Беларускіх чарадзейных казках




старонка5/5
Дата канвертавання18.03.2016
Памер0.49 Mb.
1   2   3   4   5

5.2. Лексема шар у чарадзейных казках
У сучаснай беларускай мове лексема шар мае наступныя значэнні:

  1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

  2. Прадмет такой формы. Паветраны шар [1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку; 2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам] – (ТСБЛМ, с. 755).

У казках значэнне 2 спецыфічна трансфармуецца: шар – рэч з магічнымі функцыямі, месца зняволення чорта, які выконвае даручэнні гаспадара шара, калі той выпускае яго адтуль. Назоўнік шар ужываецца ў казках з азначэннем паветраны, але літаратурныя значэнні спалучэння паветраны шар наўрад ці падыходзяць да казачнага. Хутчэй, паветраны шар – гэта рэч чыста магічнай прыроды; рэч, якая выкарыстоўваецца ў магічных дзеяннях – гэта ці шар з паветра (туману, пару); ці шар з якога-небудзь матэрыялу (напрыклад, шкла), напоўнены паветрам; ці шар, здольны лётаць у паветры.

Казачнае значэнне назоўніка шар рэалізуецца ў наступных спалучэннях:



  1. Назоўнік+прыназоўнік+назоўнік:

  • шар у цара: Аж ляціць чорт... “Нічым, – гаворыць, – табе не магу дапамагчы, бо шар у цара – я вылецеў толькі на адну хвілінку (С. 194).

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • паветраны шар: Узяў ён і гэты шар паветраны. Прыгадзіцца, думае (С.193).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • вісіць шар: Выходзіць з амбара і бачыць – на сцяне шар вісіць (С. 193);

  • забраць шар: Пакуль салдат піў ды спаў, жонка забрала ў яго грошы і шар (С. 193–194).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • сядзець у шары: А ў тым шары чорт сядзеў. “Адпусці, – кажа чорт, –прынясу табе запалкі” (С. 193).

Паходжанне назоўніка шар не вытлумачана. Ён мае адпаведнік у рускай мове: руск. шар.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Магічныя рэчы з’яўляюцца важнай часткай вобразнай сістэмы чарадзейных казак. Яны дапамагаюць ствараць яркія, запамінальныя і разнастайныя сюжэты, узбагачаюць сімволіку казак. У гэтай рабоце разгледжаны далёка не ўсе тэматычныя групы магічных рэчаў, іх значна больш. З аналізу разгледжаных лексем можна зрабіць пэўныя вывады.

Усе без выключэння лексемы са значэннем магічнай рэчы ў казках маюць спецыфічную казачную семантыку, адрозную ад семантыкі адпаведных лексем у беларускай літаратурнай мове. Значэнне можа трансфармавацца цалкам (напрыклад: грабло, шчотка), часткова (люсцерка) ці набываць нейкія якасці ў дадатак да літаратурнага значэння (яблык). У казках таксама сустракаюцца рэчы, якія зусім не маюць адпаведнікаў у рэальным жыцці, валодаюць толькі магічнымі функцыямі (напрыклад, сярэбранае блюдачка і наліўное яблачка ў пары ці паветраны шар, у якім сядзіць чорт).



Этымалагічны аналіз назоўнікаў са значэннем магічнай рэчы паказаў, што гэтыя назоўнікі паводле іх этымалогіі можна падзяліць на тры групы:

  1. Назоўнікі, што з’яўляюцца па свайму паходжанню агульнаславянскімі, маюць адпаведнікі ў большасці славянскіх моў (вада, яблык). Сюды таксама можна аднесці назоўнікі, значэнне якіх да канца не вытлумачана і якія, магчыма, з’яўляюцца ўласнабеларускімі (хустка, шар).

  2. Назоўнікі, што з’яўляюцца агульнаславянскімі ці агульнаўсходнеславянскімі запазычаннямі з неславянскіх моў (кніга).

  3. Назоўнікі, запазычаныя з польскай ці рускай моў (люсцерка, армяк “вірмяк”).

Аналіз валентнасных адносін назоўнікаў са значэннем магічнай рэчы сведчыць аб тым, што ў тэкстах чарадзейных казак прааналізаваныя назоўнікі спалучаюцца часцей з дзеясловамі, напрыклад: Кінь гэты клубочак: куды ён будзе каціцца, туды й ідзі. Прыкоціцца гэты клубочак к нашаму к сярэдняму брату (С.67). Цяпер з кавёра ссеў і ўвярнуўся ў вірмяк-ненавідзец (С. 71). Махнулі хусткай – стаў мост (С. 143). Пайшоў Прамудры Салямон дадому, прынёс матцы яблакі (С. 170). А калі будуць табе патрэбны грошы, то патрасі кашалёк, і пачнуць сыпацца чырвонцы (С. 190); прыметнікамі (у некаторых выпадках назоўнік з адпаведным прыметнікам утвараюць сінтаксічна непадзельныя спалучэнні), напрыклад: А дайце мне рваны кашалёк, што ляжыць у тым кутку (С. 535). Чалавек прыводзіць салдата да яблыні, на ёй растуць чорныя яблыкі (С. 536). Дастаў ён цудоўнае люсцерка, каб пабачыць сваю мілую дзяўчыну... (С. 122) Паслаць яго к Воўку Мінчыгрэю за самаграйнымі гуслямі (С. 52); займеннікамі, напрыклад: Навутра цар, устаўшы раненька, умыўшысь бяленька, пасматрэўшы ў свае валшэбныя кнігі, узнаў усё... (С. 428). Дала яна яму ў руку свой пярсцёнак... (С. 60). Толькі ён выйшаў, аж усе дванаццаць дзвярэй і зачыніліся... (С. 145). Радзей назоўнікі са значэннем магічнай рэчы спалучаюцца з іншымі назоўнікамі, напрыклад: Прыйшлі ў хату; молад чалавек умыўсь, уцёрся ражком хустачкі і стаў стары-стары (С. 218). Смок прынёс два бачонкі вады (С. 156). Глядзіць, нейкія дзве дзірачкі ў шкатулачцы (С. 195); з лічэбнікамі (гэта, як правіла, колькасныя лічэбнікі адзін, тры, чатыры, восем, дванаццаць і парадкавыя першы, другі, трэці), напрыклад: Відзіць – у прудзе дванаццаць дзвярэй (С. 153). Ідзі, Ванька, бяры сядло іржавае, і бяры саблю ржавую, і бяры дванаццаць ржавых пузыркоў вады (С. 138). Хто да мяне цяпер захочаць дайці, дык ён стопчаць трое ботаў зялезных... (С. 105). Сустракаюцца адзінкавыя выпадкі спалучэння назоўнікаў са значэннем магічнай рэчы з дзеепрыметнікамі і прыслоўямі, напрыклад: У адным кутку ўбачыў раскіданую па лістках кнігу (С. 534). Кала тые вады і дзень і ноч стаяў салдат на часах (С. 154).

Статыстычны аналіз лексем са значэннем магічнай рэчы ў 32 прааналізаваных казках сведчыць аб тым, што найбольш частотнымі ў тэкстах беларускіх чарадзейных казак з’яўляюцца назоўнікі: хустка (7 адзінак), вада (6 адзінак), клубок (6 адзінак), яблык (5 адзінак), дзверы (4 адзінкі); менш частотнымі з’яўляюцца назоўнікі: гуслі (3 адзінкі), дудка (3 адзінкі), грабёнка, кавёр-самалёт (дыван), кашалёк, пузырок, шчотка, боты (чаравікі), кніга (па 2 адзінкі), сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка; шар, люсцерка, стол, шкатулачка, вірмяк-ненавідзец, капялюш, мундзір, пярсцёнак, пасвірэль (па 1 адзінцы). Усяго было выяўлена 69 адзінак.



Аналіз лексічных значэнняў назоўнікаў са значэннем магічнай рэчы, яго супастаўленне з літаратурным значэннем раскрывае пласт лексікі са своеасаблівымі значэннямі, якія не ўвайшлі ў літаратурную мову. Акрамя таго, спецыфічнае казачнае значэнне магічных рэчаў набліжае нас да разумення мыслення нашых продкаў, а значыць, дапамагае зразумець і нашу ўласную разумовую дзейнасць, вытокі нашага светаўспрымання.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ


  1. Афанасьев А. Н. Древо жизни: Избранные статьи. – М., 1982.

  2. Афанасьев А. Н. Мифы, поверья и суеверия славян. В 3 т. – М.– СПб. 2002.

  3. Баландин А. И. Мифологическая школа в русской фольклористике. – М., 1988.

  4. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручнік для студэнтаў філал. спец. ВНУ / К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік і інш. – Мн., 2002.

  5. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. [Вучэбны дапаможнік для філал. фак. ВНУ] / Склад. К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік, І. К. Цішчанка. – 3-е выд., перапрац. – Мн., 1985.

  6. Валодзіна Т. В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. – Мн., 1999.

  7. Генон Р. Символы священной науки. Пер. с франц. – М., 2002.

  8. Зеленин Д. К. Восточнославянская этнография. Пер. с нем. К. Д. Цивиной. – М., 1991.

  9. Кабашнікаў К. П. Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце/ Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. – Мн., 1998.

  10. Керлот Х. Э. Словарь символов. – М., 1994.

  11. Криничная Н. А. Русская народная мифологическая проза: истоки и полисемантизм образов: В 3 т. Том 1: Былички, бывальщины, легенды, поверья о духах-«хозяевах». – СПб., 2001.

  12. Маслова В. А. Преданья старины глубокой в зеркале языка. – Мн., 1997.

  13. Мечковская Н. Б. и др. Общее языкознание: Сущность и история языка: Учеб. Пособие / Н. Б. Мечковская, Б. А. Плотников, А. Е. Супрун; Под общ. ред. А. Е. Супруна. – 2-е изд., перераб. и доп. – Мн., 1993.

  14. Мечковская Н. Б. Язык и религия: Пособие для студентов гуманитарных вузов. – М., 1998.

  15. Нидерле Л. Славянские древности / Пер. с чешск. Т. Ковалёвой, М. Хазанова, ред. А. Л. Монгайта. – М., 2000.

  16. Пропп В. Я. Исторические корни волшебной сказки. – Л., 1986.

  17. Пропп В. Я. Поэтика фольклора (Собрание трудов В. Я. Проппа). Составление, предисловие и комментарии А. Н. Мартыновой. – М., 1998.

  18. Пропп В. Я. Русская сказка (Собрание трудов В. Я. Проппа). Научная редакция, комментарии Ю. С. Рассказова. – М., 2000.

  19. Пропп В. Я. Сказка. Эпос. Песня (Собрание трудов В. Я. Проппа). Редакция, комментарии и указатели В. Ф. Шевченко. – М., 2001.

  20. Русское народное поэтическое творчество. Хрестоматия по фольклористике: Учеб. пособие для филол. спец. пед. ин-тов / сост. Ю. Г. Круглов. – М., 1986.

  21. Русско-польский словарь. Составила Г. Липкес: 9000 слов. – М., 1960.

  22. Санскрит. Серия «Мир культуры, истории и философии». – СПб., 1999.

  23. Свет славянскага фальклору / Р. М. Кавалёва, А. К. Туровіч, Т. А. Івахненка і інш.; Пад рэд. Р. М. Кавалёвай. – Мн., 2001.

  24. Сержпутоўскі А. К. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. – Мн., 2000.

  25. Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти томах. / Под ред. Н. И. Толстого. – Т. 1: А-Г; Т. 2: Д-К. – М., 1995, 1999.

  26. Сямешка Л. І., Шкраба І. Р., Бадзевіч З. І. Курс беларускай мовы: Падручнік – Мн., 1996.

  27. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. – Мн., 1996.

  28. Тресиддер Дж. Словарь символов / Пер. с англ. С. Палько. – М., 1999.

  29. Фольклор. Проблемы историзма / Н. П. Андреев, Л. А. Астафьева, О. Э. Балалаева и др. – М., 1988.

  30. Фрейденберг О. М. Поэтика сюжета и жанра. – М., 1997.

  31. Чарадзейныя казкі. У 2 чч. / Складальнікі: К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. Рэд. В. К. Бандарчык. – Мн., 1978. (АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Беларус. нар. творчасць).

  32. Шанский Н. М., Иванов В. В., Шанская Т. В. Краткий этимологический словарь русского языка. Пособие для учителя. Изд. 2-е, испр. и доп. / Под ред. чл.-кор. АН СССР С. Г. Бархударова. – М., 1971.

  33. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т.1: А-Б; Т.3: Г-І; Т.4: К; Т.6: Л-М. / Рэд. В. У. Мартынаў. – Мн., 1985 – 1990.



1 Фрейденберг О. М. Поэтика сюжета и жанра. – М., 1997. – С .179.

2 Пропп В. Я. Исторические корни волшебной сказки. – Л., 1986. – С .18.

3 Афанасьев А. Н. Древо жизни. – М., 1982. – С .36.

4 Пропп В. Я. Исторические корни волшебной сказки. – С. 191.

5 Фрейденберг О. М. Поэтика сюжета и жанра. – С. 182.

6 Пропп В. Я. Исторические корни волшебной сказки. – С. 196-197.

7 Пропп В. Я. Исторические корни волшебной сказки. – С. 194.

8 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў/ Пад рэд. М.Р.Судніка, М.Н.Крыўко. – Мн.: БелЭн, 1996. – С. 159. Далей у рабоце значэнне лексем раскрываецца на аснове пазначанай крыніцы, а таму будзем указваць толькі старонкі (гл. ТСБЛМ., с.).

9 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т.3. Г-І/ [Р. У. Краўчук, В. У. Мартынаў, А. Я. Супрун, Н. В. Івашына.; Рэд. В. У. Мартынаў]. – Мн., 1985. – С. 169.

10 Шанский Н. М, Иванов В.,В., Шанская Т. В. Краткий этимологический словарь русского языка. Пособие для учителя. Изд. 2-е, испр. и доп. / Под ред. чл.-кор. АН СССР С. Г. Бархударова. – М., 1971. – С. 202.

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка