Беларускіх чарадзейных казках




старонка4/5
Дата канвертавання18.03.2016
Памер0.49 Mb.
1   2   3   4   5

3.3. Лексема кніга ў чарадзейных казках
У сучаснай беларускай мове назоўнік кніга мае некалькі значэнняў:

  1. Друкаванае (даўней таксама рукапіснае) выданне ў выглядзе пераплеценых разам лістоў паперы з якім-небудзь тэкстам.

  2. Сшытыя разам чыстыя або разлінееныя лісты паперы для якіх-небудзь запісаў.

  3. Адна з некалькіх вялікіх частак літаратурнага твора (ТСБЛМ, с. 295).

Значэнне 1 у казках удакладняецца магічнымі функцыямі, розныя функцыі ўтвараюць два казачныя значэнні назоўніка кніга:

  1. Кніга – рэч, што валодае магічнымі ўласцівасцямі, належыць чараўніку і дапамагае яму ў выкананні розных яго чарадзейных задумаў і дзеянняў, напрыклад, у пошуку чалавека, які ад яго схаваўся.

  2. Кніга – рэч, якая належыць чараўніку і, будучы разарванай па лістках, выконвае магічную функцыю дапамагаць герою казкі вызваляць зачараваную і схаваную чараўніком царэўну: калі герой складвае ўсе лісткі па парадку і пачынае іх чытаць, толькі тады ён чуе голас царэўны і даведваецца, дзе яна.

У першым значэнні ўжываюцца наступныя спалучэнні:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • валшэбныя кнігі: На другей дзень цар, устаўшы раненька, умыўшысь бяленька, пасматрэўшы ў свае валшэбныя кнігі, узнаў усё... (С. 428).

  1. Займеннік+назоўнік:

  • свае кнігі: Навутра цар, устаўшы раненька, умыўшысь бяленька, пасматрэўшы ў свае валшэбныя кнігі, кажыць... (С. 428).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+спалучэнне (прыметнік+назоўнік):

  • пасматрэць у валшэбныя кнігі: На другей дзень цар, устаўшы раненька, умыўшысь бяленька, пасматрэўшы ў свае валшэбныя кнігі, узнаў усё... (С. 428);

  • пасматрэць па валшэбным кнігам: Вутрашкам цар устаў, умыўся, пасматрэў па валшэбным кнігам і гаворыць... (С. 429).

У другім значэнні ўжываюцца спалучэнні:

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • складаць кнігу: Пачаў салдат гэтую кнігу па адным лістку складаць, склаў, пачаў чытаць (С. 534);

  • чытаць кнігу: От чытае салдат кнігу і чуе голас: “Салдат, салдат, выратуй мяне!” (С. 534);

  • кінуць кніжку: Кінуў салдат кніжку, зноў пайшоў шукаць (С. 534).

  1. Дзеепрыметнік+назоўнік:

  • раскіданая кніга: У адным кутку ўбачыў раскіданую па лістках кнігу (С.534);

  • растрапаная кніга: Але ты ў яго нічога не бяры – ні золата, ні паперак, а прасі ў яго, каб ён табе даў той рваны кашалёк, што ляжыць у той самай каморцы, дзе была растрапаная кніга (С.534–535).

Па паходжанню назоўнік кніга хутчэй за ўсё з’яўляецца агульнаславянскім запазычаннем з цюркскай мовы: ст.-цюркск. küinig – “світак”. Мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах: руск. книга, польск. księga, чэш. kniha, серб.-харв. књига.


Раздзел 4. Лексемы са значэннем рэчываў, ежы

4.1. Лексема вада ў чарадзейных казках
У сучаснай беларускай мове назоўнік вада мнагазначны, мае наступныя значэнні:

  1. Празрыстая бясколерная вадкасць, якая ўяўляе сабой хімічнае злучэнне вадароду і кіслароду.

  2. (звычайна з азначэннем) Напітак, тэхнічныя растворы.

  3. Водная паверхня ракі, возера, мора і пад., а таксама яе ўзровень.

  4. Водная прастора якога-небудзь раёна.

  5. мн. Плынь, хвалі, водная маса.

  6. мн. Мінеральныя крыніцы, курорт з такімі крыніцамі.

  7. перан., адз. Пра наяўнасць пустога, беззмястоўнага шматслоўя ў дакладзе, лекцыі і пад. (разм.) – (ТСБЛМ, с. 102).

У чарадзейных казках значэнне назоўніка вада спецыфічна трансфармуецца, слова набывае пяць новых значэнняў. З літаратурных значэнняў найбольш блізкае да казачных другое – ‘напітак, тэхнічныя растворы’. Першае значэнне не падыходзіць да казачных таму, што, зыходзячы з функцый казачнай вады, пад ёй маглі разумець зусім іншыя хімічныя злучэнні, чым “вадарод+кісларод”. Магчыма, часткова блізкім можна лічыць таксама значэнне 6: “Мінеральныя крыніцы” – казачная вада таксама часта валодае лячэбнымі здольнасцямі.

У казках лексема вада ў значэнні ‘напітак’ ці ‘рэчыва, хімічнае злучэнне’ выкарыстоўваецца заўсёды з якім-небудзь азначэннем. У залежнасці ад азначэння можна вылучыць пяць казачных значэнняў:



  1. Мёртвая вада (гаючая, гаюшчая) – гэта рэчыва, якое валодае магічнай здольнасцю прымушаць зрастацца пасечанае на кавалкі цела чалавека ці жывёлы, калі збрызнуць яго гэтай вадой.

  2. Жывая вада (сцаленная, жывучая, жывушчая) – рэчыва, якое валодае магічнай здольнасцю вяртаць жыццё мёртвым.

  3. Прыкрасная вада – рэчыва з магічнымі функцыямі, якое робіць жывёлу ці чалавека прыгажэйшым і надае яму сілы.

  4. Сілная вада – рэчыва з магічнымі функцыямі, якое надае чалавеку ці магічнай істоце больш сіл.

  5. Бяссілная вада – рэчыва з магічнымі функцыямі, якое адбірае сілы ў чалавека ці магічнай істоты.

Жывая вада можа выкарыстоўвацца адна: калі трэба вылечыць, аднавіць пэўную частку цела жывога чалавека ці калі трэба ажывіць чалавека, цела якога не пасечана на кавалкі. Калі ж цела пасечана, жывая вада выкарыстоўваецца пасля мёртвай. Разам з імі можа выкарыстоўвацца і прыкрасная вада: у гэтым выпадку ад мёртвай вады кавалкі цела зрастаюцца, раны загойваюцца (адсюль – “гаючая, гаюшчая вада”), жывая вада вяртае жыццё, але чалавек яшчэ слабы, і тады яго апрысківаюць прыкраснай вадой, каб надаць сіл і зрабіць прыгажэйшым.

Сілная і бяссілная вада выкарыстоўваюцца ў пары – сілную ваду трэба піць самому, а бяссілнай частаваць ворага.

Спалучэнні назоўніка вада з азначэннямі мёртвая, жывая, прыкрасная, сілная, бяссілная можна лічыць сінтаксічна непадзельнымі.



Толькі з азначэннем мёртвая (гаючая, гаюшчая) выкарыстоўваюцца наступныя спалучэнні назоўніка вада з іншымі словамі:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • мёртвая вада: Тры ключа: у адном ключу мёртвая вада... (С. 186);

  • гаючая вада: Вы тут глядзіце яго, а я схаджу вады гаючыя і жывучыя! (С. 146);

  • гаюшчая вада: Воран, воран! – кажаць леў. – Прынясі мне вады гаюшчыя і жывушчыя! (С. 154).

  1. Прыназоўнік+назоўнік+ спалучэнне (прыметнік+назоўнік):

  • у ключу мёртвая вада: Тры ключа: у адном ключу мёртвая вада, у другом ключу жывая вада, у трэцім ключу прыкрасная вада (С. 186).

  1. Дзеяслоў+спалучэнне:

  • збрызнуць мёртвай вадою: Баран узяў варанёнка, как збрызнуў мёртваю вадою – ён змёртвіўся... (С. 186).

Значэнне спалучэння жывая вада рэалізуецца ў наступных выразах:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • жывая вада: А гэтыя два часавых, жывыя салдаты, узялі жывой вады ў тэй крыніцы і памачылі яму, гэтаму ўбітаму, рану. І стаў ён жывы (С. 88);

  • жывучая вада: Вы тут глядзіце яго, а я схаджу вады гаючыя і жывучыя! (С. 146);

  • жывушчая вада: Воран, воран! – кажаць леў. – Прынясі мне вады гаюшчыя і жывушчыя! (С. 154);

  • сцаленная вада: То вы вазьміце сцаленныя вады (указала ім тое места, там у вулушцы ў крыніцы) і гэтаю вадою памачыце рану тую, і яны ажывуцца! (С. 88).

  1. Назоўнік+прыназоўнік+назоўнік:

  • вада з калодзежа: Не ўстану я ад сна цяжкага, // Пака не дастанеце вады // З калодзежа царскага (С. 437).

  1. Прыназоўнік+назоўнік+спалучэнне (прыметнік+назоўнік):

  • у ключу жывая вада: ...у другом ключу жывая вада... (С. 186).

  1. Дзеяслоў+назоўнік (ці спалучэнне):

  • памачыць вадою: То вы вазьміце сцаленныя вады... і гэтаю вадою памачыце рану тую, і яны ажывуцца! (С. 88);

  • дастаць жывой вады: Паехалі яны, паслалі ў калодзезь царскі той вады жывой дастаць, гэту дзевачку адграблі (С. 438);

  • скрапіць вадой: Прывезлі яе дадому, вады ўжо дастанавілі, скрапілі яе вадой, дзевачка ўстала (С. 438);

  • памазаць жывой вадой: Цяпер Партупей Прапаршчык вызваліў іх, памазаў вочы жывой вадой, і яны зноў сталі бачыць, яшчэ лепш, чым раней (С. 192);

  • (з)брызнуць жывой вадой: ... брызнуў жывой вадой – бык зжывіўся, маргаіць глазам, смотрыць, а не ўстаніць. Как збрызнуў яго прыкраснай вадой, бык і ўскачыў (С. 186); ... збрызнуў жывой вадой – зжывіўся... (С. 186);

  • узяць сцаленныя вады: То вы вазьміце сцаленныя вады... і гэтаю вадою памачыце рану тую, і яны ажывуцца! (С. 88).

Толькі з азначэннем прыкрасная выкарыстоўваюцца наступныя спалучэнні назоўніка вада з іншымі словамі:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • прыкрасная вада: Есць адно места – жывая вада і мёртвая і прыкрасная: прынясі мне еты трох сартоў вады, то тада я пушчу табе дзіцёнка (С. 185).

  1. Прыназоўнік+назоўнік+спалучэнне (прыметнік+назоўнік):

  • у ключу прыкрасная вада: ... у трэцім ключу прыкрасная вада (С. 186).

  1. Дзеяслоў+спалучэнне:

  • збрызнуць прыкраснай вадой: ... збрызнуў прыкраснай вадой – то быў варанёнак харош, то яшчо луччы стаў (С.186).

Пры выкарыстанні мёртвай, жывой і прыкраснай вады разам іх значэнні рэалізуюцца ў наступных спалучэннях:

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • схадзіць вады: Вы тут глядзіце яго, а я схаджу вады гаючыя і жывучыя! (С. 146);

  • прыня(е)сці вады: Воран, воран! – кажаць леў. – Прынясі мне вады гаюшчыя і жывушчыя! (С. 154). Тады воран пабяшчаў прынесці вады гаюшчыя і жывушчыя (С. 154);

  • узяць вады: Толькі падвяжыце мне пад крылля дзве бутэлачкі, каб было ўва што вады ўзяць! (С. 154);

  • была вада: Аж прылятаець к царскаму дварцу, дзе была вада гаюшчая і жывушчая (С. 154);

  • набраць вады: Адвёўшы іх за вярсту, воран скарэй вярнуўся, набраў у бутэлачкі вады гаюшчыя і жывушчыя і паляцеў к ільву (С. 155);

  • узліць вады: Тады леў узяў вады гаюшчыя ды ўзліў на Іваньку – галава к трупу і прыстала (С. 155);

  • уліць вады: Тады ён уліў у рот вады жывушчыя – Іванька й аджыў (С.155).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • пайсці па ваду: Тады леў сказаў мядзведзю, каб ён пілнаваў трупа Іванькавага... а сам з лісіцай пайшоў па ваду гаюшчую і жывушчую (С.154).

  1. Прыслоўе+назоўнік:

  • кала вады: Кала тые вады і дзень і ноч стаяў салдат на часах (С. 154).

Спалучэнні сілная вада і бяссілная вада рэалізуюць свае значэнні наступным чынам:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • сілная вада: Прыйшоў Смок і выпіў бяссілную ваду; прыйшоў Іванька і выпіў сілную ваду. У Смока дванаццаць сіл адбыло, а ў Іванькі прыбыло (С.156).

  • бяссілная вада: Прыйшоў Смок і выпіў бяссілную ваду... (С. 156).

  1. Лічэбнік+назоўнік+назоўнік:

  • два бачонкі вады: Смок прынёс два бачонкі вады (С. 156).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • выпіць ваду: Прыйшоў Смок і выпіў бяссілную ваду... (С. 156).

Па паходжанню назоўнік вада з’яўляецца агульнаславянскім індаеўрапейскага характару, ужываецца ў іншых славянскіх мовах без фанетычных мадыфікацый: руск. вода, укр. вода, балг. вода, серб.-харв. вода, польск. woda, в-луж. woda, чэш. voda, славац. voda, славен. voda.
4.2. Лексема яблык у чарадзейных казках
У сучаснай беларускай мове лексема яблык мае значэнне: ‘плод яблыні’ (ТСБЛМ, с. 779).

У чарадзейных казках гэтае значэнне ўдакладняецца рознымі магічнымі функцыямі, у залежнасці ад якіх можна вылучыць у казках пяць значэнняў назоўніка яблык:

1. Яблык – плод, які валодае магічнай здольнасцю вылечваць людзей ад хвароб.

2. Яблык – плод, які валодае магічнай здольнасцю вяртаць жыццё нябожчыкам.

3. Яблык – плод, які валодае магічнай здольнасцю вяртаць людзям маладосць.

4. Яблыкіплады з магічнымі функцыямі, двух гатункаў, адзін з якіх стварае рогі на галавах у людзей, што з’елі яго, а другі гэтыя рогі знішчае. Звычайна выкарыстоўваюцца героем, каб адпомсціць ворагам.

5. Яблык – плод, які валодае магічнай здольнасцю надаваць герою казкі надзвычайную сілу, рабіць яго асілкам.

У першым значэнні ўжываюцца спалучэнні:



  1. Назоўнік+прыназоўнік+назоўнік:

  • яблак з яблыні: Мне снілася: за трыдзевяць зямель ёсць закляты сад, у том саду сядзіць крулеўна; мне з тае яблыні даставіць яблак, то я буду здарова (С. 168).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • даставіць яблак: ... мне з тае яблыні даставіць яблак, то я буду здарова (С.168);

  • набраць яблак: Пайшоў да саду, зняў крулеўну з саду з дзерава, набраў яблак ля маткі з таго дзерава, дзе была крулеўна (С. 169);

  • прынесці яблакі: Пайшоў Прамудры Салямон дадому, прынёс матцы яблакі (С. 170).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • пайсці за яблакамі: Прамудры Салямон улажыў торбу і пайшоў за яблакамі (С. 168).

У другім значэнні ўжываюцца спалучэнні:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • яблычка жывушчае: Але пасаветавалі мне, што там і там такая гара, і стаіць на той гары яблына, і на той яблыні ёсць яблычка і жывушчае, як хто памрэ, дак аджывіць, і адмаладзіць можна, яблычак з’есці такі (С. 175).

  1. Лічэбнік+назоўнік:

  • адзін яблык: Адзін яблык аджывіць, другі адмалодзіць (С. 175).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • яблык аджывіць: Адзін яблык аджывіць, другі адмалодзіць (С. 175).

У трэцім значэнні выкарыстаны спалучэнні:

  1. Лічэбнік+назоўнік:

  • другі яблык: Адзін яблык аджывіць, другі адмалодзіць (С. 175).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • яблык адмалодзіць: Адзін яблык аджывіць, другі адмалодзіць (С.175).

Другое і трэцяе значэнні назоўніка яблык могуць ужывацца ў пары, разам, і ў гэтым выпадку іх значэнні рэалізуюцца ў спалучэннях з дзеясловамі:

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • дастаць яблык: А той яблык трудна дастаць (С. 175). Ён паехаў, дастаў тыя яблыкі (С. 175);

  • яблычак з’есці: ... і на той яблыні ёсць яблычка і жывушчае, як хто памрэ, дак аджывіць, і адмаладзіць можна, яблычак з’есці такі (С.175);

  • даць яблык: Ён сабе прывёз, мацеры даў адзін і другі яблык даў (С.176).

Чацвёртае значэнне рэалізуецца наступнымі спалучэннямі:

  1. Назоўнік+прыназоўнік+назоўнік:

  • яблыка з яблыны: Неяк ён падпоўз пад другую яблыню, з’еў ён яблыка з другой яблыны (С. 196).

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • бліскучыя яблыкі: Стаіць яблыня, дзве яблыні. На аднэй такія бліскучыя яблыкі, на другой ужо не, не такія (С. 196).

  1. Лічэбнік+назоўнік:

  • адно яблыка: З’еў салдат адно яблыка – з’явіліся ў яго рогі... (С. 194).

  1. Назоўнік+лічэбнік+назоўнік:

  • яблыкі двух сартоў: Гэта яблыкі двух сартоў, – кажа чорт, – яны табе дапамогуць (С. 194);

  • яблыка другога гатунку: ... з’еў яблыка другога гатунку – рогі адпалі, і стаў ён прыгажэйшы, чым быў (С. 194).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • нясці яблыкі: Аж ляціць чорт. Нясе яму адзежу, шляпу і яблыкі (С.194);

  • яблыкі дапамогуць: Гэта яблыкі двух сартоў, - кажа чорт, - яны табе дапамогуць (С. 194);

  • з’есці яблыка: З’еў салдат адно яблыка – з’явіліся ў яго рогі, з’еў яблыка другога гатунку – рогі адпалі, і стаў ён прыгажэйшы, чым быў (С.194). Ну, з’еў тое яблыка, спаць яму захацелася (С. 196);

  • прадаваць яблыкі: Здагадаўся тады салдат, што яму рабіць з гэтымі яблыкамі. Пайшоў да царскага палаца і стаў іх [яблыкі] прадаваць (С.194);

  • купіць яблыкі: Спачатку купілі некалькі яблык служанкі (С. 194);

  • паспытаць яблыка: Дай, – думае, – паспытаю-тка я яблыка гэта, – зваліўшыся ляжала (С. 196).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+назоўнік:

  • даць па яблыку: Даў ім па яблыку, з’елі яны і сталі вельмі прыгожымі (С.194).

У пятым значэнні ўжываюцца спалучэнні назоўніка яблык з іншымі словамі:

  1. Прыметнік+назоўнік:

  • чорныя яблыкі: Чалавек прыводзіць салдата да яблыні, на ёй растуць чорныя яблыкі (С. 536).

  1. Лічэбнік+назоўнік:

  • адзін яблык: Ну, – кажа чалавек на салдата, – з’еш адзін яблык (С.536).

  • трэці яблык: Калі салдат з’еў трэці яблык, чалавек пытаецца... (С.536).

  1. Дзеяслоў+назоўнік:

  • растуць яблыкі: Чалавек прыводзіць салдата да яблыні, на ёй растуць чорныя яблыкі (С. 536);

  • з’есці яблык: Калі салдат з’еў трэці яблык, чалавек пытаецца: “Ну, а зараз як адчуваеш сябе?” Салдат кажа: “Цяпер каб мне ўзяцца адной рукой за зямлю, а другой за неба – дык усё дагары перавярнуў бы (С.536).

Назоўнік яблык па свайму паходжанню агульнаславянскі. Паходзіць ад ablъko, якое развіла пачатковы j і з’яўлялася суфіксальным вытворным ад асновы *abl-, што мае індаеўрапейскі характар (сяр. ст.-пруск. woble, ням. apfel, анг. apple і інш.). Назоўнік яблык мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах: руск. яблоко, серб.-харв. jабука, польск. jablko, чэш. jablko.
Раздзел 5. Рэчы з выключна магічнымі функцыямі
5.1. Лексемы сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка ў

чарадзейных казках


Гэта сінтаксічна непадзельнае спалучэнне аб’ядноўвае дзве рэчы з азначэннямі, якія заўсёды ўжываюцца ў пары – блюдачка і яблачка.

Назоўнік блюдачка – гэта русізм, яго адпаведнік у беларускай літаратурнай мове – сподак (сподачак) – мае значэнне: ‘невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую становіцца шклянка з чаем’ (ТСБЛМ, с. 619). Назоўнік яблык мае значэнне: ‘плод яблыні’ (ТСБЛМ, с. 779).

У чарадзейных казках семантыка абодвух гэтых назоўнікаў спецыфічна трансфармуецца, назоўнікі з азначэннямі набываюць адзінае казачнае значэнне: сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка – рэчы, якія ў пары валодаюць магічнай здольнасцю, пры ўмове вымаўлення пэўных слоў-заклінанняў, паказваць чалавеку, які імі валодае, любыя краіны, геаграфічныя аб’екты, рэчы, з’явы і людзей – яны адлюстроўваюцца ў сярэбраным сподачку, калі па ім коціцца наліўное яблачка. Калі ж іх спрабуе выкарыстаць нехта, акрамя ўладальніка, ён становіцца старым, а яго сілы потым перадаюцца ўладальніку і робяць яго прыгажэйшым.

Калі наконт блюдачка можна меркаваць, што яно і выглядае, як блюдачка (сподачак у літаратурным значэнні), вырабленае з срэбра, то пра яблачка так сказаць цяжка. Невядома, сапраўднае гэта яблачка ці штучнае – яно ніколі не псуецца, не гніе і ніхто не спрабуе яго з’есці.



Казачнае значэнне сінтаксічна непадзельнага спалучэння сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка рэалізуецца наступным чынам:

  1. Займеннік+спалучэнне:

  • маё сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка: Ну што, сёстры, нагуляліся з маім сярэбраным блюдачкам, з наліўным яблачкам? (С.438).

  1. Дзеяслоў+спалучэнне:

  • прывязці сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка: А мне, папка, прывязі сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка (С. 436).

  1. Дзеяслоў (загадны лад)+спалучэнне (у форме зваротку):

  • кацісь, наліўное яблачка: Кацісь, кацісь, маё наліўное яблачка, па сярэбранаму блюдачку, паказвай мне гарада, мара, паля, і з гор высаты, з нябес красаты (С. 436);

  • паказвай, наліўное яблачка: Кацісь, кацісь, наліўное яблачка, па сярэбранаму блюдачку, паказвай мне палкі на палях, караблі на марах, і з гор высаты, з нябес красаты (С. 436).

  1. Дзеяслоў+прыназоўнік+спалучэнне:

  • каціцца па сярэбранаму блюдачку: Кацісь, кацісь, маё наліўное яблачка, па сярэбранаму блюдачку... Як засіяла хата, яна стала такая харошая – кукла (С. 436, 438);

  • убіць за сярэбранае блюдачка, наліўное яблачка: Мяне ўбілі за сярэбрана блюдачка, // Наліўное яблачка (С. 437);

  • згубіць за сярэбранае блюдачка, за наліўное яблачка: Мяне бедную згубілі, // Са свету зжылі // За сярэбрана блюдачка, // За наліўное яблачка (С. 437);

  • нагуляцца з сярэбраным блюдачкам, з наліўным яблачкам: “Ну што, сёстры, нагуляліся з маім сярэбраным блюдачкам, з наліўным яблачкам?” Кажуць: “Нічога нам не паказвае, мы парабіліся старыя, як сталі качаць” (С. 438).

Назоўнік блюда з’яўляецца агульнаславянскім запазычаннем з гоцкай мовы: гоц. biudis. У славянскіх мовах: руск. блюдо, укр. блюдо, польск. bluda, ст.-слав. блюдо, блюдъ, серб.-харв. бљудо. Назоўнік блюдачка (блюдка, блюдца, блюдко) – утвораны ад назоўніка блюда пры дапамозе суфікса -ачк- і мае памяншальна-ласкальнае значэнне.
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка