Беларускія народныя рамёствы Дрэваапрацоўка




Дата канвертавання28.05.2016
Памер30.87 Kb.
Беларускія народныя рамёствы
Дрэваапрацоўка
Разнастайна i самабытна асаблiвасцi мастацкай апрацoўки дрэва выявiлiся ў бытавых рэчах: прыладах працы, нескладаным сялянскiм посудзе, гаспадарчым начыннi, транспартных сродках i iнш. Многiя з гэтых вырабаў – жывое сведчанне шматвяковасцi развiцця форм i дэкору, у якiх знайшлi адлюстраванне старажытныя вераваннi i абрады.

Дрэваапрацоўка бывае: рэльефная, скразной разьбой(прапiлоўкай), аб’ёмная (скульптурная), драўляная цацка


Ганчарства

Ганчарства – гэта мастацтва глiны i агню. Такое ворбазнае азначэнне нярэдка ўжываюць у размове пра керамiку – вырабы з глiны, якiя абпальваюцца для моцы i вадастойкасцi. У беларускiм народным побыце гэта быў галоўным чынам розны гаспадарчы посуд, выраб якога называлi ганчарствам, а майстроў – ганчарами. Яшчэ ў перадваенны час ў Беларусi дзейнiчалi многiя дзесяткi ганчарных цэнтраў, дзе налiчвалася часам да 200-300 ганчароу.

У ганчарстве вырабляюцца такiя вырабы, як збанок(збан), мiска, макацер(пасудзiна для расцiрання маку), слоiк(цылiндрычны цi злёгку выпуклы сасуд для мёду, варэння, саленняу).
Вырабы з саломы, лазы

Здавалася б, цяжка знайсцi больш празаiчны матэрыял, чым салома. Тым не менш яна прыдатная для вырабу самых розных рэчаў як гаспадарчага, так i мастацкага прызначэння, што здавён ведалi нашы продкі. Больш таго, з усiх вiдау сучаснага народнага мастацтва Беларусi найбольшай папулярнасцю карыстаюцца якраз вырабы з саломы. З’явiўся нават энцыклапедычны тэрмiн «беларуская саломка», што яскрава сведчыць: падобнай з’явы няма больш нiдзе.




Вырабы з саломы падзяляюцца на некалькi розных вiдаў працы:
-
Пляценне з лазы. У Беларусi расце да 20 вiдаў лазы, таму лазапляценне было не толькi паўсядзённым хатнiм заняткам, але i шырокаразвiтым промыслам, асаблiва ў канцы XIX – першай палове XX стагоддзя. Асаблiва буйными асяродкамi лозапляцення былi Норыца, Тумiлавичы, Богiна, Верхняе на Вiцебшчыне, Куцавiчы, Ходараўцы на Гродзеншчыне i гэтак далей.
- Вырабы з бяросты. Берасцяныя рэчы, нават i без дэкоры, вызначаюцца прыгожым натуральным колерам i малюнкам. Свежая бяроста – прыeмнага зеленавата-ружовага колеру. З часам яна цямнее, набывае цёмна-жоўтае адценне i нагадвае старажытную косць. Бяроста лёгка рэжацца нажом у любым напрамку, на ёй можна выцiскаць прыгожыя ўзоры простымi штампамi: цвiком, трубачкай, металiчнай пласцiнкай i iнш.
- Выцiнанкі. Слова, наўрад цi вядомае шырокай грамадкасцi. А мiж тым гэта ўзоры, якiя выразалi з паперы.
Роспiс

Традыцыi мастацкага роспiсу ў Беларусi не такiя багатыя i даўния, як, напрыклад, у разьбярстве, ганчарстве, пляценнi Для гэтага патрэбны адпаведныя ўмовы, якiя з’явiлiся з канца XIX стагоддя, калi змяненнi у характары iнтэр’ера народнага жыцця дазволiлi заняцца вырашэннем мастацкiх задач.



- Пiсанкі – амаль што адзiныя ўзоры народнага мастацтва роспicу ў Беларусi, якiя маюць вельмi старажытнае, яшчэ язычнiцкае паходжанне.
- Роспiс па дрэве – з’ява больш позняя, пашыраная, з канца XIX стагоддзя. У сялянскiм побыце з’явiлiся размаляваныя вазкі, дугі, некаторыя віды мэблі, дзiцячыя цацкі. Але найбольш ярка асаблiвасцi роспiсу па дрэве выявiлiся ў дэкоры вясельных куфраў.
- Роспiс па тканiне. Гэты вiд роспусы бытаваў у выглядзе насценных дываноў, пашырыўся адначасова з дэкарыраваннем куфраў.
- Роспiс па шкле. У Беларусi набыў пашырэнне адначасова з маляванымi дыванамi, выконваючы ў интэр’еры народнага жылля тую ж ярка выяўленую дэкаратыўную ролю.
Вырабы з цеста

Сярод разнастайных узораў беларускага народнага мастацтва ёсць творы, якія можна… есці. Гэта розныя фігурныя вырабы з цеста, якія здаўна выпякалі да навагодніх і веснавых святаў, на вяселлі, дні нараджэння, памінкі. Пашыраны гэты звычай ва усіх усходніх славян, у старажытнасці такая пластыка з цеста выконвала магічныя функцыі: пажаданне здароу’я, багатага ураджаю, шчасця у сям’і і інш.


Ткацтва i вышыўка

Ткацтва – адзiн з самых пашыраных вiдаў беларускага народнага мастацтва. Яшчэ зусiм нядаўна ўменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянки, и недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзила замуж, павiнны былi складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнiкi, абрусы i iнш.



Вышыўка.
Вышыўка мае вельмi дауняе паходжанне. Адным з найбольш старажытных яе спосабаў з’яўляецца двухбакове шыццё.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка