Бічэль-Загнетава Д




Дата канвертавання18.05.2016
Памер8.16 Kb.
Бічэль-Загнетава Д.
РОДНАЕ СЛОВА
Пад казачным дубам над Нёманам сінім

хлапец прызнаваўся ў каханні дзяўчыне.

I рэхам той шэпт адгукаўся між гаю:

— Кахаю... кахаю... кахаю... кахаю...


Я чула пяшчотнае, шчырасці поўнае,

маё, беларускае, роднае, кроўнае...

такое сваё і такое чароўнае...

такое ласкавае, цёплае, чыстае,

як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае,

бы казка, быліна, бы песня, жаданае,

дагэтуль яшчэ у жыцці не спазнанае,

вясновае слова ад шчырага сэрца...

Яно празвінела над хвалямі ў рэчцы.

Вятрыска шаптаў яго з лісцем між гаю —

кахаю, кахаю... кахаю, кахаю...

Шапталі яго сенажаць і дуброва —

пачутае сэрцам, а некаму нова,

адзінае, дзіўнае, светлае слова...

Кахаю... Люблю...

Беларускаму краю

бясконца я слова «люблю» паўтараю.

Калоссем жытнёвым, зялёнай дуброве



кажу гэта слова на матчынай мове.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка