Белорусская государственная сельскохозяйственная академия




Дата канвертавання16.03.2016
Памер45.19 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ

СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ

ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА

Индивидуальный зачёт



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

ЗАРАДЖЭННЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМА Ў БЕЛАРУСІ


НИКИПОРЕЦ ТАТЬЯНА АНАТОЛЬЕВНА, 3 КУРС ДНЕВНОЕ ОТДЕЛЕНИЕ

8 0447505224

Горки 2008



Зараджэнне парламентарызму ў Беларусі.

Парламентарызм у Рэспубліке Беларусь прайшоў у сваём развіцці рад этапаў, якія былі звязаны як з статусам республікі як суб’екта федэрацыі у саставе СССР і як суверэннай дэмакратычнай дзяржавы, так і з многакратным прыняццем Канстытуцый Рэспублікі Беларусь, у якіх па-рознаму вызначалася месца заканадаўчай улады страны. Такім чынам можна выдзяліць этапы развіцця парламентарызму.

Першы этап – савецкі. Трэццяга лютага ў Мінску праходзіў Усебеларускі з’езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім была прынята першая Канстытуцыя БССР, якая зыходзячы з прынцыпу “класавай дэмакраті” дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання. Згодна ёй, вышэйшым органам улады ў БССР аб’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж імі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, які выбіраўся з’ездам. Цэнтральны Выканаўчы Камітэт з’яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам БССР. З’езд Саветеў у перыяд сваёй дзейнасці з’яўляўся галоўным прадстаунічым і праватворчым органам.

Другая Канстытуцыя БССР была прынята 11 красавіка 1927 года. У ёй БССР абвяшчалася дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, уся ўлада належала Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Па Канстытуцыі З’езд Саветаў БССР з’яўляясь вярхоўным органам власці не абладаў верхавенствам па ўсім пытанням законатворчыства. Законатворчым органам з’яўляўся Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. Штодзённую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў.

Важнае значэнне для развіцця парламентарызму мела Канстытуцыя 1937 года. У ёй была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу “уся ўлада Саветам” і намечан пераход ад падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вышэйшым органам улады ў рэспубліцы ў першыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет, якому стала належыць заканадаўчая ўлада.

7 кастрычніка 1977 года Вярхоўным Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя. У ёй гаварылася, што БССР з’яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяйляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі. З прыняццем гэтай Канстытуцыі пачалася распрацоўка праектаў адпаведных рэспубліканскіх дакументаў. 14 красавіка 1978 года на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР. У яе былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, у прыватнасці аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі этап – постсавецкі. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі у новы Саюз. Дэкларацыя стумулявала прыняцце рада новых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь. У цяжкіх прававых і палітычных умовах вялася разработка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года. Пэўныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года былі ўнесены на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 гадоў. Згодна Канстытуцыі, кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна з’яўляецца Прэзідэнт. Вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца парламент – Нацыянальны сход. Паняцце прадстаўнічы парламент азначае, што у яго саставе заседаюць выбіраемыя народам (назначаемыя) яго прадстаўнікі (дэпутаты), якія палучылі права ад імя народа прынімаць законы і прадстаўляць іх інтарэсы. Заканадаўчы – галоўная задача парламента – прыняцце законаў. Тэрмін паўнамоцтваў парламента – чатыры гады. Парламент складаецца з дзвюх палат – Палаты Прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У кожнай палаты самастойны парадак вядзення працы. Палата Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі са свайго складу выбіраюць пастаянныя камісіі і іншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да ведання палат. У адпаведнасці з Канстытуцыяй права заканалаўчай ініцыятывы належыць Прэзідэнту, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш 50 тысяч чалавек і рэалізуецца ў Палаце Прадстаўнікоў.

Такім чынам можна сказаць, што іменна ад працы парламента, яго эфектыўнасці і цэленаправленнай дзейнасці, будзе завісець якя ідэі, погляды, нормы будуць галоўнымі ў дзяржаве. У наш час парламентарызм прадстаўляе сабой сложны сацыяльна-палітычны, дзяржаўна-прававы і ідэалагічны працэс. Гэта спеціфічная сістэма дзяржаўнай улады, заснаваная на прынцыпах раздзялення улады, верхавенстве законаў , дзе ведучую ролю займае парламент з мэтай зацвярджэння і развіцця зносін сацыяльнай справядлівасці і правапарадка. Іменна парламентарызм з’яўляецца асновай грамадзянскіх ідэалаў, поглядаў, прадстаўнічай дэмакратыі, спосабам іх арганізацыі. У ім праяўляюцца асаблівасці гістарычнага развіцця дзяржавы, грамадзянскага і дзяржаўнага ладу краіны, нацыянальных традыцый, прававой культуры і палітычнай волі народа.



Пералік выкарыстаных крыніц:


  1. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / І.Н. Кузнецоў, В.А. Шелкопляс. – Мн.: Тесей, 2004. – 320. – (Гісторыя дзяржавы і права)

  2. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т.І. Доўнар. - Мінск: Амалфея, 2007. – 400 с.

  3. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 - 1945) / В.А. Круталевіч, І.А. Юхо. – Мінск: Беларуская навука, 2000

  4. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэбн.дап. / А.Ф.Вішнеўскі. – Мн.: Акад. МУС Рэспублікі Беларусь, 2003. – с.319


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка