікім князем і радай пажыццё'ва з ліку буйных землеўласнікаў, жыхароў Вялікага княства Літоўскага.

Трэба падкрэсліць, што у пасадзе ваяводы спалучаліся рысы мясцовага дзяржаўнага органа, залежнага ад органаў цэнтральнага дзяржаўнага кіравання, і органа мясцовага самакіравання.



К асноўным абавязкам ваяводы ў Вялікім княстве Літоўскім адносілася падтрыманне існуючага правапарадку на тэрыторыі ваяводства, ажыццяўленне агульнага кіраўпіцтва эксплуатацыяй усіх крыніцаў дзяржаўных і вялікакняжацкіх прыбыткаў, арганізацыі ўзброеных сілаў ваяводства, адпраў-ценні правасуддзя на тэрыторыі ваяводства.

Пры ажыццяўленні правасуддзя ваявода сумесна з мясцовай кіруючай элітай разглядаў крымінальныя і грамадзянскія справы ў дачы-ненні да ўсіх асобаў, якія пражывалі на тэрыторыі ваяводства, за выключением спраў, падсудных земскаму, вялікакняжацкаму альбо духоўнаму судам.

Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы быў намесніік вая­воды – падваявода. Намеснік ваяводы пры адсутнасці ваяводы займаўся ўсімі неабходнымі справамі (старшынстваваў у судзе, кіраваў працай ваяводскай канцылярыі, падпісваў і сведчыў разнастайныя дакументы і т.д.). Другім намеснікам ваяводы бый кашталян, які кіраваў узброенымі сіламі галоўнага замка ваяводства.

Асобныя абавязкі былі ў ключнікаў, гараднічых, ляснічых.

Узначальваў павет стараста які прызначаўся на сваю пасаду вялікім князем і радай пажыццёва з ліку буйных земле-ўласнікаў. Пасада гэтая часцей за ўсё разглядалася як дадатковая крыніца прыбыткаў канкрэтнага феадала, а абавязкі па пасадзе вельмі часта здзяйсняў прызначаны ім намеснік - падстараста.

У сістэме мясцовага кіравання Вялікага княства Літоўскага адміністрацыйна-судовыя функцыі выконваў намеснік старасты - падстараста, які пры неабходнасці замяшчаў старасту, кіраваў працай павятовай канцылярыі, дзейнасцю павятовага грод-скага (замкавага) суда і інш.

Неабходна адзначыць, что у паветах захоўваліся старажытныя пасады ключніка, стайніка, і араднічага, ляснічага, цівуна, а таксама харунжага - павятовага с цяганосца, які ведаў улікам і зборам усіх ваеннаабавязаных людзей дадзенага павета ў выпадку ваеннай небяспекі. Памочнікам старас­ты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які кіраваў павяточным апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на па-сяджэннях павятовага сойміка - агульнага схода павятовай шляхты.



Адной з асаблівасцей развіцця мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім з’яўляецца тое, што павятовыя і ваяводскія соймікі, якія ўзнікалі ў дзяржаве паступова ў працэсе складвання саслоўна-прадстаўнічай манархіі, былі палітычнымі прадстаўнічымі органамі шляхты ў паветах і вая­водствах, на якіх абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаў-ныя справы.

Ніжэйшым звяном у сістэме органаў мясцовага дзяржаўнага кіравання былі кіраўнікі дзяржаўнымі і вялікакняэкацкімі маёнткамі (два-рамі і замкамі) - дзяржаўцы, якія ў больш старажытны час менаваліся цівунамі. Дзяржаўцы гэтак жа, як ваяводы і старасты, неслі адказ-насць за сваю дзейнасць непасрэдна перад цэнтральнай уладай. У XVJ ст. даволі часта дзяржаўныя маёнткі адцаваліся таксама ў ка-рыстанне буЧным землеўласнікам, якія прызначалі ў маёнткі намес-нікаў, што здзяйснялі гаспадарчыя і кіраўнічыя функцыі, у тым ліку ажыццяўлялі суд над залежнымі людзьмі.

Для ажыццяўлення нагляду над сялянамі старасты і дзяржаўцы прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх, якія са-чылі за падгрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем сялянамі абавяз-ковых павіннасцяў.

Пасля правядзення зямельнай рэформы 1557 г. у шэрагу мясцовасцяў сотнікі і сарочнікі былі заменены сельскімі войтамі.

У тых мясцовасцях, дзе пражывалі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў (вялікакняжацкіх двароў), дзейнічалі органы сялянскага самакіравання - сялянскія сходы і абраныя імі старцы.

Актывізацыя эканамічных адносінаў ў Вялікім княстве Літоўскім і незадаволеннасць гараджан нормамі, якія не маглі задавальняць іх патрэбы ў рэгуляванні ўсё больш складаных зканамічных адносінаў, прывяло к неабходнасці прыняцця Магдэбургскага права.

Магдэбургскае права было своеасаблівай часткай заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Паколькі не ўсе беларускія гарады мелі магдэбургскае права, то наяўнасць яго можна назваць яшчэ і адметнай рысай беларускага гарадскога права. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцяў, ад суду і ўлады ваявод, стараст і іншых дзяржаўных службовых асоб. У прыватнаўласніцкіх гарадах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела прымусу. На аснове Магдэбургскага права ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання - магістрат. З уводзінамі Магдэбургскага права адмянялася дзеянне мясцовага права, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясцовымі звычаямі, калі дазвол справы не прадугледжвалася Магдэбургскім правам.

Можна з упэйненасцю сказаць, што з атрыманнем магдэбургскага права беларускі горад пападаў у новыя ўмовы развіцця. Праўда, на справе ніхто не мог даць ніякіх гарантый ад умяшання мясцовых ваявод і стараст у яго жыццё. Грамата на самакіраванне давала мяшчанам права на вольны гандаль у дзяржаве з вызваленнем ад мытных пабораў, значны пляц зямлі вакол горада, а таксама права на "заходы" у лясныя ўгоддзі і воды. Магдэбургскі прывілей звычайна дазваляў мяшчанам збіраць прыбытак, даваў правы будаваць грамадскія будынкі, а часам нават замкі.



Пералік выкарыстанных крынiц:

  1. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбнік//Т.І. Доўнар.-Мінск:Амалфея, 2007 год.

  2. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік. // А.Ф Вішнеўскі. – Мінск, 2003, год.

  3. Дзяржава і права Беларусі ў -XVI вяках: Вучэбны дапаможнік. //Т. І. Доўнар, В. А. Шаўкапляс.- Мінск, 1993 год.

  4. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік // Я. А. Юхо. – 1992 год.

  5. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі: Вучэбны дапаможнік // В. Ігнатоўскі. – Мінск, 1925 год.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка